Даўнія беларускія меры
лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
ДАУНІЯ БЕЛАРУСКІЯ МЕРЫ
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР ІНСТЫТУТ МОВАЗНАУСТВА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
К. У. СКУРАТ
ДАЎНІЯ БЕЛАРУСКІЯ
МЕРЫ
(лексічны аналіз)
4 Бел С 46
Рэдактары:
доктар філалагічных навук праф. М. А. Жыдовіч, доктар філалагічных навук праф. А. I. Жураўскі
Рэцэнзеиты:
кандидат філалагічных навук В. А. Бекіш, кандидат філалагічных навук I. I. Крамко
Скурат К. У.
С46 Даўнія беларускія меры (лексічны аналіз). Мн., «Навука і тэхніка», 1974.
1'92 с. (АН БССР. Іп-т мовазнаўства імя Якуба Коласа)
У кнізе на вялікім фактичным матэрыяле з помнікаў старабеларускага пісьменства даследуецца прадметна-тэматычная трупа лексікі — слови са значэннем адзінак вымярэння даўжыні І плошчы, сыпкіх і вадкіх рэчываў, вагі. Аналізуюцца таксами найменні адзінак колькасці і ліку, якія служылі для вызначэння колькасці тавару (рэчыва). — Літ. у падрадк. заўвагах.
4 Бел
0711-030
М316-74
61-74
УСТУП
Назвы адзінак меры, вагі і колькасці складаюць даволі значную групу лексікі старабеларускай мовы, і вывучэнне іх мае вялікую навуковую і практычную цікавасць. Гэта цікавасць вызначаецца своеасаблівым месцам мер у гісторыі народа, у сацыяльна-эканамічным развіцці грамадства. Развіццё метрычных адзінак цесна звязана з гісторыяй развіцця прадукцыйных сіл і матэрыяльнай культуры на працягу многіх стагоддзяў і пачалося ў глыбокай старажытнасці, бо ўжо ў той час у чалавека ўзнікла патрэба рабіць вымярэнні, няхай сабе і прымітыўныя. Першымі меркамі чалавека былі часткі яго цела або адлегласць паміж імі: локаць, ступня, пядзя, крок, сажань. Адпаведныя назвы атрымалі і метрычныя адзінкі. Рост прадукцыйных сіл патрабаваў удасканалення як саміх мер, так і спосабаў вымярэння. Гэта ўдасканаленне асабліва ажывілася ў перыяд таварнага абмену і гандлёвых зносін паміж дзяржавамі. Эканамічпая сувязь паміж народам! і дзяржавамі абумоўлівала ўзаемны абмен метрычнымі адзінкамі, напластаванне розных сістэм.
Вывучэннем метрычных аспектаў старажытных мер і вагі займаецца спецыяльная
дысцыпліна —, гістарычная метралогія. Беларуская гістарычная метралогія пакуль што распрацавана слаба. Пэўныя здабыткі яна набила ў дакастрычніцкі час, калі ў працах па гісторыі Вялікага княства Літоўскага з’явіліся асобныя раздзелы пра сістэму мер і вагі гэтай дзяржавы Аўтары гэтых прац аспоўную ўвагу звярталі на сістэму мер і вагі, зацверджаную пастановай сейма 1766 г. Некаторыя старый меры і іх колькасныя эквіваленты можна знайсці ў слоўніках I. Насовіча, М. Гарбачэўскага, а таксама ў працах Ф. Петрушэўскага, М. Любаўскага, М. Доўнар-Запольскага, савецкіх даследчыкаў Дз. Пахілевіча, А. Грыцкевіча і інш. Аднак беларуская гістарычная метралогія патрабуе далейшай, больш поўнай навуковай распрацоўкі, бо без ведання мер і вагі нельга рашыць некаторых пытанняў гісторыі, у прыватнасці гандлю і гандлёвых зносін. Асаблівай увагі патрабуюць меры XV— XVII стст., бо ў гэты перыяд япы былі найбольш разнастайныя як у назвах, так і колькаснымі эквівалентамі.
У працэсе даследавання назваў даўніх беларускіх метрычных адзінак былі выкарыстаны працы з гістарычнай метралогіі суседніх славянскіх народаў. Так, даўнія рускія меры аналізавалі Н. Бяляеў, Б. Балсуноўскі, П. Буткоў, I. Каўфман, Дз. Празароўскі,
1 О Litewskich і Polskich prawach, о ich duchu, zrodlach, zwi^zku i rzechach zawartych w pierwszem Statucie dla Litwy 1529 Roku wydanem przez Tadeusza Czackiego, t. 1. W Warszawie, 1800 гоки;Древняя метрология. У кн.: С. Гольдштейн. Польско-литовские древности. СПб., 1913.
Б. Рыбакоў, Я. Дзепман, украінскія— А. Лабко, I. Ерафееў, Я. Ісаевіч, КСаханевіч, у лінгвістычным плане — В. Віннік, польскія —* Ф. Штам, А. Гілевіч, К. Саханевіч, чэшскія — А. Седлачак. Назірапні гэтых даследчыкаў дапамагаюць зразумець утварэнне і развіццё сс мантыкі старабеларускіх метрычных адзінак, бо ў суседніх славянскіх пародаў было параўнальна многа аднолькавых мер, а некаторыя з іх утварыліся ў агулыіаславянскі перыяд.
Асобныя беларускія меры аналізаваліся ўжо ў лінгвістычным плане. 3. Даўнене ў артыкуле «Назвы адзінак вымярэння ў старабеларускай мове» 2, тэзісах даклада «3 гісторыі лексікі, якая абазначала адзінкі вымярэння ў гандлі» 3 аналізуе ўтварэнне і семантычнае развіццё слоў, якія ўжываліся як адзінкі вымярэння і вагі ў гандлёвай практыцы. У гэтых працах аднак не разглядаецца ўся сістэма адзінак, што, натуральна, не дазваляе аўтару зрабіць вывад пра агульны характар утварэпня і семантычнага развіцця гэтай групы лексікі. Сістэму мер і вагі старабеларускай мовы аналізавалі ў асобных артыкулах А. Юрэвіч і А. Яновіч 4, аднак па-за іх увагай засталася
2 Уч. записки высших учебных заведений ЛитССР, т. 11. Языкознание, 1965, стар. 49—75.
3 Программа и тезисы межреспубликанской конференции по изучению лексики старобелорусскпх письменных памятников XV—XVII вв. Вильнюс, 1964, стар. 15—16.
4 Е. К. Ю р е в и ч, Е. И. Я и о в и ч. Из истории метрологической лексики.— Вопросы этнографии Белоруссии. Минск, 1964, стар. 68—79; А. К. Ю р э в і ч, А. 1. Я н о в І ч. Старажытныя беларускія меры.— Беларускае і славянскае мовазнаўства. Мінск, 1972, стар. 286—303.
значная трупа метрычнай лексікі — адзінкі колькасці і лічэння. Таму словы з метрычным значэннем патрабуюць іюўпага і сістэмнага аналізу.
Мстрычпая лексіка з’яўляецца адной з найбольш старажытных. Сістэма мер фарміравалася на працягу многіх стагоддзяў, таму метрычныя адзінкі маюць у сваім складзе лексіку, што ўзнікла і ўвайшла ў актыўны ўжытак у розныя гістарычныя перыяды. Тэта дае магчымасць прасачыць спосабы яе ўтварэння і змены семантыкі, выявіць агульную заканамернасць і адметнасць яе ўтварэння. У XV—XVII стст. на Беларусі побач з агульнадзяржаўнымі існавалі і мясцовыя меры і сістэмы мер, што звязана з асаблівасцю сацыяльна-эканамічнага жыцця (феадальнае землекарыстанне, самастойнасць гарадоў і інш.). Мясцовыя меры і сістэмы мер узаемадзейнічалі паміж сабой і з тымі мерамі, якія ўжываліся як агульнадзяржаўныя. Даследуючы такое ўзаемадзеянне, можна ў некаторай ступені ўстанавіць узаемадзеянне літаратурнай і дыялектнай мовы старажытнай пары, пранікненне народных мер у дзяржаўную метрычную сістэму.
Лексіка з метрычным значэннём даволі шырока прадстаўлена ў помніках.
Крыніцамі лексічнага матэрыялу для аналізу назваў адзінак вымярэння, вагі і колькасці паслужылі апублікаваныя помнікі старабеларускага пісьменства і ў невялікім аб’ёме— рукапісныя крыніцы з фондаў Дзяржаўнага музея Беларускай ССР. Абсалютная большасць помнікаў у стылістычных адносінах 6
можа быць аднесена да капцылярска-дзелавых дакументаў, якія «ў параўнанні з помпікамі іншых жанраў... намнога паўней адлюстравалі рысы жывой гаворкі сваёй эпохі» 5.
Кампазіцыя кнігі адпавядае традыцыйнаму падзелу мер на адзінкі вымярэння даўжыні і плошчы, сыпкіх і вадкіх рэчываў, адзінкі вагі, колькасці і лічэння. Кожнай трупе метрычных адзінак прысвечаны асобны раздзел, а ў раздзеле «Словы са значэннем адзінак колькасці» дадаткова вылучаюцца невялікія трупы слоў у залежнасці ад іх ужывання як метрычных адзіпак таго ці іпшага рэчыва. Унутры раздзелаў лексіка размяркоўваецца паводле першапачатковага значэппя (для адзінства тэрміналогіі ў асобных выпадках першапачатковым значэннсм лічыцца тое, якое папярэднічала метрычпаму), а таксами на падставе прычын утварэння таго ці іншага слова.
5 Л. М. Ш а к у п. Помнікі дзелавоіі пісьменнасці як крыніцы гісторыі беларускай літаратурнай мовы.— Лексікалогія і граматыка. Міпск, 1959, стар. 200.
НАЗВЫ АДЗІНАК ВЫМЯРЭННЯ ДАЎЖЫНІ І ПЛОШЧЫ
СЛОВЫ СА ЗНАЧЭННЕМ АДЗІНАК ВЫМЯРЭННЯ ДАЎЖЫНІ
І ПЛОШЧЫ АНТРАПАМЕТРЫЧНАГА ПАХОДЖАННЯ
Меры антрапаметрычнага паходжаппя даследчыкі лічаць аднымі з найбольш старажытных, бо, як ужо адзначалася, першымі меркамі чалавека былі часткі яго цела або адлегласць паміж імі. Паколькі часткі цела чалавека мелі пэўную даўжыню, то і за мерамі, якія адпавядалі гэтым часткам, замацаваліся адпаведныя назвы. У старабеларускап мове ўжывалася даволі значная трупа такіх мер.
Локоть — адна з найбольш часта ўжывальных мер даўжыні тканіны, зямлі, некаторых прадметаў: ...пастьвйтй па 30 лакотъ обаполъ дорогы (АЗР, I. 19, 1347); ...сукна попу чорного, доброго локоть десять давать маютъ (АБАК, XI, 7, 1433); Тамъ же нашли есмо... скрыню меншую зеленую, удолжки было локтя (AC, IV, 225, 1569).
Гэта мера ўжывалася як апасродкаваны сродак (вызначэнне колькасці аднаго тавару або рэчыва праз колькасць другога, з якім нярэдка прыходзіцца сустракацца ў помніках) вызначэння колькасці пітак: пражи съ кросна
ми узяли локоть тридцать, у клубкахъ пражи было локоть тридцать (AC, I, 181, 1590).
Слова локоть у старабеларускай мове ўжывалася таксама з агульным, радавым значэннем ’сістэма адзінак вымярэння даўжыні’ ў адносінах да відавога ’адзінка вымярэпня’: Такежъ и въ вЬсы Вйтебскій а ни въ локоть нам не вступоватися, а коли который Витблянинъ въ вЬсЬхъ поступилъ або въ локти, ино Витбляномъ самимъ казнити по своему праву (ВС, 35, 1508); ...варуемъ, што иж врад кгродскии тамошним... в локти ваги ятки меры местские вступоватсе не будет... (СДГА, 63, 1598). Утварэнне такога значэння звязана з тым, што локоть быў асноўнай адзінкай у сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Даўжыня гэтай адзінкі, паводле пастановы сейма 1766 г., — 0,6496 м
Семантычныя змены слова локоть даволі выразныя і празрыстыя і не складаюць цяжкасці ў іх вызначэнні. Гэта слова з першапачатковым значэннем ’месца злучэння плечавой і локцевай касцей’ адносіцца да праславянскіх (*olkzt). У далейшым яно набыло значэнне ’даўжыня рукі ад пальцаў да локцевай касці’, а потым ’адзінка вымярэння’, бо гэта частка рукі была адной з першых мерак. 3 першапачатковым значэннем гэта слова ўжываецца ў рускай, украінскай, балгарскай, сербахарвацкай, славенскай, чэшскай, славацкай, польскай і лужыцкай мовах, а з метрычным —1 у рускай, украінскай, сербскай, чэшскай, польскай
1 С. Гольдштейн. Польско-литовские древности, стар. 13.
(Фаем., II, 514). Характэрна, што словы, якія абазначалі локцевую косць, мелі метрычнае значэпне ў пеславянскіх мовах — нямецкай, аўстрыйскай, англійскай, лацінскай, ісландскаіі, партугальскай і інш.2