Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
М. Гарбачэўскі адносіць барил[а] да польскіх мер. Між тым гэта слова з метрычным значэннем ужывалася не толькі ў старабеларускай, але і ў рускай і ўкраінскай мовах. Я. Карскі лічыць, што япо было запазычапа з сярэднелацінскай мовы праз французскую1. У старабеларускай мове ўжывалася таксама памяншальная форма барилка, але са значэн­нем ’пасудзіна’: Йачинье домовое: кади на вариво годныхъ семь, барилокъ три, барилка по грошей два, а бочка по грошей три (АВАК, XIV, 508, 1594).
Велічыня барилы — 20 гарцаў (ГЮМ, VIII, 50).
1 Е. Карский. Белорусы. Введение..., стар. 151.
У сучаснай беларускай мове памяншальная форма барылка (барыльца) мае значэнне ’невялікая бочачка’. Л. Малчанава піша, што ў некаторых мясцовасиях Беларусі так называюць пасудзіну, падобную на біклагу2. Барыла са зпачэннем ’пасудзіна’ зрэдку ўжываецца ў літаратурнай мове: ...чуў Міканор, бацька толькі чакае, каб ён сышоў куды-небудзь, каб разліць з барыла, што ў склепе, па пляшках (Мележ, 226).
Белецъ — адзінка вымярэння вадкасці: дал был горелки до Смоленска, белцов петнадцат арендарских по пети гршей (АВАК, XXXIX, 392, 1579); ...нашол дей есми у Истомы Шыреіавпча горелки белецъ, которую менилъ быть па свою потребу, а не на шинкъ (ГЮМ, XXXII, 32, 1578).
Са значэннем адзінкі вымярэння гэта слова ўжывалася ў польскай мове (Карл., I, 112). Паходжанне яго не зусім зразумелае. Магчыма, што гэта трансфармаванае кубелец (къбелецъ — памяншальная форма слова къбелъ ’кубел’).
У сучаснай беларускай мове слова белец мае значэнне ’вялікае карыта, з якога пояць жывёлу’, ’бочка, у якой заліваюць лугам бялізну’ (Горек Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл., паведаміла Л. Ф. Шаталава), а таксами ’адзінка вымярэння’: У яе некалі тры бельцы масла стаяла (Бягомль). У апошнім выпадку значэнне меры аказіянальнае, асноўнае — 'певялікая бочачка’.
2 Л. Молчанова. Материальная культура бело­русов. Минск, 1968, стар. 221,
Берестень—адзінка вымярэння мёду (ужывалася рэдка): Два бересни меду (ДМАМЮ, 137, 1563). Гэта слова выяўлена ў помніка.х і са значэннем ’пасудзіна’: ...и на тот часъ ему молвилемъ, абы тот берестен масла пробил и огледел... (АБАК, XXXIX, 368, 1579).
У слоўніку У. Даля слова берестень змешчана ў артикуле береста. У. Даль лічыць, што так называлася пасудзіна з бяросты, а ў некаторых мясцінах — гаршчок, аплецены бяростай (Даль, I, 83). Ва ўкраінскай мове берестянка—’каробка з бярозавай кары’ (Грынч., 1, 52). У слоўніках У. Дабравольскага і М. Каспяровіча берестень (берасьцень) — ’гаршчок, аплецены бяростай’ (Дабр., 26; Касп., 38). Такім чынам, першапачатковае значэнне гэг ага слова — ’пасудзіна з бяросты або аплеценая бяростай’, ад якога ўтварылася значэнне меры.
Бочка — адна з асноўных, самых ужывальных мер сыпкіх рэчываў, вадкасці, адзінкавых прадметаў накшталт селядцоў, масы рэчыва (часцей — мяса): Мещанину Ковенскому За­хари 10 бочокъ ръжы в городничого Ковенъского (РИБ, XXVII, 228, 1486); Въ другомъ свирн-Ь... овса бочок 6... (AC, I, 146, 1571); пива бочокъ чотыри... ечменного бочка I, ...яричного пива двЬ бочки... (AC, IV, 239, 1571); Панасъ Сергуновичъ... м'Ьлъ съ Торупя селедцовъ бо­чокъ 8 (AC, III, 289, 1583); ...взіал по весне бочку міаса стіагп пол третіа (ГЮМ, XXII, 288).
Гэта слова ўжывалася таксама з агульным значэннем ’мера сыпкіх рэчываў’: ...мають быти бочъки въ местехъ торговые... (Устава,
18, 1557). Такое значэнне яно набило таму, што бочка была адна з асноўных адзінак вымярэння сыпкіх і вадкіх рэчываў у сістэме мер Вялікага княства Літоўскага. Ужывалася яно і з першапачатковым значэннем ’пасудзіна’: ...и к тому (пороху. — А. С.) бочка девятаянадцать па пядь неполна, — вага чинить каме­ней 97 (ДМАМЮ, 123, 1560).
Широка ўжывалася са значэннем адзінкі вымярэння вытворнае полубочокъ: Ино вжо... п пятнадцать полубочковъ взялъ, поведаеть, отъ пана Станислава Петровича, старосты городенского шесть сот полубочковъ безъ деся­ти (АЛРГ, 146, 1511); десеть полубочковъ пи­ва... (ВС, 342, 1699). Гэта адзінка адрознівалася ад іншых, утвораных пры дапамозе скарочанай формы лічэбніка половина (пол-), тым, што абазначала меру ў два разы большую, чым бочка: Отъ сего часу маеть быти мТра полубо­чокъ Виленский такъ великъ, который бы въ себя несъ двЪ бочки, въ которыхъ бы было въ обЪюхъ осьмъ корцовъ ровныхъ (Нас. АУ, 332, 1547).
Велічыня бочкі як адзінкі вымярэння ў розных мясцінах Беларусі была неаднолькавая, пра што сведчыць ужыванне гэтага слова з азначэннямі, якія паказваюць прыналежнасць меры да топ ці іншай мясцовасці: «боч­ка меры Виленское, Минское, Лукомъское, Крокиновское, бочка посвальская» і інш. Неаднолькавая была бочка І для рознага характару вымярэння, і гэта таксама выклікала неабходнасць ужываць складаную назву — бочка мерная, ратушная, торговая, местъская, дворная.
1	. К. У. Скурат
49
Статутам Вялікага княства Літоўскага бочка была зацверджана як асноўная дзяржаўная адзінка вымярэння, якая складалася з 4 карцоў. Паводле пастановы сейма 1766 г. яна павінна была месціць 144 гарцы малыя, або 72 вялікія (406, 54 літра) 3.
Слова бочка — агульнаславянскае, аднак адносна яго паходжання няма адзінай думкі. Так, А. Праабражэнскі прыводзіць думку Міклашыча і Уленбека пра запазычанне яго з нямецкай мовы, аднак сам ён падтрымлівае М. Фасмера, які лічыў, што гэта слова запазычапа з сярэднегрэчаскай мовы, а апошняй — з лацінскай (Праабр., I, 40). Н. Гараеў і М. Шанскі лічаць, што гэта слова ўтварылася на глебе славянскай мовы і генетычна звязана са словам бок.
Мераю бочка была ў Польшчы і на Украіне.
Значэнне адзінкі вымярэння слова бочка мае і ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, але не з’яўляецца метрычным тэрмінам: Адзін — падараваў клінок, другі — сталёвага каня, а трэці —> бочак сто віна, з калосся за­дать! вянок (М. Танк, «Полымя», 1967, № 2, 119); Гаспадарлівы Ашман прыехаў тады ў путчу на кані... і, узваліўшы на воз цэлую бочку дзёгцю, задаволены вярнуўся дахаты (Паслядовіч, I, 159).
3 бочкаю як адзінкай вымярэння звязана ўтварэнне яшчэ дзвюх мер — краковка (боч­ка краковка) і солянка (бочка солянка): По-
3 С. Г о л ь д ш т е й н. Польско-литовские древности стар. 140.
5G
дле того свирна клетка, вь ней гречихи краковекъ шесть (AC, IV, 292, 1593); ...якель або пшона фасъ йі (18), въ нихъ бочокъ краковекъ 5г (73) (АВАК, XIV, 651, 1601); Тежъ преречоныи братья Радивилове поступили то­му пану Кгаштолту некакіе роли войтовскіе ку сЪяныо тридцати бочокъ солянокъ (AC, I, 29, 1536); Жита засЪяно солянокъ пятьдесятъ шесть (АВАК, XIV, 78, 1563).
Утварэнпе такіх адзінак звязана з тым, што ў розных мясцовасцях ужываліся адзіпкі рознай велічыні. Як ужо адзначалася, у тых выпадках, калі трэба было дакладна ўказаць велічыню меры, слова бочка ўжывалася з азначэннямі, якія паказвалі прыналежнасць яе да той ці іншай мясцовасці ці, дакладней, мясцовай сістэмы мер, або асаблівасць бочкі паводле яе прызначэння. 3 азпачэннем ужывалася бочка як адзінка вымярэння, якая нале­жала да польскай (кракаўскай) сістэмы мер, а таксама бочка, у якой прывозілі соль. Гэтыя адзінкі вымярэння абазпачаліся складапымі назвамі (бочка краковка, бочка солянка}. У далейшым другі кампанент складапай назвы стаў абазначаць асноўпае значэнпе і замацаваўся ў мове.
Пра велічыню бочки краковкй ў XVII ст. у помніках старабеларускага пісьменства канкрэтпых указанняў не выяўлепа. Што ж да велічыні солянки, то ёсць розныя меркавапні. М. Гарбачэўскі піша, што solanka —• 1/6 бочкі, «мера, якой у старажытнасці мералі соль і бульбу» (Гарб., 336). Ва ўказальніку да т. XIV АВАК солянка — 1/4 бочкі, а да 'I. XVII — 1/6 бочкі. Нарэшце, у зборніку да4*	51
йументаў «Беларусь у эпоху феадалізму» ў першым томе яна прыраўноўваецца да 1/8 бочкі, а ў другім — 1/6. Дз. Пахілевіч лічыць, што «бочка уставная (малая или солянка) =4 кор­цам краковским = 2 шанкам = 102 литрам»4.
Назву солянка мела і другая адзінка вымярэння, значка меншая за бочку-салянку: тымъ бобровникомъ нашымъ здавна... хаживало с кожъдого дыму... по чаши круп, а по двою куровъ, а по солянъце соли, а по кошу маку... (БА, II, 143, 1533). Улічваючы тое, што на Беларусі соль не здабывалася, а прывозілася, а таксама велічыню іншых падаткаў, названых у дакуменце, нельга сказань, што падатак соллю давалі салянкамі-бочкамі. Хутчэй за ўсё за адзінкі вымярэння была прынята колькасць солі, якая месцілася ў невялікай пасудзіне, у якой зберагалася соль. Такім чынам, у старабеларускай мове слова солянка абазначала дзве адзінкі вымярэння — адну большая, а другую меншай велічыні з рознай ступенню тэрміналагізацыі.
У сучаснай беларускай мове ў дыялектах гэта слова ўжываецца са значэннем ’невялікая пасудзіна на соль’: Салянка дзераўйана, туды й цяпер соль сыплем (Морач, МКДЭ МПІ). М. Каспяровіч зарэгістраваў яго са значэннем ’мера сыпкіх рэчываў на 4 чацверыкі’ (першае метрычнае значэнне старабеларускай мовы) (Касп., 275).
Ведро — адзінка вымярэння мёду: дають 9 ьЪдеръ меду (АЗР, I, 37, 1415); ... дани идеть
4 Д. П о х и л е в и ч. Крестьяне Белоруссии и Литвы в XVI—XVIII вв. Львов, 1957, прилож. II.
сорок грошей, а полюдья две ведре меду а две куници... (РИБ, XXVII, 171, каля 1497 г.); меду дей пресного в кадце и в коробце полтретя ведра (Груш., 133, 1562)
А. Брукнер лічыць гэта слова праславянскім (Брукнер, 610). В. Віннік, спасылаючыся па К. Машыньскага, піша, што ведро, якое было таксама адзінкай вымярэння ва ўкраінскай мове, адносіцца да самых старых народ­ных мер, якія атрымалі сваю назву ад назвы пасудзіны 5.
У старабеларускай мове са значэннем ме­ры ўжывалася памяншальная форма ведерко-. ...две ведерки меду пресного дають (РИБ, XXVII, 25, 1471). Зарэгістраваўшы гэту фор­му, I. Насовіч растлумачыў яе значэнне як ’пітная мера, паўвядра’: Ведерокъ не маютъ иомЪривати (Нас. АУ, 27).
Ведро запісана ў якасці асноўнай адзінкі вымярэння мёду ў «Даравальнай грамаце валкавыйскім мяшчанам на Магдэбургскае пра­ва»: ...далъ и даровалъ преречоному м^сту... помГрное медовое, што зоветься ведро, чимъ медъ мерять (АЗР, II, 11, 1507). Гэта мера была асноўнай у сістэме мер Вялікага княства Літоўскага, яе велічыня паводле пастановы сейма 1766 г. — 4 гарцы (прыблізна 11,2924 літра 6).