Даўнія беларускія меры
лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
У сучаснай беларускай мове слова вядро зпачэппе меры не страціла, але не мае тэрмі-
5 В. В и н и и к. Назви одиниць внміру І ваги..., стар. 105.
6 С. Гол ьдште й и. Польско-литовские древности, стар. 141.
налагічнага характеру: А калі яны садзіліся за стол ды ставілі цэлае вядро мёду, яны запускал! туды цэлыя скібы хлеба і бралі адтуль столькі мёду, колькі мог змясціць на сабе хлеб (Колас, V, 104); За дзень па ягадзе на вядро нацыркала, дзе ты сёлята боляй возміш? (Бабровічы).
3 вытворных ад гэтага слова ўжываецца прыметнік вядзерны ’ёмістасцю з вядро’: Яшчэ з раніцы ў суботу цётка Фядора ставіць у печ вядзерныя чыгуны лугу (А. Васілевіч, «Полымя», 1967, № 3, 25). I. Насовіч зарэгістраваў слова ведзёрникъ са значэннем ’пасудзіна памерам з вядро’: каженъ дзень варишъ семъЪ ведзёрникъ горщокъ варива (Нас, СБН, 48).
Гарнецъ (кгарнецъ) —' адна з асноўных адзінак вымярэння сыпкіх і вадкіх рэчываў у сістэме мер Вялікага княства Літоўскага: ...купивши колько гарцовъ меду (АВАК, XX, 218, 1610); пива казали дать кгарцов пять (ГЮМ, I, 18, 1679).
Гэта слова са значэннем меры ўжывалася ў польскай і ўкраінскай мовах, а таксама ў рускай з часоў Пятра I (Грынч., I, 274; Брукнер, 135—136; Фаем., I, 394). 1. Сразнеўскі выявіў яго ў помніках агульнаўсходнеславянскага пісьменства са значэннем ’пасудзіна’ (Срази., I, 216). На думку А. Брукнера, яно генетычна звязана са словам garna ’печ’ (Брукнер, 135—136) І першапачаткова абазначала гліняную пасудзіну, абпаленую ў горне, печы. Значение ’пасудзіна’ яно мела і ў старабеларускай мове: За направене и набиване гарцовъ трехъ, полкгарцовокъ двюх и кварты одной... (ГЮМ, X, 21, 1695). У гэтым прыкла-
дзе ўжываецца слова полкгарцовка ’пасудзіна па паўгарца’, якое ўтварылася ад слова полгарца, што таксама мела значэнне меры.
У старабеларускіх пісьмовых помпіках у пачатку слова гарнецъ звычайна пісалі дзве літары — кг, што сведчыць пра выбухны характер пачатковага гука г. Выбухны характар г паказвае, што слова запазычана з польскай мовы.
У старабеларускай мове ўжывалася яшчэ адно вытворпае ад слова гарнецъ—прыметнік гарцовый (кгарцовый)—’велічынёй (аб’ёмам) з гарнец’: средняя коневъ цынова одна, кгарцовыхъ коновокъ цыновыхъ двЪ, коновка у полкгарца одна, кгарцовыхъ фляшекъ цыновыхъ две (АВАК, XIV, 957, 1590).
У сучаснай беларускай мове пераважна ў творах с'тарэйшых пісьменнікаў гарнец ужываецца з наступнымі значэннямі:
адзінка вымярэння: Але на гэта трэба не менш гарца гарэлкі (Колас, IV, 143);
пасудзіна: I ў мяшок, пасля палкіх Надзіных слоў, сыпалі бабы вясковыя гарцамі жыта, ячмень, бульбу (Галавач, I, 174);
плата за памол у млыне і настаўніку за навучанне (апошняе значэнне выяўлена ў Я. Коласа): I толькі калі Міхал адсыпаў Паківачу належныя гарцы, а дзеці адышлі ад воза, млынар ціха спытаў у Кагута: — Бачыў?.. (Караткевіч, 1, 124); Пад вечар таго самага дня стараста сабраў гарцы і прывёз Лабановічу (Колас, IX, 95). Як паказваюць назіранні, гэта слова выходзіць з актыўнага ўжывання.
Ад слова гарнец ’плата за памол’ утварЫўся прыметнік гарцавы (збор) ’збожжа, сабра-
нае як плата за памол’: ...Максім, паколькі якраз цяпер прыйшла прамкамбінатаўская трохтонка, адправіўся з гарцавым зборам на станцыю (Брыль, II, 84). Гэты прыметнік, а таксама паўгарцовы ўжываюцца са значэннем ’велічынёй (аб’ёмам) з гарнец’: Наставіў кішэню, і ён мне насыпаў... гарцавую «жменьку» наганных патрончыкаў (Брыль, I, 155); Яны добра ведалі гэты паўгарцовы срэбны коўш, на якім было выразана тры сэрцы з надпісам Corda fidelium (сэрца прыяцеля) (Бядуля, III, 100).
Горщокъ (горшокъ) — адзінка вымярэння мёду і масла: меду пресного такъ рочного горщокъ велнкій, въ которомъ горщку есть ведерь двЬ (AC, IV, 239, 1571); за масла горшковъ два копу грошей (АВАК, II, 291, 1590). У пісьмовых помніках гэта слова выяўлена і са значэннем ’пасудзіна’: За горщокъ велнкій до греня воды дали осм[аков] е (ГЮМ, VIII, 147, 1691). Як мера яно ўжывалаея ў стараўкраінскай мове: Тридцать сыровъ, два горший масла (ІСУЯ, I, 580).
Н. Гараеў адносіць слова горшокъ да аднакарэнных са словам гарнец. На яго думку, гэтыя два словы маюць адну словаўтваральную аснову—горн (Гараеў, 76). Такім чынам, першапачатковае значэнне як аднаго, так і другога вытворнага — ’пасудзіна, абпалепая ў горне’.
У фальклорных запісах мінулага стагоддзя слова горшокъ ужываецца з метрычным значэннем: Ня я прала, кума прала, а я памагала: за то кумЬ горшокъ крупъ и три куса сала (Зап., 548).
Глекъ (глякъ) — адзінка вымирания вадкасці (алею): ...Гришка Ходоровичъ жаловал на учтивог[о] Мартина Раковича, иж он дей мне остал винен сорок глеков алею (АВАК, XXXIX, 514, 1579); ...продавать только 5 гляков алею (ГЮМ, VII, 340, 1583).
Гэта слова ўжывалася ў агульнаўсходпеславянскай мове, упершышо адзначана ў помніку 1117 г. (Срази., I, 519). I. Сразнеўскі тлумачыць яго як ’пасудзіна’, а ў ілюстрацыйным прыкладзе гэта слова ўжываецца са значэннем адзінкі вымярэння: Десять глекъ вина. А. Праабражэпскі лічыць, што генетычна яно звязана са словам глей, г. зн. першапачатковас яго значэнне ’пасудзіна з глею (гліны)’, а час утварэння — агульнаўсходнеславянскі перыяд (Праабр., 1, 125-126).
У старабеларускай мове слова глякъ мела тэрміналагічнае значэнне адзінкі вымярэння, пра што сведчыць такі прыклад: ...а гляки на продаванье олею мають быти ровные, цехованые... (ПОМ, VIII, 341, 1583). У дакуменце, з якога цытуецца тэты прыклад, глякъ зацвярджаецца як мерка пэўнай велічыпі ў г. Магілёве. Аднак канкрэтную велічыню гэтай меры ўстанавіць не ўдалося.
У сучаснай беларускай мове слова гляк (глёк) мае значэнне ’гаршчок з гліны з вузкім горлачкам’ (Янк., 1959, 60; Юрч., 1966, 66; Бяльк., 135).
Дежа (дЪжка) — адзінка вымярэння вадкасці, масла, рыбы: ...взяли полтораста щукъ рыбъ свГжихъ, а дежа рыбъ солоныхъ... (Груш., 128, 1561); ...меду пресного бочка 1 полная, полтора вшатка, а дежокъ полныхъ 2
(AC, I, 145, 1571); ...въ первомъ въ том свирий отъ лазни масла дежок 16 (AC, I, 146, 1571).
Гэта слова са значэннем ’пасудзіна’ ведаюць многія славянскія мовы, М. Фасмер адносіць яго да праславянскіх. 3 такім значэннем у старабеларускай мове выяўлепы памяншальныя формы дежка, дежечка: У городни пороху бочечка одна малая, яко бы на полъбарила, у другой дежечце ручничного пороху 20 фунтов... (ДМАМЮ, 92, 1547); Делва: кадь, стаговъ, фаска, бочка, или д'Ьжка (Бяр., 29).
Велічыня дежи, відаць, не была аднолькавая, бо гэта мера не была афіцыйна зацверджапа. У асобных выпадках у помніках ёсць указашй на яе велічыпю: На повой пивницы въ схованью взято дей масла такъ ровного дЬжокъ тридцать, в кождой дей д'ЬжцЪ по двъ ведре (АВАК, III, 287, 1577).
У сучаснай беларускай мове слова дзяжа ўжываецца са значэннем ’пасудзіна, у якой заквашваюць песта на хлеб’.
Кадь (кадка) — адзінка вымярэння пераважна мёду, а таксама масла, агуркоў, капусты, соладу і інш.: У Верхе на Обушковыхъ дЬтехъ кадь меду (БАДГ, 2, 1463); ...в спижарпи масла кадокъ шесть, и вядеръ две... (АВАК, XX, 137, 1598); Огородных речей в подклете: капусты кадей полторы соленое... (АВАК, XIV, 228, 1581); въ них идеть намъ дани по два бобры а кадь рыбы (РИБ, XXVII, 707, 1498). Ужывалася гэта слова і са значэннем ’пасудзіна’: порозних кадей 13 (AC, I, 144, 1571). У «Лексіконе» П. Бярынды: Делва: кадь... (Бяр., 29). Такое значэнне яно мела ва ўсіх славянскіх мовах і, згодна з меркавання-
мі М. Фасмера, было запазычапа праз грэчаскую мову (хаббіход ’жбан’, ’вядро’) з старажытнаяўрэйскай (Фаем., II, 157). Метрычнае значэнне мела гэта слова ў агульнаўсходнеславянскі перыяд, пра што сведчыць ужывапне яго як меры сыпкіх рэчываў у 1 Ноўгарадскім летапісе (Срази., I, 1172).
Велічыпя гэтай адзінкі ў розны час і ў розных месцах была неаднолькавая. Так, у XV ст. у кадь месцілася 5 пудоў мёду: двТ кади меду по пяти пудовъ (АЗР, I, 103, 1483). У помніках трапляюцца кадзі на тры, дзесяць пудоў (АВАК, XXXIX, 539, 1579; АВАК, XXII, 237, 1566), на тры, чатыры ушатки (AC, IV, 239, 1571; АВАК, XIV, 228, 1581), на дзве, чатыры медницы (АВАК, XXII, 237, 1566; АВАК, VIII, 486, 1599), на дзве бочкі (АВАК, XX, 137, 1598). Такі разнабой велічыні кади звязаны, відаць, з тым, што гэта была даволі распаўсюджаная народная мера. Сведчанні пра яе афіцыйнае зацверджанне не выяўлены.
У сучаснай беларускай мове слова кадзь (кадушка) — ’пасудзіна’ і ’адзінка вымярэння’ (нетэрміналагічнае значэнне): Ета ж мы гуркі, капусту ў кадушцы солім (Хідра); У яе йшчэ кадзь ячменю і ліпаўка жыта ёсць (Бягомль).
Калдубъ —1 адзінка вымярэння мёду: ...взято меду пресного калдубовъ пять, в каждомъ дей калдубъ по три ведри (АВАК, III, 287, 1577). М. Гарбачэўскі дае два значэнні гэтага слова: ’пасудзіна, выдаўбаная з цэлага кавалка дрэва’ і ’мера сыпкіх і вадкіх рэчываў, асабліва мёду’ (Гарб., 177—178). 3 розным фанетычным афармленнем яно ўжывала-
ся ў іншых славянскіх мовах: у рускай кадолб, кадолбь ’пасудзіна з кавалка дрэва’, ва ўкраінскай кадіб, кадівба ’кадушка для захавашія збожжа, мукі’, чэшскай kadlub, kadlubek, гюльскай kadlub ’пасудзіна з цэлага кавалка дрэва’, верхнелужыцкай kadolb ’комін’ (Фаем., II, 157). Паходжанне і ўтварэіше яго не зусім зразумелае. Шырокае ўжыванне ў славянскіх мовах са значэннем ’пасудзіна’ дае падставу сцвярджаць, што такое значэнне папярэднічала метрычнаму.
У сучаснай беларускай мове слова кадаўб[а] ўжываецца са значэннем ’пасудзіна на збожжа, муку, выдаўбаная з суцэльнага кавалка дрэва’, а таксама ’глыбокая яма ў рэчцы’ і ’калдобіна на дарозе’ (Япк., 1959, 85—86; Бяльк., 217).
Караиманъ — адзінка вымярэння мёду: Пану Яну Довойновичу 12 караимановъ меду съ ключа Кдевъского (РИБ, XXVII, 205, 1441 —1480); ...дани чотыри кора[и]моны меду пресного (РИБ, XXVII, 149, 1493). Гэта слова зафіксаваў I. Насовіч, растлумачыўшы яго як ’каробка з лубу ці кары, зробленая велічынёй з пэўную меру’: Караиманъ меду (Нас. АУ, 173). У Дз. Празароўскага ёсць слова карамюнъ, якое ён растлумачыў як ’гліняная пасудзіна’. Ен пісаў: «караміон, равный 3/4 медимна, который содержал в себе 2 амфоры, каждая по 1,167 ведр[а], был [равен] 1,764 ведр[а]»7. Магчыма, што караиманъ — гэга трансфармаванае слова карамион, запазыча-