Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
Слова локаць ужывалася ў беларускай мове ва ўсе гістарычныя перыяды са значэннем меры і не страціла яго ў наш час. Праўда. назіранні паказваюць, што з такім значэнпем яно выходзіць з актыўнага ўжывання, хоць актыўнасць ужыванпя з першапачатковым значэннем не зніжаецца: Лабановіч пераступіў высокі, амаль на локаць, парог і спыніўся каля дзвярэй (Колас, IX, 603); Яна была ў сярэдневяковай жаночай вопратцы: сукня, на якую пайшло пяцьдзесят локцяў залацістага аршанскага атласу... (Караткевіч, «Маладосць», 1964, № 10, 54); Локцямі раней палатно мералі, бо мэтры не было (Морач, МКДЭ МПІ). Яно трапляецца ў загадках і прыказках, запісаных I. Насовічам: Семья душъ триста и бо­гата, да всего два локци хата — Улей пчел; Самъ съ кокоць, борода зъ локаць—Насмешка над малорослым стариком (ОРЯС, 202).
У старабеларускай мове ўжываўся прымегнік локцевы — ’на локаць даўжынёй’, які ўтварыўся ад назоўніка локоть з метрычным значэннем, і назоўнік полоктщына — ’плата за гандаль у горадзе’: «Сарветки две локцевыхъ (ГЮМ, I, 46, 1679); Отъ ряду соленого полокотщыны... дошло намъ... грошей... золотыхъ четырнадцать (ГЮМ, I, 12, 1679).
2	Ф. Петрушевский. Общая метрология, ч. 1 —
2. СПб, 1849.
Аршинъ — адзінка вымярэння ткапіпы: А Янчинский пограбилъ, къ своей р8це взялъ: ...тринадцать аръшинъ китайки двуличное... (РИБ, XX, 742, сярод актаў 1511 г.); балюндишу бурнатьного чотыри оршины, китайки... чо­тыри оршины (АВАК, XXXIX, 52, 1578).
Ужыванне слова аршинъ з метрычным значэннем яшчэ раз пацвярджае думку, што ў роз­ных мовах словы са значэннем ’месца злучэння плечавой 1 локцевай касцей’ маглі набываць метрычнае значэнне. Гэта слова ў цюрскіх мовах мела значэнне ’локаць (частка цела чалавека)’ і ’адзінка вымярэння’. 3 апошнім яно, відаць, і было запазычаиа ў агульнаўсходнеславянскі перыяд. Як мера яно ўжывалася таксама ў рускай, украінскай, балгарскай І сербскай мовах. Як паказваюць назіранні, у старабеларускі перыяд слова аршинъ не было шырока распаўсюджана. Значка шырэй яно стала ўжывацца пасля далучэння Беларусі да Расіі, бо ў Расіі гэта была адна з асноўных адзінак даўжыні. Пасля гэтага яно таксама пашырыла семантыку і ў сучаснай беларускай мове ўжываецца з такімі значэннямі:
адзінка вымярэння: Вы багаты чалавек..., а перад людзьмі прыніжаецеся, кожнаму гатовы ў ногі кланяцца, і толькі за тое, што ён купіць аршын паркалю... (Галавач, I, 97); А ка­па — шэсцьдзесят снапоў, а кожны сноп ля перавясла — аршын кругам (Караткевіч, 1, 105);
прылада вымярэння: Гандляры спрытна матлялі на медны аршын вішнёвыя і белыя сукны (Караткевіч, 1, 252). Як паказваюць назіранні, слова аршын з такімі значэннямі выхо-
дзіць з актыўнага ўжывання. Аднак даволі часта яно ўжываецца ў складзе некаторых фразем і словазлучэнняў, якія маюць рознае значэнне. Фразема «мераць на свой аршын» (БРС, 99) мае значэнне ’раўняць па сабе’, а «нібы аршын праглынуў» — ’стаяць прама, навыцяжку’; «аршын з шапкаю» — ’зусім нізкі’ (Юрч., 1969, 128); «аршынам носа не дастанеш» — ’вельмі ганарлівы’: У старшыпі аршы­нам носа не дастанеш з-за тых свінарнікаў і кароўнікаў (У. Паўлаў, «Маладосць», 1971, № 9, 88). Словазлучэнне «даць тры аршыны зямлі» ўжываецца са значэннем ’знішчыць, загубіць’: Без зямлі ўвесь век цягаўся горш якой скаціны, вось нарэшце дачакаўся — далі тры аршыны (Купала, 89); «бачыць скрозь зямлю на чатыры аршыны» — ’разумець усё чыста»: Іду я на праверку да сваёй супруг!, яна ў мяне скрозь зямлю на чатыры аршыны бачыць... (Паслядовіч, II, 282).
У мінулым стагоддзі слова аршын ужывалася ў складзе такіх словазлучэнняў: «вышовъ подъ аршинъ» — ’вырас такі, каб браць у рэкруты’; «аршину не сняли» — ’не памералі’; «аршины ня вышли» — ’малы, занізкі, каб ісці ў рэкруты’: А въ вдовушки одинъ сынъ и той вышовь подъ аршинъ. И аршину ни сняли, у солдаты аддали (Шэйн, I, 1, 464); Будим-жа раду браць, кого ў рэкруты отдать: у кого сыноў шэсть, тому ўсй пошли заўчесть, у кого сыноў пять, там ни водного не ўзять, у кого сыны чатыры, там ня вышли аршыны (Зап., 661).
Ва ўкраінскай мове XVIII—XIX стст., як і ў беларускай, ужываліся словазлучэнні «стати
під аршин» — ’быць аддадзеным у салдаты’; «дійтй до аршина» — ’стаць прыдатным да службы ў войску’3. Утварэнне такіх словазлучэнняў звязана з тым, што аршын у той час быў асноўнай адзінкай вымярэння,' прычым калі ў старабеларускай мове ён ужываўся параўнальна рэдка, то пасля далучэння Беларусі да Расіі тэта адзінка вымярэння стала ўжывацца часцей, бо яна была асноўнай у сістэме мер Расіі.
Пра даўжыню аршина у старабеларускі перыяд сведчыць такі прыклад: а сесь аршинъ великих перстов или цалей сто (AC, VI, 312, 1502). Цаля была прыблізна 2,7 см, у такім выпадку аршинъ — 2,7 м.
Сажень —1 адзінка вымярэння даўжыні: занявши вширки на локоть, а вдлужъ можетъ быть на двести сажней, тамъ же дей плотомъ новымъ загородити казалъ (AC, V, 21, 1622); Отъ вежы воротное до тое вежы, где каплица, 20 сажонъ... (ДМАМЮ, 91, 1549); Дому того будованья: напервей светлица трехъ сажонъ, соломою накрыта... (АВАК, XIV, 280, 1584).
Гэта слова са зпачэннем адзінкі вымярэипя ўжывалася ў іншых славянскіх мовах — рускай, украінскай, стараславянскай, славацкай, чэшскай, балгарскай, славенскай, польскай, верхнеі ніжнелужыцкай (Праабр., II, 224). Самае ранняе яго ўжыванне ў помніках агульнаўсходнеславянскага пісьменства выявіў I. Сразнеўскі ў дакумейце, датаваным 1068 годам (Срази., Ill, 908). Яно ўтварылася
3 В. Винник. Назви одиниць вйміру і ваги в украінській мові. Кйів, 1966, стар. 22.
ад дзеяслова сягаць і першапачаткова мела значэнне ’адлегласць паміж канцамі пальцаў разведзеных у бакі рук’ (Праабр., II, 224), а потым набыло трывала замацаванае метрычнае значэнне. У сістэме мер Вялікага княства Літоўскага, зацверджанай пастановай сейма 1766 г., сажень складаўся з трох локцяў — 194,82 см, калі лічыць у локці 64,94 см (Гарб., 325).
У мінулым стагоддзі на Віцебшчыпе, як пісаў А. Семянтоўскі, ужываліся тры сажпі: казённы, або косы; махавы, або ручны; купецкі, або дзевяціфутавы 4.
У сучаснай беларускай мове слова сажань са значэннем адзінкі вымярэння ўжываецца ў творах старэйшых пісьменнікаў або ў творах на гістарычныя тэмы: Жар нестрывалы: труд­на ўстаяць за тры сажні ад агню (Колас, IV, 227); Перад стопкаю невялікі кавалак двара, незанятага градамі, ды ў сажань шырынёй паска, як бы дарога ад стопкі ў вуліцу (Галавач, III, 46); Новую лазню Даніла Когут вывеў сажняў за сто ад берага, куды вышэй за ўласную хату (Караткевіч, 1, 7). У ЯКоласа яно ўжываецца са значэннем адзінкі вымярэння дроў (укладка на кубічны сажань): Узяў дзядзька Марцін грошы, пайшоў у лясніцтва і купіў асігнату на сажань дроў... Адзін бок сажню прыпёр да хвоі (Колас, V, 214). У літаратурнай мове яно выяўлена са значэннем 'прылада мераць поле (каза)’: I трэба бачыць, з якой важнасцю мерае-перакідае сажань,
4 А. С е м е н т о в с к и й. О мерах и весах, употреб­ляемых в Витебской губернии. Витебск, 1874, стар. 12.
спецыялыіа зроблены, накш'талт широка расчыненага цыркуля, Пятро Бацюк (Колас, V, 239). П. Галавач называв гэту прыладу сажонкай: Паўз канаплянік і пайшлі камітэтчыкі з сажонкаю, якую зрабіў нехта ўжо на панскім двары... (Галавач, III, 163).
Слова сажань ’мера’ ўваходзіць у склад фраземы «бачыць на тры сажні пад зямлёй»— ’добра ўсё разумець, быць кемлівым’: Вы не глядзіце, што яна (цётка Палуся.—С.) трошкі падслепаватая ды кіслагубая, але бачыць яна на тры сажні пад зямлёй і чуе праз тры мураваныя сцяны (Крапіва, II, 44).
У сучаснай беларускай мове ўжываецца таксама прыметнік сажнёвы (сажэнны) —’велічынёй (таўшчынёй) з сажань’: ... у тэты час цераз паўтарасажнёвую сцяну агароджы, на турэмны двор, саскакваюць адна за адной бязгучныя і рухавыя постаці... (Самуйлёнак, I, 46); Сажэннага росту лёкай скочыў з запятак і з ляскам адкінуў падножку (Караткевіч, 1, 82).
Перстъ і цаля. Гэтыя словы абазначалі адну адзіпку даўжыні і ў помніках старабеларускага пісьменства ўжываліся рэдка. Выяўлены толькі адзін прыклад з дакумента, у якім яны ўжываюцца як сіпонімы: а сесь аршинъ велнкихъ перстовъ или цалей сто, си есть лактей четыри въ собЪ обрЬтаетъ... (AC, VI, 312, 1502).
Слова перстъ са значэннем ’палец рукі’ з’яўляецца агульнаславянскім (Праабр., II, 46). Як і іншыя адзінкі вымярэння антрапаметрычнага паходжання, гэта слова набыло метрычнае значэнне таму, што палец рукі
(перст) ужываўся пры вымярэпні невялікай даўжыні (перстъ прыблізна 2,7 см). Магчыма, гэта была не адна, а, самае малое, дзве метрычпыя адзінкі, пра што сведчыць ужыванне ў цытаваным прыкладзе складанай назвы (великихъ перстовъ). Але пацверджання гэтай думкі ў помніках старабеларускага пісьменства не выяўлена.
Цаля таксама адносіцца да адзінак даўжыні антрапаметрычнага паходжання. Сярэдневерхненямецкае слова Zol ’фаланга пальца’ ў XVI ст. ужывалася са значэннем ’адзінка вымярэння па палец шырыні’5 І, на думку Я. Карскага, праз польскае пасрэдніцтва было запазычана старабеларускай мовай6. Відаць, запазычана яно было з метрычным значэннем, бо з іншымі значэннямі ў старабеларускай мове не выяўлена. Пазней гэта адзінка ўвайшла ў склад сістэмы мер Вялікага княства Літоўскага (24 цалі ў адзін локаць7).
Слова перст у сучаснагі беларускай мове ў актыўным ужыванні не выяўлена. Цаля ўжываецца са значэннем адзінкі даўжыні: Ну, ўсе выгоды каля бока, тае зямлі якраз валока, — Міхал распісваў з жарам далей.— А чорны грунт —। дванаццаць цалей (Колас, VI, 27); Такім чынам, бачыў я кожны дзюйм, кожную цалю таго берага, ля якога мы праплывалі (Караткевіч, «Маладосць», 1969, № 12, 91). Яно ўжываецца ў словазлучэннях
5 В. Винн и к. Назви одиниць вйміру І ваги, стар. 15.
° Е. Карски й. Белорусы. Введение к изучению языка и народной словесности. Вильна, 1904, стар. 157.
7 С. Г о л ь д ш т е й н. Польско-литовские древности стар. 137.
«свайго не ўпусціць ні па цалю» — ’не ўпусціць сваей карысці’, «не саступіць і цалі»— ’не ўступіць нічога нікому’: Той самы Богут, што без жалю гатоў зарваць чужы кусок і высмактаць з цябе ўвесь сок, свайго ж не ўпусціць ні на цалю (Колас, VIII, 20); Я не саступлю і цалі. Мяне не на тое нарадзілі (Караткевіч, 2, 83).