Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
Кузня — адзінка вымярэння мёду (ужыва­лася рэдка): ...дани чотыри карамоны меду пресного а два ведре, а две кузни меду (РИБ, XXVII, 149, 1493). 3 іншымі значэннямі, апрача метрычнага, гэта слова не выяўлена. Магчыма, што яно з’яўляецца аднакарэнным са словам кузаў, якое ўжываецца ў сучаснай беларускай мове. Так, у адным з апавяданняў, запісаным П. Шэйнам на Віцебшчыне, ужываецца слова кужни, магчыма, фанетычны варыянт кузни: Надрала я бяросты, нарабила куж­ни такій, даю ў тыя кужни да стаўлю (Шэйн, II, 458). П. Шэйн растлумачыў гэта слова як ’кузовочки’ і са спасылкай на «Опыт областно­го великорусского словаря» паказаў, што яно ўжываецца ў Кашынскім павеце Цвярской губерні і абазначае маленькі кошык, сплецены з драніц. У сучаснай беларускай мове кузня — ’невялікая пасудзіна з бяросты, у якую збіраюць ягады’ (Бярозаўскі р-н, паведаміла Л. Ф. Шаталава), а кузёмка, кузенька, Кузьма —
’пасудзійа’15. Прымаючы ўсё гэта пад увагу, можна зрабійь вывад, што такім было першапачатковае значэнне, ад якога ўтварылася метрычнае.
Куфа — адзіпка вымярэння вадкасці, пераважна віна: Миколай Каниковский... зе Львова мЬлъ малмазеи куфъ 3... (AC, III, 292, 1583); взято горелки оковитое доброе куфъ две великихъ (АВАК, XVIII, 251, 1646). Са значением адзінкі вымярэння ўжывалася вытворнае полукуфокъ-. ...мЪлъ... вина Венгер­ского полукуфковъ 20... (AC, III, 307, 1583). Велічыню полукуфка I. Насовіч паказвае роз­ную: у старажытнасці — 6 (Нас. АУ, 332), у мінулым стагоддзі —1 40 вёдзер. ЯІсаевіч лічыць, што на Украіне ў старажытнасці месцілася 2 бочкі16.
Згодна. з меркаваннямі Я. Карскага, слова куфа было запазычана беларускай мовай з нямецкай праз польскае пасрэдніцтва (kufd). У иямецкую мову яно прыйшло з лацінскай (сора, сира)11. Прычына запазычання, відаць, тая, што віно, адзінкай вымярэння якога была куфа, прывозілі з-за мяжы.
3 метрычным значением ужывалася гэта слова ў мінулым стагоддзі: У погрібах стыялі куфы віна: на левым баку — сіла, а на пра­вым безсілья (Белар. эпас, 93). Выяўлена яно
15 А. У. Арашонкава і інш. Да лексіка-семантычнай дыферэнцыяцыі ў беларускіх народных гаворках.— «Весці АН БССР». Серыя грамадскіх навук, 1971, № I, стар. 90.
16 Я. I с а е в и ч. Деякі питания украінськоі метродогіі', стар. 10—12.
17 Е. Карский. Белорусы. Введение,.., стар. 154.
ў сучаснай беларускай дыялектнай (Касп., 172) і літаратурнай мовах са значэннем ’пасудзіна’: Каля вялізнай дубовай кованай жалезам кухвы з гарэлкай з бровара пана Вашамірскага круціўся-вярцеўся стары карчмар Лейба (Бядуля, III, 74).
Липечня18. Гэта слова ўжывалася рэдка, яно выяўлена толькі са значэннем меры мёду: Надъ то: медовой дани липечни 75, ковшовъ 2, тыхъ липечни у ведро пинское две, а в липечню ковшовъ десять, чинить меду ведер пин­ских 37 и пол и два ковшика (ДМАМЮ, 158, 1565).
Ніякіх фактаў пра ўтварэнне слова липеч­ня не выяўлена ні ў старабеларускай мове, ні ў сучаснай, а таксама ў суседніх мовах. На нашу думку, першапачатковае яго значэнне — ’пасудзіна, зробленая з кавалка ліпы’ (сучаснае дыялектнае ліпаука — ’выдаўбаная з ка­валка дрэва кадка’ —■ Бягомль). Утваральнай асновай гэтага слова з’яўляецца назоўнік ліпа.
Як паказвае цытаваны прыклад, липечня магла ўваходзіць у сістэму мер г. Пінска.
Луб'ня — адзінка вымярэння мёду: ...взято меду пресного... лубня, въ которого дей двЪ ведре (АВАК, III, 287, 1577). Гэта слова ўжывалася рэдка, значка часцей трапляецца ў помніках аднакарэниае з 1м лубка: ...под час огню погинуло... меду пресного лубокъ шесть
18 Ва ўказальніку да «Документов Московского ар­хива Министерства Юстиции» даецца форма назоўнага склону адз. ліку липечень. На нашу думку, больш правілыіаіі будзе форма липечня.
(ДМ БССР, 843, 1624); меду пресного лубковъ четыри, важило пудовъ двадцать (ГЮМ, IV, 254, 1686). Як мера ўжывалася і памяншальная форма лубочка-. Меду лубочка отъ панов прошлорочных шафарей, которая важыла пудъ одинъ (ГЮМ, IV, 286, 1688).
Гэта слова ў старабеларускай мове ўжывалася і са значэнпем ’пасудзіпа’: И тежъ беруть из собою важныхъ а важать за кожды пуд по 5 безменовъ..., а они перед тым лечъ только метывали по 4 безмены въ пудъ в лубках, а не голый (Доун.-Зап., 1905, 18, 1534); Лубочку на мед [купили] (ГЮМ, VIII, 93, 1691). У старарускай мове з метрычным значением ужывалася слова лубъ (Срази., 11,270; Кочын, 175). 1. Сразнеўскі адзпачае, што яно мела таксама зиачэпне ’лубяны кораб, які ўжываўся як пэўная мера’. Бясспрэчна, што яно ўтварылася ад назоўніка луб ’кара’ ў рускай мове безафіксным спосабам, а ў бсларускай — пры дапамозе суфіксаў І першапачаткова мела зиачэпне ’пасудзіпа з лубу’.
У сучаснай бсларускай мове лубка, Лубян­ка — ’пасудзіна’, ’сявалка’: Дзень за днём Марына змірылася з тым, што Мацей хоча ехаць. I калі настаў той дзень, яна сабрала Лубянку, перавязала яе раменьчыкам, каб вечка по адвальвалася, запрагла каня і пад’ехала пад Некрашы (М. Лобан, «Полымя», 1967, № 2, 30); Лупкі звалі то сівалкі. Зробяць як карзінку з ліпы, хто зваў сівалка, хто лупка (Бягомль). I. Насовіч запісаў выслоўе «з лубки живем», якое растлумачыў: «Так земляробы выказваюць свой стан перад іншымі саслоўямі» (Нас. СБН, 52). Гэта слова выяўлена ў
літаратурнай мове і са значэннем адзінкі вымярэння: За пару лубак жыта мы куплялі свежай сялявы (М. Танк, «Полымя», 1967, № 3, 125).
Лукно — адзінка вымярэння пераважна мёду: Мишку Войшнаровичу шестнадцать чоловекъ, на имя Самуйловичи, дають пятипядное лукно меду дани (РИБ, XXVII, 103, 1449); а къ тому даивали зъ села Бабыничь иа цер­ковь светого Михаила два лукня меду пресно­го, въ которое лукно уложываеть по десети пудов меду (AC, I, 216, 1597). 3 метрычным значэннем ужывалася таксам а вытворнае полуконье: чотыри полуконья меду дають (ДМАМЮ, 9, XV ст.). Гэта, відаць, была адзінка, напалавіну меншая за лукно, яна утварылася пры дапамозе скарочанай формы лічэбніка половина (пол+луконье — полу­конье, параўн. палавіна капы — адзінкі лічэнпя — полукопье).
У старабеларускай мове слова лукно мела таксама значэнне ’пасудзіна’: У городни поро­ху бочечка одна малая, яко бы полъбарыла, ...особливо тежъ у лукне 50 функтовъ (ДМАМЮ, 92, 1547). Са значэннем меры яно ўжывалася ў «Русской правде». У іншых славянскіх мовах мела рознае значэнне: у рускай і ўкраінскай — ’адзінка вымярэння’ і ’пасудзіна’, у сербахарвацкай — ’мера збожжа’, славенскай — ’падатак, падарунак свяшчэнніку’, чэшскай —1 ’берасцяны кош, мера збож­жа’. На думку М. Фасмера, гэта слова праславянскае: 1