Даўнія беларускія меры
лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
Колькасныя эквіваленты, якія ўдалося выявіць, не даюць магчымасці аднастайна тлумачыць спосаб утварэння метрычнага значэння. Так, У. Даль паказаў, што соха мела ад 600 до 1800 дзесяцін (Даль, IV, 283). Такая плошча зямлі пацвярджае першую думку. Аднак А. Ханенка лічыць, што ў дзесяціне было 2,5 сахі, г. зн. адна саха раўняецца 0,4 дзесяціны, што прыблізна адпавядае плошчы, якую можна ўзараць за дзень 24.
Характэрпа, што ў дакуменце, напісаным на тэрыторыі Украіны, са значэннем меры плошчы ўжываецца слова плугъ: Билъ намъ чолом писаръ нашъ наместникъ володимерский и скерстомонский пан 0ед. Янушковичъ и прохалъ в нас земли пашное Краспоселское на юдинъ плугъ и сеножати нашое... (АЛРГ 105, 1503). Гэта слова з такім самым значэннем ужываецца ў наш час на Беларусі: Зямлі засталося араць на два плугі, ні так ужо і многа (Бабровічы).
Закрой -магчыма, адзінка даўжыні (шы| рыні): ...а сей загонъ или града маетъ мЬти въ собЬ по закроевъ седин (AC, VI, 309, 1502).
Метрычнае значэнне мела гэта слова і ў рускай мове, яно абазначала адлсгласць, на якой прадмет хаваецца па моры за гарызонт (Бурнашоў, I, 221). Мала верагодна, што беларуская I руская мера аднолькавага паходжання, бо ў цытаваным прыкладзе ўпамі-
24 А. Ханенко. Исторический очерк межевых учреждений..., стар. 12.
паецца загонъ — параўналыіа неширокая паласа зямлі. У старабеларускай мове слова закрой мела яшчэ значэнне ’дрэва ў сасе, ці лапатка, па якой зямля, паднятая нарогам, кладзецца ўбок’ (Гарб., 392). Улічваючы гэта значэнне, можна дапусцінь, што закроем магла называцца баразна, яе шырыня. Наши вылічэнні шырыні закроя паказалі 35 сантыметраў, што прыблізна адпавядае шырыпі баразны.
ЗАПАЗЫЧАНЫЯ АДЗІНКІ ВЫМЯРЭННЯ ДАЎЖЫНІ і ПЛОШЧЫ
У помніках старабеларускага пісьменства выяўлена нешматлікая трупа слоў — мер даўжыпі і плошчы, у якіх метрычнае значэнне ўтварылася іншым шляхам, чым у старабеларускіх мерах. Гэтыя словы з метрычным значэнпем былі запазычапы з іншых моў.
Моргъ (моркгъ) — адзінка вымярэпня плошчы: Огородники при дворехъ иашыхъ м'іють быти, даючы кождому по търи моркги земли (Р11Б, XX, 552, 1557); вымЬрилъ... волоку одну супольную и моркговъ четырнадцать (AC, V. 69, 1641).
Гэта слова запазычана, магчыма, праз польскае пасрэдніцтва з метрычным значэнием з нямецкай мовы, дзе Morgen — ’раніца’, а таксама ’зямельны ўчастак, апрацаваны за раніцу’, відаць, ад усходу сонца да снядання. Такая мера ўжывалася на Украіне. Яна ўваходзіла ў дзяржаўную сістэму мер Вялікага княства Літоўскага і была роўнай 0,71 га.
У старабеларускай мове слова моргъ ужывалася са значэнием ’зямелыіы ўчастак’, пры-
чым такое значэнне выяўлепа ў помніку, датаваным 1386 годам, што сведчыць пра яго ранние запазычанне: Се язъ великий князь Дмитрей Олгирдович помолися есми Богу и святой Богородицы... Гнидк..., и озера и морги... (АЗР, 1, 22). Зямслыіыя ўчасткі адрозніваліся месцазнаходжаннем, спосабам іх выкарыстання і вымярэння, таму ў помніках трапляецца моргъ польный, сЪножатный, лесной, гуменный і інш.
У старабеларускай мове ўжывалася трупа вытворных ад слова моргъ, утварэнне якіх звязана з падзелам зямлі — моркгованый, моркгованье, моркговати, выморкгованый, выморкгованье, выморкговати, зморкговатн, зморкгованье, поморкгованый, моркговщина. а таксама моркговое — 'плата за карыстанне зямлёй’ 25.
У сучаснай беларускай мове слова морг ўжываецца ў творах старэйшых пісьменнікаў або як гістарызм: Двор Няслаўскіх быў не надта вялікі, але і не малы. Меў ён маргоў пад трыста раллі ды з пяцьдзесят сенажаці (Мурашка, 213); Прымы ў яго нясытыя: морг поля І хата на курынай ножцы (Брыль, I, 22). Факты сучаснай мовы сведчаць, што яно выходзіць з актыўнага ўжывапня.
Ланъ — адзінка вымярэння плошчы: ...ино мы з ласки нашое па его чоломбитье то вчинили, придали есмо ему к тому войтовству тры ланы, а корчму, вольную (АЛРГ, 176, 1521); тамъ же пашни дворной ланоеъ два... (АВАК, XIV, 187, 1576).
25 А. М. Бу лыка. Даўнія запазычапні беларускай мовы. Мінск, 1972. стар. 207— 208.
Гэта слова са значэннем адзінкі вымярэння ўжывалася ва ўкраінскай, рускай, польскай, чэшскай мовах. Як мяркуе В. Махэк, старачэшскай мовай яно было запазычана ў X ст. з нямецкай разам з сістэмай землекарыстання. Магчыма, што з нямецкай яно прыйшло ў старабеларускую праз польскае пасрэдніцтва.
У залежнасці ад таго, якой плошчай зямлі карысталіся розныя ўладальнікі, ужываліся розныя ланы: франконскі (болыны—50 маргоў, меншы— 40 маргоў); нямецкі — 43 маргі; польскі кмецкі (большы — 21 морг, меншы — 6 маргоў); рэвізскі — 30 маргоў; хелмінскі (кракаўскі) — 90 маргоў26.
У сучаснай беларускай мове слова лан са значэннем адзінкі вымярэння не выяўлена. Яно мае толькі значэнне ’ўчастак зямлі, палетак’: У даўнія часы панавалі над краем два свінапасы, і, падзяліўшы на двое ўсе ланы, адзін пасвіў свінні, а другі бараны (Багушэвіч, 126). М. Клышка ў адзін сінанімічны рад ставіць словы поле, ніва, палетак, лан 27.
Миля ■— адзінка вымярэння даўжыпі (адлегласці): Даемъ теж доброволенство всйм м-Ьщаном брати дерево па будоване домов их и теж на кухню дрова в борех и в лЪсех и въ гаехъ наших около мЪста за три мили въ офановЬ пли громшевью (СДГА, 5, 1501); А што ся дотычеть Грезское волости, которая волость на другую сторону подъ Случескъ отъ Троковъ больши сорока миль, тамъ тежъ есми посылалъ служебниковъ своихъ (AC, I, 41, 1536).
26 С. Гольдштейн. Польско-литовские древности, стар. 138.
27 «Полымя», 1967, № 3, стар. 231.
На думку Я. Карскага, слова миля прыйшло ў старабеларускую мову з верхненямецкай праз польскае пасрэдніцтва28. Паходзіць жа яно з лацінскай мовы, дзе словазлучэнне nille passes мае значэнне ’тысяча крокаў’. Відаць, слова миля было запазычана з метрычным значэннем, бо з іншымі ў старабеларускай мове не выяўлена.
Самае ранняе ўжыванне гэтага слова ва ўсходнеславянскіх пісьмовых помніках адносіцца да X ст. (Срази., II, 141), г. зн. яно было запазычана ў агульнаўсходнеславянскі перыяд. Миля ўваходзіла ў сістэму мер Вялікага княства Літоўскага і складалася з пяці вёрст: А так мы на повесть водлугъ сведомья пхъ тую милю отъ озера Зміева до мосту Замъкового шнуромъ мерали, ино знашлося въ той мили пять верстъ, а въ кажной версте вымерили есмо по осми сотъ сажонь без дву сажонъ (АВАК, XVII, 349, 1541).
У старабеларускай мове ўжывалася слова помильное са значэннем ’плата фурманам’: А если бы подводник своимъ возомъ двемя коими повез, тогды от воза и от коней двух на милю по три грошы мает быти плачоно: а еслибы подводник на томъ же кони и назад гонца понеслъ, ино быти ему помилное и назадъ по тому-ж (БА, III, 74, 1595).
Миля са значэннем адзінкі вымярэння давол! часта трапляецца ў фальклорных запісах мінулага стагоддзя: Отдай мене бацька подалечей отъ себя — семь миль боромъ исьци а осьмую моремъ плысьци (Шэйн, I, 1, 247);
28 Е. Карский. Белорусы. Введение..., стар. 155.
Сцюдзеная роса пала, пусци мене домовъ, пани; — мое домы далёкіе, переходы велйкіе, а семь миль горою ици, а восьмая долиною... (Зап., 25). Гэта слова ўваходзіць у склад некаторых прыказак: «Старцу міля не круг»; «За адным абедам сем міль едам» (апошняя запісана ў в. Хідра Пухавіцкага р-на).
У старажытнасці ўжываўся яшчэ адзін спосаб вызначэння плошчы — па колькасці высеянага збожжа (ворная зямля, лес, кустоўе) І накошанага сена (сенажаць).
Для таго каб засеяць пэўную плошчу зямлі, трэба мець пэўную колькасць збожжа. Ведаючы тэту колькасць, можна прыблізна вызначыць плошчу зямлі. Звычайна плошча вызначалася колькасцю збожжа, якое змяшчала бочка, сявальня, сявалка: ...поля его на десеть бочокъ (РИБ, XXVII, 738, 1499); Тежъ купилъ землицу пашную у Васка Мордасовича на тридцать бочокъ... (Бярш., 65, 1503); ...продали есми ниву свою отчизную... сЪетца на солянку всего и съ кустовемъ (AC, VIII, 125, 1523); А семая нива... к себреному лЪсу, на сЪвальню (АВАК. XIV, 351, 1589).
Як сведчыць М. Доўнар-Запольскі, адной бочкай збожжа засявалі морг зямлі29.
Плошча сенажаці вызначалася праз колькасць накошанага сена (на воз, на стырту, на стог): А въ Пекарова поля... сеножати лЪсничого па три стырте. При Кирене болотЪ сЬножать на семъ стоговъ (РКЭ, 37, 1559); сеножатеп на возовъ сто (ДМ БССР, 20336, 1624).
29 М. Д о в н а р-3 а п о л ь с к и й. Государственное хозяйство..., стар. 215.
НАЗВЫ АДЗІНАК ВЫМЯРЭННЯ СЫПКІХ І ВАДКІХ РЭЧЫВАЎ
СЛОВЫ 3 ПЕРШАПАЧАТКОВЫМ ЗНАЧЭННЕМ ’ПАСУДЗІНА', 'ЁМІСТАСЦЬ'
Назвы адзінак вымярэння, якія мелі першапачатковае значэнне ’пасудзіна’, ’ёмістасць’, складаюць самую вялікую трупу сярод мер сыпкіх і вадкіх рэчываў. Практычна бадай-што кожная гаспадарчая пасудзіна беларускага селяніна магла служыць меркай і адпаведна адзінкай вымярэння. Аднак ступень тэрміналагізацыі назваў пасудзін, якія сталі адзінкамі вымярэння, неаднолькавая. Вызначэнне ступені тэрміналагізацыі—справа даволі складаная ў сувязі з недастатковай колькасцю матэрыялаў у помніках, таму гэтыя адзінкі нельга разглядаць у парадку, які залежаў бы ад ступені тэрміналагізацыі таго ці іпшага слова як адзінкі вымярэння. 3-за гэтага ў раздзелс прыняты алфавітны парадак аналізу лексем, і толькі ў асобных выпадках указваецца, ці ўваходзіла тая ці іншая адзінка ў сістэму мер Вялікага княства Літоўскага або ў сістэмы мер асобных гарадоў гэтай дзяржавы.
Лнтелокгъ — адзінка вымярэння вадкасці (ужывалася рэдка, выяўлена толькі ў адным дакуменце): Крыштофъ Заливский... съ Подгорья мЪлъ вина полкуфковъ 12 и антелокги 2... (AC, III, 291, 1583).
На думку А. Брукнера, слова антал (antal — бочачка віна), якое ўжывалася ў польскай мове, утварылася ад анталэк, запазычанага з венгерская мовы (Брукнер, 6). Антал ’бочачка віна, у якую месцілася 60 бутэлек’ ужывалася ў рускай і ўкраінскай мовах (Грынч., I, 8; Даль, I, 17). Магчыма, што слова антелокгъ прыйшло ў старабеларускую мову непасрэдна з венгерскай, пра што сведчыць яго фапетычнае аблічча і той факт, што віно на Беларусь прывозілася з Венгрыі. На думку М. Гарбачэўскага, у антал месцілася чвэрць бочкі (Гарб., 22).
Барил[а] — адзінка вымярэння вадкасці: отъ барилы мальвазеи, мушкателю и вина волоского по 16 грошей (АЗР, III, 194, 1576); Еско Шилимовичъ... мЪлъ товаръ зъ Люблина вина барилъ 4 (AC, III, 304, 1583).