Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
Пипа — адзінка вымярэння віна (ужыва­лася рэдка): ...отъ кождое пипы вина по осьм­надцать грошей польских... (АВАК. VIII, 502, 1615). 3 іншымі значэйнямі ў помпіках старабеларускага пісьменства слова не выяўлена.
М. Гарбачэўскі дае два значэнні слова пипа, якое ён адносіць да польскіх: ’мера вадкасці; шведская — 469,07 літра або 38,138 рускага вядра, руская — 440,7 літра, або 35,829 рускага вядра’; ’прадаўгаватая бочка на віно або драўніннае масла’ (Гарб., 257). А. Брук­нер лічыць яго запазычаным з італьянскай мовы, дзе яно мае значэнне ’бочка’, і параўноўвае з французскім pipe (Брукнер, 415). У рускай мове гэта слова мела значэнне ’замежная
мера віна, бочка, 40—50 вёдраў’ (Даль, III, 111). Паколькі гэта мера рэдка трапляецца ў помніках старабеларускага пісьменства, можна зрабіць вывад, што шырокага распаўсюджання яна не атрымала. Такое слова ў сучаснай беларускай мове не ўжываецца.
Решето (рЪшето), сито. Гэтыя словы ўжываліся са значэннем адзінак вымярэння сыпкіх рэчываў: Наперьвей жаловалъ Демид[ъ] Степановичъ с[ъ] Озерыщъ на Романа Гара­симовича со томъ ижъ-бы казалъ слугамъ своимъ взяти в него: тридцат[ь] копъ сена... а решето цыбули (БА, II, 21, 1530); ...сЬменю ильненого ситъ три, сЬмеию конопленого ptшоты двЪ (AC, I, 181, 1590); насЪнья льняного сито, орЬховь сито (АВАК, XIV, 12, 1555).
Словы решето і сито абазначалі прылады аднолькавага гаспадарчага прызначэння. Са значэннем ’прылады прасяваць муку’ гэтыя словы ўжываліся ў іншых славянскіх мовах. Слова решето, на думку А. Праабражэнскага, агульнаславянскае, генетычна звязана з прыметнікам рЪдокъ, а сито ўжывалася не толькі ў славянскіх, але і ў іншых індаеўрапейскіх мовах. Генетычна яно звязана з індаеўрапейскім se, sei ’сеяць, кідаць насенне’ (Праабр., 237, 290). I. Сразнеўскі зарэгістраваў слова решето з двума значэннямі: ’лукошко с сетча­тым дном’ і ’мера сыпучих тел’ (Срази., Ill, 227). Метрычнае значэнне словы решето i сито набылі таму, што прылады, якія яны абазначалі, ужываліся не толькі для прасявання мукі, але і для захоўвапня і вымярэння збожжа.
Абодва словы выяўлены ў запісах народнай творчасці мінулага стагоддзя: Съ суботы на
недз'Ьлю собралася (имярек) родзина; знесли ж ёны семъ ситъ муки... (Зап., 704); Дай же вамъ, боже, гэтага дабра многа, три бочки мя­кины, да решето бобу (Зап., 704). 3 такім са­мым значэннем у сучаснай дыялектнай і літаратурнай мове выяўлена слова рэшата: Андрэй не выпускаў з рук нязграбнай прывабнай клубнічыны. —1 Вось гэта ягадка. I многа гек­тар можа дань такой? — Трэба лічыць: метраў з дзесяці — рэшата першай, а там яшчэ рэша­та І яшчэ. Рашот са тры назбіраецца (М. Ло­бан, «Полымя», 1967, № 1, 45); Ды нашай казе не так многа трэба: паўбочкі грэчкі на перапечкі, рэшата аўса, наверх каўбаса... (Шырма, 1,64).
Ручка — адзінка вымярэння мёду; ужывалася пераважна ў XV ст.: а съ ней идеть 3 ручьки меду (АЗР, I, 38, 1415); Дали есмо къ церкви Дорогицкой, къ Светой Троицы, шесть ручокъ меду пресного (РИБ, XXVII, 1492).
I. Сразнеўскі выявіў гэта слова ў дакументах XI ст. са значэннем ’пасудзіна’ (Срази., III, 200). I. Насовіч растлумачыў яго значэнне ў старабеларускай мове як ’жбан’ (’кувшин’). Аднак утварэнне яго аўтары слоўнікаў не тлумачаць. Магчыма, што ў аснову назвы гэтай пасудзіны пакладзена яе прыкмета —1 з ручкай, таму яна атрымала назву ручка.
Як адзінка вымярэння ручка была роўнай 0,5 вядра берасцейскага (ДМАМЮ, 327, 1566). Дзяржаўнай адзінкай вымярэння rqczka была ў Польшчы.
Сакъ — адзінка вымярэння мёду і сыпкіх рэчываў: меду осимъ саковъ; два саки хме­лю (АВАД, VI, 494, 1548); а въ той кадцы
меду пресного было сакъ (ЛВАК, XVIII, 65, 1589).
I. Сразнеўскі зарэгістраваў слова сакъ са значэннем ’адзенне’ (Срази., III, 244). Г. Кочын растлумачыў яго як ’мера’, ’мяшок’ (Кочын, 310). А. Брукнер адзначае, што слова sak, якое ўжываецца ва ўсіх славян, запазычана з яўрэйскай мовы (Брукнер, 479). I. Насовіч яго значэнне тлумачыць як ’кузов, медо­вая мера’ (Нас. АУ, 422 адв.). У «Лексіконе» П. Бярынды «Саккъ, мЪхъ, или ризе архіер[еа]» (Бяр., 230). Такім чынам, гэта сло­ва ў розных слоўніках зарэгістравана са значэннямі ’пасудзіна’ (’кузов’), ’мяккая тара’ (’мех’), ’адзенне’, ’мера’. На нашу думку, асновай для ўтварэння значэння меры был! два значэнні гэтага слова: для адзінкі вымярэння мёду — ’пасудзіна’ (’кузов’); сыпкіх рэчываў (хмелю) — ’мех’. Мала верагодна, што асновай было адно значэнне ’пасудзіна’ ці ’мех’, бо мёд мехам мераць пёльга, а, як паказваюць іншыя меры, хмель мераўся не на пасудзіны, а па мяхі.
У сучаснай беларускай мове сак — ’рыбац­кая сетка канічпай формы’, ’паліто пэўнага выгляду’, ’сумка’ (Касп., 274).
СЪвня, сЪвальня — адзіпка вымярэпня сыпкіх рэчываў: ярицы два севЪнъ (АВАК, VI, 413, 1549); ...онъ узялъ у мене полъ севни пше­ницы... (АВАК, XVII, 413, 1541); зъ того села повинность: копюшому овса чотыри солянки..., жита по сЬвальни... (АВАК, ХШ, 240, 1589).
Гэта слова зарэгістраваў М. Гарбачэўскі са значэннем ’пасудзіна на 3 або 4 гарцы’ і ’адзінка вымярэння’ (Гарб., 333). Першапа-
чатковае яго значэпне — ’пасудзіна, з якой сеюць збожжа’. Звычайна яна робіцца з лубу або саломы. Як пісаў М. Нікіфароўскі, сяўня звычайна выкарыстоўваецца толькі вяспой, а ўвесь астатні час яна ўжываецца для зберагання сыпкіх рэчываў 19. Гэтым можна растлумачыць, што словы сЬвня, сЪвальня набылі значэіше меры. Разам з тым не менш важна, што, як ужо гаварылася раней, колькасць збожжа, засыпанага ў сявальню, служыла для вызначэння плошчы зямлі.
У сучаснай беларускай мове сяўня, сявенька, сявальня — ’пасудзіна’ і ’адзінка вымиран­ия збожжа’: Насыпле (гаспадар. — К. С.) сяўню, узыдзе на край загону і, азірнуўшыся на ўсе бакі, каб не было дзе лішніх вачэй, паспешліва скідае нагавіцы (Палтаран, 171 —172); Гэта той бярэзнік, дзе летась дзядзька назбіраў цэлую сявеньку слаўных баравікоў-бярозавікаў (Колас, V, 20).
Соломяникъ — адзінка вымярэння збожжа (ужывалася рэдка): жнта сто чтырйдесять копь ячменю молоченого два соломяники (АВАК, VI, 403, 1549). 3 іншымі значэннямі гэта слова не выяўлена. Яно зарэгістравана ў слоўніку М. Гарбачэўскага са значэннем ’пасудзіна’ і ’хлебная мера’ (Гарб., 337). Калі прыняць над увагу словаўтваральную аснову (солом-), то можна ўстанавіць, што першапачатковае значэнне слова соломяникъ — ’пасудзіпа з саломы’, ад.якога ўтварылася значэн­не меры.
19 Н. Н и к и ф о р о в с к и й. Очерки простонародно­го житья-бытья в Витебской Белоруссии. Витебск, 1895, стар. 85,
Труска — адзінка вымярэння хмелю: ...тоть Ворошило тестъ его тыхъ пяти копъ грошей а меду пяти медницъ и семи трусокъ хмелю не заплативши и сам змеръ (АВАК, XXI, 5, 1555); хмЬлю труски 4 (AC, IV, 235, 1569). Паходжанне гэтага слова не высветлена. I. Насовіч дае значэнне ’щепотка’, якое магло б стаць асновай для ўтварэння метрычнага. Аднак наўрад ці прадавалі хмель дробачкамі, якія можна ўзяць у тры пальцы. На нашу думку, у прыкладах гаворка ідзе пра больш значныя меры. Улічваючы агульны характар утварэння значэння ’мера сыпкіх рэчываў’, можна дапусціць, што першапачатковае значэнне слова труска -— ’пасудзіна’ або ’мех’. Нельга таксама выпускаць з-пад увагі сучаснае значэнне слова трусіць ’калаціць, выкалочваць’. Калі лічыць, што труска і трусіць аднакарэнныя, то першапачатковае значэнне слова труска магло быць ’пэўная колькасць хмелю, якую намалочвалі за адзін раз, магчыма, за адну ўкладку’.
Ушатокъ (вшатокъ) — адзінка вымярэння вадкасці: ...2 ушатъки меду пресного дають (РИБ, XXVII, 25, 1471); ...яричного пива двЪ бочки —■ ушатковъ въ тыхъ бочкахъ по пяти, чварта бочка пива пшеничного —1 въ ній ушат­ковъ два, огурковъ солоныхъ въ той же пивницы кадь въ чотыри вшатки (AC, IV, 239, 1571). Слова ўжывалася і са значэннем ’пасудзіна’: въ немъ (бровары. — К. С.у. чапы пивныхъ три, кадей шесть, ушатокъ одинъ (AC, IV, 300, 1593).
У гістарычных слоўніках гэта слова не выяўлена. У мінулым стагоддзі слова ўшатка ў беларускай мове ўжывалася са значэннем
’вядро, падобнае на даёнку з ручкай’ (Нас. СБН, 672). У рускай мове слова ушат мае значэнне ’пасудзіна’ (Даль, IV, 143). У. Даль дае яго ў артикуле ухо, тым самым сцвярджаючы, што ушат І ухо аднакарэнныя. 3 думкаю У. Даля нельга не пагадзіцца. Такім чынам, першапачатковае значэнне слова ушат — ’пасудзіна з вуцікамі для пераноскі’, а ушаток. — яго памяншальная форма.
Велічыня гэтай меры для мёду адзначана ў т. VII «Археографического сборника» —1 6 пудоў (AC, VII, 354).
Цеберъ — адзінка вымярэння вадкасці (ужывалася рэдка): Для челяди квасу цеберъ [купили] (ГЮМ, I, 65, 1679). 3 метрычным значэннем выявіў гэта слова I. Сразнеўскі ў дакуменце, датаваным 1289 г. (Срази., III, 143).
На думку А. Міхневіча і В. Мартынава, слова цэбар ’пасудзіна’ было запазычана з польскіх дыялектаў. Як на доказ гэтага, япы звяртаюць увагу на першапачатковае ц (праславянскае * сьЬьгь) 20.
3 першапачатковым значэннем ’пасудзіна’ слова цэбар ужываецца ў сучаснай беларускай мове. Выяўлена яно і з метрычным зна­чэннем: Пасля паўдня ў іх ужо было цаброў тры ўлову (Колас, IX, 373).
Чаша — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасці: ...тымъ бобровникомъ нашым здавна хоживало с кожъдого дыму., по чаши крупъ, ...а з ынъшыхъ по чаши конопель; и врокомъ имъ... по солянъце соли, и по чаши крупъ, и по чаши маку (БА, II, 144, 1533).
20 «Маладосць», 1969, № 10, стар. 135—136.
в. К. У. Скурат
81
М. Гарбачэўскі растлумачыў значэнне гэтага слова як ’літоўская мера вадкасці на два рускія вядры і 18,8 кручка’ (Гарб., 81). У Г. Ко­чина яно зарэгістравана са значэннем ’пасудзіна’ і з заўвагаі'і, што япа служила мерам вадкасці і сыпкіх рэчываў (Кочын, 391). Гэта слова праславянскае, першапачатковае яго значэнне ’пасудзіна’ (Праабр., II, 1195). Велічыню гэтай меры ў Вялікім княстве Літоўскім паказвае Ф. Петрушэўскі — 12гарцаў21.
Шанокъ — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў: ...проса посЬянно шанокъ (АС, IV, 241, 1571); Овса для кони шанки два (ГЮМ, IX, 188, 1692).
У гістарычных слоўніках гэта слова не выяўлена. У сучаснай беларускай мове шанька, шаня22 і ва ўкраінскай шанк маюць значэнне ’пасудзіна’. Магчыма, гэта першапачатковае значэнне слова шанокъ.