Даўнія беларускія меры
лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
Слова варъ у старабеларускай мове ўжывалася таксама са значэннямі: месца варэння піва (з такім значэннем ужывалася і слова пиво): А того здавна не бывало, што владычнымъ бояромъ ездити по тымъ жеребъемъ много, нижъли тол[ько] одно посельникъ ездить по тымъ варомъ пивнымъ, поки объедеть пива, а объехавъши пива, прочь едеть (РИБ, XXVII, 474, 1488); плата за варэнне піва: з села Ощередского подданые его королевской милости довати повинни: меду прЬсного пуды два, вара за тымъ медомъ даватп грошей литовскихъ двадцать восьмъ (АБАК, XIII, 240, 1589). Такая плата, відаць, давалася тады, калі даннік плаціў падатак не кіслым мёдам, а прэсным.
Яшчэ ў «Повести временных лет» са значэннем ’пэўная мера мёду або піва’ ўжывалася слова провара: Избывъ же Володимерь сего, поставн црквъ, и створи праздник, вар л т проваръ меду (Срази., II, 1512). Слова перевара I. Сразнеўскі зафіксаваў са значэннем 'чан для варки меда и пива, как мера’; ’варница пива и меда, место, где варят пиво и мед’; ’пошлина за варку пива и меда’ (Срази., И,
97
7. К. У. Скурат
897). Слова варъ са значэннем меры ўжывалася ва ўкраінскай мове 31. Усё гэта дае падставы лічыць, што такое значэнне ўтварылася ў агульнаўсходнеславянскі перыяд. Утварэнне яго звязана з тым, што пэўная колькасць піва, затор (вар) была абкладной падатковай адзінкай. Пэўным жа падаткам магла абкладацца пэўная колькасць піва, якая, відаць, устанаўлівалася практыкай.
На думку М. Доўнар-Запольскага, варъ быў роўны тром бочкам гандлёвым 32.
Яшчэ ў мінулым стагоддзі I. Насовіч выявіў гэта слова са значэннем адзінкі вымярэння: Вар пива. Два вары меду (Нас. СБН, 44).
Дякло — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў: Съ того жъ двора Волчина взялъ пан ь Литаворъ дванадцать дяколъ жита (РНБ, XX, 875).
Гэта слова паходзіць з літоўскай мовы — літ. duokle ’даніна’ (Брукнер, 108). У старабеларускай мове яно мела значэнне ’збожжавы падатак’: А дяколъ дають 18, а по четыры бочки жыта въ дяклЪ, по четыре овса (Люб., VIII). Паколькі дякло (падатак) складалася з пэўнай колькасці збожжа, то гэта слова набыло метрычнае значэнне. Праўда, нельга сказаць, што такая мера атрымала шырокае распаўсюДжанне, відаць, яна ўжывалася толькі тады, калі мералі збожжа, якое аддавалі як падатак.
31 В. Винник. Назви одиниць вйміру і ваги..., стар. 114.
32 М. Д о в и а р-3 а и о л ь с к и й. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах, стар. 451.
Лаштъ — широка ўжывалыіая адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў: ...ни одного лашту попелу за то не обецовалъ (РИБ, XXVII, 700, 1489); Сума всее соли со всихъ с тыхъ коморъ двадцать тисячей лаштовъ и чотыриста и 50 лаштовъ и 4 лашты и 14 бочокъ (АЛРГ, 178, 1522); ...насЬнья ильняного лашты г (3) (АВАК, XIV, 645, 1601).
Гэта адзінка запісана як асноўная мера попелу і смалы ў прывілеях на Магдэбургскае права: ...продавати и куповати... попелъ, смолу — лаштомъ... (РИБ, XXVII, 741—742, 1499).
Некаторыя даследчыкі адносяць лашт да адзінак вагі, у прыватнасці М. Кастамараў, Н. Усцюгоў33, а таксама В. Віннік. У слоўніках звычайна даюцца два значэнні гэтага слова; «мера, содержащая в себе 12 четвертей или вес в 120 пудов» (Нас. АУ, 128 адв.). Такія самыя значэнні дае і В. Бурнашоў, толькі крыху ўдакладняе другое: «Вес, коим измеряются грузы перевозных судов, содержащий в себе 120 пудов» (Бурнашоў, I, 353). Такім чинам, лаштъ —1 гэта адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і адзінка вызначэння грузападымальнасці суднаў. Так, у Гданьску карабельны лашт — 32 цэнтнеры (адзінка грузападымальнасці). Ен прыраўноўваўся да двух вазоў па чатыры кані, або да чатырох вазоў па два
33 Н. Костомаров. Очерк торговли Московского государства в XVI и XVII ст. СПб., 1862, стар. 168; Н. Устюгов. Очерк древнерусской метрологии,— Исторические записки АН СССР, т. XIX, 1946, стар. 344.
кані34, г. зн. на сушы служыў як адзінка вымярэння. Неабходнасць вызначэння грузападымальнасці судна спрыяла ўтварэнню значэння ’мера сыпкіх рэчываў’, а на сушы лаштъ якраз і з’яўляўся такой мерай.
Слова лаштъ запазычана з пямецкай мовы (ням. last ’цяжар, груз’). 3 метрычным значэннем яно ўжывалася таксама ў рускай і польскай мовах.
У старабеларускай мове ўжывалася слова лаштовое са значэннем ’плата, падатак’ (магчыма за вымярэнне): зъ лаштового з ваги и зъ иншихъ доходовъ мЪскихъ... такій пожитокъ собе брати мають... (AC, I, 277, 1634); арендовалисмы мЪщаномъ тогожъ м'Ьста Полоцкого... доходы MtcKie, то есть лаштовое (AC, I, 277, 1634).
У сучаснай беларускай літаратурнай мове выяўлены толькі адзін выпадак ужывання слова лашт у артыкуле на гістарычную тэму: ...Фёдар Кісялёнак... прывёз потым забракую ў яго маёмасць, а таксама 40 лаштаў панскай шмальцугі ва ўладанне свайго пана (В. Мялешка, «Маладосць», 1971, № 1, 201). У «Руска-беларускім слоўніку» рускаму слову ласт ’мера’ даецца беларускі адпаведнік ласт, у «Беларуска-рускім слоўпіку» таксама зарэгістравана гэта слова з паметамі «марское» і «мера».
34 A. G i 1 е w i с z. Studija z dzijow miar i wag w Polsce.— «Sprawozdanie Towarzystwa Naukowego we Lwowie», г. XVI, 1936, стар. 320.
НАЗВЫ АДЗІНАК ВАГІ
Назвы адзінак вагі, што ўжываліся ў старабеларускай мове, даволі цяжка паддаюцца класіфікацыі паводле іх першапачатковага значэння з той прычыны, што пераважная большасць іх з’яўляюцца запазычаннямі розпай пары. Таму словы гэтай трупы падзяляюцца для аналізу на два разрады ў залежнасці ад іх паходжання: адзінкі агульнаўсходнеславянскага (беларускага) паходжання; запазычаныя адзінкі вагі.
Характэрна, што сярод запазычаных слоў пераважаюць тыя, якія ў той мове, з якой яны запазычаны, мелі значэнне ’вага’, ’цяжар’. Нязначную трупу складаюць пазвы, утвораныя ад лічэбнікаў.
АДЗІНКІ ВАГІ АГУЛЬНАЎСХОДНЕСЛАВЯНСКАГА (БЕЛАРУСКАГА) ПАХОДЖАННЯ
Камень — адзінка вагі, якая часцей за ўсё ўжываецца ў помніках старабеларускага пісьменства. У адрозііеппе ад іншых адзінак, якія служылі для вызначэння колькасці або аднаго тавару, або пэўнай трупы тавараў,
камень не быў абмежавапы ва ўжыванні. На камені важылі:
цвёрдыя рэчывы (масу): стали каменей 35, ...свинцу каменей 9 (AC, III, 302, 1583); лою шмальцованого каменей ро (170) (АВАК, XIV, 651, XVI ст.);
сыпкія рэчывы: насенья цыбулыюго каменей 2 (AC, III, 304, 1583); с тое клети взялъ соли белой каменя полтора... (АВАК, XXXIX, 217, 1579);
вадкасць (мёд): ...взял меду пресного камени три (АВАК, XXXIX, 371, 1590);
іншыя тавары: взято... льну тертого тысячу; конопель тертыхъ полторы тысячи; пряжи напряденое вь клубкахъ —I каменей сто (АВАК, III, 287, 1577); аеру каменей 2 (AC, III, 306, 1583). У мытнай грамаце віленскім гандлярам сярод тавараў, якія важыліся на камені, названы воск, пянька, хмель, перац, рыс, мігдалы, слівы, кмеи, галун, бабкі, імбер і інш. (АЗР, IV, 249—250, 1605). Пра шырокае ўжыванне гэтай адзінкі сведчыць тое, што ёй карысталіся для ўдакладнення іншых спосабаў вызначэння колькасці: воску штук д; в нихъ важить каменей роі (119), лою шмальцованаого фас ш (18) и следевок 0 (9) в нихъ важить каменей хм (640) (АВАК, XVIII, 65).
Вагавы эквівалент каменя не быў пастаянны І аднолькавы. Я. Ісаевіч лічыць, што ў Вільні ў 1544 г. ён важыў 34 фунты1. У Пінску, як сведчаць дакументы, ...каждый камень важитъ по фунтовъ тридцати и шести. Велічы-
1 Я. Ісаевйч. Деякі питания украі'нськоі метрологіі..., стар. 10—12,
ня гэтай адзінкі вагалася ад 32 да 40 фунтаў. Пастановай сейма 1766 г. велічыня каменя зацверджана з 40 фунтаў2.
У помніках гэта слова выяўлена і са значэннем ’гіра’: и при вазе мають мети камень и гирю, и безмень — все посполу... (АЛРГ, 216, 1529). Гэта значэнне адзначае I. Сразнеўскі ў Вітаўтавай грамаце 1395 г.: Тивуномъ дохода ихъ безменомъ не давати имъ тивуномъ доходъ у нашъ камень вЬсячии у Меньскін (Срази., 1, 1188).
На нашу думку, развіццё значэння адзінкі вагі ў слове камень звязана з тым, што камень (мінерал) ужываўся ў якасці гіры, таму гэта слова набыло значэнне ’гіра’, якое і выяўлена ў рапніх помніках беларускага пісьменства I. Сразнеўскім. Паколькі гірай мог быць не любы камень, а толькі той, які меў пэўную вагу — калі б ужываліся камяні рознай велічыні, то вагу рэчыва вызпачыць было б немагчыма, — слова камень набыло значэнне ’пэўная адзінка вагі’. Як сведчыць А. Семянтоўскі, яшчэ ў канцы XIX ст. на Віцебшчыпе як гіры ужываліся камяні, на якіх былі выбіты лічбы адзінкі вагі3. Пазней, відаць, гэта адзінка была выцеснсна больш распаўсюджаным нудам, які ўваходзіў у сістэму мер Расіі.
Ад слова камень ’адзінка вагі’ ў старабеларускай мове ўтварылася слова каменщизна ’плата-за гандаль у горадзе’: ...Жаловали на мещанъ и резпиковъ места Могилевского... иж
2 С. Гольдштейн. Польско-литовские древности, стар. 142.
3 А. Сементовски й. О мерах и весах, употребляемых в Витебской губернии, стар. 16.
они водлуг ревизии,., с повинности каменщизны по пятнадцати грошей платити не хочут (АВАК, XXXIX, 396, 1579).
Гривна — у помніках старабеларускага пісьменства адзінка вагі каштоўных металаў: Коновъ серебряная, великая, позлотистая в три вЪнки — въ которой важить дей гривень серебра тридцать (АВАК, Ш, 121, 1577); Чарка сребраиая во двЪ гривнЬ коштовала золотыхъ дванадцать (АС, 1, 250, 1616).
Гэта слова агульнаўсходнеславянскага паходжання, яно ўтварылася ад назоўпіка грива і першапачаткова мела значэнне ’жаночас ўпрыгожапне’. Паколькі на такое ўпрыгожанне ўжываліся залатыя і сярэбраныя манеты, слова гривна набило значэнне ’грашовая адзінка’, з якім ужывалася ў агульнаўсходнеславяпскай мове і якое захавалася ў старабеларускай — гривна была дзяржаўнай грашовай адзіпкай у Вялікім княстве Літоўскім, яе кошт — 48 грошаў. Паколькі каштоўнасць грашовай адзінкі вызначалася яе вагой, г. зи. грашовыя адзінкі мелі пэўную вагу, то за назван грашовай адзінкі замацаваўся пэўны колькасны эквівалент. Тая гривна, якая ўжывалася па Беларусі, важыла 195,9 грама, прыблізпа палавіну фунта 4.
Значэнне адзіпкі вагі гэта слова мела ў рускай і ўкраінскай мовах 5.
3 такім самым значэннем у старабеларускай мове ўжывалася памяншальная форма
4 С. Гольдштейн. Польско-литовские древности, стар. 142.
5 В. В и н п и к. Назви одиииць вйміру і ваги..., стар. 125.