Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
гривенка; Труханъ с[ъ] Торопца жаловал отом ижъ взято в пего: ...две решета гороху, две гривенки соли (БА, II, 21, 1530); а они емлють по гривенкЪ перцу, на старосту емлють по гривенкУ перцу (36., 9).
На думку 1. Каўфмапа, гэта адзінка разам з гривной з XIV ст. займала цэнтральнае месца ў сістэме мер Маскоўскай дзяржавы і ўжывалася для важання золата і серабра. а таксама пораху, ладану і інш.6
У сучаснай беларускай мове слова грыўня ўжываецца са значэннем ’грашовая адзінка’ як гістарызм, а таксама ’пятнаццацікапеечная манета’ (БРС, 217).
Золотникъ: я дал[ъ] робити пятьдесятъ золотниковъ и два серебра, а шолъку пят[ъ]десять же золотниковъ (БА, II, 20, 1530); а десять золотниковъ ровного жемчугу, а золотникъ по копе грошей (АЗР, II, 58, 1508). Як адзінка вагі каштоўных металаў гэта слова ўжывалася ў дагаворах Рыгі з Полацкам: а серебрыныи весы Рызьскйн держатй болнн Полочъкихъ весовъ серебреныхъ полузолотникомъ (РЛА, 119, 1405). У рускай мове гэта слова мела значэнне ’грашовая адзінка’: «Зо­лотникъ —* денежная единица в новгородском денежном счете» (Кочын, 129).
Слова золотникъ утварылася ад назоўніка зсілото і першапачаткова мела значэнне ’гра­шовая адзінка’. Метрычнае значэнне яно набыло таксама, як і гривна. У сучаснай беларускай мове ўжываецца са значэннем адзінкі вагі як
6 II. Кауфман. Русский вес, его развитие и про­исхождение. СПб., 190G, стар. 7—8.
устарэлае, а таксама як тэхнічпы тэрмін (БРС, 292).
Як бачым на прыкладзе гривны і золотни­ка, грашовыя адзінкі выконвалі функцию адзінак важашія каштоўных металаў і наби­вал! трывала замацаваную вагавую функцию. Некаторыя грашовыя адзінкі Вялікага княства Літоўскага таксама ўжываліся як адзінкі вагі каштоўных металаў. Такую функцию выконвалі талеръ, золотой, рубль, скоецъ: У ве­ликой чарЪ позлотистой зъ ушицами гривень 12 и полъ, 11 скойцевъ (АС, И!, 251, 1577); Коновъ серебряная, великая позлотистая, въ три вЪенки въ которой важить дей серебра тридцать, а позолоты золотыхъ чирвоныхъ че­тырнадцать (АВАК, ПІ, 251, 1577).
Шырока ўжывалася на Беларусі адзінка вагі берковецъ (берковескъ, берковискъ): взялъ в него товару его четырнадцать беръковесковъ сала (БА, И, 27, 1530); ...такий пожитокъ собе браги мають: напродъ важного пенязей осмъ, одъ берковиска пеньки гроши два Литовскихъ, ...отъ берковиска соли грошъ Ли­товский, отъ берковиска лою гроши два Литовскихъ... (AC, I, 277—278, 1634); Купили... берковец штабы, сторговали берковецъ талеровъ битыхь дванадцать (ГЮМ, X, 8, 1691).
Гэта адзінка шырока выкарыстоўвалася ў гандлёвых зносінах паміж Полацкам і Рыгаю. Не выпадкова ў дагаворы рыжая з палачанамі запісана спецыяльнае ўзгадненне вагавых адносін рыжскага і полацкага берковца: А восковый весъ держати по старому закону, штоже нашъ берковеск восковым болши вашего беръковьска полу,пудом Ризьского весу... а бер106
ковескъ солоныи учинити у восковым берковьскъ (РЛА, 120, 1405). Пра шырокае ўжыванне берковца ў гандлёвых зносінах Рыгі з Полацкам сведчыць і тое, што ён служыў для вызначэння колькасці (ці кошту) іншых тавараў, якія не важыліся: И потом, княжо, ты на другый день емъ его сковаль еси и дЪржалъ его еси до того же дне, а товара еси от-ялъ на г берковъскы воску (РЛА, 26, 1299—1307).
Гэта слова выяўлена ў помніках агульнаўсходнеславянскага перыяду ■— у грамаце Усяслава, напісанай да 1135 г. (Срази., I, 71).
Даследчыкі лічаць, што яно было запазычана са шведскай мовы, але думкі пра характар запазычання разыходзяцца. Так, А. Праабражэнскі адзначае, што са шведскай мовы было запазычана слова biaerko ’адзінка вагі на 400 фунтаў’ (Праабр., I, 24). У М. Фасмера погляд на характар запазычання іншы: ён лічыць, што запазычана была складаная назва бьрковьскъ пх^дъ ’мера вагі горада Б’ёркё на востраве Меларэн’ (Фаем., I, 157), г. зн. мегрычнае значэнне мела слова пх^дъ, а прымегнік бьрковьскъ паказваў прыналежнасць гэтай адзінкі да пэўнай мясцовасці. Калі прыняць пад увагу марфалагічнае афармленне гэтага слова — суфікс -ьскъ, які ў далейшым змяніўся і набыў форму -ьцъ(-ец), то думка М. Фасмера больш даклаДная. Больш таго, меркаваннё М. Фасмера дае падставы лічыць, што назва гэтай адзінкі ўтварылася на глебе агульнаўсходнеславянскай мовы —' права на такі вывад дае тое, што субстантываваны прыметпік, які прыняў на сябе значэнне складанай
назвы (бьрковьскъ пкдъ), утварыўся на глебе агульнаўсходнеславянскай мовы.
Магчыма, што ў старабеларускай мове (у суседніх славянских мовах не выяўлены) з дапамогай скарочанай формы лічэбніка полови­на (пол-) утварылася адзінка вагі полберковецъ (полуберковескъ), якая была зацверджана як адна з асноўных адзінак у прывілеях на Магдэбургскае права: Тежъ кроме Вилневцомъ пи одинъ купецъ иного места не будеть моцы мети инако куповати и продавати, толь­ко подъ тою мерою, въ томъ листе на долу выписаною: напервей воски — штукою, або по полуберъковеску... (РИБ, XX, 741—742, 1499).
Слова беркавец вызначаецца ўстойлівасцю да семантычных змеи і ў сучаснай беларускай мове захоўвае значэпне ’адзінка вагі на 10 пудоў’: Два беркаўцы сена купіў сяголето, свайго не хапіло (Рэдкавічы, МКДЭ МП1). У літаратурнай мове яно ўжываецца рэдка. У творах мастацкай літаратуры выяўлены толькі адзіп прыклад, дзе гэта слова ўжываецца ў словазлучэнні, якое мае значэнне ’вельмі многа’: Выслужыць многа я не мог. Служылі з нашых адзінкі, сувязяў няма. Далей служыць не было сэнсу. А такіх армецаў было там трыста беркаўцаў ды яшчэ напарстак (Караткевіч, 2, 228). Можна яшчэ прыгадаць «цётку Беркавец» з аповесці У. Дубоўкі «Ганна Алелька».
ЗЛПАЗЫЧАНЫЯ АДЗІНКІ ВАГІ
Запазычаных адзінак вагі і іх пазваў больш у параўнанні з адзіпкамі аўтахтоппага паходжання. Такую з’яву можна вытлумачыць шырокімі гандлёвымі зносінамі Вялікага кня-
ства Літоўскага і асаблівасцю (найбольшай універсальнасцю) гэтага спосабу вызначэння колькасці рэчыва. Пры дапамозе важання можна вызначыць колькасць як сыпкіх і вадкіх рэчываў, так і масы.
Безменъ — адзінка вагі, якая даволі часта трапляецца ў помніках старабеларускага пісьменства: купил масла подпета безмена за грошей двадцать одинъ (АВАК, XXXIX, 368, 1579); Купили железа ...пудовъ і и безменовъ б... (ГЮМ, I, 65, 1679).
Пільная ўвага многіх даследчыкаў (I. Сразнеўскі, А. Праабражэнскі, Н. Гараеў, Г. Кочын, М. Фасмер, А. Брукнер, А. Сабалеўскі) да слова безмен бадай-што лепш за ўсё пацвярджае складанасць выяўлення крыніцы яго паходжання. Меркаванпе А. Бернэкера і А. Сабалеўскага пра ўсходнеславянскае паходжанне гэтага слова абвяргаецца М. Фасмерам як неабгрувтаванае (Фаем., I, 144—445). Думка Расенена, якую прыводзіць М. Фас­мер, — гэта слова паходзіць ад чувашскага vismen ’мера (мерка)’ ад шв’мераць’—i якая паўтараецца ў слоўніку М. Шанскага і інш., не можа быць принята як бясспрэчная, таму што калі б слова было запазычана са значэннем ’мерка (прылада вымярэння)’, то тады адным з магчымых шляхоў развіцця семантыкі яго ў агульнаўсходнеславянскай мове мог быць наступны: чувашскае vismen ’мера (мерка)’ агульнаўсходнеславянская мова запазычвае з такім самым значэннем (бо іншых аўтары этымалагічных слоўнікаў не даюць), на глебе агульнаўсходнеславяпскай мовы развіваецца
значэнне ’вага (прылада важання)’, а потыМ ’адзінка вагі’. Аднак невядома, з якім значэннем—'’адзінка вагі’ ці ’прылада важання’ (або нават вымярэння)—было запазычана гэта сло­ва. Больш таго. Першы раз ва ўсходнеславянскіх помніках яно трапляецца са значением ’адзінка вагі’ ў дакуменце, напісаным у 1396 г. на тэрыторыі Беларусі: Дали есьмо нашу гра­моту Борисовцомъ, што же тивуномъ дохода их безмЪномъ не давати, но давати... у нашъ камень вЬсячж Менскій (АЮЗР, I, 2, 1396). Калі ж прыпяць над увагу агульны характар утварэння запазычаных адзінак вагі (тое, што большасць іх мела першапачатковае значэнне ’вага’, ’цяжар’), то можна пагадзіцца з думкай А. Брукнера, які лічыў, што гэта слова запазы­чана з цюрскіх моў: wezne ’вага’, wezmin ’цяжкі’, з арабскай w6znd ’вага’, wazn ’цяжар’ (Брукнер, 23).
У больш позніх помніках старабеларускага пісьменства гэта слова трапляецца і са значеннем ’прылада важання’, якое, магчыма, утварылася иа глебе агульнаўсходнеславянскай ці старабеларускай мовы: Штожъ в сий-ж годъ и по за в сийж годъ Гнездиловцы пану его м[и]л[о]сти дань даивали на свой безменъ. Ино тымъ безъменомъ важучи, черес [ъ] тые два годы пану его м[и]л[о]сти дань не сполна выходила (БА, II, 257, 1534); ...безменовъ два пограбилъ (АБАК, XXVI, 316, 1586).
Адзінка вагі безменъ не была ўвесь час нязменнай, пра што сведчаць указанні і ўдакладненні яе вагі ў помніках: За дань медо­вую, яко много пудовъ на которое село альбо обр8бъ вложоно и описано, за кождый пудъ
мЬры данное у шесть безменовъ, по грошей тридцать чотыры (AC, I, 181, 1594); И тежъ беруть из собою важных а важеть за кожды пуд по 5 безменовъ, а перед тымъ метывали по 4 безмены в пуд. На основе такіх удакладненняў можна ўстанавіць, што безменъ у XVI ст. — 6—10 фунтаў. Дз. Празароўскі дае яго велічыню ў Маскоўскай дзяржаве на 10 фунтаў 7, а Я. Ісаевіч —1 на 8—9 фунтаў 8.
У сучаснай беларускай мове слова бязмен значэння ’адзінка вагі’ не мае, захавалася толькі значэнне ’прылада важання’: Потым ён (гаспадар. — К. С.) вынес з сяней торбу з бязменам, паважыў:— На. бяры, свае хунты.— Вага есь, бязмену твайму не веру. Нясі на ва­гу. (М. Лобан, «Полымя», 1967, № 2, 46).
Литра. Гэта адзінка вагі мела лакальны характар ужывання, яна выкарыстоўвалася толькі пры важанні шоўку, які прадаваўся на вагу: ...а взялъ изъ скрынки тоЪ... двЬ литры шолку червчатого, а тесьма шолку зеленого (АЗР, II, 58, 1508); Взяли есмо шолку трид­цать пять литер (АВАК, XXXIX, 286). Гэта была асноўная адзінка пры аптовым гандлі, пра што сведчаць прывілеі на Магдэбургскае права: ...тежъ мають продавати сукна поставомъ, китайки и тафты кускомъ, шолки литрою... (АЗР, II, 91, 1511).
Слова литра ’грашовая адзінка, грыўна, адзінка вагі’ выяўлейа ў помніках агульнаўсходнеславянскага пісьменства X ст. (Срази.,
7 Д. Прозоровский. Монета и вес в Русском государстве, стар. 258.
8 Я. I с а е в и ч. Деякі питания украінськоі' метроло­ги, стар. 10—12.
Ill, 26). A. Праабражэнскі лічыць, што яно паходзіць са старажытналацінскай мовы, дзе lithra —1 ’вага, ватэрпас’, якое потым змянілася ў лацінскай мове і прыняло форму lifra ’адзінка вагі' і ’манета’ і ў такой форме перайшло ў грэчаскую мову (Праабр., I, 452). Што ж да вагі литры, то, на думку I. Кауфмана, грэчаская литра была роўнай рымскай либре, бо рымляне пасля заваяваішя краіны пакінулі старую назву адзінкі вагі (г. зн. грэчаскую литру), але ўвялі вагавы эквівалент сваёй либры. На аснове вылічэнняў I. Каўфман прыходзіць да вываду, што Кіеўскай Ру.ссю была запазычана пад назваю литра адзінка вагі, якая мела вагавы эквівалент рымскай либры (327, 456 г) і якую запазычылі ўсе народы Заходняй Еўропы 9.