Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
Помнікі старабеларускага пісьменства не паказваюць, ці мела гэта адзінка афіцыйна замацаваны колькасны эквівалепт. Відаць, колькасць збожжа, якая ўваходзіла ў сноп, вызначалася ў практыцы.
У сучаснай беларускай мове сноп мае значэнне ’звязка збожжа’ і можа ўжывацца са значэннем адзінкі колькасці: Сям’ёй ішлі на папскую малацьбу, бо трэба было за дзень паншчыны абмалаціць азіміны адну капу, а ярыны — дзве. А капа — шэсцьдзесят снапоў, а кожны сноп ля перавясла — аршын кругом (Караткевіч, 1, 105). Як бачым, велічыня снапа можа быць дакладна акрэслена. На Палессі гэта слова мае значэнне ’адзінка колькасці лёну ці канопляў з 4—6 жменяў’ (ЛП. 268).
Фаса (фаска) — адзінка колькасці вырабаў з металу (нажоў, сякер, цвікоў): ...ножовъ
Угорскихъ и полугорскихъ кгатунку фаса \... (AC, III, 304, 1583); Абрамъ Юхновичъ ...мЬлъ товаръ зъ Люблина: стали фаска, въ ней каменей 28; Иван Плавущичъ Пинчукъ мЪл товаръ свой зъ Люблина: ...гвоздья лат­ного фаска 1 (AC, III, 296, 1583).
Як ужо адзначалася, у старабеларускай мове ўжывалася слова фаса са значэннем адзінкі вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасці. Яно генетычна звязана з нямецкім Fass ’боч­ка’. Назва ж адзінкі колькасці фаса (фаска) генетычна звязана з лацінскім fastis ’звязка, пучок, вязанка’3. 3 метрычным значэннем гэта слова ўжывалася ў стараўкраінскай мове. М. Худаш адносна яго паходжання таксама выказвае думку пра запазычанне з лацінскай мовы і на аспове аналізу дакументаў Львоўскага стаўрапігійскага брацтва прыходзіць да вываду, што ў стараўкраінскай мове фаска абазначала адзінку лічэння, якая складалася з 12 бунтоў, а ў бунце — 15 адзінак4. Аналіз ужывання гэтай адзінкі ў помніках старабеларускага пісьменства паказвае, што яна не мела трывала замацаванага колькаснага значэння: а потомъ дня 7 марца онъ сам Иванъ мЬлъ товаръ свой: косъ у 2 фасахъ 1000... (АС, III, 305, 1583); Иж іа в року теперъ идучомъ... па свіаткй будучы у Люблине на 1аръмарку
3 Латино-русский словарь. М., 1949, стар. 359.
4 М. Худаш. Метрологічна термінологія в украТнській мові кінця XVI — початку XVII стст.— «Доповіді та поведомлення Львівського державного педагогічного інстйтуту». Серия філологічна. Випуск другий. Львів, 1956, стар. 33—36.
торговаломъ з паномъ Іакубомь краковцомь ножевникомъ и купилъ есми отъ него фасу ножовъ Угорских за осмъ сот на слово. Ино колишъ ту приехавши оную фасу узбилъ, али в той фасе не доличилисе ножов великих цело­го ста (ГЮМ, XXXII, 210-И, 1578). Пра велічыню фаски — адзінкі колькасці сталі — сведчыць цытаваны прыклад (стали фаска\ в ней каменей 28), дзе яна ўдакладняецца не колькасцю прадметаў, а вагой. Абмежаванае ўжыванне гэтай адзінкі (толькі ў мытнай кнізе і ў гандлёвым пагадненні) дае падставу зрабіць вывад, што на Беларусі яна не атрымала шырокага распаўсюджання і ўжывалася пры гандлі з Заходняй Еўропай.
Кипа —* адзінка колькасці ткапіны: Сукна кипа Рославскаіа цветнаіа за коп шестьдесіат піать (ГЮМ, XXII, 177); купил есми от него две кипы бармистых, а в кипе по сороку поста­вов сукъна. Ино колимъ тут приехавши у оных кипах поставь! обличил, алимъ толко нашоль поставовъ семдесіат осм (ГЮМ, XXII, 210, 1578). Гэта слова з аналагічным значэннем выявіў I. Сразнеўскі ў старарускай мове — у «Торговой книге» 1575—1610 гг. Пра яго паходжанне (’цюк, складзеныя адзін на адзін прадметы’) М. Фасмер выказвае меркаванне, што яно запазычана з нямецкай мовы: ніжненямецкае, нідэрландскае kip ’мера, звязка’ (Фаем., II, 235). У сучаснай беларускай мове гэта слова ўжываецца са значэннем ’пачак, стос’: Фёдар бярэ кіпу газет і ідзе ў залу, на мяккую каналу (Палтаран, 28). У дыялектнай мове яно ўжываецца са значэннем ’сноп, звяз­ка’: Kina бобу, я помню, звалі (Бягомль).
АДЗІНКІ КОЛЬКАСЦІ 3 ПЕРШАПАЧАТКОВ ЫМ ЗНАЧЭННЕМ ’НІЗКА’
Усе словы гэтай трупы шырока ўжываліся як бытавыя адзінкі колькасці, аднак ніводнае не мела тэрміналагічнага значэння.
Венокъ (венецъ) — адзіпка колькасці цыбули, часнаку, баравікоў: ... у свирнЬ нашли есмо... цибули 72 вЪнки (AC, VII, 15, 1520); нашла купа в лазни... венцы три цыбули тоежъ Свирыдовны (АВАК, XVIII, 109, 1592); До кухни боровиковъ венокъ (ГЮМ, V, 134, 1688).
Слова ўжывалася ва ўсіх славянскіх мовах. М. Фасмер, параўнаўшы яго са словам! венец і вить, прыйшоў да вываду, што яно ўтварылася ад слова *иёпъ (Фаем., I, 292). Гэта слова ў старажытнасці вызначалася полісеміяй (Срази., I, 487—488), і адным з яго зпачэнняў было ’сплецены (звіты) прадмет’. Паколькі цыбуля для захоўвання і на продаж плялася ў пляцёнкі, якія былі падобны па вянок, то і пляцёнка атрымала назву венокъ. Ад знешняга падабенства пляцёнкі цыбулі і нізанкі грыбоў апошняя таксама атрымала такую самую назву. У вянок цыбулі, грыбоў звычайна ўваходзіла больш-менш пэўная колькасць адзінкавых прадметаў, якая вызна­чалася практыкай, таму гэта слова набыло значэнне адзінкі колькасці.
Весло (свясло) — адзінка колькасці грыбоў, рыбы І палатна: а у дому пана Накозыи... нашла купа весло грыбовъ... (АВАК, XVIII, 252, 1620); ...слуги его взяли в него: курицу а петуха, кадцу огуръковъ а свясло сущу (БА,
II, 21, 1530); згинуло дей у насъ недавно осмь веселъ полотна (АВАК, XVIII, 271, 1624).
Гэта слова ўжывалася ў рускай мове са значэннем ’пояс з саломы ці травы, якім у час жніва звязваюць спапы’ (Бурнашоў, II, 200), у Г. Кочына яно зарэгістравана са значэннем ’единица исчисления’ (Кочын, 315). М. Фасмер тлумачыць яго як «жгут для перевязки сно­пов» і адзначае, што яно ўжываецца ў беларускай мове, балгарскай (’сувязь, звязка’), ужывалася ў стараславянскай (’повязка’). Утварылася яно ад дзеяслова вязать (Фаем., I, 76). Развіццё семантыкі слова весло (свяс­ло) ішло такім самым шляхам, як і слова венокъ.
Трэба меркаваць, што весло ў старабеларускай мове мела таксама значэнне ’скрутак’, ад якога ўтварылася значэнне адзінкі колькасці тканіны.
У сучаснай беларускай мове гэта слова ўжываецца са значэннем ’нізка’ (Янк., 1966, 57) і ’адзінка колькасці’: Два вяслы лык купіў (Каст, 70); Цікаў павольна за сцяною гадзіннік, каля печы ляжалі вяслы цыбулі (Чорны, 1,398).
Плетенка — адзінка колькасці цыбулі: Томужъ пану Ницъкому на день четвертый купи­ли мяса чверть; ...цыбули плетенка... (ГЮМ, I, 96, 1680); ...цыбули две плетейки (магчыма, памылка друку: плетейки замест плетенки.— К. С.), (ГЮМ, I, 23, 1679). Трапіўся адзінкавы прыклад, у якім гэта слова ўжываецца як адзінка колькасці дроў: купили до бровара дровъ плотовыхъ плетенокъ чотыри... (ГЮМ, VIII, 149, 1691).
На думку А. Праабражэнскага, агульнаславянскае слова плетенка ўтварылася ад дзеяслова плетти при дапамозе суфікса -енк(Праабр., II, 74). Развіццё семантыкі гэтага слова супадае з прааналізаванымі назвамі адзінак колысасці з першапачатковым значэіінем ’нізка’. 3 апошнім значэннем гэта слова ўжываецца ў сучаспай беларускай мове.
Лыко (лычко) —1 адзінка колькасці рыбы: харчы въ дорогу купили розное... иголницы вялой лыки четыри... (ГЮМ, I, 23, 1679); Еще купили рыбы игольницы лыкъ пять (ГЮМ, VIII, 44, 1691).
Слова лыко ’малады луб, валакністае нямоцнае падкор’е з дрэва’ (Даль, II, 276) мае таксама зпачзнне ’луб, садраны з ліпы, лазы, парэзапы на вузкія пасы’. На зроблены такім чынам пас з лыка нанізвалася рыба. Слова лыко пабыло зпачэнне ’нізка рыбы’, ад якога ўтварылася зпачэнне адзінкі колькасці, бо ў практыцы звычайна на лыко нанізвалася пэўная колькаспь рыбы.
Троска — адзінка колькасці рыбы: по две троски 8юновъ (РНБ, XX, 1453, 1520); уюновь троску одну (АВАК, XIII, 339, 1588).
Гэта слова зафіксавана ў I. Сразнеўскага: «троска — жердь, кол; удар молнии; ср[авни] лит[овское] tarsketi, trasketi, tresketi» (Срази., Ill, 1003). Н. Гараеў у артыкуле на слова трость, тресть для параўнання прыводзіць стараславянскія трьсть І тръсть, чэшскае trest' ,trestina, trstina, польскае trzestina, сербскае треіе (чарот), треска (трость), румынскае trestle, а таксама літоўскія strustis (сцябло), trusas (тросць), trusts (хвошч, салома)
(Гараеў, 377). Ва ўкраіпскай мове троек — ’чарот’ (Грынч., IV, 287).
Верагодией за ўсё, што слова троска мела значэнне ’чараціпка’ (памянш. ад трость+ + суфікс -к= тростка, троска). На троску (чарацінку) панізвалася рыба, таму гэта слова набыло значэнне ’пізка’, а затым ’адзінка вымярэнпя’.
Метка таксама была адзінкай колькасці рыбы: Декабря 7, во второкъ, ...купилъ уюновъ метокъ 6 за грошей 9... (AC, IV, 308, 1599); для пана Витовта купили ...рыбы све­жей и вялой (въ томъ числЪ 2 метки уюновъ за осм[аков] si) (ГЮМ, XVIII, 17, 1710).
Са значэннем адзінкі колькасці рыбы гэта слова ўжываецца ва ўкраінскай мове (Грынч., II, 420). У сучаснай беларускай мове яно мае значэнне ’дубец, або вяровачка ў пізцы’, пра што піша А. Крывіцкі ў артыкуле «Залатыя россыпы слоў». У гэтым артыкуле ён ужывае слова метка з пераносным значэннем: «Перабіраючы тэматычиыя пізкі, ці, скажам па-паляшуцку, меткі слоў, можна зазначыць, што многія з іх па сваёй зладжанай і выразнай будове, ёмістым значэнні або пачуццёвай вастрыні маглі б заняць месца ў кагорце лексікі нашай літаратурнай мовы»5. Такім чыиам, у сучаснай беларускай мове слова мет­ка ’дубец або вяровачка ў нізцы’ ўжываецца са значэннем ’нізка’. Відаць, у старабеларускай мове япо мела такое значэнне, ад якога і ўтварылася значэнне адзінкі колькасці. 3 апошнім яно выяўлена і ў сучаснай мове:
5 «Маладосць», 1'968. № 12, стар. 132.
У старога ўюноў поўная, як завязаць, торба, а ў хлапца ўсяго меткі тры (Сачанка, 62).
АДЗІНКІ К0ЛЫМСЦІ 3 ПЕРШАПАЧАТКОВЫМ ЗНАЧЭННЕМ ЛСКРУТАКЛ
Бална — адзінка колькасці сукна (ужывалася рэдка): зостал есми виненъ... тридцать копъ и осьмъ копъ грошей литовское монеты... за балну сукна Гарлицкого (АВАК, XVII, 164, 1539). Ва ўказальніку да тома XVII АВАК гэта слова тлумачыцца як ’скрутак, штука’, ад ням. ballen. М. Гарбачэўскі растлумачыў яго як ’цюк, пакет, скрутак’ і паказаў на ням. Ballen (Гарб., 35). Паколькі ў старабеларускай мове гэта слова ўжывалася толькі са зна­чэннем адзінкі колькасці, то можна лічыць, што з такім значэннем яно было запазычана з нямецкай мовы.
Поставъ — адна з асноўных адзінак колькасці тканіны: Князю Анъдрею Черторійскому 20 копъ а поставъ новогоньский з мыта Луцъкого; ему же 20 копъ а поставъ новогоньский з мыта Берестейского (РИБ, XXVII, 313—314, 1490); Другая, девять даровъ царю, а девять поставовъ полустучьковъ (АЗР, I, 165, 1496). Гэта адзінка запісана ў прывілеях на Магдэбургскае права як адна з асноўных у аптовым гандлі тканінай: Тежъ тые купцы чужыи опричъ ярмарку подъ тую меру продавати мають сукно поставом (РИБ, XXVII. 703, 1498). Слова поставъ ужывалася таксама са значэннем ’кавалак (скрутак) тканіны’: А такжо у Невгини у Полочанъ товаръ трясутъ, а