Даўнія беларускія меры
лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
Гэта слова ўжываецца ў рускай мове са значэннем ’рэч, прадмет, цэлы кавалак матэрыі’ (Праабр., III, 108), ва ўкраіпскай са шматлікімі значэннямі, сярод якіх — ’частка чаго-пебудзь, кавалак’ (Грынч., IV, 515), ёсць яно ў іншых мовах, у тым ліку ў польскай. А. Брукнер лічыць, што sztuka з польскай мовы пранікла ва ўсходнеславянскія, а польская запазычыла яго з нямецкай — stuk ’пень,
8 Я. I с а е в и ч. Деякі питания украінсько'і мстрологіі..., стар. 10—12.
9 М. Д о в н а р-3 а п о л ь с к и й. Государственное хозяйство..., стар. 387—388.
абрубак, кавалак, калода’ (Брукнер, 555 — 556).
У старабеларускай мове слова штука было полісемічным, што сведчыць пра яго ранняе запазычанне. Япо ўжывалася таксама са значэннямі ’адзінка, адзін прадмет’ і ’хітрасць’: Тарчицъ отъ отца Макария законника братского купили штукъ пять (ГЮМ, IV, 117, 1686); ...нашли одну штуку серебра... (АВАК, VIII, 504, 1618); Не возмете Трои мРста через войну, если не учините над ним якой штуки (Хрэстаматыя па гісторыі беларускай літаратуры, 458).
3 некалькімі значэннямі ўжываецца гэга слова ў сучаснай беларускай мове:
а) адзінка, адзін прадмет: У палукашку ў санях ляжала штук пятнаццаць зайцаў, рыба, сушаныя грыбы (Колас, IV, 46); Жук штогод прадаваў штук некалькі ўкормленых свіней (Брыль, I, 12);
б) кавалак (у фальклорных запісах мінулага стагоддзя): Тады Ілья Мурам асерчаў на яво, узяў шаблю, пурубіў Салаўя на мелкія штукі (Бел. эпас, 66);
в) адзінка колькасці тканіны: У дворніка знайшлі (немцы.— КС.) скрынку гарэлкі, прыхаваны новы хамут, штуку каверкоту, якія той у час бамбёжкі і неразбярыхі прыцягнуў з магазінаў (У. Карпаў, «Полымя», 1969, № 9, 57);
г) хітрасць, блазенства: Можа я, дурань стары, і не даўся б на гэтую штуку, але тут яны ўсе: «Э, а вунь! Ха, ха, ха! Ну і возчык, а толькі смяецца» (Брыль, I, 286). Яно ўваходзіць у склад фразеалагізмаў «штуку ўрэзаць
(адпаліць, удзерці, укроіць)» ’зрабіць штосьці незвычайнае, недарэчнае, што здзівіць людзей’ (Янк., 1968, 422), «пе вялікая штука» ’нядзіўна, нядзіва, нічога дзіўнага’ (Янк^ 1968,258).
У старабеларускай мовс са значэнпем адзіпак колькасці мяса ўжываліся словы полоть і чверть, якія ўтварыліся ад лічэбнікаў і першапачаткова таксама мелі значение ’кавалак мяса пэўнай велічыпі’.
Полоть: Мяса вепровогс полтей двадцать осмь... (АВАК, VIII, 466, 1593); мяса купиль полти 4 (AC, IV, 306—307, 1599). Гэта слова ўжывалася ў «Русской правде»: ...а мяса дати овенъ любо полоть (стар. 112). У розных славянскіх мовах яно мела рознае значэнне: ва ўкраінскай — ’палавіна вэнджанай гусі’, чэшскай — ’палавіна вэнджанай свінні’, у славенскай — ’палавіна’, у польскай — ’паўтушы (свініны)’. А. Праабражэнскі лічыць, што генетычна яно звязана з лічэбнікам половина (пол-, полу-) (Праабр., II, 97). У старабеларускай мове гэта слова мела таксама значэнне ’палавіна в'уліцы, сядзібы з аднаго боку вуліцы’: Другая полоть тогожъ села (АВАК, XIV, 302, 1585).
Вагу полтя на Беларусі ўстапавіць пе ўдалося. На думку Я. Ісаевіча, ён важыў 26 фунтаў 10.
У сучаснай беларускай літаратурнай мове гэта слова не выяўлена. У запісах вуснай народнай творчасці мінулага стагоддзя полаць
10 Я. I с а е в п ч. Деякі питания украінсько'і метрологіі..., стар. 10—12.
(полсць) ужываецца са значэннем ’кавалак сала’: Наши дары ни малые, ни великие: починальничку по полтынничку, подхватничкамъ по дзесяць яець, музычынку — чырвоны злоты яму на боты, ящо къ тому полсць солонины — смычокъ подмазаць (Шэйн, I, 1, 139). Слова полць ёсць у слоўніку I. Насовіча: «полць (составлено из пол и цяць — пополам разрубить). 1. Полоток, в особенности половина гуся или утки. ЦЪлую полць въ одзинъ горщокъ положи. 2. Половина свиного сала, вырезанная в длину. Кладзи полци въ рядь (Нас. СБН, 463). У сучаснай беларускай дыялектнай мове яно ўжываецца са значэннем ’вялікі кавалак тоўстага сала’ (ЛП, 398).
Чверть-. купили харчы розное целяцины чверть на школе жидовъской... (ГЮМ, I, 36, 1679); Волно резникомъ жидомъ, быдло купуючы, в рынку, и в клеткахъ своихъ тушами и чвертями, и на шроты рубаючы, кому хотя продавати волно... (Бярш., 27, 1389).
Б. Грынчанка зарэгістраваў слова чвертка ва ўкраінскай мове са значэннем ’палавіна задняй часткі мясной тушы’. М. Нікіфароўскі слова чвартоўка растлумачвае як ’рассяканне тушы на чатыры часткі для салення’11. Са значэннем ’рассячы тушу’ ўжываецца слова пачвертаваць у фальклорных запісах Сержпутоўскага: От злупілі яны з вала скуру, павесілі яе на галіну сушыцца, а мяса пачвертавалі, закапал! ў зямлю ды й засыпал! трухою з сухота балота (Сержп., 1956, 86). У гэтых самых
11 Н. Н и к и ф о р о в с к и й. Очерки простонародного житья-бытья..., VII. заўвага 84.
запісах са значэннем ’кавалак мяса’ ўжываецца слова паўчвэрці: Адрэзаў наш бедны паўчвэрці (мяса ад каровы.— К. С.), дае ён той бабе паўчвэрці, а баба не здолее паперці (Сержп., 1956, 67).
Бясспрэчна, што зпачэнне адзіпкі колькасці набыў дробавы лічэбнік чвэрть. Велічыню гэтай адзінкі ўстанавіць не ўдалося.
Коровай (ужывалася рэдка са значэннем адзінкі колькасці сала): ...взяли дей... в томь дому... коровай сала (ГЮМ, XXI, 400, 1598). У рускай мове гэта слова, апрача аспоўнага значэння ’вялікі круглы хлеб’, мела таксама зпачэнне ’ком з чаго-небудзь, як напр. каравай сала, каравай масла’ (Бурнашоў, I, 267). Прымаючы пад увагу апошняе зпачэнне, а таксама тое, што ў старабеларускай мове гэта слова шырокага распаўсюджання не атрымала, можна зрабіць вывад, што яно запазычана з рускай мовы са значэннем ’кавалак’ і ўжывалася па абмежаванай тэрыторыі (выяўлена ў Магілёўскіх актах).
Плечо', а въ свирн’Ь вь НосовЬ зпашолъ 10 плечъ а 4 сала (Люб., VI); а зъ ятокъ мясныхъ масть давати кождый резникъ и кождого торгу по плечу мяса бараньего на двор нашъ (АЗР, II, 163, 1523). У рускай мове гэта слова ўжывалася як адзінка колькасці мяса. Велічыню гэтай адзінкі В. Бурнашоў растлумачыў так: «Плечо... 2. У животных, в снедь закалываемых, четверть туши, содержащая в себе переднюю ногу, лопатку, половину позвонков и ребра» (Бурнашоў, II, 72).
Такім чынам, слова плечо ’частка цела’ набыло зпачэнне ’кавалак мяса пэўнай велічы-
ні’, а потым ’адзінка колькасці’. Відаць, такая адзінка ўжывалася даволі шырока, пра што сведчыць вытворнае плечковое ’плата за гапдаль мясам’, Волно резникомъ жидомъ, быдло купуючи в рынку и в клеткахъ своихъ... кому хотя продавати волно, не даючи до скарбу Нашого жадное повинности, плечкового и лоевого (Бярш., 27, 1389).
6) адзінкі колькасні солі і цукру
Голова — адзінка колькасці иукру: за голову цукру 40 грошей... (AC, VII, 18, 1538— 1539); до того еще цукру голову фунтГов! пол. Г... (ГЮМ, 1, 21, 1679).
Гэта слова са значэннем ’частка цела чалавека’ ўжываецца ва ўсіх славянскіх і іпшых індаеўрапейскіх мовах (Праабр., I, 139 140) і вызначаецца полісеміяй. Адно з яго значэнняў — ’кавалак цукру’, якое яно пабыло ад падабенства кавалка цукру да галавы. Так, У. Даль піша, што словам голова называецца «часам рэч, падобная выглядам на галаву, як напр. галава цукру, галоўка цыбулі, часнаку» (Даль, I, 368). Паколькі голова ’кавалак цукру’ мела пэўную велічыню, гэта слова магло ўжывацца са значэннем адзінкі колькасці. У сучаснай беларускай мове япо ўжываецца з такім самым значэннем. Так, у «Беларуска-рускім слоўніку» зарэгістравана галава сыру. Такое самае значэнне мае памяншальная форма галоўка: Як толькі саспелі сыры, ён (Пятро. — КС.) павёз іх прадаваць і ў першую чаргу абдарыў па цэлай галоўцы пана Стасека і пана Збышку... (Скрыган, 19).
Головажня — адзінка колькасці солі: Въ Семашка на Пусто мытЬ по двадцати и по пяти голозаженъ соли (АЛМ, I, 1, 9, II пал. XV ст.); ...а по 10 головажень соли (АЗР, II, 163, 1525). 3 такім зиачэннем слова ўжывалася ў «Русской правде»: а пшена 7 оуборковъ а гороху 7 оуборковъ, а соли 7 головажень (Русская правда, 124, Новгородская кормчая, 1283).
Нягледзячы на пільную ўвагу даследчыкаў да гэтага слова, характар яго ўтварэння застаецца иезразумелым. I. Сразнеўскі, зарэгістраваўшы яго са зиачэннем ’мера солі’, параўнаў з нямецкім galwej, galwage, але паставіў пытальнік — знак сумнення (Срази., I, 541). Я. Карскі таксама параўноўвае яго з пямецкім galwej12. М. Фасмер, прааналізаваўшы меркаванні I. Сразнеўскага і Я. Карскага (старажытнае верхненямецкае, сярэдне-верхнепямецкае galwej ’мера сыпкіх рэчываў’), выказаў сумненне, што гэта слова магло змяніцца так, каб пабыць форму головажня. Ён лічыць, што яно ўтварылася з двух слоў — голый і вага. Аднак такая думка наўрад ці правільная, яна не пацвярджаецца адпаведнай словаўтваралыіай мадэллю. Не прымаючы пад увагу фанетычныя змяпенні гэтага слова, прыгадаем толькі, што ў пямецкай мове galwej — ’мера солі’. На Беларусі соль не здабывалася, а прывозілася з-за мяжы, а разам з прывазным таварам даволі часта прывозілася і адзінка, якой вызначалі коль-
12 Е. Карский. Русская правда по древнейшему списку. Л., 1930, стар. 95.
касць тавару. Паколькі сведчапняў, што головажня была мерай сыпкіх рэчываў, няма, наадварот, ёсць сведчашіі, што гета быў кавалак солі, то можна дапусціць, што слова головажня мела таксама значэпне ’кавалак солі’. Магчыма, меў рацыю Е. Цімчанка, які тлумачыў зпачэнне гэтага слова як ’галава солі’ (ІСУЯ, I, 550).
Характерна, што гэта слова, якое бытавала ў мове з агулыіаўсходнеславянскага перыяду, выйшла з ужывання і ў сучаснай беларускай мове не выяўлена.
Гуска — адзійка колькасці солі: купили на обедъ... соли гусакъ еі (ГЮМ, I, 57, 1679); Третьего дня па обедъ... соли гусак і (ГЮМ, I, 58, 1679).
У Е. Цімчанкі зарэгістравана слова гусакъ са значением ’драбок выпаранай солі’ (ІСУЯ, I, 631). У. Даль растлумачыў значэпне гэтага слова як ’вывараиая соль у выглядзе галавы цукру’ (Даль, I, 410). У польскай мове huska — ’малы вясельпы хлябок’ І Талава вываранай солі’ (Карл., II, 65), у чэшскай — ’салёная булачка прадаўгаватай формы’, а ва ўкраінскай — ’род пячення’ (Грынч., I, 342). Магчыма, што такія значэнні слова гуска набыло таму, што булкі (пячэнне) мелі форму, надобную да гусі. У далейшым значэнне слова стала больш агульным — ’кавалак’ (у тым ліку і солі), ад якога ўтварылася значение адзінкі колькасці.