Даўнія беларускія меры
лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
Брусъ (брусокъ) — адзінка колькасці мыла: мыла барского брусовъ шесть... (АВАК, XX, 136, 1598); мыла работы Виленской брусковъ с (200)... (АВАК, XIV, 147, 1607).
Гэта слова ў помніках старабеларускага пісьменства выяўлена таксама са значэннямі ’абчасайае дрэва’ і ’вастрылыіы камень’: Бруски три трисажневыхъ купили отъ пана Григория Агапоновича (ГЮМ, IV, 175, 1686); Брусокъ купили рыдли острить (ГЮМ, VIII, 166, 1691). Са значэннем адзінкі колькасці слова брус ужывалася ў рускай мове (Кочын, 38), а ў польскай brusek — ’трох-пяціфунтовы кружок сыру’ (Карл., I, 213).
Гэта слова і аднакарэнныя з ім ужываюцца ва ўсіх славянскіх мовах, што дае права А. Брукнеру адпесці яго да праславянскіх (Брукнер, 42). А. Праабражэнскі на аснове аналізу значэнняў аднакарэнных са слова брус прыйшоў да вываду, што ва ўсіх іх ёсць прыкмета «шараваць, абціраць» (Праабр., I, 47). У старабеларускай мове яно, відаць, мела значэнне ’кавалак’, якое набыло ад падабенства кавалка мыла з брусам (прадаўгаваты,
чатырохкаптовай формы). Гэта значэппе і стала асповай для ўтварэння значэипя адзінкі колькасці.
У сучаснай беларускай мове брусок. — ’вастрыльны камень’ і ’чатырохкантовы прадаўгаваты кавалак чаго-иебудзь’. Са значэннем адзіпкі колькасці ў дыялектнай мове выяўлены брус. Да папалася малайцу — неўмыванаму ліцу. Да брус мыла змыліла, пакуль ліцо вымыла (В. Рожын, МКДЭ МПІ).
Груда — адзіпка колькасці масла (ужывалася рэдка, выяўлены толькі адзін прыклад): ...нашла купа в лазни свечъ сорокъ Оврамовыхъ, весло грыбовъ того жъ Оврама, масла тры груде Свиридовны (АВАК, XVIII, 252, 1620).
Як паказвае аналіз ужывання гэтага слова ў сучаснай беларускай мове, яно мае наступныя значэнні: ’сухая выспа, звычайна пасярод балота’, а на Палессі — ’сена, скошанае з сухога лугу’; ’куча розных прадметаў’; ’камок, камлыга, часцей мёрзлай зямлі’. 3 многімі значэннямі гэта слова ўжывалася ў іншых славянскіх мовах, у тым ліку і ў рускай. Яго зарэгістраваў У. Даль: «груда, куча, ворох, кипа; ярос[лавское] насыпной курган, древняя могила, н[о]вг[о]родское, весь[егорское] бабка хлеба, сложенная кучкой в десять снопов; вят[ское] толпа скота или народа. Юж [ное] глыба, кусок, комок, более гов[орят] грудка, грудочка. Дай грудку сахару. Навалили целую груду книг... (і іншыя зпачэнні. — КС.)». Як бачым, У. Даль прыводзіць прыклады і са значэннем адзінкі колькасці.
Як у беларускай, так і ў рускай мове слова груда мае значэнне ’камок’, ’кавалак’, якое, відаць, і стала асновай для ўтварэння значэнпя адзінкі колькасці.
Кружокъ — адзінка колькасці воску: мЬщаиинъ Ковенский провади до Кролевца воску кружковъ в (2) малыхъ, у нихъ важитъ каменей 0 (9); Богданъ Михайловичъ... провади до Кролевца воску кружковъ г (3), в нихъ важить каменей ч (90) (АВАК, XIV, 646, 1607).
Са значэннем адзінкі колькасці I. Сразнеўскі зарэгістраваў слова кругъ-. «кругъ воску» (Таможенная новгородская грамота 1571 г.) (Срази., I, 1249).
Раней ужо прыводзіліся словы М. ДоўнарЗапольскага, які пісаў, што, пераплаўляючы воск на гарадскіх васкабойнях, яго затым адлівалі ў спецыяльныя формы ў выглядзе паўкруга. Такія паўкругі мелі пэўную велічыпю і называліся штукамі. Магчыма, што воск адліваўся і ў круглый формы, таму слова круг і яго памяншальная форма набылі значэнне ’кавалак воску пэўнай формы і велічыні’, а потым ’адзінка колькасці’.
У сучаснай беларускай літаратурнай і дыялектнай мове гэта слова з апошнім значэннем не мае пашырэння. У адной з песень, запісанай I. Насовічам, слова круг ужываецца са значэннем адзінкі колькасці масла: Съ суботы на недз'Ьлю собралася [имярекъ] родзйна; знесли жъ ёны семъ ситъ муки... Знесли жъ ёны масла семъ кругъ; хвала богу, будзець каравай як пухъ (Зап., 191).
АДЗІНКІ лічэння
У гандлёвай практыцы, а таксама ў побыце для вызначэння колькасці тавару (рэчыва) ужываюцца адзінкі лічэння. Адзінкі лічэння— гэта словы, якія абазначаюць пэўную, замацаваную практика» колькасць адзінкавых прадметаў. Такія словы ўжываліся ў старабеларускай мове. Паводле паходжання япы падзяляюцца на дзве трупы: адзінкі лічэпня нелічэбнікавага паходжання (назвы цэлых лікаў); запазычаныя адзінкі лічэння, якія ў той мове, з якой яны запазычаны, ужываліся як лічэбнікі.
АДЗІНКІ ЛІЧЭННЯ НЕЛІЧЭБНІНАВАГА ПАХОДЖАННЯ (НАЗВЫ ЦЭЛЫХ ЛІКАЎ)
Сорокъ — широка ўжывальная адзінка лічэння футравых скурак: небожъчикъ кн[я]зь Василей Жилинский... внненъ его м[и]л[о]сти былъ два сороки соболей (БА, II, 79, 1532); Горностаев решту назад отдали сороково осемъ (ГЮМ, VIII, 195, 1691).
Многія даследчыкі аналізавалі гэта слова, аднак і цяпер пытание яго паходжання не вырашана. Вылучаюцца дзве асноўныя думкі пра
яго ўзнікненне. Першая: слова запазычана з грэчаскай мовы; другая: слова сорока мела першапачатковае значэнне ’сарочка, кашуля’, потым набило значэнні ’мех’, ’адзінка лічэння’ І, нарэшце, стала абазначаць лічэбнік.
Думка пра грэчаскае паходжанне падтрымана А. Праабражэнскім і паўторана М. Фасмерам. Сутнасць яе ў тым, што сорок — гэта змененае грэчаскае слова xeoapazovta, aapaxoati «сорокоустие, сорокодневная заупокойная служба’ (такія значэнні дае I. Сразнеўскі — Срази., Ill, 464). Тэту думку падтрымлівае І А. Брукнер. Ён піша: «Сорак (sorok), слова рускае (чатыры дзесяткі) з грэчаскай sarakonta, sarakosti; ужываецца ў нас (у польскай мове. — К. С.) часцей за ўсё ў XVI і XVII стст. Пра звязку (сорак) скурак сабаліных ці кунічных, якія цар дараваў паслам» (Брукнер, 507).
У старарускай мове слова сорокъ ужывалася з двума значэннямі — ’чатыры дзесяткі’ і ’адзінка лічэння футравых скурак’. Калі меркаваць па прикладах, якія прыводзіць I. Сразнеўскі, пазва лічэбніка ўжывалася раней, чым адзінка лічэння. Адначасова для абазначэпн.я чатырох дзесяткаў ужывалася четыредес&те. Апошні приклад, які дае I. Сразнеўскі з гэтым лічэбнікам, датуецца 1311 годам. Магчыма, што назва лічэбніка сорокъ выцесніла старое четыредеслте. У старабеларускай мове яшчэ ў XVII ст. для абазначэння лічэбніка ўжывалася четыредесять і сорокъ-. ...року Божия тысяча шестьсотъ четыредесятого четвертого (АЗР, V, 73); ...въ семь року тысечи шестьсот чотырдесятомъ... (AC, I, 311); ЛЬта
...тисеча шестьсотъ сорокъ осмого... (ЛВАК. XVIII, 367); ...за шесть копъ и за сорокъ грошей... (АВАК, XVIII. 248, 1619).
Калі лічыць, што слова сорокъ раней ужывалася як лічэбнік, то больш верагодна, шго яно запазычана.
Другая думка грунтуецца на тым, што фугравыя скуркі прадаваліся ў мяшках. У такія мяшкі складалі па 40 скурак — столькі іх трэба было, каб пашыць футра. Такія мяшкі называл! сороками. Гэта думка не мае неаспрэчных доказаў.
Па-першае, сорокъ І сорока (дарэчы, слова сорока ’кашуля’ ў слоўніках не выяўлена, ёсць толькі памяпшальная форма сорочка) адрозпіваюцна марфалагічным афармленнем (лічэбнік і адзінка лічэння — мужчынскага роду, ’кашуля’ — жаночага). У помніках і ў гістарычных слоўніках не выяўлена ні аднаго выпадку, каб гэтыя словы мелі аднолькавае марфалагічнае афармленне.
Па-другое, у засведчаных прыкладах ні ў агульнаўсходнеславянскай, ні ў старабеларускай і рускай мовах няма выпадкаў выкарыстання слова сорока (сорочка) са значэннем 'мех’. Відаць, яно ўстанаўліваецца лагічна, паводле аддаленага знешняга падабенства кашулі і меха. Калі ж дапусціць, што развіццё значэнняў ішло такім шляхам: ’мех’ —> ’мех са скуркамі’ —> ’назва лічэбніка’, то тады назва лічэбніка стаіць апошняй у радзе, хоць прыведзеныя ў «Матэрыялах...» I. Сразнеўскага прыклады сведчаць, што лічэбнік стаіць калі не раней за адзінку лічэння, то ў адным радзе з ёй. Пра даўнасць ужывання слова
сорокъ — пазвы лічэбніка сведчыць і тое, што I. Сразнеўскі зарэгістраваў прыклады, у якіх пры лічэнні грошай назва грашовай адзінкі апускаецца, а ўжываецца толькі слова сорокъ, што магло быць пераходнай ступенню ад назвы лічэбпіка да адзінкі лічэння: а ты гне Григории возми е сороковъ и всего [б]удеть з сороковъ (XIV ст.).
Прааналізаваны матэрыял схіляе да думкі, што сорокъ—змененае грэчаскае oapaxowa— спачатку абазначала лічэбнік, а потым стала ўжывацца са значением адзінкі колькасці магчыма таму, што на футра патрэбна было 40 скурак.
У сучаснай беларускай мове слова сорак ужываецца як лічэбнік, поўнасцю выцесніўшы четыредесять.
Пара — дзве адзінкі, два аднолькавыя прадметы — ужывалася для лічэння розных прадметаў: Яникъ Довкгучонисъ зъ сынми, волока, на той воловъ пара, клячъ трое, коровь двЪ (АВАК, XIV, 529, 1595); ...юхти всее пар фке (525)... (АВАК, XIV, 651, 1607); Кременя купили до пистолетовъ паръ чотыри (ГЮМ, VIII, 139, 1691).
Гэта слова ўжываецца ў іншых славянскіх мовах, яно прыйшло з нямецкай, дзе paar — ’два падобныя прадметы’. Нямецкая мова ў сваю чаргу запазычыла слова з лацінскай (par ’роўны ).
У сучаснай беларускай мове слова пара мае значэнне ’два падобныя прадметы’ і ’раўня’: пара ботаў; ехаць на пары (БРС, 621); Ён табе не пара-, Чорт не адны лапні стаптаў, пакуль пару сабраў.
Coxa — адзінка лічэння валоў як рабочай жывёлы, а таксама нарогаў: волов рабочих чотыри сохи (ДМ БССР, 22, канец XVI ст.); у другомъ дворцы Заозерью челяди невольной Хомицу поставницу узялъ, воловъ сохъ две, коровъ дойныхъ дванадцать (АВАК, XXII, 237, 1566); Петръ, Матьясъ, Михно, ковали, дымы 3, служба з давныхъ часовъ дають на замокъ и на дворцы Радошковские на Великъ день 15 сохъ нароговъ, а о семой суботе другую 15 сохъ нароговъ... (ДМАМЮ, 106, 1549).
Гэта слова з рознымі значэннямі ўжываецца ва ўсіх славянскіх мовах (Праабр., II, 353). Асповай для ўтварэння значэння ’адзінка колькасці валоў і парогаў’ стала значэнне ’земляробчая прылада’. Coxa нарогаў — гэта колькасць, якая патрэбна на адну саху, звычайна два нарогі, a coxa валоў — гэта колькасць валоў, якая запрагалася ў адну саху, таксама два валы. Утварэнне значэння адзінкі лічэння валоў звязана з тым, што coxa валоў была абкладной падатковай адзінкай, пра што сведчаць дакументы: Штожъ дей его милости кажеть новину чынити и великии подачки на насъ дяку своему правити — отъ сохи валовой и коньской по полукопью грошей, а по бочце овса, а по возу сена (Доўн.-Зап., 1905, 28, 1536). Паколькі соха была абкладной адзінкай, якая сведчыла пра заможнасць гаспадаркі і яе магчымасць апрацоўваць зямлю, бо саха і валы, якія ў яе запрагаліся, былі сродкамі сельскагаспадарчай вытворчасці, то валы лічыліся на сохі, каб выявіць патэнцыяльную магчымасць гаспадаркі. У саху запрагалі двух валоў, таму соха воловъ — два валы.