Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
У сучаснай беларускай мове слова кантар М. Каспяровіч занатаваў са значэннем Тіра’ (Касп., 159), а I. Бялькевіч ’бязмен’ (Бяльк., 220).
13 Д. Прозоровский. Монета и вес в России до конца XVIII столетия. СПб., 1865, стар. 257.
АДЗІНКІ КОЛЬКАСЦІ
Апрача вымярэння і важання, даволі ши­рока ўжываўся яшчэ адзін спосаб вызначэння велічыні рэчыва — з дапамогай адзінак колькасці. Адзінкі колькасці, паводле азначэння «Большой Советской Энциклопедии», —1 «гэта велічыні, принятия за аснову параўнання тых велічыняў, якія вымяраюцца», бо звычайна кожная адзінка мае пэўны колькасны эквівалент.
Гэта трупа назваў адзінак найменш вывучана як у старабеларускай, так і ў іншых усходнеславянскіх мовах. Так, В. Віннік у пра­ны «Назви одиниць вйміру і вагі в украінськой мові», прысвечанай лексікалагічнаму аналізу метрычных адзінак, не разглядае іх зусім. Толькі асобныя адзінкі (полоть, штука, по­став) аналізуюцца ў некаторых працах.
Калі параўнаць адзінкі колькасці з іншымі мерамі паводле сферы ўжывання, то можна ўбачыць некаторую абмежаванасць першых. Так, адзінкі вымярэння і вагі ўжываюцца пры вызначэнні колькасці многіх рэчываў, тады як адзінкі колькасці менш універсальныя, япы ўжываюцца для невялікай трупы аднатыпнага рэчыва або нават аднаго пэўнага рэчыва.
У залежнасці ад першапачатковага значэния словы-адзінкі колькасці аб’ядноўваюцца ў трупы, а ў асобных выпадках вылучаюцца невялікія трупы ў залежнасці ад таго, колькасцв якога рэчыва вызначаецца пры дапамозе той ці іншай адзінкі.
АДЗІНКІ КОЛЬКАСЦІ 3 ПЕРШАПАЧАТКОВЫМ ЗНАЧЭННЕМ ’ЗВЯЗКА’, ’ВЯЗАМКА’
Словы гэтай трупы ўжываліся як адзінкі колькасці ткапіпы, тытупю, лёну, пянькі, немалочанага збожжа, саломы, сена, скур.
Бунтъ — адзінка колькасці пянькі, скур, прадзіва: побрано речы мос... два бунты бели (АВАК, XXVIII, 40, 1592); ...пенки чистое бунтовъ тридцать шесть, у Б^шенковичахь бунтовъ шесть (АВАК, IX, 468, 1626); скуръ турецкихъ бунтъ цЪлый... (ПОМ, XX, 19, 1711). Зрэдку ўжывалася і памяпшалыіая форма бунтикъ: Еще купили отъ папа Озаринского бурмистра бунтикъ хребтовъ (ГЮМ, VIII, 94, 1691).
Пра паходжание гэтага слова ўсе даследчыкі (Я. Карскі, А. Брукнер, Н. Гараеў, М. Шанскі) выказалі аднолькавую думку: яно запазычана з нямецкай мовы, дзе Bunt мае значэнне ’саюз, аб’яднапне, звязка’. Відаць, апошняе стала асновай для ўтварэння значэння адзінкі колькасці. Магчыма, што запазыча­на гэта слова з метрычным значэннем, з якім яно ўжывалася ў іншых мовах: у польскай ’звязка з 15 прадметаў’ (Карл., I, 234), у рускай ’адзінка колькасці солі’ («мерный ворох озерной соли»), киоту («бунт фитиля — 25 са­
жень»), струн (14 пар), скурак (20 штук) (Даль, I, 142).
Дакладны колькасны эквівалент бунта на Беларусі ўстанавіць не ўдалося. У сувязі з тым, што гэта была адзінка розных тавараў, відаць, колькасны эквивалент таксама быў роз­ны. У артыкуле «Аб гандлі І гандлёвых сувязях Магілёва ў XVII ст.» В. Мялешка піша, што ў бунце было 15 прадметаў ', у іншых матэрыялах бунт прыраўноўваецца да 645 кг2. У адным з дакументаў, надрукаваных у АВАК, напісана: Sedem buntow penki, ktore wazyly kameni trzysta pigcdzesiat (АВАК, VIII, 527, 1673). У гэтым выпадку бунт — 50 каменяў.
У мінулым стагоддзі гэта слова і яго памяншальная форма ўжываліся са значэннем адзінкі колькасці: А што прасці, гак прадзе,— бурчыць калаўротак. Бунцік лёну так звядзе, што не выйдзе мотак (Багушэвіч, 82). Насовіч зарэгістраваў яго з двума значэннямі: «1. Бес­покойство, несогласие, помешательство. Бунту тольки надзелав своим порядком, рассказом. 2. Связка, куль. Два бунты пеньки» (Нас. СБН, 38).
Вязка — адзінка колькасці сена, саломы, дроў, пянькі, лёну, абаранкаў: ...для п. Сакевича куп [или] ...дровъ вязку, ...сена вязку... (ГЮМ, XX, 21, 1711); пенки вязки три... (ГЮМ, XX, 44, 1711); стратили па харчъ... абаранковъ вязка (ГЮМ, I, 92, 1680).
Утворанае да дзеяслова вязати, слова вяз­ка абазначала працэс, вязание — з такім зна-
1 Труды Института Истории АН БССР. вып. III. Минск, 1958, стар. 63.
2 Белоруссия в эпоху феодализма, т. I, стар. 463.
чэннем яно ўжываецца ў сучаснай беларускай мове (БРС, 194). У далейшым яно стала абазначаць не толькі працэс, але і тое, што звязана, стаўшы адзінкай колькасці. Аднак, як паказваюць назіранні, гэта адзінка не была метрычным тэрмінам, а шырока ўжывалася як бытавая мера. Колькаснае значэнне мела гэта слова ва ўкраінскай мове (Грынч., I, 261).
Як адзінка колькасці вязка была неаднолькавая. Трэба думаць, што вязка сена, саломы, дроў мела такую колькасць, якую можна звязаць і панесці. Што ж да вязкі лёну, то, калі меркаваць па фактах сучаснай мовы, яна мела пэўную колькасць. Так, у «Лексіцы Палесся» гэта слова зарэгістравана з такім значэннем: «звязка (ад 10 да 25 жменяў) «выцертага» і вытрапанага валакна для захоўвання». 3 метрычным значэннем ужываюцца таксама аднакарэнныя словы зв’язок, зв]взок, з’]азок, сув’азок, зв’азочки — ад 15 да 80 жменяў «выцер­тага» І вытрапанага лёну (ЛП, 262).
У сучаснай беларускай мове слова вязка і яго памяншальныя формы ўжываюцца як адзінкі колькасці сена, саломы, абаранкаў і не маюць тэрміналагічнага значэння: Вязку сена або саломы навяжаш і аддасі каню (Шчыткавічы, МКДЭ МПІ); I дзе тут душа вытрымае, каб... не прынесці з поля вязанку —1 другую саломы (Палтаран, 128).
Ноша — адзінка колькасці сена, травы: ...для п. Несиловского куп [или] ...сена ношу... (ГЮМ, XX, 49, 1711); ...купили... травы возы два, ...еще взяли ноты две (ГЮМ, I, 58. 1679). Значка часцей трапляецца ў помніках памяншальная форма ношка: купили сена
ношку (ГЮМ, XVII, 38, 1710); ...дров санки и ношакъ чотыри... (ГЮМ, XX, 3, 1711).
Слова нота ўтварылася ад дзеяслова нести і ў старабеларускай мове мела значэнпе ’тое, што можиа панесці’: ...опустивши нотки, мехи, прочь поутекали (АВАК, XVIII, 193, 1603). Потым яно набыло значэнне ’вязанка чаго-небудзь, якую можиа панесці’ і з такім значэннем ужывалася як адзінка колькасці. Такое значэнпе яно мела i у рускай мове (Даль. II, 538).
У сучаснай беларускай дыялектнай мове слова нотка захавала значэнне ’звязка, тое, што можна панесці’ і ’адзінка колькасці’ (бытавая мера, якая не мае замацаванай колькасці); Навязаў нотку сена; Нотку ўзяў на мельніцу: У мяшках і ў пасцілцы — нотка, а звязаў вяроўкай — ето ўйаска (Таль, МКДЭ МПІ).
Папуша — адзінка колькасці тытуню: ...тю­тюну 10 папушъ... (ГЮМ, XVIII, 120, 1710); ...тютюну папушы 2... (ГЮМ, XVIII, 118, 1710).
Гэта слова ужывалася ў рускай, украінскай, польскай мовах са значэннем ’звязка, скрутак тытунёвых лістоў’. Яно запазычана з румынскай, дзе papysa — ’пучок, звязка; пук бавоўны’.
У сучаснай беларускай мове гэта слова і памяншальныя формы папушка, папушачка ўжываюцца са значэннямі ’скрутак табакі’ і ’адзінка колькасці’: Банька мой курыў, дак у яго былі папушкі, а я пічога не хачу значь, нат і глядзець у той бок не хачу (Шчыткавічы, МКДЭ МПІ); Я каго люблю, за таго пайду, да што люлечку курыць. Куплю люлечку, купГ?4
лю другую, ! цюцюну папушачку (Горкі, МКДЭ МПІ); Няслі на продаж вясковую бесарабку і мультанку, пакручапую ў жоўтыя і зялёныя папушы — з круглай цаной наперад, палічанай яшчэ з дому па тым, што трэба купіць (I. Пташнікаў, «Полымя», № 12, 146); На дарогу добрую папушку тытуню-гасцінца даў дзед Доўнар (Колас, V, 146). М. Каспяровіч зарэгістраваў яго са значэннем ’пачак чаю або табакі’, а ў прыкладзе яно ўжываецца са зна­чэннем адзінкі колькасці: У мяне асталася адна папушка табакі (Касп., 229).
Повесмо (повЪсмо, повисмо) — адна з асноўных адзінак колькасці лёну, пянькі: коно­пель тертыхъ повЪсомъ 300 (AC, IV, 235, 1569); ...покрадено вЪ мене клеть, то есть... ильну сто повесомъ (АВАК, XVIII, 19, 1562); ...льну повЪсомъ триста, конопель сто (АВАК, II, 266, 1590).
Са значэннем адзінкі колькасці лёну гэга слова ўжывалася ў рускай, украіпскай, чэшскай і польскай мовах. I. Насовіч растлумачыў яго значэнне так: «звязка часанага лёну, якая складаецца з 10 або 12 жменяў» (Нас. СБН, 434). У дужках ён ставіць слова вЪсъ, ад якога, на яго думку, утварылася повЪсмо. Аднак В. Махэк паказаў яго ўтварэнне іначай. Ён лічыць, што яно ўтварылася ад дзеяслова вязаць і мела форму po-vgz-ьто (Махэк, 338). На наш погляд, думка В. Махэка больш правільная, яе пацвярджаюць тлумачэнні значэння слова повесмо рознымі даследчыкамі: большасць з іх указвае, што гэта звязка лёну ці пянькі, у якую ўваходзіць пэўная колькасць жменяў (ад адной да сарака).
У сучаснай беларускай дыялектнай мове слова павесма не страціла значэння адзінкі колькасці: Чатыры жмені ў павесма (Амговічы, МКДЭ МГІІ). У «Лексіцы Палесся» «[Повесмо] повысмо, повесмо, пувнсмо, пависмо адзінка вымярэння «выцертага» І вытрапанага валакна, роўная 1,2, ..., 40 «жменям»’ (ЛП, 248). У літаратурнай мове выяўлены адзін прыклад ужывання гэтага слова са значэннем ’скрутак, жмут’: Прыходзіў дзядзька пагаманіць гадзіну перад сном. Набіваў ляжанку саломай, пакідаючы доўгую павесму, што злучала салому ў печцы з саломай на падлозе (Караткевіч, 2, 231).
Шырокае выкарыстанне ў старажытнасці повесма як адзінкі колькасці лёну і канапель выклікала ўжыванне гэтага слова са значэн­нем адзінкі колькасці прадзіва (апасродкаванага спосабу вызначэння колькасці якоганебудзь рэчыва праз колькасць іншага рэчыва): ...прадива шесть повисемъ (АВАК, VI, 494, 1549). 3 такім значэннем зафіксаваў гэта слова М. Гарбачэўскі: «Моток ниток опреде­ленного их количества» (Гарб., 272) і Г. Кочын (Кочын, 242).
Снопъ — адзінка колькасці зжатага, але немалочанага збожжа, а таксама сена: зъ каждого городу по сноповъ пятьнадесять [да­вать] (АВАК, II, 2, 1431); А лете сокол[ь]никомъ воеводинымъ, коли на поли замешкають, давати имъ по снопу сГна (РИВ, XXVII, 548, 1494); А потомъ поличивши жито снопами, подалъ копъ двадцать осмъ малое ярицы, ...полбы копъ три, сноповъ десеть (AC, III, 69, 1606).
Гэта слова са значэннем ’звязка. звязаны пук немалочанага збожжа’ ведаюць усе славянскія мовы, яно ўжывалася ўжо ў індаеўрапейскай мове-аснове: *snep-u, snep-, sn-op(Праабр., I, 354). У старабеларускай мове яно ўжывалася як падатковая адзінка: Такожъ з Рачъчанъ што боярину одному Новгородскому, на имя Кнпріяну, а предъкомъ его пятый снопъ, ино съ того Кйпріяна сынъ теперо па Мосъкве; ино того снопа теперь нихто не береть (РИБ, XXVII, 465, 1488); ...к той церк­ви земля з давнихъ часовъ наданая, на кото­рой тепер человек один дает на церковь с паш­ни своей всякого збожя четвертый сноп (ВС, 343, 1619). Словазлучэнні «пятый сноп», «чет­вертый сноп» тут маюць значэнне ’пятая, чацвёртая частка збожжа’.