Даўнія беларускія меры
лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
паМяншалыіая форма рунцэ, рунир-. «[руно]... 1) воўна з адной авечкі. 3 однэ] овэчки однэ руно, ]ак острыжэш, она — воўна — не розпада]‘ецца —< то руно. 2) воўна з ягнят І маладых авечак. Руно з молодых овечок, а вовна — со старых. 3) воўна веснавой стрыжкі. 4) астаткі воўны на авечках» (ЛП, 260); Сколькі авечка дась воўны — адно рунцо (Шчыткавічы, МКДЭ МГЦ). I. Бялькевіч зарэгістраваў гэта слова са значэннем ’воўна з аднае авечкі, скручаная ў ком’ (Бяльк., 391).
АДЗІНКІ КОЛЬКАСЦІ 3 ПЕРШАПАЧАТКОВЫМ
ЗНАЧЭННЕМ 'ЦЭЛАЕ’ (’ТУША’) І ’ЧАСТКА ЦЭЛАГА’
Словы, якія аб’ядноўваюцца агульным значэннем ’туша’, ужываліся як адзінкі колькасці мяса.
Бохъ (ужывалася рэдка): ...а 4 бохи мяса; А в ЛосевВ у Мелнику до увяжчого взялъ 14 корцовъ соли... а 4 бохи мяса... (Люб., VI, сярод актаў капца княжання Аляксандра).
М. Гарбачэўскі слова Восіі адносіць да польскіх і тлумачыць яго як тулавы жывёлы без скуры (Гарб., 42). У чэшскай мове boch — ’свіная лапатка’ (vepzove piece —1 Махэк, 37). На думку А. Брукнера і аўтараў «Slownika jgzyka polskiego», яно запазычана з нямецкай мовы, дзе Bache — ’кавалак’ (Брукнер, 33; Карл., I, 179). Калі прыняць пад увагу тлумачэнне М. Гарбачэўскага, то слова бохъ мела значэнне ’туша’ і магло ўжывацца як адзіпка колькасці. У старабеларускай мове яно, ві-
даць, шырокага распаўсюджання не атрымала і выйшла з ужывання.
Туша: За тушу мяса вепрового полъ 16 гроша (AC, VII, 21, 1538 1539); За росказанемъ пана войта, водлугъ реестру, намъ даного, на тотъ же банкетъ яловицу тушу целую отъ Микиты Ивановича резника (ГЮМ, V, 130, 1688).
Слова туша, якое ўтварылася ад дзеяслова тыти ’тлусцець, паўнець’, мае асноўнае значэнне ’забітая І ачышчаная жывёла (карова, свіння і інш.)’ (Праабр., II, 1164). У сучаснай беларускай мове яно ўжываецца з такім самым значэннем (БРС, 931). Са значэннем адзінкі колькасці яно магло ўжывацца таму, што ў тушу ўваходзіла больш-менш пэўная колькасць мяса.
Стягъ (ужывалася рэдка): дани... за семь год чотырнадцат стіагов міаса іаловічого добрых... взял по весне бочку міаса стіагй пол третіа (ГЮМ, XXXII, 228-11, 1578); на тыхъ купцахъ, которые зъ Вязьмы и зъ Дорогобужа и зо Мстиславля и зъ селъ привозить къ городу мяса продавати целыми стяги, бирали съ стягу по полугрошку (М. Ясинский. Уставные земские грамоты Литовско-русского государства, 149, 1505). Такая адзінка вымярэння была і ў Маскоўскай дзяржаве. Так, М. Кастамараў пісаў, што туша каровы лічылася за стяг, і гэта мера была параўналы-іай для іншых адзінак колькасці мяса. Ялавічына прадавалася стягами, стяг дзяліўся на дзесяць або на пяць полотей, бо полоти былі йяроўныя. У гапдлёвай практыцы да стяга прыраўноўвалі дзесяць баранаў, дванаццаць гусей і зай-
цаў, трыццаць парасят і качак, цецерукоу, трыццаць курэй і тысячу яек 7.
У. Даль адпосіць слова стяг да трупы слоў, утвораных ад дзеяслова стягивать і тлумачыць яго так: «мясная туша, ...облупленая, без ног и головы». Ён спрабуе вызначыць развіццё семантыкі і піша, што такое значэнне ўтварылася таму, што «кожа, стянута, снята», але ставіць пытальнік — знак сумнення (Даль, IV, 352). У Н. Гараева гэта слова параўноўваецца з аналагічнымі ў іншых мовах. Сярод тых зпачэнняў, якія ён прыводзіць, як асноўныя вылучаюцца наступныя: ’кол’, ’шост’, ’кап’ё’, ’паля’, ’сцяг’. Hi адно з іх, на нашу думку, не магло стань асновай адзінкі колькасці. Магчыма, У. Даль меў рацыю, калі лічыў, што яно ўтварылася ад дзеяслова стягивать. У такім выпадку яго першапачатковае значэнне магло быць ’туша’, ад якога ўтварылася значэнне адзінкі колькасці.
Як паказваюць помнікі старабеларускага пісьменства, гэта слова ўжывалася на абмежаванай тэрыторыі Беларусі (на Магілёўшчыне). Магчыма, яно было запазычана з рускай мовы, але не атрымала шырокага распаўсюджання.
Зрэдку як адзінка колькасці мяса ўжывалася слова вепръ: ...покрадено въ мене клеть, то есть сермяга а (1)-.. простица, сорочокь чотыри, наместцовъ два, ильну сто повесомь, вепръ мяса, скоро убитый... (АВАК, XVIII, 10, 1562); ...у пашни тежъ зостало две седле воло-
7 Н. Костомаров. Очерк торговли Московского государства. СПб., 1862, стар. 273.
скихъ со всею приправою, а мяса шесть вепровъ (АВАК, XVII, 234, 1540).
У старабеларускай мове гэта слова ўжывалася са значэннем ’кабан’: ...а кгды веселье было, тогды даль есми бочку меду престного за полтрети копы грошей, ку тому два вепри кормныхъ по полукопыо грошей... (АВАК, XVII, 241, 1540). Такім чынам, гэтым словам называўся і жывы кабан, і туша забітага кабана. Апошняе значэнне стала асновай для ўтварэння метрычпага.
У сучаснай беларускай мове вепр — ’дзікі кабан’.
Шматлікую трупу складаюць словы з першапачатковым значэннем ’частка цэлага', ’кавалак’. Гэтыя словы ўжываліся як адзінкі колькасці мяса, солі, цукру, хлеба, мыла, г. зп. масы рэчыва, а таксама тканіны і паперы.
а) адзінкі колькасці мяса
Секъ (ссекъ) (ужывалася пераважна ў Магілёўскіх актах): За три секи мяса Кирею заплатили золот[ых] два и асмаковъ десять (ГЮМ, I, 221, 1680); Еще купили до печеня два ссеки мяса яловичого (ГЮМ, VIII, 141, 1691).
3 аўтараў слоўнікаў толькі В. Бурнашоў зарэгістраваў гэта слова са значэннем ’гадавы баран (у кіргізаў. — К. С.), які на наступны год дае адзін пуд сала сырцу’ (Бурнашоў, II, 201). Мала верагодна, што гэта слова з кіргізскай мовы пранікла ў старабеларускую. Відаць, яно ўтваралася ад дзеяслова секчы ’аддзяляць частку ад цэлага’ і першапачатко-
ва мела значэнне ’частка, кавалак адсечанага мяса’, набыўшы пазнеіі зпачэнне адзінкі колькасці.
Шротъ-. Мяса купили тымъ же жолнеромь шроты три... (ПОМ, VIII, 36, 1691); Того жъ дня... купили шротъ мяса свиного (ГЮМ, XIII, 19, 1699). Слова ўжывалася і са значэннем ’свінцовы шарык, што ўжываецца пры стральбе’: ...еще одеслали до Оршы... шроту 7г ф[унта] (ГЮМ, XXI, 45, 1711).
А. Брукнер лічыць, што слова szrot запазычана з нямецкай мовы, дзе япо мае значэнпе ’шрот; мука грубага памолу’ (Брукнер, 534). П. Шэйн, выявіўшы гэта слова ў адной з народных песень (От свинки шротъ солонинки), растлумачыў яго як ’дробь, дробинка, крупинка’ (Зап., 788). Магчыма, што так трансфармавалася яго значэнне ад старабеларускага ’кавалак’, з якім яно ўжывалася яшчэ ў XIV ст.: Волно резникомъ жидомъ, быдло купуючы, в рынку и в клеткахъ своихъ тушами и чвертями, и на шроты рубаючы, кому хотя продавати волно (Бярш., 27, 1389). Апошняе значэнне стала, відаць, асновай для ўтварэння значэння адзінкі колькасці.
У сучаснай беларускай мове шрот — ’свінцовы шарык для стральбы’. Зусім нядаўна гэга слова стала ўжывацца са значэннем ’камбікармы ў гранулах’: Зыходзячы з неабходнасці больш рацыянальнага выкарыстання жмыхоў і шротаў...., уводзіцца пачынаючы з 1973 года сустрэчпы продаж камбікармоў (замест макухі і шротаў)... («Звязда», 22 лістапада 1972 г.). 3 такім значэннем яно, відаць, запазычана з рускай мовы.
Шматъ\ менъсива яловича шматы два... (ГЮМ, IV, 65, 1686); 3 росказання п. бурмистра, для п. Юргелевского купили: мяса шматы четыри... (ГЮМ, XX, 3, 1711). Слова ўжывалася таксама са значэннем ’кавалак зямлі’: ...просил мене о шматъ земъли на поселенье халупы (АВАК, XXXIX, 10, 1578). Форма жаночага роду шмата мела значэнне ’ануча’: Порть: онуча, шмата сплюгавленаа, одЬпье плохое (Бяр., 89).
Слова шмат ужываецца ў некаторых мясцовасцях Расіі са значэннем ’кавалак матэрыі, тканіны’, ва ўкраінскай мове яно мае значэнне ’кавал’, а шмата — ’шкумат’. У польскай szmat — ’кавалак, шкумат’, a szmata — ’анучка’ (Праабр., II, 1241). А. Праабражэнскі лічыць, што яно запазычана рускай мовай праз беларускую і ўкраінскую з польскай, а апошняя запазычыла з нямецкіх дыялектаў, дзе shcnat, shcnata — ’адрэзак, кавалак’.
У сучаснай беларускай мове гэта слова ўжываецца з некалькімі значэннямі. М. Каспяровіч зарэгістраваў яго са значэннем ’паласа (зямлі)’: Два шматы зжалі, а тры асталося (Касп., 353), у Г. Юрчанкі шмат — ’участак, дзялянка’ (Юрч., 1966, 224). М. Каспяровіч выявіў таксама вытворныя шмаціна, шмацінка ’хустка, шкумат’. У I. Бялькевіча шмат — ’кавалак’ (Бяльк., 499). У творах мастацкай літаратуры гэта слова і памяяшальная форма маюць два значэнні — ’кавалак’ і ’многа’: Пад нізкай столлю шпалеры звісалі закуранымі шматамі (Бядуля, I, 346); Тэты паскудны шматок паперы, які называўся «Дзяржаўны загад аб з’яўленні», быў афіцый-
ным дакументам (Брыль, I, 185); — Куды ідзеш супраць ночы? Мясцовы? Нешта не пазнаю. Шмат незнаёмых пайшло цяпер (Галавач, I, 140). У «Беларуска-рускім слоўніку» даюцца два значэнні гэтага слова: ’много; лоскут, клок’. Апрача гэтага, зарэгістравана каля 90 складаных слоў, першай часткай якіх з'яўляецца шмат — шматаблічны... шматярусны (БРС, 1025—1026).
У сучаснай беларускай мове ўжываецца некалькі вытворных ад гэтага слова: шматаваць, расшматаны, пашматаны:. Гарнастай — подлы і хцівы звер, але з яго робяць бялюткую мантыю, і яе гаспадар чамусьці атрымлівае права шматаваць свой народ І процьму другіх (Караткевіч, 1, 136); Падзеленая яшчэ з Юстыніянавых часоў, расшматаная на часці, залітая крывёю Італія ўставала адзінай (Караткевіч, 2, 291); Нарэшце, паміж дрэваў пачаў зыбацца месяц, белы і круглы. Ен хаваўся з вачэй, але кожны раз зноў і зноў аказваўся на дрэве і трапятаў там, пашматаны рэдкімі галінамі (В. Карамазаў, «Полымя», 1969, № 1, 46).
Штука — адзінка колькасці розных рэчываў:
а) мяса: ...свежыны до варенья и печенья штукъ три... (ГЮМ, I, 39, 1679); Подле того свирна другий •свиренъ на подклете, высокий, в немъ... мяса — зверины... штук 10 (ДМАМЮ, 124, 1560);
б) воску: Воску прошло черес Ковен без мыта 1000 штук и 20 и 5 (АЛРГ, 61, 1495); ...онъ Ъхалъ на ярмарокъ Познани зъ осма штуками воску, въ которыхъ важило четыре
ста и семьдесятъ каменей (Бярш., 156, 1528). Штука была асноўнай адзінкай пры аптовым гандлі воскам, пра што сведчаць прывілеі на Магдэбургскае права: ...куповати... воски штукою або каменей (СДГА, 4, 1501);
в) тканіны: чамлету чорного штука... (РИБ, XX, 275, 1516); куп[или] китаю штуки две (ГЮМ, XIX, 38, 1711). Са значэннем адзінкі колькасці ўжываліся вытворныя штучка і полуштучекъ: ...пани городничой штучку рубку (ГЮМ, I, 20, 1679); Пану Кмите Алексанъдровнчу 3 полуштучъки сукна з мыта Луцкого (РИБ, XX, 306, 1490). Велічыпя штуки для розных тавараў была розная: палатка — 48 локцяў, іншых тканін — 30, 50, 60, 96 локцяў8, воску — адзін камень або паўберкаўца. М. Доўнар-Запольскі піша, шго пераплаўлены на гарадской васкабойні воск адлівалі ў асобныя формы, якія мелі пэўпы выгляд і вагу. Кавалак воску, адліты ў форму, называўся штукой 9.