Даўнія беларускія меры
лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
Толпа (форма пазоўнага склону адзіночнага ліку не выяўлена) — адзінка колькасці солі: тымъ арендаромъ отъ кождое тысечи
толпъ великихъ по два гроши, а отъ тысячи толпъ малыхъ по грошу давши, ...далей съ тою солью добровольце "Ьздили (АВАК, III, 294, 1550); ...никому в месте не было волно продавати соли толко ему, а давал толп седмнадцать за пеняз (ГБДМ, 348, 1566).
У «Словаре древнего актового языка» М. Гарбачэўскі піша: «Filary solne, fisty саляныя стаўпкі. Стаўпкі гэтыя, якімі прадавалася соль, мелі форму ўсечаных пірамід. Яны ў актах маюць дваякую назву: стаўпкі болыпых памераў пазываліся гурманамі, а меншых —• толпамі або толпкамі» (Гарб., 132). Пра паходжанне гэтага слова А. Брукнер сцвярджае, што яно з’яўляецца аднакарэнным з рускім толпа і ўкраінскім втолпйтйсь ’уціснуцца’ (Брукнер, 572) і, дададзім ад сябе, беларускім тоўпіцца ’месціцца’ (Капуста стоўпілася ў бочку — Бягомль). Таму, магчыма, слова толпа першапачаткова мела значэнне ’соль (яе пэўная колькасць), якая стоўпілася ў форме пры сушцы’, а потым ’кавалак солі пэўпай велічыні’ і, нарэшце, ’адзінка колькасці’.
Плитка — адзінка колькасці солі (ужывалася рэдка, выяўлепы толькі адзіп прыклад): ...соли еі плитокъ (ГЮМ, I, 49, 1679). Слова плита, ад якога ўтварылася памяншальная форма плитка, прыйшло з грэчаскай мовы (nXiv&oC). А. Праабражэнскі адносіць яго да дыялектных у рускай мове, тлумачачы значэнне як ’тоўстая дошка з чыгуну, каменю’ (Праабр., II, 75, 77). Відаць, гэта слова набыло значэнне адзінкі колькасці таму, што мела значэнне ’кавалак солі пэўнай велічыні і формы’.
в) адзінкі колькасці тканіны
Косякъ (ужывалася рэдка): ...да у Гриди жъ у Ликина взяли силно тЪ жъ мытники косякъ тафты... сто аршипъ, да два аршина кафинскихъ (36., 10, 1488); ...дал до-жоны его китайки толко один косякъ, одно того не ведаю, колко локот тое китайки (АБАК, XXXIX, 299, 1579).
Гэта слова ў этымалагічных і гістарычных слоўніках зарэгістравана з рознымі значэннямі. А. Праабражэнскі растлумачвае яго як ’табун коней’ (Праабр., I, 369), у Г. Кочына «косяк, косячек — кавалак тканіны» (Кочыч, 153), Б. Грынчанка сярод іншых значэнняў прыводзіць ’кавалак сеткі’ (Грынч., II, 292). I. Сразнеўскі зарэгістраваў гэта слова са значэннем ’кавалак’, прычым не толькі тканійы, але і мяса: ...съ лавки по косяку мяса (Срази., I, 1299). Утварэнне гэтага слова і яго паходжанне аўтары слоўнікаў не тлумачаць, аднак бясспрэчна, што яно мела значэнне ’кавалак’, ад якога ўтварылася значэнне адзінкі колькасці.
Пра велічыню косяка ў канцы XV ст. можна меркаваць па цытаваным прыкладу — «сто аршинъ».
У сучаснай беларускай мове з колькаспым значэннем гэта слова не выяўлена. I. Насовіч зарэгістраваў яго са значэннямі ’палка даўжынёй на сажань’ і ’драўляны брус каля акна ці дзвярэй’ (Нас. СБН, 249). У сучаснай літаратурнай мове япо выяўлена са значэннем 'парадак лёту самалётаў’: Машыны ішлі пра-
вільным касяком, у стройным ладзе, яны забіралі шырокі паўкруг над горадам, увесь час ідучы вышэй і вышэй (Самуйлёнак, 1, 133).
Кусок. Гэта адзінка была запісана ў прывілеях на Магдэбургскае права як асноўная ў антовым гандлі тканінай: тежъ мають (купцы. — КС.) продаватп сукна поставомъ, китайки и тафты кускомъ ...(АЗР, II, 91, 1511).
Кусокъ — гэта памяншальная форма слова кусъ, якое ў старабеларускай мове ўжывалася са значэннем ’кавалак, частка’: Жаловали мне подданый господарьский... Войтковичъ на ...Андрея Мицутича о томъ, штожъ дей онъ въ земли отчизной пашой мнЬ делъ третюю часть поступилъ, нижли дей наменьшого куса сеножати къ той третей части мпГ поступи™ не хочет (АВАК, XVII. 143, 1540). Фразема «жадного куса нет» мела значэнне ’няма ніколькі’ (Люб., V, паміж актамі 1506 г.). Гэта слова I яго памяншальныя формы ўжываліся ў польскай, чэшекай, украінскай і рускай мовах са значэннем ’кавалак, частка’. Яно ўтварылася ад дзеяслова кусать і першапачаткова абазначала кавалак, адкушаны зубамі. У далейшым яно пашырыла значэнне І стала абазначаць любы кавалак. Гэта значэнне стала асновай для ўтварэння адзінкі колькасці.
У сучаснай беларускай мове кус (кусок) — 'кавалак, частка’: Дастаць бы кусок зямлі, пабудаваць сваю хату і жыць, нічога не баяцца, нікому не гнуцца (Колас, IV, 42); Што ж я дрэннае раблю? Люблю дзяўчыну, хачу з ёй пажаніцца, хачу зямлі кусочак, каб было на чым з ёю жыць спакойна і шчасліва (Крапіва, 111,99).
г) адзінкі колькасні металу
Крица-. Съ путныхъ і съ тяглыхъ людей мезлевныхъ... ильну пол-осмаста, ...сохъ жолЬза крицъ 50 (AC, VII, 17, 1520); Железа двЬстЪ крицъ и 8 крицъ (AC, VII, 15, пасли 1520 г.).
Гэта слова бытуе ў рускай і ўкраінскай мовах. Самае ранияе яго ўжыванне, выяўленае ў помпіках, датуецца XV ст. (Срази., I, 1325). Г. Кочын зарэгістраваў яго са значэннем адзінкі колькасці металу: «штучная і вагавач адзінка лічэння жалеза паўфабрыкату; крыцамі жалеза выплочваўся натуральны аброк» (Кочып, 162). У. Даль зазначае, што на крыцу («свежая глыба вываренного из чугуна железа, идущая под огромный (кричный) молог, для отжимки, проковки и обработки в полосовое и др. железо») трэба 12 і больш пудоў металу (Даль, II, 93). Ва ўкраінскай мове слова криця мае значэпне ’чыстая сталь’ (Грынч., II, 308).
Пра паходжаине гэтага слова ёсць дзве думкі: першая, выказаная А. Сабалеўскім І падтрымапая А. Праабражэнскім: яно з’яўляецца аднакарэнным са словам! кра, икра, крига (Праабр., I, 386—387); другая, выказаная Міклашычам і Н. Гараевым, падтрымапая М. Фасмерам: яно запазычаиа з нямецкай мовы — ням. Kritze, Kritzeisen (Фаем. II. 378). Прымаючы пад увагу тое, што многа металу і вырабаў з яго прывозілася з-за мяжы, ёсць падставы падтрымаць другую думку пра паходжаине гэтага слова. У старабеларускай мове.
як паказвае матэрыял, яно мела значэнне ’кавалак металу пэўнай велічыні’.
У сучаснай беларускай мове слова крыца ўжываецца рэдка. У творах мастацкай літ.1ратуры выяўлены прыклад, дзе яно мае значэнне ’кавалак металу’: Два другія pari (малы.—К. С.) прыціснулі срэбнай чарніліцай і кавалкам губчатай крыцы (Караткевіч, 1, 353).
Свинья — адзінка колькасці свінцу і волава: свинцу десять свиней, а десятая не цела (Люб., VI, сярод актаў 1506 г.); ...а особливе олову свинья цЬлая и штукъ великихъ пять... (AC, III, 65, 1604).
Гэта слова са значэннем адзінкі колькасці ўжывалася ў рускай мове. М. Кастамараў піша: «Свинец привозился к нам свиньями, в десяти свиньях было веса 82 пуда с четвертью»13. У польскай мове гэта слова мае значэнне ’ком, груда волава’, ’адзінка колькасці дрэва’ (Карл., VI, 789).
Паходжанне слова няяснае. Магчыма, яно мае сувязь з рускім свинка ’форма, зробленач ў пяску для прыёму чыгуну, калі ён ідзе з домны’ (Бурнашоў, II, 197) і ’злітак чыгуну,, каля двух пудоў’ (Даль, IV, 149).
У старажытнасці гэта слова, пэўна, мела значэнне ’кавалак свінцу ці волава пэўнай формы і велічыні’, ад якога ўтварылася значэнне адзінкі колькасці. Не выключаецца магчымасць, што яно запазычана з якой-небудзь
13 Н. Костомаров. Очерк торговли Московского государства, стар. 201.
II. К. У. Скурат * 161
суседняй мовы, з той краіны, адкуль прывозілі свінец і волава.
Штаба-, железа старого одъ муру штапъ полътрети (АВАК, XX, 137); до того приложили штабы две, ...важили пудъ одинъ и бе jменовъ пять (ГЮМ, VIII, 53, 1691).
I. Насовіч зарэгістраваў гэта слова са значэнием ’паласа’ (відаць, жалеза), а ў прыкладах, якія ён цытуе, яно мае значэнне адзінкі колькасці. Пра паходжанне слова ЯКарскі піша, што яио прыйшло з нямецкай мовы (stab ’жалезны прут’) праз польскую 14. У старабеларускай мове яио ўжывалася І са значэннем ’жалезная паласа’: ...олову у штабахъ двадцать чо'іырй (AC, III, 65, 1604). Такое значэнне яно мае і ў сучаснай мове: Дрыжачамі ад хвалявання рукамі апоўначы пааддзіралі з гваздоў, паразгіналі іржавыя штабы кратаў (Брыль, II, 27). У «Беларуска-рускім слоўніку» яно зарэгістравана з такім самым значэннем з паметаю «абласное».
Шына-. ...а въ свирнЬ въ НосовЬ знашолъ... 4 шины желТза (Люб., VI, сярод актаў канца княжагшя Аляксандра); железа шынъ пятьдесятъ чотыры (ГЮМ, XXI, 424, 1625).
Гэта слова запазычана старабеларускай мовай з нямецкай (у сучаснай нямецкай мове die Schiene ’шына, рэльс’). Яно ўжывалася ў рускай мове са значэннем ’паласа шыннага жалеза, нацягнутая на вобад’ (Бурнашоў, II, 352). Такое значэнне яно мае ў сучаснай беларускай мове: Заўсёды каля яго кузні многа народу: падкоўваюць коней, куюць нарогі, нацягваюць шыны на калёсы (Бядуля, IV, 471).
14 Е. Карский. Белорусы. Введение..., стар. 159.
д) адзінкі колькасці розных тавараў
Са значэннем адзінкі колькасці паперы і зрэдку бляхі ўжывалася слова аркуиг. Паперу купили на ладунки аркушовъ десять (ГЮМ, VIII, 139, 1691); На ветреникъ, на погоню, жести аркуши два (ГЮМ, IV, 186, 1686). 3 такім значением ужывалася вытворнае поларкуша: тот выписъ есть выданъ нам и писанъ водле потреб наших па трех полуаркушах паперу и на четверты поларкуша (ГЮМ, XXXII, 225-11, 1578). Са значэннем адзінкі колькасці паперы і бляхі гэта слова ўжывалася ў польский (Карл., I, 58) і ўкраінскай (Грынч., I, 9) мовах. У слоўніку ЯКарловіча arkusz тлумачыцца так: «адзінка велічыні, абмежаваная пэўнай даўжынёй і шырынёй».
Слова аркуш запазычана з лацінскай мовы. Такую думку выказалі і аўтары «Slownika jgzyka polskiego», i M. Фасмер. Але калі аўтары польскага слоўніка лічаць, што яно паходзіць ад лац. arkus ’лук’, а развіццё значэння ’аркуш паперы’ адбылося таму, шго аркуш у час сушкі меў падабенства з сагнуіым лукам, то М. Фасмер прытрымліваецца думкі, што лац. arkus ’дуга’ набыло значэнне ’аркуш паперы’ праз пераходнае ’сагнутая, складзеная папера’ (Фаем., I, 87).
Зрэдку слова аркуш ужывалася са значением адзінкі колькасці шпілек: Шпилек купили аркушъ за осм[аков] шесть (ГЮМ, VIII, 83, 1691). Такое значэнне яно набыло, напэўна, таму, што шпількі для продажу прымацоўваліся на аркуш паперы, як 1 цяпер прадаюцца некаторыя дробныя прадметы (тыя самыя
шпількі, гузікі і інш.). Паколькі у практыцы на аркуш прымацоўвалася пэўная колькасць шпілек, то гэта слова набыло колькаснае значэнне.
У сучаснай беларускай мове слова аркуш не страціла значэння адзінкі колькасці паперы. Такой адзінкай шырока карыстаюцца ў выдавецкай практыцы. У залежнасці ад шырыпі паперы і спосабу ўліку адрозніваюць аўтарскі аркуш, улікова-выдавецкі, друкаваны, папяровы, умоўна-друкаваны.