Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
Пранікненне ва ўсходнеславянскую мову слова литра, відаць, звязана з тым, што шоўк на ўсходнеславянскія землі прывозіўся на про­даж' з-за мяжы. Разам з прывазным таварам была прывезена адзінка вагі і яе назва. Старабеларуская мова наследавала слова литра з агульнаўсходнеславянскай мовы.
У сучаснай беларускай мове ўжываецца адзінка вымярэння вадкасці літр (у народных гаворках літра, літар), якая запазычана пазней з французскай мовы: — Ат, што там людскае па тых кніжках будзе... Газы літру дадуць ды яшчэ мо фунт селядцоў (М. Лобан, «По­лымя», 1967, № 3, 62).
9 И. К а у ф м а п. Русский вес в его развитии и пропсхождешш, стар. 69—70,
Пудъ — адна з асноўных адзінак вагі ў сістэме меры і вагі Вялікага княства Літоўскага. Гэта слова прыйшло з нямецкай мовы, дзе Pfund — ’адзінка вагі’. 3 такім значэннем япо, відаць, было запазычана, бо з ім яно атрымала пайбольш шырокае распаўсюджанне. Генетычна яно звязана з лацінскім pondus ’вага’, репdere ’важыць’.
У агульнаўсходнеславянскай мове гэта сло­ва было вядома і з агульным значэннем ’вага’: Аще вощный пудъ исказиться, лежить капъ святій Богородици на горТ... то тымъ пудъ измЪряче, право учинити (Даговор смаленскага князя з Рыгай 1229 г., ВС, 16). Тут слова пудъ мае значэнне ’вага’ і ’вагавы эталон’. Пра існаванне агульнага значэння ’вага’ сведчыць таксама той факт, што ў старабеларускай мо­ве (у дагаворы Полацка з Рыгай) ужываецца прыметнік пудъный, значэнне якога можна вызначыць як "вагавы, той, што ўжываецца для важання’: А соль весите пудънымъ ременем ь, по старому закону (РЛА, 119, 1405).
У помніках старабеларускага пісьменства пудъ —' ’адзіпка вагі мёду, воску, радзей іншых рэчываў (металу)’: дають 20 пудовъ дани меду (РПБ, XXVII, 20, 1461); напродъ важно­го отъ пуда воску пенезей осмъ..., одъ пуда мЪди и одь пуда цыны пенезей осмь (AC, I, 277, 1634). Велічыня гэтай адзінкі мянялася ад 40 да 50 фунтаў.
У помніках старабеларускага пісьменства выяўлена адзінка вымярэння, якая называлася пудовня: Данилью три чоловеки, дають дей пудовню меду (РИБ, XXVII, 70); пудовню ме­ду малиновную (АЛРГ, 135, 1509). Гэта слова
ёсць у I. Насовіча: «пудовня. Мера, содержа­щая в себе пуд весу» (Нас. АУ, 365 адв.—366). Такім чинам, пудовня — ’адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў’, аб’ём яе адпавядае пуду вагі. Узнікненне гэтай адзінкі звязана, відаць. з тым, што ў асобных выпадках трэба было вызначыць вагу пры адсутнасці прылад важання, якія, магчыма, былі больш дэфіцытнымі, чым прылады вымярэння — пасудзіны.
У сучаснай беларускай мове слова пуд не страціла значэння адзінкі вагі: Каля яе (жанчыны. —' К. С.) на невялікім, пудоў па пяць, камені, стаяла босая дзяўчынка (М. Лобан, «Полымя», 1967, № 1, 33); Ад вашага сяла мне належыць дванаццаць пудоў трыццаць фунтаў жыта (Колас, IX, 94). Яно ўжываецца ў некаторых фразеалагічных словазлучэннях. Фразеалагізм «з’есці не адзін пуд солі» мае значэнне ’пражыць разам, перажынь многае з кімнебудзь’: А некаторыя з тых, з кім ён, Антанюк, з еў не адзін пуд солі, хто не раз кляўся ў дружбе, падкідвалі і такое: за нязгоду з палажэннямі партыі. Прывыклі думку аднаго чалавека, часам даволі спрэчную, выдаваць за палітыку партыі... (I. Шамякін, «Полымя», 1968, № 2, 9). I. Насовіч занатаваў прыказку «Морозъ, сорокъ пудовъ на возъ», калі гавораць пра лёгкую дарогу на марозе, і загадку «Самъ худъ, а голова зъ пуды (Бязмен) (ОРЯС, 79).
Вытворных ад слова пуд у сучаснай бела­рускай мове нямнога. Прыметнік пудовы мае значэнне ’вагою на пуд" і ’вельмі цяжкі’: I вось аднойчы правёў яе, развітаўся, спускаюся па лесвіцы, а насустрач мне — дзяцюк. Здараві-
Ла, метры можа йа два. Хапае загрудкі, над нос — пудовы кулак (Л. Гаўрылкін, «Полы­мя», 1968, № 1, 92); Багата рыбьг ў Свіслачы. Трапляюцца часта тут трохпудовыя самы... (М. Паслядовіч, II, 99). I. Насовіч зарэгістраваў таксама дзеяслоў пудзйць ’пудамі купляць што-небудзь на харч, купляць на вагу’: Мы въ городзЪ живучи, усё пудзимъ да пудзимъ (Нас. СБН, 538).
На абмежаванай тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага (толькі ва Упіцкім павеце) ужывалася метрычная адзінка, якая называлася пундель: У возе было ечменю бочка меры крокиновское, гороху полбочки, соли пундели два (АВАК, XXVI, 131, 1585). Велічыня гэтай адзінкі была 25 фунтаў (Карл., V, 433). 3. Даўнене, спасылаючыся на К. Яблонскіса, лічыць, што гэта слова ўвайшло ў старабеларускую мову з літоўскай (pundelis) 10. У слоўніку Г. Кочына зарэгістравана слова пунъд з мегрычным значением (3 пунъды пшенич), якое ён выявіў у «Рэвельскіх актах» і растлумачыў як адзінку вагі, параўноўваючы са словам пуд (Кочын, 228).
У сучаснай літоўскай мове pundas, pundulus — ’звязка, скрутак, клунак, цюк, пук’11.
Фунтъ — адзінка вагі, што шырока выкарыстоўвалася на ўсёй тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага. Гэта слова мае аднолькавую крыніцу паходжання са словам пуд (ням.
10 3. Даунене. Из истории лексики, обозначающей единицы измерения в торговле в старом белорусском языке.— Ученые записки высших учебных заведений ЛитССР, т. II. Языкознание, 1905, стар. 49—75.
11 A. Lyberis. Lietuvi^-rus^ zodynas. Vilnius, 1970.
Pjund ’вага’), але запазычаны фунтъ пазней, таму мае іпшае фанетычнае аблічча і колькасны эквівалент. Прывілеямі па Магдэбургскае права гэта адзінка была зацверджана як асноўная пры аптовым гандлі: Тежь тые купцы чужыи ...подъ тую меру продавати мають... цытваръ и иншые зел[ь]я дорожшіе — фунтомъ (РИБ, XXVII, 703, 1498). На фунты важылі розпыя рэчывы: ... за два фунты свинцу 16 п'Ьнязей (AC, XII, 20, 1538—1539); ...пороху одважили зъ подъ ратуши фунтовъ тридцать четыри (ГЮМ, IV, 130, 1686); Мыла въ дорогу фунтовъ три... (ГЮМ, X, 33, 1698).
Колькасны эквівалент фунта складаў ад 360 да 450 г, а паводле пастановы сейма 1766 г,— 374, 8282 г/2.
Гэта слова не змяніла значэння ў сучаснай беларускай мове, япо абазначае адзінку вагі на 400 г. У дыялектнай мове часцей ужываец­ца фанетычны варыянт хунт-. Барыс (эсэр) сягоння даставіў у кантору тры фунты масла (Колас, IX, 700); Некалі ексяль усё малое хунтамі важылі. Хунт — чатырыста грамаў (МКДЭ МПІ). Ужываецца яно таксама са значэннем ’плата за памол у млыне і ўвогуле плата’: Жыў (Басалыга Мірон. —■ К. С.) не бедна, не багата. Жыта на хлеб малоць у млын не вазіў, каб хунты не аддаваць, у свае жаронцы малоў (М. Лобан, «Полымя», 1967, № 2, 49); Здавай свае хунты. Дакуль цягнуць будзеш? (М. Лобан, «Полымя», 1967, № 2, 46). Ужываецца вытворнае фунтоўка ’ранні гату-
12	С. Гольдштейн. Польско-литовские древности, стар. 142.
нак салодкіх груш’, а таксама ’гатунак буль­бы’ (паведаміла М. А. Жыдовіч). Такую назву бульба і грушы атрымалі за вялікую вагу.
Лотъ — невялікая адзінка вагі, ‘/зг частка фунта (прыблізна 12 г): ...шесть лотовъ шолку черленого по шести грошей купленого (АВАК, XXVII, 141, 1549); гвоздикъ лотовъ четыри; цынамону лотовъ три... (ГЮМ, I, 21, 1679); купили дроту грубого до зегару s лотов (ГЮМ, I, 94, 1680).
Гэта адзінка ўжывалася ў многіх заходнееўрапейскіх краінах. В. Махэк лічыць, што сло­ва лот запазычана з кельтскай мовы (ААахэк, 276). Н. Гараеў дае два значэнні: Трузіла’ і 'частка фунта (вага)’ — і параўноўвае з французскім і нямецкім loth ’свінец, цяжар са свінцу, лот’ (Гараеў, 192). М. Фасмер лічыць, што слова лот ’мера вагі’ і ’прыбор для вымярэння глыбіні’ было запазычана праз нямецкую ці галандскую або нават сярэдневерхненямецкую мову з кельтскай (Фаем., II, 522). У старабеларускай мове гэта слова ўжывалася толькі са значэннем адзінкі вагі, што дае падставу лічыць яго запазычапым з такім значэннем. У сучасііай мове з метрычпым значэннем яно ўжываецца як устарэлае, а ў актыўным ужыванні знаходзіцца са значэннем ’прылада мераць глыбіню’.
Око. Гэта адзінка вагі ў помніках старабеларускага пісьменства трапляецца рэдка, япа выяўлепа ў Магілёўскіх актах: [купили] апраку око у п. Розинковича... (ГЮМ, XVIII, 20, 1710); купили одно око апраку (ГЮМ, XVIII, 7). Выдаўцы «Гісторыка-юрыдычных матэрыялаў» тут жа растлумачваюць, што
око — вага, 3 фунты, а апрак —' напітак. Сло­ва око ёсць у слоўніку Б. Грынчанкі, яго значэнне ’мера вагі, 3 фунты’ І ’мера вадкас.ці’ (якога аб’ёму — невядома) (Грынч., III, 48). У адным дакуменце старабеларускага пісьменства ёсць такі прыклад: купили апраку око фунтовъ два и полъ, г. зн. око — адзінка вагі на 2,5 фунта. Калі гэта была адзінка вагі (а не мера вадкасці), то яна мае сувязь з цюркскім ока ’фунт’ (Праабр., I, 643). Такая адзінка шырока ўжывалася на Украіне, адкуль, магчыма, і пранікла на Беларусь.
Цетнаръ (центнаръ) — асноўная адзінка вагі пры аптовым гандлі металам, запісаная ў прывілеях па Магдэбургскае права: Тежъ кро­ме Вилневцомъ ни одинъ купецъ иного места не будеть моцы мети инако куповати и продавати, только под тою мерою, в томъ листе на долу выписаиою: ...железо, олово, медь, цыпу, мосязь, и инъшыи речи таковъскш— цетънаремъ... (РИБ, XXVII, 741, 1499).
Гэта слова прыйшло ў старабеларускую мову з лацінскай праз нямецкае І, магчыма, праз польские пасрэдніцтва (лац. centenarius ням. Zentner). Ужывалася япо ў чэшскай мове. У старабеларускай было вядома не толькі метрычнае значэнне слова цетнаръ, але і яго лічэбнікавае паходжанне (лац. centenarius ’сто’). Гэта выклікала спарадычнае ўжыванне беларускага лічэбніка сто як адзінкі вагі там, дзе павінен быць цетнаръ. Так, у прывілеі Навагрудку запісана: продавати железо возом, бе­лое железо бочкою або стом.
Пастановай сейма 1766 года велічыня цетнара зацверджана роўнай беркаўцу.
У сучаснай беларускай мове ўжываецца слова цэнтнер ’адзінка вагі, 100 кг’. Яно генетычна звязана са старым цетнаремъ, але запазычана друг! раз разам з нова!! метрычнай сістэмай.
Кантаръ (кинтаръ) — адзінка вагі бавоўны (ужывалася рэдка): а што привезеть изъ Бесарабъ, или перецъ, или баволну или будь што: отъ 12 кантари у БобковЬ полърубель серебра, а на головное мыто у СочавЬ отъ 12 кантари одинь рубель серебра (АЗР, I, 31, 1407); ...а пак оного товару продават не могу­чи, зложил весъ у в ымъбар у дому гостином, которого было тры мехи бавелны ваги турецъкой, а кинтаровъ одинадцат (АВАК, XXXIX, 170, 1579).
Апошні прыклад паказвае, адкуль была запазычана гэта адзінка вагі. Кантаръ генетычна звязаны з лац. сепіёпагійз, але запазычаны іншым шляхам — праз грэчаскую, арабскую і турэцкую мовы, таму мае іншае фанетычнае аблічча. Такая адзінка вагі ўжывалася ў Расіі і па Украіне. Дз. Празароўскі лічыць, што вага яе была 2,5 пуда, яна была роўнай візантыйскаму цэнтнеру 13.