Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
грабятъ и гличами поставы колуть (РЛА, 235, 1479). Як меру тканіны, гэта слова зарэгістравалі Г. Кочын, Б. Грынчанка, А. Брукнер.
Зрэдку з метрычным значэннем ўжывалася слова ставъ: пять ставовъ полотна кужельного... (АВАК, XVII, 416, 1558).
Выразных сведчанняў пра ўтварэнне слова поставъ няма. Н. Гараеў піша: «Поставь (кросна, шкаф, постав ткани) от ставить» (Гараеў, 276). Як бачым, сярод іншых значэнняў ён называв ’кроены’. 3 такім значэннем у сучаснай беларускай мове ўжываецца стаў, ставы. Таму, на нашу думку, поставъ, ставъ — гэта кавалак тканіны, які можпа выткаць, аснаваўшы кроены адзін раз. Паколькі звычайна кроены асііоўваюцца па пэўную колькасць тканіны, то за гэтым словам замацаваўся пэўны колькасны эквівалент. Так, у сучаснай беларускай мове як мера палатна можа ўжывацца слова кроены-. Выткала кроены палат­на; выткала двое красен (Бягомль).
Поставъ у старажытнасці меў пэўную даўжыпю —/50 локцяў, пра што сведчаць помпікі: ...ткацкого полотна поставовъ пять, въ кождымъ поставь было по петьдесят локти (АВАК, VIII, 485, 1599); ...сорокъ поставовъ полотна, а въ кождомъ поставе по пятндесит локоть (РИБ, XX, 875, каля 1516 г.). Апрача гэтага, слова поставъ ужывалася І са значэн­нем ’кавалак тканіны няпэўпай даўжыні’: ...съ кубломъ украдено кошули кужельныхъ чотыры, рантуховъ тонкихъ въ поставе локоть осмъ... (АВАК, XVIII, 65, 1589). Зрэдку яно ужывалася са значэннем адзінкі колькасці нітак (апасродкаваны спосаб вызначэння
колькасці аднаго рэчыва праз другое): пряжи кужельное поставовъ 5 (AC, I, 146, 1571). Раз на поставъ тканіны ішла пэўная колькасць нітак, то гэту колькасць можна было вызначыць пры дапамозе такой адзінкі.
У сучаснай беларускай мове пастаў — ’скрутак, кавалак палатна’ і ’адзінка колькасці’ (Янк., 1966, 141; ЛП, 253).
Сувой. Гэга слова таксама мела значэнпе адзінкі колькасці палатна: взято и побрано съ того свирна речей не мало, то есть мЬди каменей десять, полотна сувоевъ двадцать (АВАК, XXVIII, 248, 1646); полотна сувой кужолыюго локоть тридцать, а въ другомъ сувои, тако-жъ кужелю локоть тридцать пять (АВАК, XVIII, 223, 1610). У другім прыкладзе гэта слова першы раз ужываецца са значэннем адзінкі колькасці, а другі — ’скрутак тканіны’.
Найбольш магчыма, што слова сувой утварылася ад дзеяслова вить ’скручваць’ і першапачаткова мела значэнпе ’скрутак палатна па навоі’, ад якога ўтварылася значэнпе адзінкі колькасці, бо такі скрутак меў пэўную даўжыню. Яно ўжывалася таксама ва ўкраінскай мове са значэннем ’скрутак палатна’ (Грынч., IV, 225) і ў рускай — ’звіты скрутак паперы і інш.’ (Даль, IV, 353). Такое значэнне, відаць, было ў агулыіаўсходнеславянскай мове. У сучаснай беларускай мове сувой — ’скрутак палатна’.
Труба — адзінка колькасці тканіны (ужывалася рэдка): ...а потом дей на запусты мас­леные с клети згинуло две трубы полотна простого (АВАК, XXXIX, 539, 1579).
Асноўнае значэпне гэтага слова — ’доўгі, пусты ўнутры прадмет, звычайна круглы’, з якім яно было запазычана з верхненямецкай мовы, а апошняй, у сваю чаргу, — з лацінскай (Шанскі, 341). Відаць, ад падабенства скрут­ка палатпа з трубой (круглый) гэта слова ў старабеларускай мове набыло значэпне ’скрутак палатпа’, а потым адзінкі колькасці. 3 такімі значэннямі ў сучаспай беларускай мове выяўлена памяншальная форма трубка-. Чачоткавы зрабіў ён пранік ёмкі з аздобамі і ручкай гладкай, і палатно панёс з ей да палонкі, дзе сажалка была і кладка. Усю трубу укінулі ў вадзіцу... (Купала, 503); У маёй ста­рой хворасць нейкая ў касцях, дык яна і кажа: ахвярую трубку палатка на багародзіцу, за­рок я ёй дала, мо вылечуся ад хворасці (Галавач, I, 147).
Клубъ — адзінка колькасці нітак: пражы льненой клубовъ осмъ не малыхъ... (АВАК, XXVI, 126, 1585); пражы волненой клубовъ деветь великихъ... (АВАК, XXVI, 126, І585).
Як сведчыць А. Праабражэнскі, слова клубъ ужывалася ва ўкраінскай, славенскай, балгарскай, сербахарвацкай, чэшскай, польскай, верхнелужыцкай і палабскай мовах, а таксама ў старарускай і стараславянскай. Пэўнага вываду пра яго паходжанне ён не робіць, але лічыць памылковай думку Н. Га­раева, які параўноўваў гэта слова са словам! коло, колобок (Праабр., I, 318).
Найбольш верагодна, што першапачатковае значэпне слова клубъ — ’круглы скрутак нітак’. 3 такім значэннем у помніках выяўлена памяншальная форма клубокъ-. пражы
кужельное в клубкахъ на триста локтей по­лотна (АВАК, XXVIII, 57, 1605). Паколькі ў клубъ звычайна маталася пэўная колькасць нітак, то слова набило значэнне адзінкі колькасці.
У сучаснай беларускай мове памяншальная форма клубок мае значэнне ’скрутак Hiтак’ (БРС, 394). Яно можа ўжывацца і з колькасным значэннем (три клубкі нітак).
Мотокъ. Гэта слова таксама мела значэн­не адзінкі колькасці нітак: Нити до шитья жалобы мотки два (AC, IV, 306, 1599); Едвабу мотокъ (ГЮМ, V, 30, 1688).
Утварылася яно ад дзеяслова мотать, ужывалася таксама ў рускай мове: «пряжа, смо­танная в пятинку, воробы или мотовило, нитки или шелк в кругах, шлейкою» (Даль, III, 351). У. Даль зазначае, што ў матку звычайна бывае 5 пасмаў па 80 нітак, або 80 аршынаў. У сучаснай украінскай мове моток — ’адзінка колькасці нітак на 30 пасмаў’е, у беларус­кай — пэўная колькасць прадзіва, пераматанага'з верацяна на матавіла, а таксама знятага з матавіла. При перамотванні звычайна лічаць пасмы і такім чинам ведаюць коль­касць нітак, што важна при снаванні кроснаў. Такім чинам, слова мотокъ, маючы першапачатковае значэнне ’скрутак нітак’, набило значэнне адзінкі колькасці, бо ў маток звычай­на ўваходзіць пэўная колькасць нітак.
13	И. О. Д з е н д з е л і в с ь к и й. Спостереження над термінологіею народно! метролог!! говірок Закорпатсько! область—-«Навукові записки Ужгородського держав­ного упіверсптету», т. XIV. Львів, 1955, стар. 96.
АДЗІНКІ КОЛЬКАСЦІ 3 ПЕРШАПАЧАТКОВЫМ ЗНАЧЭННЕМ ’РЭЧЫВА’
Воскъ — адзінка колькасці воску, лою, масла: А дани меду 10 медницъ, безменъ и 2 воски (AC, I, 33, 1536); воску семь восковъ..., лою восковъ пять... пограбилъ (АВАК, XXVI, 316, 1586); Реестр восковой дани отъ четырехъ Братств на Вйлйнскія церкви... 1. Св-Ьча до Светого Спаса зо двухъ каменей и чотырохъ восковъ. 2. Свеча до Светое Пречистое зъ пяти каменей и чотырохъ восковъ... (AC, VI, 50, 1560). У гэтым рэестры яшчэ шэсць разоў называецца даніна воскам, колькасць якой вызначаецца пры дапамозе каменей і восковъ, а рахунак усёй даніны падводзіцца так: Всего того воску чынить каменей 25 фунтовъ 32. Пры нашым падліку ўсёй даніны, запісанай у рэест­ры, атрымалася 25 каменей і 32 воски, г. зн. столькі, колькі у рахунку каменей і фунтовъ. Гэта дае падставу зрабіць вывад, што воскъ з метрычным значэннем — гэта сінонім фунта. Параўнальна частае ўжыванне адзінкі колькасці воскъ сведчыць пра яе даволі шырокае распаўсюджанне, а сінанімічнасць з фунтам — што гэта адзінка набліжалася да адзінак вагі.
Сало — адзінка колькасці сала: а въ свирнЪ в НосовЪ знашолъ 10 плечъ а 4 сала... (Люб., VI, сярод актаў канца княжанвя Аляксапдра); У третей клЪти пашной... масла ведеръ тры, салъ свиныхъ тры, солонины полтей чотыры (AC, I, 203, 1597). Гэта слова з метрыч­ным значэннем ужываецца ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 г. За сало — пятнад­цать грошей (раздз. XIII, арт. 10).
Хлебъ — адзінка колькасці хлеба: ...в каж­дый годъ даютъ на церковъ Успения... к празнику по яловицы, а по сту хлебовъ (ВС, 101, 1621); предко'ве нашы падали на церковъ въ кождый год... яловицу а сто хлебовъ (AC, I, 216, 1597).
Гэта слова з метрычным значэннем трапляецца ў запісах вуснай народнай творчасці мінулага стагоддзя: Налілі варіва. Падчапіў ён заборіну пад еты ўшаты і ўзяў бочонык пяць вёдзір воткі, пяць хлебыў... (Бел. эпас, 63). 3 такім самым значэннем яно выяўлена ў сучаснай беларускай літаратурнай мове: Гэтай мукі можа яшчэ хопіць на два скупыя хлябы (Чорны, IV, 203).
Сыръ — адзінка колькасці сыру: ...а городничый береть на нихъ за кождый возъ сена по 15, або 12 грошей, а по 2 сыры... (Доўн.-Зап., 1905, 18, 1534); За сыръ великий углястый —два грошы (Статут 1588 г., раздз. XIII, арт. 10). Са значэннем адзінкі колькасці слова сыр ужываецца ў сучаснай мове: ...перад імі на голым стале ляжала штук дзесяць падсушаных сыроў (Чорны, IV, 213).
Развіццё семантыкі слоў воскъ, сало, хлебъ, сыръ ад значэння ’рэчыва’ да ’адзінка колькасці’ ішло аднолькавым шляхам І звязана з тым, што словы, якія маюць значэнне рэчыва’, могуць ужывацца таксама са значэн­нем ’частка рэчыва’. Так, у сучаснай мове словазлучэнпе «прынесці хлеб» мае значэнне ’прынесці пэўную колькасць хлеба’, «купіць сыр» —I ’купіць кавалак сыру пэўнай велічыні’. Паколькі хлеб выпякаецца, сыр вырабляецца кавалкамі пэўнай велічыні, то словы
хлебъ, сырь набылі значэнне ’кавалак’, а потым ’адзінка колькасці’.
Таксама І сала бывав кавалкамі пэўнай велічыні, якія рэжуць, як колюць свінню, воск жа звычайна ператоплівалі на васкабойні і таксама адлівалі ў кавалкі пэўнай велічыні.
Для параўнання прыгадаем, што назвы рэчыва солодъ, пиво таксама ўжываліся з метрычным значэннем.
Руно — адна з асноўных адзінак колькасці воўйы: волны овчое рунъ шестьдесять (АВАК, VIII, 557, 1603); 15 рунъ волны (Люб., VI, сярод актаў канца кпяжання Аляксандра).
Гэта слова зарэгістраваў I. Сразнеўскі з некалькімі значэннямі, сярод якіх ’воўна з адной авечкі як адзінка лічэння’. Са значэн­нем ’астрыжаная воўна’ яно ўжывалася яшчэ да 968 года (Срази., Ill, 196—197). А. Праабражэнскі лічыць, што яно ўтварылася ад дзеяслова ръвати, а ўжывалася ў рускай, украінскай, балгарскай, сербахарвацкай, чэшскай, польскай мовах (Праабр., II, 224). А. Брукнер, тлумачачы ўтварэнне слова, піша, што стрыгчы авечак навучыліся позна, ранен воўну ірвалі (Брукнер, 224), таму руно ўтварылася ад дзеяслова ръвати. У рускай мове гэта слова ўжывалася са значэннем адзінкі колькасці гаpoxy: «Руно гороху» — значит пучек гороху со стеблями (Бурнашоў, II, 180).
Такім чынам, першапачатковае значэнне слова руно —* ’рэчыва’ (воўна), ад якога ўтварылася значэнне ’пэўная колькасць рэчыва’, а потым — ’адзінка колькасці’.
У сучаснай беларускай мове яно не страціла апошияга значэння, ужываецца таксама