Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
У рускай мове была аналагічная адзінка лічэння — плуг: «Купить плуг волов» — зна­чит купить 3 или 4 пары волов» (Бурнашоў, II, 77).
Значэнне адзінкі колькасці мае слова саха ў адной з песень, запісаных П. Шэйнам: Да бывай здароў, май сто кароў, май сто кароў, пятьдесятъ канёў, май пятьдесятъ канёў семь сохъ волоў, семь сохъ волоў, полтораста роёвъ (Зап., 385).
Пасма — адзінка лічэння прадзіва; ...всю моетность мою побрал и ничого не зоставиль, то есть: ...пражи простичной пасом шесть (АВАК, XVII, 442, 1565). Хоць у помніках старабеларускага пісьмепства выяўлены толькі адзіп выпадак ужывання гэтага слова, пельга сцвярджаць, што яно не мела шырокага распаўсюджання. Факты сучаснай мовы, этнаграфічныя матэрыялы паказваюць, што пасма з глыбокай сгаражытнасці была адзінкай лічэння. Рэдкае ўжыванне ў помніках можна растлумачыць тым, што гэта была спецыфічная адзінка, якой лічылі піткі пры тканні, тады як звычайна колькасць пітак вызпачалі мотками 1 клубами.
Слова пасма ўжываецца ў многіх славянскіх мовах: рускай, украінскай, славенскай, балгарскай, сербскай, чэшскай, польский, верхнеі ніжнелужыцкай, палабскай (Махэк, 355). В. Махэк адзначае, што ва ўсіх славян пасмо (pasmo) — ’20, 30, 40 нітак, сабраных у пук’ і лічыць, што гэта слова было запазычана з лацінскай мовы, дзе puosms — ’жмуток, шматок лёну, выскубленага двума пальцам!’. А. Праабражэнскі, спасылаючыся на Мікла-
шыча, ГІедарсана і Вондрака, робіць вывад, што гэта слова генетычна звязана са старажытным верхненямецкім fasa, faso, ніжненямецкім faser ’нітка, валакно’ (Праабр., II, 21). Нельга не прыгадаць і думку Ф. Шымкевіча, які не сумняваўся, што слова пасмо — аднакарэннае з пас Ч Аднак канчатковага вываду пра паходжанне слова зрабіць пакуль нельга.
У сучаснай беларускай мове слова пасма значэння адзінкі лічэння не страціла. Ніткі на пасмы лічаць двойчы — пры перамотвапні на матавіла (ведаючы даўжыню адной ніткі, якая абкручваецца вакол матавіла, можна вызначыць яе агулыіую даўжыню) і пры снаванні кроснаў, каб ведаць шырыню тканіны (паведаміла Н. В. Г'аўрош). Як адзінка лічэння пасма — 30 нітак.
У літаратурнай мове гэта слова выяўлена са значэннем ’пук, жмут’: Пасма пушыстых каштанавых валасоў выбівалася з-пад шапкі і паспела ўжо заінець, нібы юнак пасівеў (Караткевіч, 2, 9).
Попа — адзінка лічэння самых разпастайных прадметаў — збожжа ў снапах, сыроў, шапак, лыжак, дрэва (бярвешія), цвікоў і інш.: А потомъ поличивши жито снопами, подалъ копъ двадцать осмъ малое ярицы, ...полбы копъ три, сноповъ десеть (AC, III, 69, 1606); сыровъ копъ полторы (AC, I, 203, 1597); шапокъ посполнтыхъ копъ 10 (AC, III, 296, 1583); Бервеня доброго соснового, на будованье годного, по чотыри сажни, подалъ копы двё> и
1 Ф. Шимкевич. Корнеслов русского языка, ч. II. СПб., 1842, стар. 10.
чотыри бервены (АВАК. XIV, 77, 1563). Шырока ўжывалася гэта слова як адзінка лічэння грошай: ...взялъ есми семнадцать копъ грошей Литовское личбы (AC, I, 186, 1592); У Олехна Полупановича копъ двЪ грошей (АВАК, VI, 16, 1589).
Самае ранняе ўжыванне гэтага слова са зиачэннем адзінкі колькасці грошай, выяўленае ў помпіках, датуецца 1351 годам: далъ имь панъ Вятслъвъ 6 копъ грошъ веского сребра (АЗР, I, 20). Адносна пачатку яго ўжыванйя з метрычным зиачэннем А. Брукнер выказвае меркаванне, што гэта адбылося пасля таго, як пры Вацлаве чэшскім з грыўны пачалі выбіваць 60 грошаў. Калі А. Брукнер мае на ўвазе Вацлава I, чэшскага караля, які кіраваў з 1278 да 1305 г., то можна лічыць, што ў пачат­ку XIV ст. слова копа мела значэнне адзінкі лічэння.
У помніках старабеларускага пісьменства тэта слова выяўлена са зиачэннем ’груд сена’ і ’адзінка колькасці сена’: казалъ слугамъ своимъ взяти в него тридцат[ь] копъ сена а две четверти совса... (БА, II, 21, 1530).
Як адзінка лічэння слова копа ўжывалася ў многіх мовах. Ва ўкраінскай, польскай, чэшскай і палабскай яно мае тыя самыя значэнні, што і ў беларускай: ’капа сена’ і ’адзінка лічэння (60 прадметаў)’, у балгарскач ’груд’, у сербахарвацкай ’стог’ і г. д. В. Махэк на аснове аналізу значэнняў гэтага слова і аднакарэнных з ім прыходзіць да вываду, што яно ўтварылася ад дзеяслова капаць і першапачаткова мела значэнне ’груд зямлі, пагранічпы пасып’ (Махэк, 218—219). У далсйшым
яно, відаць, набыло повыя зпачэнні і стала абазначаць не толькі пагранічны насып, але ўвогуле груд, насып. Тэту думку пацвярджаюць значэпні ў іншых мовах.
Значэнні гэтага слова падзяляюцца на две зсноўныя трупы — ’капа, стог, узвышша, на­сып" і ’адзінка лічэння, 60 штук’. Помнікі пісьменства і факты іншых моў не даюць падставы зрабіць акрэслены вывад, як развілося ў слове копа значэнне адзінкі лічэння. Адным з магчымых шляхоў мог быць наступны. У старабеларускай мове слова абазначала ўкладку збожжа, і не толькі таго, што было ў снапах. Так, у Статуце Вялікага княства Літоўскага 1588 г. пэўную суму грошай каштавала жита копа, пшеницы копа, ярицы копа, овса копа, гречыхи копа, гороху копа, проса копа, бобу копа, сочевицы копа, конопель копа (раздз. XIII, арт. 9). Калі параўноўваць з сучасным спосабам складвання збожжа, то копа жыта, пшаніцы, ячменю магла абазна­чаць і 60 адзінак (снапоў), І груд названага збожжа, у той час як копа грэчкі, гароху, «со­чевицы» — толькі груд. Магчыма, што ў капу збожжа, якэе звязвалася ў снапы, якраз І складвалі 60 снапоў, таму за гэтым словам і замацавалася пэўнае лікавае значэнне — 60 адзінак. В. Махэк бачыць у гэтым астаткі шасцідзесятковай сістэмы лічэння (Махэк, 218—219). Адзінкай лічэння грошай копа стала пасля таго, як за гэтым словам трывала замацавалася значэнне адзінкі лічэння. Такі шлях утварэння лікавага значэння — адзін з магчымых і найбольш верагодны, але бясспрэчных доказаў ён не мае.
У сучаснай беларускай мове слова капа мае значэние ’укладка з 20—80 снапоў’ (ЛП, 106), а таксама ’адзінка лічэння” і ’адзінка колькасці сена’: Гуркоў насаліла цэлу капу. Тыя разы былі й тры капы (Морач, МКДЭ МШ); Коп трыццаць пяць сена награблі (Бягомль).
РЪзъ (резь), либра — адзінкі лічэння паперы: паперу на реестры купили либру (ГЮМ, I, 18, 1679); паперу рЪзъ 2 за копу 1... (AC, III, 295, 1583): Купили паперу резъ одъ п. Базиле­вича, па расход мески (ГЮМ, XVII, 9, 1710).
М. Худаш піша, што ў стараўкраінскай мове ўжываліся такія самыя адзінкі лічэння иаперы. Либра мела 25 аркушаў, а риза (фанетычны варыянт pt за) была з 20 либер (500 аркушаў). Слова либра запазычана з лацінскай мовы (liber ’кніжка’, а риза — з арабская, дзе rizme мае значэние ’пачак, кіпа’, праз італьянскую і польскую мовы 2.
ЗАПАЗЫЧАНЫЯ АДЗІНКІ ЛІЧЭННЯ, ЯКІЯ Ў МОВЕ-КРЫНІЦЫ МЕЛІ ЗНАЧЭНИЕ ’ЛІЧЭБНІК’
Тузинъ і тахеръ. Гэтыя словы абазначалі адну колькасць — дванаццаць і ўжываліся для лічэння розных прадметаў: ...згинуло семъ тахеров белки (АВА1\, XXXIX, 138, 1578); ...ножовъ Угорскихъ среднихъ тахеровъ 10 за копъ 2 (AC, III, 297, 1583); ...въ той скрипи серветъ тузинъ и ручниковъ штука... (АВАК, XIV, 362, 1590); ...книжекъ пергаменовыхь
2 М. Худаіп. Метралогічна термінологія в украТиськой мові кінця XVI — початку XVII стст. — «Доповідп та новедомлення...», стар. 33—36.
17G
тузиновъ 14, а рукавиц замшовыхъ тузиновъ 20 (AC, III, 308, 1583). Абедзве гэтыя адзінкі запісаны ў прывілеях на Магдэбургскае права як асноўныя пры аптовым гандлі: ...куповати и продавати... секиры, ножы и инъшыи таковьскіе ремы — тахромъ (РИБ, XX, 741, 14991; купцы паши не будут мсти моцы инако товары свои продавати, а ни куповати... крайний дроб­ный рЬчи всякого товару десяткомъ, або в тузинъ... (АЗР, II, 91, 1511). Першы ўрывак выпісаны з прывілеяў г. Мінску, а другі—г. Навагрудку. Спецыфічных прычын па ўжыванне таго ці іншага слова не выяўлена, таму можна лічыць, што яны ўжываліся як сінонімы. ГІраўда, у помніках тузинъ трапляецца часцей за тахеръ.
Абодва гэтыя словы былі запазычаны старабеларускай мовай. Слова тахеръ — нямецкага паходжання (Брукнер, 563), а тузинъ — французскага (франц, douze ’дванаццаць’, douzaine ’дванаццаты", у сучаснай француз­ская мове douzaine таксама ’тузін’). Я. Карскі лічыць, што гэта слова запазычана праз польскае пасрэдніцтва 3.
У сучаснай беларускай мове тузін мае значэнне адзінкі лічэння: Базыль не спрачаецца. Ён нічога не мае супраць піва і адлічвае грошы на тузін бутэлек (Колас, IX, 205); I вось сёлета ёсць добрыя падставы яшчэ раз прабіцца ў тузін мацнейшых калектываў, якія разыгрываюць чэмпіёнскія медалі («Настаўніцкая газета», 1 лютага 1969 г.).
3 Е. Карски й. Белорусы. Введение..., стар. 137.
Захтикъ (захцыкъ) (ужывалася рэдка): А от каменя конопель 2 гроши, от каменя льна 3 гроши, от захцыка прадива 5 пенязей... (АС, ПІ, 261, 1583); ...рыбъ ведлыхъ въ четырехъ полкинкахъ захтиковъ в (АВАК, XIV, 651, 1607).
Гэта слова запазычана, відаць, з нямецкай мовы, дзе sechzig — ’шэсцьдзесят’. Магчыма, яно ўжывалася ў замежным гандлі як адпаведнік беларускай копы.
* * *
3 аналізу лексічнага матэрыялу, выяўленага ў помніках старабеларускага пісьменства ў ролі назваў меры, вагі, колькасці і лічэння, можна зрабіць некаторыя вывады пра паходжанне, утварэнне і заканамернасць развіцця гэтых назваў, пра іх лексіка-семантычныя асаблівасці.
Асноўным спосабам утварэння слоў з метрычным значэннем з’яўляецца семантычны, з дапамогай якога ўтварылася абсалютная большасць назваў. Другім спосабам з’яўляецца марфалагічны. Асноўнымі сродкамі гэтага спосабу былі скарочаная форма лічэбніка поло­вина (полу-), пры дапамозе якой утвараліся меры розных труп — даўжыні і плошчы, сыпкія і вадкія, вагі, адзінкі колькасці і лічэння; памяншальныя суфіксы (кватерка, лубочка, фаска, мерка, гривенка, ношка, кружокъ); ска­рочаная форма лічэбніка і памяншальны суфікс (полумерокъ); некаторыя іншыя суфіксы (мерник, пудовня). Адзійкі вымярэння полуй-
ца, третинник, осмина таксама ўтварыліся марфалагічным спосабам.
При дапамозе марфалагічных сродкаў утвараліся новыя метрычпыя адзінкі ад слоў з метрычным значэннем.
Выявіліся некаторыя агульныя заканамернасці ўтварэння і семантычнага развіцця назваў метрычных адзінак усіх груп.
Ва ўсіх разрядах метрычных адзінак ёсць назвы лічэбнікавага паходжання, аднак у кожным асобным раздзеле іх месца неаднолькавае. Самае большае месца яны займаюць у разрадзе сыпкіх і вадкіх мер (полуйца, третинникъ, чверть, осмина, кварта). Усе яны, за выключэннем кварты, аўтахтоннага пахо­джання. Кварта трывала ўвайшла ў лексічны склад старабеларускай мовы і стала асновай для ўтварэння новай метрычнай назвы (ква­терна) .