Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
М. Гарбачэўскі адносіць тэту меру да дзяржаўных у Вялікім княстве Літоўскім. Ён адзначае, шго ўжываліся два шанкі — стары на 48 гарцаў і новы на 24 (Гарб., 353).
У сучаснай беларускай мове гэта слова выяўлена і са значэннем адзінкі вымярэння: Тадорка, сынок, — пісаў бацька. — ...За каго ты пакутуеш?.. За тых рабаўнікоў, якія ў твайго бацькі апошні шанак жыта выцягнулі... (Крапіва, II, 16).
21 Ф. Петрушевский. Общая метрология, ч. I, стар. 394.
22 Гл.: А. Крывіцкі. Залатыя россыпы слоў.— «Маладосць», 1968. № 12. стар. 134; У. Караткевіч. Званы ў прадонні азёр.— «Маладосць». 1969, № 12, стар. 107.
Фаса (фаска) — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасці23: ...хмелю фасы две (АВАК, XX, 137, 1598); оливы фасокъ 6, в нихъ каменей 36 (AC, III, 316, 1583); ...масла фаска (ГЮМ, I, 108, 1679). У помніках старабеларускага пісьменства гэта слова выяўлена і са значэннем ’пасудзіна’: Богданъ Омельяновичъ... провади до Кролевца... товару своего, то есть якель, або пшона фасъ великихъ и малыхъ соляиокъ, въ нихъ лаштовъ ді (14), лою фасъ великихъ и малыхъ солянокъ вшиткихъ оі (19), въ нихъ важить каменей фм (540) (АВАК, XIV, 653, 1601). Ужывалася гэта сло­ва і яго памяншальная форма ў польскай мове (faska, faseczka ’бочка’), ва ўкраінскай ’ка­душка на масла’ (Брукнер, 119; Грынч., IV, 357). Зарэгістравана яно ў абодвух слоўніках I. Насовіча: у «Алфавитном указателе» — ’скрынка на пуд велічыні’ (252), у «Словаре белорусского наречия» — ’кадушка з вушкамі’ (673).
Слова фаса было запазычана з нямецкай мовы, дзе Fass — ’пасудзіна’. Значэнне адзінкі вымярэння япо магло пабыць у старабеларускай мове. Не выключаецца магчымасць запазычання з польскай мовы. Так, А. Гілевіч у артыкуле «Studija z dzejow miar i wag w Polsce» пісаў: «...на тэрыторыі этнаграфічнай Польшчы самай распаўсюджанай мерай прэснага мёду быў пакоў (pokow, pokowa, tirna mellis), часткамі якога былі чвэрці (cwierci,
23 Так называлася і адзінка лічэння. Пра яе гл. у раздзеле «Адзінкі лічэння».
guarty), ручкі (rqczki), фаскі (faski), місы (misy), жбаны (dzbany,)...24
У сучаснай беларускай мове слова фаса (фаска) ужываецца рэдка. Так, М. Каспяровіч зарэгістраваў яго фанетычны варыянт паса ’невялікая дашчаная пасудзіна для збожжа, якая мае форму бочкі’ і памяншальную фор­му фаска ’маленькая бочачка на масла’ (Касп., 231, 326). Я. Колас ужывае тэту фор­му са значэннем меры ў адным са сваіх пісьмаў: 3 Балачанкі прывёз фаску салёных грыбоў («Полымя», 1969, № 2, 179). У гэтым прыкладзе слова фаска мае значэнне, неканкрэтнай меры.
Значэнне адзінкі вымярэння набылі некаторыя словы з першапачатковым значэннем ’мех’.
Вантух, лантух — адзінкі вымярэння хме­лю: ...мещанинъ Пинский на имя Матеецъ... продалъ хмелю лантухъ и померного отъ того хмелю не далъ... (Груш., 136, 1562); Хмелю вантуховъ шесть — кождый вантухъ плачонъ по тридцати и по пети копъ Литовскихъ (АВАК, Ш, 289, 1577).
У т. III «Актов, издаваемых Виленскою Археографическою комиссиею» вантух тлумачыцца як ’мяшокъ’. Гэта слова зарэгістраваў у слоўніку В. Бурнашоў — ’большой шерстяной мешок, в который сваливают овечью шерсть при рассортировке’ (Бурнашоў, I, 351). А. Брукнер тлумачыць яго значэнне як Трубае
24 Sprawozdanie Towarzystwa Naukowego we Lwowie, г. XVI, 1936, стар. 320.
палатно’ і лічыць запазычапым з нямецкай мовы — wagentuch (Брукнер, 601). Такім чынам, развіццё значэння слова ішло наступным чынам: ’грубае палатно’ (у нямецкай мове Tuch ’палатно’)—>-’мех, пашыты з такога палатна’—>’адзінка вымярэння’. Прымаючы пад увагу другую частку слова лантух (Tuch), можна меркаваць, што гэта слова таксама запазычана з нямецкай мовы, дзе яно, відаць, абазначала палатно іншага гатунку.
У сучаснай беларускай дыялектнай мове лантух —' ’мяшок’, а таксама ’трыбух, жывот, страўнік’, а лантухі — ’унутранасці’ (Бяльк., 246). У I. Бялькевіча гэта слова зарэгістравана са значэннем меры: Купіў лантуг аўса — сеіць нечым, увесь скарміў коньмі (Бяльк., 246).
Куль — адзінка вымярэння збожжа (ужывалася рэдка): ...продавати водлТ уставы па­шой... за бочку жита десять грошей, за куль овса пять грошей... (АЗР, III, 107, 1559).
Слова куль ужывалася ў рускай, украінскай і польскай мовах. А. Праабражэнскі лічыць, што яно запазычана з лацінскай, дзе culleus —। ’скураны мех’, праз польскае пасрэдніцтва (Праабр., I, 410). Аднак ЯКарловіч піша, што гэта слова — запазычанне поль­скай мовы з усходнеславянскіх (Карл., II, 623). Такім чынам, адзінай думкі пра паходжанне слова няма. Калі прыняць пад увагу значэнне, якое дае А. Праабражэнскі, то гэта слова трэба аднесці да трупы з першапачатковым значэннем ’пасудзіна’, ’мех’.
У мінулым стагоддзі слова куль мела значэнне адзінкі вымярэння («вядомая хлебная
мера» — Нас. СБН, 269). А. Семяптоўскі адзначыў, што такая мера ўжываецца ў Веліжскім павеце, япа раўняецца казённая чвэрці 25. У сучаснай беларускай дыялектнай мове гэта слова таксама мае метрычнае значэнне: Куль мукі ў лаўцы купілі (Янк., 1966, 104).
Мехъ — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў: Ивану Спиридонову 2 мехи соли з мыта въ Смоленъску (РИБ, XXVII, 279, 1487); Пану маеру куп [или] 2 мехи уголля (ПОМ, XIX, 45, 1711). Гэта мера ўжывалася ў гандлёвых зносінах Полацкага княства з Рыгаю: Княжо нашъ горожанинъ Фредрикъ продалъ чоловЬку мехъ соли (РЛА, 27, 1299—4307).
Слова мехъ, якое ўжывалася ва ўсіх славянскіх мовах, першапачаткова мела значэнне ’скура з поўсцю’. Яно генетычна звязаиа з гндаеўрапейскім *mesza ’баран’, *meszi ’авечка’ і ’скура з авечкі’ (Брукнер, 331).
Са значэннем адзінкі вымярэння гэта сло­ва ўжывалася ў рускай і ўкраінскай мовах.
У сучаснай беларускай мове слова мех і памяпшалыіая форма мяійок., якое страціла значэнне ацэнкі, маюць значэнне ’ёмістасць’, ’тара’ і ’адзінка вымярэння’ (петэрміналагічнае значэнне): 3 гумна выпес тры мяхі жыта і ўскінуў на воз (С. Грахоўскі, «Маладосць», 1967, № 12, 97); Учора бацька прывёз з млына мяшок мукі з новага жыта (Крапіва, II, 343).
25 А. С е м е п т о в с к и й. О мерах и весах, употре­бляемых в Витебской губернии, стар. 4.
СЛОВА мера, ЯГО ВЫТВОРНЫЯ 1 ІНШАМОЎНЫ АДПАВЕДНІК маца
Слова мера ва ўсіх славянскіх мовах вызначаецца полісеміяй. 3 некалькімі зиачэпнямі япо ўжывалася і ў старабеларускай мове, і сярод гэтых значэнняў — ’адзінка вымярэпня’: а па Глушици съ тыхъ селецъ къ двору нашему мЬру ржи, а мЪру овса (AC, III, 2, 1492); па то далъ десеть мЪръ жита, на тотъ часъ жито куповано мЪру по полторы копы (АВАК, IX, 469, 1629).
Таксама часта, як і слова мера, ужывалася памяншальная форма мерка'. ...вина на обЬдню мЪрокъ десять... (AC, VI, 310, 1596); жыта мерокъ тридцать... Пшеницы дошло мерокъ две... Конопель дошло мерок две. Гре­чихи дошло мерокъ семъ (ГЮМ, IV, 270, 271, 1688).
Помнікі старабеларускага пісьменства не паказваюць, ці слова мера і яго памяншаль­ная форма абазначалі адну адзінку вымярэння, ці гэта былі дзве меры. I. Насовіч у «Алфа­витном указателе» занатаваў толькі слова мерка 'мера в четверик и более’, слова ж мЪра тлумачыць як 'вид, степень, положение’ (203).
У Магілёўскіх актах з метрычным значэпнем таксама шырока ўжывалася слова мерникъ: Съ того жъ сыценя вышло меду кгарцовъ чотыри ста пятьдесятъ шесть, было мерниковъ чотыри и ушатки два и кгарцовъ осемъ (ГЮМ, IV, 285, 1688); За картою п. войта, за мерникъ пива... заплатили] зі [золотых] (ГЮМ, XX, 55, 1711).
Са значэннем меры выяўлены таксама вытворныя полумЪръ і полумЪрокъ: казалъ мп князь его милость купить овса 40 полум-Ьровъ, полумЬръ по 3 гроши (AC, VII, 19, 1538— 1539); Исай Носов..., будучи до уряду зазванъ... о сем коп гречихи и о' полумерокъ, до права не стал...; о сем коп гречихи и полумерокъ гречи­хи (АВАК, XXXIX, 97, 100, 1578).
Слова мера, памяншальная форма мерка, а таксама полумерок са значэннем адзінак вымярэння ўжываліся ў стараўкраінскай мове. В. Віннік, улічваючы агулыіую заканамернасць фарміравання адзінак вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасці, прыходзіць да вываду, што першапачаткова гэта слова магло абазначань пасудзіну, якой мераліся сыпкія і вадкія рэчывы 26, г. зн. утварэнне метрычнага значэння адбылося таксама, як і іншых слоў з першапачатковым значэннем ’пасудзіна’. Аднак у старабеларускай мове такое значэнне не захавалася. Відаць, у глыбокай старажытнасці слова мера, апрача канкрэтнага значэн­ня ’адзінка вымярэння’, набыло агульнае ’мера’ (’любая адзінка вымярэння’), з якім ужывалася ў старабеларускай і ў іншых славянскіх мовах. Пра тое, што канкрэтная метрычная адзінка можа набываць агульнае зна­чэнне ’мера’, ужо гаварылася (гл. бочка, медница, ведро). У старабеларускай мове адбылася адваротная з’ява. Слова мера, якое мела значэнне ’любая адзінка вымярэння’, набыло канкрэтнае: ’пэўная адзінка вымярэння’.
26 В. В пип ик Назви одиниць впміру І ваги..., стар. 84—87.
Гэта слова індаеўрапейскага паходжання (Фаем., II, 600), таму яно і атрымала шырокае распаўсюджанне ва ўсіх славянскіх мовах.
3 помнікаў старабеларускага пісьменства нельга ўстанавіць канкрэтную велічыню меры, мерки, мерника і г. д., і гэта не дае магчымасці вызначыць дакладна, у якой словаўтваральнай залежнасці яны знаходзяцца паміж сабой.
У сучаснай беларускай мове з метрычным значэннем выяўлена толькі слова мерка-. Ёсць шчэ мерка жыта ў клеці (Колас, I, 155). У дыялектнай мове яно ўжываецца са значэн­нем ’пасудзіна з ручкай для вымярэння збожжа і бульбы’ (магчыма, асміна?).
Значэнне меры ў старабеларускай мове мела слова маца-. ...жита 225 мацъ (РИБ, XXVII, 776); Повинность подданыхъ того села: ...платятъ зъ волоки грошей тридцать, овса маца одна, гусь одна... (АВАК, VI, 58, 1589). 3 такім самым значэннем яно ўжывалася ў рускай, украінскай І польскай мовах. А. Брукнер тлумачыць яго значэнне ў польскай мове як ’збожжавая мера па 16 гарцаў’ і паказвае, што пахсдзіць яно з нямецкай мовы, дзе Metzen — ’мера’ ад messen ’мераць’ (Брук­нер, 316). М. Гарбачэўскі дае меншую велічыню мацы: 3 берлінскія кварты, або 1 варшаўскі гарнец (3,76 літра) (Гарб., 203).
Ужыванне гэтага слова, якое ў нямецкай мове мела агульнае значэнне ’мера’, з канкрэтным колькасным значэннем, паказвае, што і ў нямецкай мове, як і ў старабеларускай, агульпая метрычная пазва магла набываць канкрэтнае значэнне.