Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
МЕРЫ ЛІЧЭБНІКАВАГА ПАХОДЖАННЯ
Некаторыя назвы адзінак сыпкіх рэчываў і вадкасці, што ўжываліся ў старабеларускан мове, утварыліся ад дробавых лічэбнікаў.
Полуйца —1 адзіпка вымярэння сыпкіх рэчываў: Псрвей сего дали есмо пану Довкшю у Рогачевской волости Плссович данники, две нолуйцы дають... (АЛРГ, 16, 1440—1444); а маетности у него побрали, то есть: ...гречихи нолуйцы три... (AC, I, 181, 1590).
У слоўніках гэта слова не выяўлена. У дадатку да «Ревизии Кобринской экономии» ёсць блізкае слова полуйникъ ’половинник, держащий половину’. I. Насовіч зарэгістраваў слова полуйка ’жменя лёну, напалову змятага ў мяле, але яшчэ не ачышчаиага’ (Нас. СБИ, 463). I. Сразпеўскі слова полуина тлумачыш, як ’палавіна’ (Срази., II, 1140). Характэрна, што ў словах полуйникъ і полуина пасля зычнага л стаіць галосны у, як і ў слове полуйца, а не о, як у слове половина. На пашу думку, слова полуйца генетычна звязана з лічэбнікам половина-, половица — полуйца — полуйца.
Третинникъ —' адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасці: сховалъ есми полтора третинника пшеницы, два третинника ячме­ню..., а я Иван Гораинъ такъ тежъ у томъ острове сховалъ семи жита полтора третинни­ка, а я Калавуровая у томъ же острове сховала есми гречки третинниковъ три (АВАК, XVIII, 400—401, 1660); ...серебра ломаного гривень осмъ, овса меновали взято третинни­ковъ пять (АВАК, XXVIII, 248).
Гэта слова са значэннем меры ўжывалася ў стараўкраінскай мове. В. Віннік, спасыла-
ючыся на думку А. Несялоўскага, лічыць, шго ўпершыню ў помніках яно трапляецца ў вопісу падольскіх замкаў, напісаным на лацінскай мове, а назва третйннйк з’яўляецца сведчаннем глыбокай даўніны гэтай меры, бо яна адлюстроўвае праславянскі прыпцып падзелу цэлага на часткі, у аснове якога ляжыць дзяленпе не на два, а на тры. Што ж да велічыні третинника, то В. Віннік спасылаецца на К. Саханевіча, які лічыў, што на Падоллі гэта мера складалася з 160—204 літраў27.
У сучаснай беларускай мове гэта слова не выяўлена. У дыялектным слоўніку Ф. Янкоўскага зарэгістравана слова траціна са значен­ием ’трэцяя частка надзела’ (Янк., 1966, 183).
Чверть (четверть, чвертка, четвертка, чвертникъ) — адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў: ильну десятки три, сЬмени ильненого чверть одну (AC, I, 181, 1590); въ которомъ струзе мель мн спустити пят[ь]десять четверътей жита (БА, II, 212, 1533); Его мл.п. референдаря Брестовъского пану писарю Вилковъскому овъса чвертникъ купили (ГЮМ, I, 50, 1679).
Пастановай сейма 1766 г. чверть была зацверджана як адна з асноўных адзінак вымя­рэння Вялікага княства Літоўскага замест ранейшага карца. Відаць, пэўпы час чверть і корецъ ужываліся як сінонімы, пра што сведчыць такі прыклад: Къ тому съ кождое воло­ки, гдЬ жыто, до скарбу его милости повинни
27 В. Винник. Назви однниць вйміру і ваги..., стар. 121,
по чверти, альбо по корцу жыта (AC, I, 189, 1594). Замене корца на чверть садзейнічала тое, што бочка мела 4 карцы, а таксама прывядзеине ў агульную сістэму адзінак вымярэн­ня сыпкіх рэчываў і вадкасці (бочка — чверть — осмина — шеснастка).
Слова чверть выяўлена ў помніках старабеларускага пісьменства са значэннем ’прылада вымярэння’ (’мерка’): Там-же на ратушу мЪти четверти мерные и модницу под ихъ знаменемъ м'Ьстъскимъ (СДГА, 5, 1511).
Чверть І яго варианты ўжывалася з метрычным значэннем ва ўкраінскай, рускай, польский і чэшскай мовах. Не выклікае сумнення тое, што адзінкай вымярэння стаў дробавы лічэбнік четверть (чверть).
Яшчэ ў мінулым стагоддзі четверть ужывалася на Беларусі як казённая мера (8 чацверыкоў, або 64 гарцы). На Віцебшчыне гэта мера раўнялася палавіне бочкі (72 гарцы). Як сведчыць А. Семянтоўскі, ужывалася таксама чвертка (32 гарцы), получвертка (16 гарцаў), четверик казённый (8 гарцаў), четверик ста­рой меры (16,8 і 10 гарцаў)28.
У сучаснай беларускай мове чвэрць ’адзінка вымярэння’ ўжываецца як гістарызм: Прадаўшы, купілі чвэрць гарэлкі, узялі з яе па чарцы, астатняе закаркавалі і паклалі пад пасцілку... (Караткевіч, 2, 252). У дыялектнай мове выяўлены такія варыянты: чацвярык: Чацвярык — ета чатыры гарцы, даўно была такая мерка (Шчыткавічы, МКДЭ МПІ);
28 А. Сементовский. О мерах и весах, употреб­ляемых в Витебской губернии, стар. 4.
чацвбртка —' мерка з ручкай, паўасміннік, каля 0,7 пуда: Дам чацьвдртку жыта за тое, што мне жнеш (В. Рожын, МКДЭ МПІ); чвертка — чацвёртая частка гарца (Рэдкавічы); чэцьверць — мера вадкасці (3 літры) у Ашмянскім і Бярэзінскім раёнах.
Осмина. Гэта слова ўтварылася ад лічэбніка осмъ, ужывалася са значэннем меры сыпкіх рэчываў: Трухан с[ъ] Торопца жаловал со томъ, ижъ взято в него: три сосмины полоц­ких совса, воз[ъ] сена... (БА, II, 21, 1530); Овъса для коней мескихъ купили осмину, дали зол[отых] два... (ГЮМ, I, 19, 1679). 3 такім самым значэннем ужывалася памяншальная форма осминксг. ...пшеницы осминокъ пять, ...ечменю осминокъ чотыри (AC, I, 172, 1588). Помнікі пісьменства не паказваюць, ці слова осмина і яго памяншальная форма абазначалі адну, ці гэта былі розпыя меры. Памян­шальная форма зафіксавана ў I Ноўгарадскім летапісе. Гэта зпачыць, што слова осмина — агульнаўсходнеславянскае. Адзінка вымярэнпя, якая абазначалася гэтым словам, уваходзіла ў склад дзяржаўпай сістэмы мер Вялікага княства Літоўскага. Пастановай сейма 1766 года яе велічыня была зацверджана па ‘/в.бочкі (18 гарцаў, прыблізна 51 літр)29.
У сучаснай беларускай мове асміна ’адзінка вымярэння’ выяўлейа ў творах старэйшых пісьменнікаў: Ну, то я прышлю (грэчкі.—К. С.), цэлую асміну прышлю, — сказаў падлоўчы (Колас, IX, 46). У дыялектнай мове
29 С. Гольдштейн. Польско-литовские древности, стар. 139.
гэта слова І яго вытвориае паўасміна (паўасміннік) маюць значэнне ’адзінка вымярэння’ і ’пасудзіна, якой мераць (мерка)’: Асміна — тры пуды, бувала, мсралі, як хто купляў ці пазычаў (Шчыткавічы); Два паўасміннікі жыта ў асміну ўсыплюць — поўна асміна будзе (В. Рожын); Дзежачку на паўтара пуда рабілі, паўасмінкай называлі. У нас і цяпер паўасмінка есь (Горкі) (усе прыклады —1 з МКДЭМПІ).
Як сведчаць матэрыялы літаратурнай і дыялектнай мовы, гэта слова і яго вытворныя выходзяць з актыўнага ўжывання.
3 метрычным значэннем ўжываліся таксама запазычаныя словы лічэбнікавага паходжання кетвиртайня і кварта.
Кетвиртайня як мера сыпкіх рэчываў ужывалася рэдка і пераважна на тэрыторыі этнічнай Літвы. Яно выяўлена толькі ў «Інвентары Плоцельскай дзяржавы»: ...збожья, стацій зъ волоки стародавное осЬлое жита по кетвиртайни, а по другой кетвиртайны овса мЬры торговое Плотельское, а с трохъ волокъ пшеницы кетвиртайня, ечменю кетвиртайня (АВАК, XIII, 312, 1585).
Слова кетвиртайня — літоўскага паходжання. У літоўскай мове яно мае значэнне ’чацвёртая частка, чвэрць чаго-небудзь’. Я. Карскі пісаў, што гэта слова мела таксама значэнне ’мера поля, чвэрць’ і параўноўваў яго з літоўскім ketvirtainis 30.
Ужыванне гэтага слова ў старабеларускай мове з’яўляецца сведчаннем узаемадзеяння
30 Е. К а р с к и й. Белорусы. Введение..., стар. 126.
беларускай і літоўскай моў у перыяд, калі беларусы і літоўцы ўваходзілі ў склад адной дзяржавы.
Кварта — адзіпка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасці: ГорЬлку ктобы кольвек везти въ дорогу м^лъ, тогды отъ ста квартъ по два гроши Литовскихъ [брати мають] (AC, I, 278, 1634); До пива одного вару, абы не кваспило, соли кварт две [купили] (ПОМ, V, 107, 1688). Гэта слова ёсць у «Лексіконе» П. Бярынды: Ватъ: вЪдро, албо мГра со шести и тридцА ти квартъ албо кадь, к8фа (Бяр., 14).
Слова кварта запазычапа старабеларускай мовай з лацінскай (лап. quarta ’чвэрць’), магчыма, праз польскае пасрэдйіцтва. 3 метрычным значэннем яно ўжывалася ва ўкраінскай мове. Гэта адзінка ўваходзіла ў склад сістэмы мер Вялікага княства Літоўскага, яе велічыня — чвэрць гарца.
Са значэннем адзінкі вымярэння ўжывалася таксами памяншальная форма кватерка: Тому жъ Шкутку купили горелки кватерка две... (ГЮМ, XVIII’, 83, 1691). Гэта таксама была дзяржаўная мера, велічыня яе —* Vi кварты.
Прымаючы пад увагу тое, што слова квар­та было запазычапа старабеларускай мовай са значэннем меры, можна сцвярджаць, што яно пашырыла семантыку i набыло значэнне ’пасудзіна’: А другой дочце моей Настаси, от­пасую котелъ горелочный зъ с трубами, кварту одну цыновую... (ГЮМ, XX, 471, 1596). Утварэнне такога значэння паказвае, што не толькі словы з першапачатковым значэннем ’пасудзіна’ набывалі значэнне адзінкі вымярэння,
але і словы са значэннем ’мера’ пабывалі значэнне ’пасудзіна’.
У сучаснай беларускай мове ў творах старэйшых пісьменнікаў са значэннем меры выяўлены словы кварта, паўкварта, кватэрка-. Райскі... вывалак з-за школьных папак кварту гарэлкі і ўрачыста паставіў яе на стол (Колас, IX, 47); Мамка! I ты ж дзядзьку наставала таксама — яечняй і паўквартай (Колас, IV, 242); А! якая там плата,— махнуў рукою Піліп: — I па кватэрку гарэлкі не выкраіш (Колас, IX, 385). У дыялектнай мове слова кварта са значэннем ’конаўка’ ўжываецца па ўсёй тэрыторыі Беларусі (ДАБМ, к. 248).
* * *
У старабеларускай мове ўжывалася яшчэ некалькі адзінак вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасці, якія першапачатковым значэннем і спосабам утварэння метрычнага значэння адрозпіваюцца ад тых, якія ўжо аналізаваліся, і не могуць быць аб’яднаны ў якую-небудзь трупу. Таму яны аналізуюцца асобна.
Солодъ —I адзінка вымярэння соладу, прарошчанага на піва ці на гарэлку збожжа: солодовъ ячныхъ двадцать, в кождомъ по три солянки...; ...у другой клети... солодовъ пшеничныхъ осмъ (АВАК, XXII, 237, каля 1566 г.).
Ужыванне гэтага слова з метрычным зна­чэннем звязана з тым, што на адзій затор (вар) піва ці гарэлкі ідзе пэўная колькасць прарошчанага зерня. Слова солодъ, такім чынам, абазначала не толькі рэчыва — прарошчанае збожжа, але і пэўную колькасць гэта-
га збожжа, што садзейнічала набыццю метрычнага значэння.
Варъ — адзінка вымярэння піва: А люди на нихъ варать дванадъцать варовъ пива (РИБ, XXVII, 465, 1488); въ Кодню взяломъ пива въ корчми той варъ целый за копъ 8 литовскпхъ (AC, IV, 308, 1599). Як сінонім гэтага слова са значэннем меры ўжывалася пиво: а на владычица поезника варать пивъ зиме 12, а лете 12 (РИБ, XXVII, 468, 1488).