Даўнія беларускія меры
лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
Першапачатковае значэнне слова прут, якое А. Брукнер адносіць да праславяпскіх |5, ’тонкая палка, лазіна’. Слова з аналагічным значэннем мела метрычнае значэнне ў шведскай мове 16. Метрычнае значэнне гэта слова набыло, найбольш верагодна, таму, што прут,
15 А. Праабражэнскі называе такія мовы, у якіх ужываецца гэта слова: украінская, стараруская, стараславянская, славацкая, балгарская, славенская, чэшская, польская, лужыцкая, палабская (Праабр., II, 139).
16 Ф. Петрушевский. Общая метрология, стар. 76.
палку пэўнай даўжыні, ужывалі як мерную прыладу.
Метрычнае значэнне слова прут мела ва ўкраінскай і польскай мовах, магчыма, яно яго пабыло адначасова на глебе трох моў.
У сістэме мер Вялікага княства Літоўскага пруть як адзінка вымярэнпя даўжыні быў 7,5 локця (4,87 м), як адзінка плошчы — 237,3 кв. м 17.
Асабліва часта на пруты мералася зямельная плошча ў гарадах, дзе пляцы былі невялікія. Плата за гэтыя пляцы называлася прутовъщына, попрутщына, прутовое: теды всй згодне а едностайне уфалили прутовъщыну зь жылого прута по зол[отых] два... (ГЮМ, I, 15, 1679); Toe место Берестепское... вызволено ест от даваня до скарбу е.к.м. прутового и циншу з волок 60... (ГБДМ, 347, 1566); На две сесыи, где п попрутщыну ухвалпли, купили свечъ десятки два (ПОМ, X, 67, 1695).
Топорище — адзінка вымярэння даўжыні: такежъ жаловали намъ, штожъ здавна мощывали каждый ч[о]л [о]в[с]къ передъ своимъ дворомъ пяти топорищъ (РИБ, XXVII, 594, 1495); ...нижли я на тотъ часъ з дому своего не мог вывести... тесниц меншых сорок девет, кождая по два сажни и по два топорища... (АВАК, XXXIX, 293, 1578—1579).
Абодва прыклады сведчаць, што значэнне адзінкі вымярэння не было аказіянальным для гэтага слова. Як мера даўжыні яно ўжывалася ў рускай мове («бытовая мера» —
17 С. Гольдштейн. Польско-литовские древности, стар. 139. .
Кочын, 364). Утварэнне такога значэння звязана з тым, што ручка сякеры была першай меркай у цяслярскай справе, г. зн. была прыладай вымярэнпя.
У сучаснай беларускай мове слова тапарышча мае нетэрміналагічнае (аказіянальнае) метрычнае значэнне: Адмераўшы чатыры тапарышчы па камлі, Андрэй з нейкай злосцю стаў адсякаць кавалкі дуба (Колас, IV, 154).
АДЗІНКІ ВЫМЯРЭННЯ ДАЎЖЫНІ (ЛДЛЕГЛАСЦІ), УТВАРЭННЕ ЯКІХ ЗВЯЗАНА
3 ФІЗІЧНАЙ МАГЧЫМАСЦЮ ЧАЛАВЕКА ПЕРААДОЛЕЦЬ АДЛЕГЛАСЦЬ
Стр^ленье (стрельбище): Тое всее розницы промежку коруны и великого кпязства в тых мЬстцахъ индЬ на полмили, а инде на милю, ...а инд’Ь па стреленье зъ лука (AC, I, 54, 1540); ...отъ краю могло быть съ четверо стреленья... (АВАК, VI, 143, 1586); Мы па его челомбитье то вчинили и тын мЬстца удольжъ стрельбища берегом Буга, а въширки отъ берега до горы ему дали до воли Нашое... (Бярш., 127, 1525); ...шодши зо тры стрельбища з луку... (АВАК, XXVI, 169, 1585). Як бачым з прыкладаў, гэта адзінка абазначалася словазлучэннем стреленье (стрельбище) з лука. Словазлучэнне паказвае, што за адзінку даўжыні была прынята адлегласць, якую пралятае выпушчаная з лука страда. Такое значэнне ў рускай мове мела слова стрелище (Кочын, 348). Відаць, такая мера даўжыйі
ўзнікла ў агулыіаўсходпеславяпскі перыяд, бо яна была, апрача Беларусі і Расіі, і па Украіне. Яс даўжыня 60—80 м.
У наш час такая мера не ўжываецца. Самас позняе яе ўжыванне зафіксаваў У. Дабравольскі: «СтрЬлище —' расстояние, па кое долетает выстрел, т. е. расстояние шагов в сто. ІІрашоў я два стрКлища» (Дабр., 884).
Стая — адзінка вымярэння даўжыні: ...а за концом троха далей, на двои стаи ку орехову идучи, в двохъ соснахъ... знаки старые граничные... (АВАК, VI, 143, 1586); отъехавши там далей съ четвери стаи, оказали грани йншіе целые (АВАК, VI, 144). Гэта слова ёсць у «Лексіконе» П. Бярынды: стад!онъ, стадій, стаи, гоны: рке кроковъ, сн ст8пеній... (Бяр., 121); Поприще, мила, ...в той замыкается [1000] кроковъ, або осмъ стадій, стаіовь, гоновъ, зри стадіон... (Бяр., 88). П. Бярында ставіць у адзіп рад словы стадюнъ, стадій, стаи. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што стая — гэта трансфармаванае грэчаскае слова oraOiov ’стадый, стадыёй’, якое ўжывалася са значэннем адзінкі вымярэння ў грэчаскай мове. Першапачатковае яго значэнне — ’адлегласць, якую мог прайсці чалавек за час, пакуль дыск сонца выйдзе з-за гарызонту’ (прыблізна за 2 мін.). Стадий быў запазычаны многімі народам! і ў сістэме мер розных дзяржаў быў неаднолькавы —■ ад 174,5 да 240,4 м (БСЭ, т. 40, 412). П. Бярында прыраўйоўваў стадюнъ, стадій, стаю да 125 ступени! (стоп) •— прыблізна 80 м.
Паколькі слова стая з іншымі, апрача метрычнага, значэннямі не выяўлена ў старабела27
рускай мове, можна лічыць, што з такім значэннем яно было запазычана.
У «Александры!» як мера ўжываецца слова стаяне, якое не выяўлена ў помніках дзелавога пісьменства: а был тон замок збудован з той великои тростины, которой теж реки было на чотыри стаяна ... (Алекс., 83). Магчыма, што стая і стаяне абазначалі адну і тую ж адзінку вымярэння. Так, А. Брукнер піша: «Staje i stajadlo, stajanie i (to) staje «stadium» о mierze dlugosci, staisko: u innych slowian «chata» i «stajanie», praslowianskie; od stac» (Брукнер, 512). Як бачым, ён ставіць побач словы стая (staja) i стаяне (stajanie), тлумачачы ix словам стадыюм (stadium).
АДЗІНКІ ВЫМЯРЭННЯ ДАЎЖЫНІ І плошчы, УТВАРЭННЕ ЯКІХ ЗВЯЗАНА
3 АСАБЛІВАСЦЮ АПРАЦОЎКІ I ПАДЗЕЛУ ЗЯМЛІ
Верста — адна з асноўных адзінак вымярэння даўжыні (адлегласці): Того лТсу нашого, почонъ одъ Войтовы, а одъ Евглевича границы у верхъ подлТ рЪки Лососны на чотыры версты, а поперекъ одъ тоежъ ркки Лососны на двТ версты ему есми дали (АЛМ, II, 127, 1503); Отъ того островка просто повелъ нась болотомъ до третего островка якобы на версту великую, а межы тыхъ острововъ... оказалъ намъ два концы (AC, I, 60, 1540).
Спосаб утварэння і развіццё семантыкі слова верста падрабязна прааналізаваў А. Патабня. Ён лічыў, што гэта слова ўтварылася ад дзеяслова eeprb-ти (верт-та, верста) і пер-
шапачаткова мела значэнне ’паварот плуга’, а затым ’баразна’, ад якога і ўтварылася значэнне меры. Япо таксама мела значэнне ’рад црадметаў па прамой лініі — цаглін у сцяне, камянёў па дарозе’ і ’пара, раўня’18. 3 апошпім, як сведчыць I. Насовіч, япо ўжывалася ў старабеларускай мове: Таковыхъ пленныхъ въ зам'Ьнъ, которые бы имъ въ версту были, оть тебе похочу (Нас. АУ, 29).
Слова верста ўжываецца ў многіх славянскіх мовах, а аднакарэнныя ёсць і ў іншых індаеўрапейскіх мовах. Гэта дае падставу лічыць, што корань у ім індаеўрапейскі. Паколькі з метрычным значэннем япо ўжываецца толькі ва ўсходнеславянскіх мовах, то можна сцвярджаць, што такое значэнне слова верста набыло ў агульнаўсходнеславянскі перыяд.
Як адзінка даўжыні верста была неаднолькавая, пра што сведчаць удакладненні яе даўжыні ў некаторых дакументах: вымерили есмо чотыры версты по осми сотъ сажонъ безъ дву сажонъ... споръ мели противку насъ, менуючи, якобы мело быти в каждой версте по тысячи сажонъ (АВАК, XVII, 306); вымерили есми две версте по осми сотъ сажонъ безъ дву сажонъ в каждой версте (АВАК, XVII, 308); ижъ дей ухвала земская зносить версту тысячи сажонъ (АВАК, XVII, 349). Гэтыя прыклады даюць падставы лічыць, што ўжываліся дзве адзінкі з розным колькасным эквівалентам — верста і верста великая. Першая была 798 сажняў, другая — 1000.
18 А. Потебня. Из записок по русской грамматике. М., 1958, стар. 13—15,
Верста ўваходзіла ў сістэму мер Вялікага княства Літоўскага і мела даўжыню прыблізна 1554,6 м.
У сучаснай беларускай мове выяўлепа два значэнні гэтага слова — ’адзіпка вымярэпня’ і ’кладка дроў’: Апошнія паведамленні можна слухаць за вярсту, нават за дзве ад райвыкапкомаўскай плошчы... (I. Навуменка, «Полымя», 1966, № 7, 9); Яна (Грасыльда,—/С С.)... згіналася на дрывотні і прымала з-пад ног... бярозавае палена, якое скацілася з «вярсты» (I. Пташнікаў, 99). Яно ўжываецца таксама са значэннем ’верставы слуп’: У каляінах колы калыхалі, спыняўся конь ля. кожнае вярсты (С. Грахоўскі, «Полымя», 1969, № 1, 9), а таксама ўваходзіць у склад некаторых выслоўяў, якія маюнь рознае значэнне: Сем вёрст да нябёс і ўсё лесам — гавораць пра што-небудзь вельмі далёкае і маладаступнае (Лукі, МКДЭ МПІ); сем вёрст кісялю сёрбаць— ’ісці далёка за нязначнай справан’: Але сад саўгасны, вадасховішча забруджана больш, як Свіслач, а да горада сем вёрст кісялю сёрбаць («Маладосць», 1969, № 3, 120); за кавалак пеку сем вёрст квэкай — ’ісці далёка за непатрэбшчынай’: Чорт ведае што! Навука! Едзеш немаведама куды, мучышся. За кавалак пеку сем вёрст квэкай. Сваёй мудрасці няма, ці што? (Караткевіч, 2, 106).
У сучаснай беларускай мове ўжываюцца вытворныя ад назоўніка вярста — прыметнікі верставы (слуп) і -вёрстны ў колькаснаіменных спалучэннях: Грыміць на карэннях цялежка, мігцяцца стракатыя верставыя слупы, мігцяць, пахіліўшыся, абросшыя мохам
ЗС
хваёвыя крыжы наабапал дарогі (Колас, IV, 15); Па балотах дзед палазіў за стовёрстны пераход (К. Кірэенка, «Полымя», 1969, № 1, 70).
Гоны — адзінка вымярэння даўжыні і плошчы: ...Сынове отцу на кождый годъ жита а на яриво земли четвери гоны... (АВАК, XVIII, 13, 1539); ...въ приседленю волока одъ р-Ьки Муховца... тягнется на гоновъ четыредесяти, а сій гоны въ собе маютъ аршиновъ тридцать, а сесь аршинъ великихъ перстовъ или цалей сто... (AC, VI, 312, 1502).
Першае ўжыванне слова гоны ў пісьмовых помніках выявіў I. Сразнеўскі ва ўстаўнон смаленскай грамаце 1150 г.: А у Дорогобужи три гоны короткій, а почестья гривни, а пять лисиць (Срази., I, 550). Яно ўжывалася і ў іншых славянскіх мовах — украінскай, рускай, польскай, сербахарвацкай. Утварылася япо ад дзеяслова гнатй і першапачаткова мела значэнне ’адлегласць ад аднаго павароту рабочай жывёлы (коней ці валоў) да другога ў час арання’. Утварэнне такога слова ад дзеяслова гнати стала магчымым таму, што ён меў значэнпе ’араць баразну’, якое захаваў і ў сучаснай беларускай мове. У сувязі з тым што ў час арання звычайна праганяецца баразна пэўнай даўжыні (даўжыня гэта абумоўліваецца часцей за ўсё даўжынёй участка), слова гоны набыло значэнне адзінкі даўжыні спачатку поля, а потым любой адлегласці. Як сведчаць помнікі, даўжыня гонаў у XVI ст. была каля 80 м.