Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
У сучаснай беларускай мове слова гоні (у дыялектах — таксама І гона) не страціла зна-
чэння меры. Праўда, калі ў дыялектнай мове вызначаецца больш-менш канкрэтнае метрычнае значэнне, то ў літаратурнай — гэта мера няпэўнай даўжыні: Сто шагоў— тая самая гона. Зямлю мералі гонамі (Рэдкавічы, МКДЭ МПІ); Моўчкі праехалі яны колькі гоняў (1. Навуменка, «Полымя», 1966, № 12, 8). К. Крапіва ўжывае памяншальную форму ганкі і паўганкі: У мяне дык жыта яшчэ пе пасеена. Там, на Доўгіх, ганок са двое пад бу,льбаю было, дык учора толькі выбралі (Крапіва, II, 165); I бачыць Рыгор — паўганок канюшыны яго стаптана — адны капыты ды падсохлыя конскія яблыкі (Крапіва, 11, 30).
Слова гоні ў сучаснай беларускай мове ўжываецца са значэннем ’зямельны ўчастак, поле’; Белая Русь мая, чыстая ты мая. Род­ная ты мая. Белыя гоні бульбы. Белыя косы дзяўчат. Воблакаў белых над Бугам веч­ны парад (У. Скарынкін, «Полымя», 1967, № 1, 65). М. Клышка ў «Матэрыялах для слоўніка сінонімаў» ставіць у адзін сінанімічны рад словы поле, ніва, гоні, палетак, лан («По­лымя», 1967, № 3, 231). 3 такім значэннем сло­ва гоні ўжываецца пераважна ў паэтычпай мове.
Загонъ — адзінка вымярэння плошчы: ка­пусты пасажоно загоновъ двадцать, пастерна­ку загоновъ петнадцать (АВАК, III, 28, 1577); си есть одна волока, которая починается отъ жерла реки, ... вздолжъ на четверть мили... въ поперекъ на загоновъ чотырыдесяти пяти (АС, VI, 309, 1596).
Як і слова гонъ, загонъ утварылася ад дзеяслова гнати са значэннем ’араць баразну’.
Розніца ва ўтварэшіі абумоўлена розніцай у апрацоўцы зямлі: утварэнне слова гонъ звязана з неабходнасцю араць баразну пэўнай даўжыні, а загонъ — пэўнай шырыні, якая залсжыць ад спосабу арання—у склад ці ў разору.
Загонъ быў пераважйа адзінкай вымярэння зямлі пад агароднінай і ў метрычнай функцыі ўжываўся як сінонім грады, пра што сведчаць помпікі старабсларускага пісьменства: ...а сей загонъ или града маетъ мЪти въ собь по закроевъ седми (AC, VI, 309, 1596). Л. Малчанава піша, што на нізкіх вільготных глебах практыкавалася аранне вузкімі, падобнымі да агародных град загонамі1Э. Такім чынам, пацвярджаецца сінанімічнасць слоў загонъ і града ў метрычнай функцыі.
Плошчу загона ўстанавіць не ўдалося, шырыня яго магла быць, паводле нашых вылічэнняў, 2,5 м. На Украіне ўчасткі на 5, 10 і больш дзесяцін, якія належалі аднаму гаспадару, называліся загонамі20.
У старабеларускай мове гэта слова ўжывалася таксама са значэннем ’зямельны ўчастак’: кгвалтовне тыс сеножати на загонъ пооралъ и подралъ (АВАК, XXVI, 99, 1585).
У сучаснан беларускай мове загонъ — ’адзінка плошчы’ і ’зямельны ўчастак’: На гумнішчы два загоны бульбы зрабіў (Бабровічы); Асталося прайсці некалькі загонаў, засеяных аўсом (Колас, IV, 225). Р. Мурашка
19 Л. М а л ч а н а в а. Спосабы апрацоўкі зямлі і сельскагаспадарчая тэхніка.— «Весці АН БССР». Серия грамадскіх навук, 1969, № 4, стар. 87.
20 А. X а н е н к о. Исторический очерк межевых уч­реждений в Малороссии. Чернигов, 1870, стар. 68.
3. К. У. Скурат
33
ўжывае гэта слова са значэинем адзінкі вымярэння даўжыні: Загоны з чатыры асталося ўжо. да павароткі ў Заямнае, калі насустрач яму з-за ўзгорачка вытыцнуліся чатыры чалавекі (Мурашка, 441).
Волока — адна з асноўных адзінак вымярэння плошчы: въ именью моимъ Смолевицкимъ волоки двЪ грунту пашного... (AC, I, 6, 1507); лЬсу на дрова годного волок е (5), моркговъ ке (25) подлыхъ (РКЭ, 72, 1563).
Такая мера ўжывалася ў Польшчы і на Украіне.
Слова волока ўтварылася ад дзеяслова волочити, які сярод іншых значэнняў меў ’баранаваць’ і вызначаўся вялікай словаўтваральнай здольнасцю. Першапачатковае значэнне вытворнага было, відаць, ’зямельны ўчастак, забаранаваны за пэўны час’.
Волока як мера плошчы мела 30 маргоў (21,4 га) і ўваходзіла ў сістэму мер Вялікага княства Літоўскага. Праўда, у яе мералі і па 33 маргі, і нават на 40. Дз. Пахілевіч бачыць прычыну такога вымярэння ў тым, што пры падзеле зямлі на валокі (валочнай памеры) давалі надбаўку за тую зямлю, якая не выкарыстоўвалася на ворыве — вуліцы, прагоны і інш., а таксама як кампенсацыю за дрэнную зямлю 21.
У сувязі са стракатасцю землекарыстання і складанасцю падатковага абкладання Сігізмунд Аўгуст па прыкладу сваёй маці каралевы Боны пачаў праводзіць упарадкаванне зем-
21 Д. П о х п л е в и ч. Землеустройство п поземельный кадастр..., стар. 359, 362.
лекарыстання: усю зямлю пачалі дзяліць на валокі — зямельныя ўчасткі пэўных памераў, і на гэтыя ўчасткі пасяляліся і перасяляліся сяляне. Слова валока набыло агульнае значэнне ’зямелыіы ўчастак’. 3-за неабходнасці падатковага абкладання адрозніваліся ўчасткі — валокі оселые, пустые, цыншовые, осад­ные, тяглые, конные і інш. Шырокае правядзенне валочнай памеры выклікала ўтварэнне многіх вытворных ад слова волока. Прыметнік волочный меў значэнне ’той, што адносіцца да валокі’: державна Краснйцкій и Квасовскій... становячи номеру волочную на кгрунтахъ зам­ку нашого Городенского, не мало земль... за­няли (AC, I, 135—136, 1562). Дзеяслоў поволочити ўжываўся са значэннем ’падзяліць зям­лю на валокі’, а мернік, які размяраў тэту зямлю, называўся волочникъ: Року 1592, о мясопустахъ, его милость князь Богданъ Соломерицкий... Чайки откупилъ и уволоки поволочивъ (БЛ, 10); съ того грунту три части черезъ волочника помРрою отмеривши и отделивши, ланей Станиславовой Соколовской подалъ (АВАК, XIV, 340, 1586). Падатак, які плацілі за карыстанне зямлёй, называўся уволочное-. Кгды ездили грабить за уволочное розных лю­дей, которые не плачивали, стратили золот[ой] а асм[аков] еі (ГЮМ, I, 70, 1679).
У сучаснай беларускай мове слова валока ўжываецца са значэннем ’старая адзінка вымярэння плошчы’: Хай ад пана зямлю адабралі, а то ў мяне якіх тры валокі, ды і то палавіну забралі (Галавач, I, 66); Падумаць толькі, калісьці лук’янаўскі Бакаляр прапіў цэлую валоку зямлі (М. Танк, «Полымя»,
1967, № 3, 127). Яно мае таксама значэнне ’зямельны ўчастак, поле’: ...згубіў я сваю дзесяціну загонамі паміж кулацкіх валок (Галавач, I, 79); Бывай жа, лецейка, бывай, бывайцс, родныя валокі (Колас, IX, 35).
3 асаблівасцю падзелу зямлі звязана ўтварэнпе дзвюх адзінак вымярэння плошчы следъ і різа.
Следъ. Гэта адзінка выяўлена ў дакументах XV—'XVII стст.: а передъ тымъ тая земля одна была, ани не поделена на пять следовъ: подъ тымъ Ондрейкомъ три следы, и под Онципоромъ два следы (РИБ, XXVII, 56, 1475); ...мы дали ему земли пустовьскіе у Волковыйскомъ повете — Кремяницъкого десятъка чотыры следы (РИБ, XXVII, 858, 1503). У помніках гэта слова выяўлена і са значэннем ’зямельны ўчастак’: Митку Ильвовичу... чотыры следы пустыхъ (РИБ, XXVII, 25, 1471) 22.
Слова следъ набыло значэнне меры, відаць, таму, што перад гэтым яно мела значэнне ’знак’, з якім ужываецца ў сучаснай мове. Як сведчыць М. Доўнар-Запольскі, на адной служ­бе, якая мела пэўную колькасць зямлі І абкладалася пэўным падаткам, магло быць некалькі чалавек або сем’яў23. Иры падзеле зямлі для аднаасобнага карыстання і выканання павін-
22 3 такім значэннем слова следъ аналізуе I. Шадурскі ў артикуле «Назвы землеўладанняў у старажытнай беларускай мове» (Беларуская мова. Мінск, 1965, стар. 93).
23 М. Д о в н а р-3 а п о л ь с к и й. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901, стар. 213,
насці службу (плошчу зямлі) размячалі па асобныя ўчасткі: сахою рабіўся знак — след сахі. Пры падзеле сенажаці рабіўся іншы знак — пратоптвалася сцежка. Зямельны ўчастак аднаго землекарыстальніка, пазначаны следам, стаў называцца следъ. Паколькі зямельныя ўчасткі былі больш-менш пэўнай велічыні, за гэтым словам замацаваўся пэўны колькасны эквівалент. Яно стала абазначаць меру плошчы.
РЪза. Гэта слова асабліва часта ўжываецца як мера ў час правядзення «Уставы на ва­лок!». Гэта не выпадкова. Пры падзеле зямлі на валокі адну валоку зямлі звычайна выдзялялі ў трох палях, відаць, таму, што ў той час шырока ўжывалася трохпольная сістэма севазвароту. Адзін з тро:< участкаў называўся рЪза.
Слова рЪза ўтварылася ад дзеяслова рЪзати, які меў, апрача асноўнага, яшчэ і значэнне 'аддзяляць’, у даным выпадку зямлю. У адну р-Ьзу мералі па 11 маргоў (калі валока складалася з 33 маргоў): въ томъ cent волокъ осЬлыхъ грунту среднего шесть и рЪзы двТ> (АВАК, XIV, 79, 1563); ...в кожъдомь полю по пети резъ, с которыхъ одна маеть в собе меть моркъговъ одинъиадцать (Доўн.-Зап., 1905, 78, 1564). Гэта слова ўжывалася са значэннем ’зямельны ўчастак’: Жита нажато въ копахъ копъ 548, а нежатого жита на рЬзахъ двадца­ти (AC, IV, 231, 1596). 3 такім значэннем яно выяўлена ( у форме рэз) у фальклорных запісах А. Сержпутоўскага: Зірнеш і дзівішся, чаму гэта багатага чорт не бярэ, чаму гэта ў яго і гаўяда цэла, чаму гэта град дойдзе да
яго рэза да й закруціць назад ці заверив ўбок (Сержп., 1956, 236). Са значэннем ’паласа, піва’ яго зарэгістраваў М. Каспяровіч (269).
ПРЫЛАДЫ ПРАЦЫ АДЗІНКІ ВЫМЯРЭННЯ
Соха — адзінка вымярэння плошчы: Иваш­ку Судимонътовичу десеть чоловековъ а дворецъ на Бердовъци, а поведал на три сохи зем­ли... (РИБ, XXVII, 8—9, да 1467 г.); Остапку земля пустая, безъ наследка, Бридинова, тол[ь]ко дей на соху (РИБ, XXVII, 31, 1475).
У старажытнасці саха як прылада апрацоўкі зямлі была падатковай адзінкай. Так, М. Гарбачэўскі пісаў, што посошное — адзін са старажытных падаткаў, які сяляне плацілі ад колькасці сох у гаспадарцы (Гарб., 270). Са значэннем ’абкладная і кадастравая адзінка’ зарэгістраваў слова соха Г. К.очын (336). Такі падатак узнік, відаць, таму, што колькасць зямлі, якая належала гаспадарцы, за­лежала ад колькасці прылад працы, у даным выпадку сох, а колькасць прылад працы — ад колькасці рабочай жывёлы, г. зн. ад магчымасці гаспадаркі апрацаваць пэўную коль­касць зямлі (параўн. coxa — адзінка колькасці рабочай жывёлы). Вызначэнне колькасці зямлі па наяўнасці рабочай жывёлы паказвае, што гаспадарка магла карыстацца той колькасцю зямлі, якую магла апрацаваць. Так слова соха набыло метрычнае значэнне.
Бсць i другое меркаванне адносна ўтварэння такога значэння. Соха магла абазначаць 38
такую шіошчу зямлі, якую можна апрацаваць адной сахой за рабочы дзепь.