Даўнія беларускія меры лексічны аналіз

Даўнія беларускія меры

лексічны аналіз
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 192с.
Мінск 1974
48.86 МБ
У сучаснай беларускай мове ўжываецца таксама прыметнік цалёвы ’даўжынёй на цалю’ і ўтвораны ад яго назоўнік цалёўка ’дошка на цалю таўшчынёй’: ...каля коміна стаяла матчына прасніца, скрыначка з рашпілем, абцугамі і цалёвымі ржавымі цвікамі (В. Адамчык, «Маладосць», 1969, № 3, 23); Агата пайшла ў мыцельнік, за перагародку з щлёвак, нібы мыць міскі (Чорны. Анталогія беларускага апавядання, I, 224).
У старабеларускай мове з метрычным значэннем магло ўжывацца слова палецъ, пра што сведчыць такі прыклад: И теперь суть границы и концы цЪлы и не тыле на пядь, але на полпальца земли вашое милости никому не поступилъ и пильне того стерегу (AC, I, 44, каля 1536 г.). Тут словазлучэнне «не тыле на пядь, але на полпальца» мае значэнне ’ніколькі, ні кавалка’, а слова полпальца ўваходзіць у гэта словазлучэнне са значэннем меры. Таму магчыма, што адзінка, якая называлася па­лецъ, ужывалася ў старажытйасці таксама, як і цяпер: сала на тры пальцы, на пяць пальцаў.
Пядь — адзінка вымярэння даўжыні: Крестъ... былъ 8-должки пяди (РИБ, XX, 874, 1516); В той вежы дело железное полдевяты пяди... (ДМАМЮ, 91, 1549).
2	. К. У. Скурат
17
Гэта слова са значэпнем ’адлегласць паміж вялікім і ўказальным пальцам’ ёсць i v іншых славянскіх мовах — стараславянскай, украінскай, славацкай, балгарскай, македонскай, славенскай, чэшскай, польскай, верхнеі піжнелужыцкай (Праабр., II, 165). Словы з аналагічным значэннем ужываліся як меры ў англійскай і бірманскай мовах8. На думку А. Праабражэнскага, слова пядь — вытворнае ад дзеяслова пять (бел. напінаць) (Пра­абр., II, 165). Тое, што з метрычным значэн­нем яго выявіў I. Сразнеўскі ў «Ізборніку Святаслава», сведчыць, што мерай япо было ў агульнаўсходнеславянскі перыяд. Ужыванне ў помніках старабеларускага пісьменства паказвае, што гэта была шырока ўжывалыіая бытавая мера, якая не ўваходзіла ў склад дзяржаўнай сістэмы мер. Пра шырокае ўжываине гэтага слова сведчыць і тое, што яно выяўлена ў складзе словазлучэнняў «земли пяди нЪтъ» — ’зусім няма зямлі’ і «не поступил на пядь» — ’не аддаў ніколькі’: И теперь суть границы и копцы цРлы и не тыле пядь, але на полпальца земли вашое милости не посту­пил и пильне того стерегу (AC, I, 44, каля 1536 г.).
У старабеларускай мове ўжываўся ўтвораны ад назоўніка пядь ’мера’ прыметнік пядный, які ўваходзіў у колькасна-іменныя спалучэнні пятипядный, четыръпядный — ’на пяць (чатыры) пядзі велічынёй’: Зъ Малпньской земли идеть два лукнЪ пятипядныхъ, а третее четыръпядное. У Моколевичахъ съ Та-
8 Ф. Петрушевский. Общая метрология, стар. 257.
расовъской земли 2 четыръпядныхъ лукна (Нас. АУ, 537, 1415).
У сучасиай беларускай мове — літаратурнай і дыялектнай — слова пядзя ўжываецца са значэннем меры: Сала на хібу вельмо тоўстае, на цэлую пядзю (Хідра); Я мужык-беларус— пан сахі і касы; цёмен сам, белы вус, пядзі дзве валасы (Купала, 17). Яно ўваходзіць у некаторыя словазлучэнні, значэнне якіх выяўляецца ў тэксце: Ды гэта і перад Варонічам узвысіла б яго на цэлую пядзю — ’вельмі’ (Грамовіч, 21); У пана Зыгмуся ні адна пядзя зямлі не запуставала — ’ні аднаго лапіка’ (Колас, V, 278); Кожная пядзя тае зямлі, як расіііка травіцы, патрэбна мужыку — ’самы малы кавалак’ (Мурашка, 401). Гэта слова ўваходзіць у склад фраземы «сем пядзяў у лбе», якая мае значэнне ’вельмі разумны’: Людзі там выключныя. Па-першае, галава: Зыгмунт Серакоўскі... Сем гадоў ссылкі, сем пядзяу у лбе, сем дабрачыннасцяў (Караткевіч, 2, 130).
Стопа — адзінка вымярэння даўжыні: дру­гого теды дни приехали к8 (одной рецЬ, па которих берегах полно было тростины велми толстой, га ко сосны на шест дес га т стопъ высоки (Алекс., 82); Были там дерева высокий на сто стопъ, а были подобны бобковому и соливному дереву (Алекс., 106).
Гэта слова выяўлейа толькі ў «Александ­ры!», але ўскосныя факты сведчаць, што ў старабеларускай мове яно павінна было ўжывацца часцей, чым гэта засведчана ў помніках. Пацверджаннем такой думкі можа быиь тое, што стопа — гэта адзінка дзяржаўнай сістэмы 2*
мер Вялікага княства Літоўскага, яе даўжыня — 12 цаляў (прыблізна 32,5 см)9.
Слова стопа ёсць у многіх славянскіх мовах. Ва ўкраінскай яно ўжываецца з двума значэннямі — ’ступня, след нагі’ і ’адзінка даўжыні (фут)’ (Грынч., IV, 210), у рускай — ’ступня’, ’мера ў вершаскладанні’ ’груд, складзены парадкам’; ’след’ у выразе «по стопам»’, у славенскай — ’след’ і ’фут’, у чэшскай — ’ступня’ і ’след’, польскай —1 ’ступня’, ’падэшва (тары)’ і ’фут’ (Праабр., II, 342). У старабеларускай мове яно мела таксама значэнне ’ступня’: До стоп у ног витого королевского маестату упадаемъ (Нас., АУ, 460 адв., 1648).
Гэта слова набыло метрычнае значэнне, відаць, таму, што стопа (ступня нагі) ужывалася пры вымярэнні даўжыні. У далейшым за ім замацавалася пастаяннае метрычнае зна­чэнне, якое прыблізна адпавядала англійскаму футу.
У сучаснай беларускай дыялектнай мове стапой называецца ступня нагі. Слова гэта можа ўжывацца са значэннем меры: Доску добра стапой мераць. Станет на канец І йдзеш па досцы стапа да стапы (Морач, МКДЭ МП1).
Крокъ — адзінка вымярэння даўжыні: Стадюнъ, стадій, стаи, гоны: рке кроковъ... (Бяр., 121); Поприще: миля, ...в той замыка­ете а [ЮОО] кроковъ: або осмъ стадій... (Бяр., 88). У помніках дзелавога пісьменства яно не выяўлена, аднак даволі часта ўжыва-
9 С. Гольдштейн. Польско-литовские древности, стар. 137.
ецца ў помніках іншых жанраў (гл. картатэку «Слоўніка старабеларускай мовы», складзеную супрацоўнікамі сектара гісторыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР).
В. Віннік, прымаючы пад увагу тое, што на ўсходзе Украіны слова крок ужывалася рэдка, лічыць, што яно прыйшло ва ўкраінскую мову з польскай, хоць паходзіць япо з агульнаславянскай мовы (когк ’нага’)10. Ужыванне яго ў старабеларускай мове не дае падставы зрабіць такі вывад. Разам з тым пакуль што недастаткова фактаў, каб даказаць, што старабеларуская мова захавала яго з агульнаславянскай эпохі.
У сучаснай беларускай мове слова крок атрымала шырокае распаўсюджанне і ўжываецца з метрычным значэннем: Я прайшоў крокаў сто (Колас, V, 20).
ПРЫЛАДЫ ВЫМЯРЭННЯ АДЗІНКІ ДАЎЖЫНІ І ПЛОШЧЫ
Лыко — адзінка вымярэішя даўжыні: а напротивъ того огорода взяли отменою у Яска Томковича полянку простого поля у одно лыко (АВАК, XXI, 165, 1556); а напротивъ того огорода батько нашъ далъ отцу ихъ и дЬтемъ его отмену въ поли в тоежъ лыко (АВАК, XVII, И, 1539). Гэта слова ўжывалася са значэннем ’прылада вымярэння’: ихъ привилья лыкомъ есмо вымерали (АВАК, XVII, 307, 1541). Пра тое, што на Беларусі
10 В. Винни к. Назви одиниць вйміру і ваги, стар. 30.
лыка ўжывалася як мерка, пісаў Дз. Пахілевіч. На яго думку, причина ўжывання тая, што вяроўкі з іншага матзрыялу для вымярэння непрыгодныя: пяньковая ссыхаецца І тым самым нарушав меру, а при вымярэнні сырой зямлі робіцца мокрая і падаўжаецца. Дрэнна карыстацца і медным ланцугом, бо ён цяжкі, часта закручваецца, колцы заскокваюць, у лесе такія ланцугі часта ірвуцца. Ен лічыць, што даўжыня лыка — адзінкі вымярэння — была такая самая, як і шнура и.
Як ужо адзначалася, слови са значэннем адзінак вымярэння даўжыні набывалі значэнне ’мерная прылада’ (аршын, сажань). Са словам лыко, а таксама з іншымі назвамі метрычных адзінак, якія першапачаткова мелі зпачэнне ’мерка’, адбылася адваротная з’ява: яны набылі значэнне ’адзінка вымярэння’. Што ж да слова лыко, то па паходжанню яно агульпаславянскае, але з метрычным значэн­нем выяўлена толькі ў старабеларускай мове.
У старабеларускай мове ўжывалася словазлучэнне «поделити въ лыко» — ’раздзяліць зямельныя ўчасткі, памераўшы іх лыкам’: Тогды маютъ въ лыко и лихое и доброе поде­лити наполы (Гарб., 262).
Шнуръ — адзінка вымярэння даўжыні і плошчы: отъ гумна пани Кгрековое ажъ до млына шнуровъ деветьнадцать (АВАК, VI, 178, 1599); Номера: должини шнуровъ 47, пречипа прут[ов] 8, чинит мор[гов] 12
11 Д. Похилевич. Землеустройство и поземельный ка­дастр в Белоруссии, Литве и Украине.— Материалы по истории земледелия СССР, сб. 1. М., 1952, стар. 357.
(ДМАМЮ, 255,	1566); ПомЪра двуполь
вдолжъ до шестдесятъ семь шнуровъ, попрекь по пять прутовъ... (АВАК, XIV, 192, 1578).
Гэта слова было запазычана старабеларускай мовай, як лічыць Я. Карскі, праз поль­скую мову з нямецкай, дзе sznur — ’вяроўка’13. Як адзінка вымярэння, яно ўжывалася ва ўкраінскай І польскай мовах. Магчыма, такое значэнне яно пабыло на глебе трох моў. Прычына ўтварэння метрычнага значэння гэтага слова такая самая, як і слова лыко: шнур ужываўся як мерная прылада. 3 апошпім значэннем гэта слова выяўлена ў старабеларускай мове: А дъля разознанья подъданыхъ войтъ маеть мети шнуръ, одънакое меры справленый и досветчоный... (Устава, 9).
Шнуръ ’адзінка вымярэння’ ўваходзіў у склад дзяржаўнай сістэмы мер і меў велічыню: як адзінка даўжыні —1 75 локцяў, прыблізна 49 метраў13, як адзінка плошчы — 100 квадратных прутоў, або ў адным маргу тры шнуры 14.
У старабеларускай мове слова шнуръ ужывалася са значэннямі ’зямельны ўчастак’ і 'сенажаць’: ...с тых прычын десет шнуров зуполных по одинадцати моркгов давное померы водочное кгрунту пана Быховцового взявшы, межы кгрунтами его королевское
'2 Е. Карский. Белорусы. Введение..., стар. 158.
13 Я. I саевич. Деякі питания украінськоі' метрологіі XVI—XVIII ст'.— «Навукова-інформаційнйй бюлетень Ар.хівного управління УРСР, № 2 (46). Кпів, 1961, стар. 10—12.
14 С. Гольдште й н. Польско-литовские древности, стар. 139.
милости лежачыхъ, подали и привернули... (АВАК, XXX, 146, 1595); Шнуры пашенные за нихъ пергдою пусто залегли, ...а ипшые шнуры сами ихъ милости собТ вильчимъ пра­вом позаберали... (AC, IV, 194, 1644). Такое значэнне захавалася і ў сучаснай мове: ...перад вачыма шырылася, расплывалася ў шэрані змрокам і пачынала гойдацца рабаціннем шнуроў зямля (Галавач, I, 255); Акрамя назваў урочышчаў, яшчэ засталіся ў нас пазвы шнуроу. Няма і пядзі неахрышчанай зямлі (М. Танк, «Полымя», 1967, № 3, 142). Зна­чэнне адзінкі вымярэння страцілася.
Прутъ — адзінка вымярэння даўжыні і плошчы: РЬзъ деветьдесятъ шесть въ должъ шнуровъ пятьдесять пять, а поперекъ прутовъ шесть (АВАК, XIV, 155, 1566); на двадцать девятомъ местцу лесу, зарослей прутовъ двад­цать и полъчетверта (АВАК, XXIV, 159, 1554); ..уволоки подданых господарскихъ волокъ две, морговъ двадцать девять, прутовъ шесть и полъ и три части прута одного (АС, I, 136, 1562).