«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча
літаратуразнаўчае даследаванне
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Звязда
Памер: 144с.
Мінск 2021
“Помню”.
“Ну н что?” (Поннмаю, жестоко, но уже не мог). Молчнт. Я продолжаю: “Отрекомендовалнсь все дружкн вашего н нного всякого круга, сделалм стрнптнз, нсподлнчалнсь... А я ведь говормл: не верьте слову еднному, лгут всё... Ну а мужкак, не отступнлся?”
“Что вы — говорпт — как можно?”
“Ну вот — говорю — рад за вас, что вы в нем не обманулнсь. Держмтесь м дальше. Он однн, выходнт, н есть нз всех эт^x курмц, крнчатнх петухом, настояіцнй мужчнна”.
“Конечно” — говормт. Пауза. А потом она: “Заходнте".
“Обязательно — говорю — зайду как время будет. А сейчас простнте, временн у меня мало. Дед еіде столько, что совсем не располагаю свонм временем. Так уж распланнровал жнзнь (ее слова)”.
П повеснл трубку.
Вот она вся ложь н кончнлась. Н годы этн кончнлнсь. Н нсторня с монм романом кончнлась. Н черт с ннмн. П кабы всего этого не было — не огорчнлся бы. Только жаль было бы не встретнться с тобой, друже» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 45 адв.).
«Адышло, адбалела, больш ужо не баліць...»
Але час паступова браў сваё. Хутчэй за ўсё, узаемаадносіны Караткевіча і Молевай часткова набылі адценне сяброўскіх.
«Валодзя хораша і пяшчотна сябраваў з ёю да самай сваёй жаніцьбы, хоць яна была замужам», —
узгадваў украінскі пісьменнік Мікалай Амельчанка. Нездарма ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ імя Я. Коласа захоўваюцца лісты Молевай да Караткевіча на шасці аркушах, датаваныя 1965 годам (пакуль яны недаступныя для даследчыкаў).
Пра характар кантактаў Уладзіміра Караткевіча з Нінай Молевай сведчаць чатыры надпісы пісьменніка на ўласных кнігах, падараваныя былой выкладчыцы: «Ннне Мнхайловне — “Лазурь н золото дня" — ото всего-всего сердца. Владнмнр. 30.IX. 61. Москва»; «Дорогой Ннне Мнхайловне Молевой на очень долгую добрую память. В. Короткевнч. 15.III.69 г.»; «Мнлой Ннне Мнхайловне — за Нерль. В. Короткевнч. 15.111.69»; «Уважаемой Ннне Молевой от—просто Владнмнра Короткевнча. 1 нюня 73 г.» «Ото всего-всего сердца», «дорогой» і «мнлой», «уважаемой» — у гэтых словах уся эвалюцыя стаўлення аўтара да адрасата. «За лет восемь до смертн я вндела его, — згадвае Н. Молева. — Просто разговарпвалн. Он, кажется, уже был женат...»
Лёсы герояў гэтай гісторыі склаліся па-рознаму. Муж Ніны Молевай, жывапісец і мастацтвазнаўца Элій Бялюцін напісаў 17 манаграфій па тэорыі выяўленчага мастацтва. Творы яго як мастака знаходзяцца ў фондах 44 музеяў Расіі, Францыі, Італіі, ЗША, Канады і іншых краін, у тым ліку ў Траццякоўскай галерэі, Санкт-пецярбургскім дзяржаўным музеі і Цэнтры Жоржа Пампідуў Парыжы. 27 лютага 2012 года Элій Бялюцін памёр у Маскве на 87-м годзе жыцця. Праз год, 1 красавіка 2013 года, Ніна Молева
бясплатна перадала сваю агромністую калекцыю дзяржаве. Але паставіла ўмову, каб яна не была падзелена і захоўвалася як адзінае цэлае. Ніна Міхайлаўна, якой ідзе ўжо 96-ы год, па-ранейшаму жыве ў сталіцы Расіі.
«/ канец. Сталі толькі маім успамінам »
Ці быў непазбежнасцю такі фінал стасункаў Караткевіча і Молевай? Спынюся толькі на некалькіх момантах, якія дапамогуць зразумець аўтарскую пазіцыю.
10 лютага 1960 года, падчас знаходжання Н. Молевай за мяжой, У. Караткевіч напісаў прарочы верш «Снягір»:
0 радзіма, мой светач цудоўны, адзіны, Явар мой, мой агністы снягір на сасне, Ледзь цябе не забыў я з чужою жанчынай, Што ў душы не хацела і ведаць мяне.
Ёй былі непатрэбныя звялыя травы,
I, ад вераса горкі, вятрыскі павеў, I твая некрыклівая гордая слава, I твая перамога, і мукі твае.
I канец. Сталі толькі маім успамінам: Ласка шэрых вачэй, заінелая скронь, Лес нахмураны, хвоя, лябяжы іней I рука, што лягла на маю далонь.
I для шчасця, для сонечнай вечнай кароны He хапіла мазка адзінага мне: Нехапіла радзімы, іскры чырвонай, Снегіра на заснежанай сіняй сасне.
Між тым Ніне Молевай сапраўды былі не надта цікавыя караткевічаўская зямля і беларуская мова.
21снежня 1959 года Караткевіч пісаўГальперыну: «Я дам ей очень большую нежность. Н я должен дать ей покой н возможность безмятежно работать. Потому что она — талант, большая умннца н человек велнкой душн» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 3839). Парадокс, але для плёну пісьменніцкай працы менавіта будучая жонка Караткевіча павінна была даць яму спакой і магчымасць працаваць.
Вядома, што Валянціна Нікіціна вывучыла для Уладзіміра беларускую мову. Менавіта яна стварыла яму атмасферу духоўнага камфорту. Ці была здатная на такія ўчынкі Ніна Міхайлаўна? Хутчэй за ўсё, не. Раней ці пазней для творцы такія адносіны сталі б непрымальнымі і ў будучым маглі б прывесці да канфліктаў.
Знайсці яшчэ адну прычыну расстання нам дапаможа асэнсаванне таго, якое месца займае Ніна Молева ў творчасці Караткевіча. У інтэрв’ю, апублікаваным у «Комсомольской правде», журналістка Вольга Анціповіч называе сваю суразмоўцу (са спасылкай на сяброў пісьменніка) «ракавой жанчынай». А вось цытата з рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі»: «Я ведаю, яна не заўсёды добрая. Змучыла мяне... Год вар’ятам хаджу, на апошніх нервах. Ведаю — часам зменлівая. Ведаю — часам гуляе са мною...» Прыведзеная вышэй перапіска пераконвае, што такую ацэнку можна распаўсюдзіць нетолькі на стасункі раманных герояў, але і на рэальныя ўзаемаадносіны Н. Молевай і У. Караткевіча.
Сярод знакамітых «ракавых жанчын» можна назвацьАпалінарыюСуславу, чый вобраззнайшоўадлюстраванне ў многіх творах Дастаеўскага, і Лілю Брык, якой прысвечаны шматлікія вершы Маякоўскага. 3 гераінь сусветнай літаратуры — Настассю Філіпаўну ў «Ідыёце» Дастаеўскага, Кармэн у аднайменнай навэле П. Мерымэ і оперы Ж. Бізэ. Раманы ці дакументальныя творы пра пачуцці творцаў і «ракавых жанчын» чытаюцца ці глядзяцца на адным дыханні і заўсёды ўражваюць напалам пачуццяў. Але дзіўная рэч: пераважная большасць людзей, выходзячы вечарам з тэатра або закрываючы вокладку кнігі, вяртаюцца не да жанчын кшталту Кармэн, а да Мікаэлы, яе антыпода, жывой і натуральнай. Адносіны творцаў з «ракавымі жанчынамі» сапраўды актывізуюць іх працу, натхняюць на новыя творы. Але, здараецца, спустошваюць дашчэнту.
Няўжо вобраз Н. Молевай можа быць намаляваны толькі драматычнымі і згушчана-цёмнымі фарбамі? Вядома ж, не! Менавіта яна адкрыла Уладзіміру Караткевічу ўсю бязмежнасць чароўнага свету мастацтва і ўзняла яго да ўзроўню свайго разумення гэтай з’явы. Але адначасова акрэслілася і жахлівае несупадзенне! Для Ніны Міхайлаўны мастацтва было светам і сэнсам усяго існавання. Для Караткевіча — толькі часткай багатага і рознабаковага жыцця. Таму ў пэўны момант Уладзімір Сямёнавіч як пісьменнік пераўзышоў сваю былую выкладчыцу і рушыў далей. Адзін — па прасторах жыцця...
Hafoua
У 1960-1962 гадах Уладзімір Караткевіч зноў вучыўся ў Маскве, на гэты раз на Вышэйшых сцэнарных курсах. Яго маскоўскі адрас: вуліца Дабралюбава, 9/11, пакой 193 (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 617. Арк. 1; АРКІР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 736. Арк. 25).
Украінскі пісьменнік Мікалай Амельчанка, яго KaAera па курсах, згадвае ва ўспамінах пра асобу, якую клікалі Навэла. Працытуем гэты ўрывак: «Валодзя бь/ў закаханы не ў прыгажунь. У жанчынах яго найбольш прываблівалі інтэлект, тонкасць пачуццяў, незвычайная духоўнасць і, канешне ж, сапраўдны талент. Якраз з гэтай прычыны мы сябравалі з адной таленавітай паэтэсай, дзяўчынай-бардам, песнямі якой захапляліся, як і творамі вядомага, славутага Булата Акуджавы. Яна часта прыходзіла да нас — ці да мяне, ці да Валодзі ў пакой — іграла і спявала. Караткевіч тады сядзеў каля яе ног на падлозе, не зводзіў з яе закаханых вачэй і неяк сказаў мне:
— А ты ведаеш, язёй ажанюся. Дал/бог, ажанюся.
У яе былі два істотныя недахопы — непрыгожасць / хваравітасць, пры якой яна не толькі не магла ездзіць у тралейбусе, лятаць у самалёце, але нават быць у цягніку, бо не вытрымліваў вестыбулярны апарат. Неяк я зайшоў на Вышэйшыя літаратурныя курсы, дзе яна вучылася. Заняткі скончыліся, усе ішлі дахаты. Яна ўбачыла мяне і спытала: “Ці спяшаецеся Вы куды-небудзь?” ІУІне не было куды спяшацца, / мы
пайшлі ў інтэрнат разам, канешне ж, пехатою. Хоць гэта і было вясною, але сонца паліла неймаверна. Я, ідучы па тратуары, стараўся, каб ягоныя промні меней траплялі на яе. Вёў Навэлу па зыбучай цені дрэў. Але праз нейкі час яна ўзяла мяне пад руку і падштурхнула ў цень. Я здзівіўся і сказаў ёй са смехам:
— Ты што, хочаш схаваць мяне ад сонца?
Яна засвяцілася сваёй сарамлівай і нейкай вінаватаю ўсмешкай і адказала:
— Ты прабач, калі ласка, але дрэвы хістаюцца, і мне ад гэтага кепска, галава кружыцца ад ценяў, якія скачуць па тратуары.
Так, трэба быць вельмі хворым чалавекам, каб станавілася кепска ад ценяў лістоты, якія слізгаюць па зямлі. Пазней я пачуў, што яна ўсё ж выйшла замуж, але не за Валодзю, а за нейкага іншага чалавека. Кажуць, што ён разносіў яе вершы па рэдакцыях. А пісала яна тады шмат, усё часцей і часцей вершы гэтай паэтэсы з’яўляліся ў “Новом мнре”».
Мяркую, мемуарыст наўмысна называе толькі імя гераіні. 3 аднаго боку, апускае прозвішча. 3 другога — робіць дакладную падказку, якой цяжка было не скарыстацца. Дык вось, у 1960-я гады ў Расіі была толькі адна жанчына-бард з імем Навэла. Гаворка ідзе пра Навэлу Мацвееву.
Яна нарадзілася ў пушкінскім Царскім Сяле ў 1934 годзе і была малодшая за Уладзіміра на чатыры гады. Навэла з дзяцінства пісала вершы. 3 яе першай публікацыяй звязана ледзь не дэтэктыўная гісторыя. Да Лена Карпінскага, сакратара ЦК
Усесаюзнага камсамола, трапілі вершы нікому не вядомай Навэлы Мацвеевай, і ён даў даручэнне яе знайсці. Адзінай зачэпкай было месца жыхарства паэтэсы — Моніна (пасёлак у Маскоўскай вобласці). Знайшлі Мацвееву журналісты «Комсомольской правды».
«Прыдумалі Навэле адпаведную біяграфію. Нельга было пісаць, што Навэла — хатняя работніца ў сям’і ваеннага, што ў яе няма нават чатырохгадовай адукацыі. Паводле легенды, Навэла працавала ў калгасе пастухом, школу пакінула па хваробе, але чытала шмат кніг, а хатнія ўрокі ёй давала мама, сама школьная настаўніца», — згадваў пісьменнік Мікалай Андрэеў, былы журналіст «Комсомолкм».
У адным з нумароў газеты за 1959 год з’явілася цэлая старонка з вершамі Навэлы Мацвеевай. «Рэзананс быў аглушальны. Дзяўчына-пастух, гэта значыцца, з народных нізоў, піша вершы. / якія! ЦК ВЛКСМ падтрымаў ініцыятыву газеты і даў каманду: паўтарыць! Пасля другой публікацыі лёс Навэлы быў вырашаны. Яе залічылі ў Літінстытут без усялякіх іспытаў, закрыўшы вочы на адсутнасць атэстата сталасці», — пісаў Андрэеў.