«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча
літаратуразнаўчае даследаванне
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Звязда
Памер: 144с.
Мінск 2021
Больш лістоў не з’явілася. Валянціна, паводле яе слоў, «дваццаць гадоў будавала падводныя лодкі для даследавання акіяна».
Частка 3. У Мінску
МаааЬядошы іас
Інфармацыя пра перыяд 1962-1967 гадоў пакуль спрэчная. Першая дата звязана з апошнім лістом У. Караткевіча да В. Чакалавай. Другая — са знаёмствам пісьменніка з будучай жонкай. Дакументальных звестак пра гэты час вельмі мала.
Як згадвалася вышэй, вясной 1962 года стасункі паміж Уладзімірам і маскоўскай Валянцінай закончыліся. Іх характар дазваляе казаць, хутчэй, пра захапленне пісьменніка. Таму не дзіўна, што 4 мая 1962 года, знаходзячыся ў Рагачове, ён піша верш «Жанчына з бэзам», прысвечаны загадкавай Л.
Успамін у першых радках сведчыць пра пэўныя адносіны паміж паэтам і жанчынай, якія засталіся ў мінулым:
I я прайшоў калісьці паўз цябе.
Паўз вусны смелыя і рук прынаднасць, I змрок вачэй, глыбокіх, як сусвет.
На дне тваіх вачэй блішчэлі зоры, Далёка так, што цэлага жыцця Мне не хапіла б даляцець да іх... He паляцеў...
I гэта так было,
Як быццам качаня не захацела Агіднае да лебедзя ляцець. 0 лебедзь мой, які я быў дурны!
Якой дарогай сноўдаўся па свеце, Каму сябе аддаў і раздарыў?!
Лірычны герой сніць былую каханку, чые вочы — «два глыбокія сусветы»;
...3 пяшчотаю глядзелі на мяне.
Я зразумеў,
Яны ж мяне вучылі
Калісьці нездрадліваму каханню, Каханню маладому, на якое
He зменіш вопыт схаладнелых год.
Вяртанне жанчыны, хай сабеў сне, а не наяве, дапамагае герою зноў паверыць у магчымасць шчасця:
Ты, што мяне чакаць даўно забыла, Дапамагла мне, ўспомніла, прыйшла... ...Будзь блаславёна, доўгае жыццё, Яшчэ не скончанае ў добрым свеце. Ўсё будзе
Толькі гронаў тых не будзе.
Цябе не будзе і тваіх вачэй.
А можа?
(Раней паэт піша пра «вільготны бэз, букет вялікіх гронаў». — Д. М.)
Верш заканчваецца сімвалічна:
Душа чакае крыл. I на адхонах Вось-вось, здаецца, расквітнее бэз.
Асоба Л., а таксама акалічнасці, у сувязі з якімі з’явіўся верш, пакуль што з’яўляюцца таямніцай для даследчыкаў.
•к ‘к ±
5 мая 1963 года пісьменнік напісаў верш «Ты і я», які спярша прысвяціў невядомай нам Н. Д. Потым прысвячэнне было закрэслена.
Ты і я: пралеска ў снах бурану, Дрэўца вішні ў ярасным агні, Кропля на спіне Левіяфана, Радуга на крылах навальніц.
Паддзявятым валам ветразь ніцы, Верас, што агнём абняў пярун, Павуцінка ў пекле навальніцы, — Адкажы на вуха ўладару,
Як мне здужаць ураган і вецер, Вечны мой, зацяты, страшны бой? Як мне, моцнаму, пражыць на свеце Без цябе, танюткай і слабой?
Асоба Н. Д. таксама пакуль застаецца невядомай.
"к
25 ліпеня 1963 года Караткевіч пісаў у лісце да Ераніма Стулпана: «Ей-богу, надоело ходнть так, хочется своего угла, хочется тепла, доброты, чтобы не
мыкаться, как старой собаке, н не смотреть на чужне окна. Яуже перегорел, ннкакнх мечтаннй мне не надо. “На свете счастья нет, но есть покой н воля...". Был я влюблен трнжды, н ннкогда это мне ннчего не прнноснло кроме горечн, разуверення во всем н болм, — каждый раз снльнее. Теперь нужен мне только хорошнй друг» (АРКІР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 28-28 адв.).
•k -к
Наогул, 1960-я гады (асабліва іх першая палова) былі дастаткова багатыя на сустрэчы Караткевіча з прадстаўніцамі прыгожай паловы чалавецтва. 16 лістапада 1963 года ён надзвычай шчыра пісаў Ераніму Стулпану з Каралішчавічаў: «Когда это я был способен на пакость с замужней жентнной? С одной только, да нтояее навсегда (вылучана Караткевічам. — Д. М.) увестн хотел, а это закономерная н справедлнвая веідь, еслм не можешь без этой замужней (напэўна, гаворка пра Ніну Молеву. — Д. М.). А больше такого ннкогда не было — да у меня десяткн другнх было, с которымн я был, зная, что ннкому это не помешает. Н нм было хорошо co мной. Н расставалнсь онн co мной ннчем не оскорбленнымн, сохраннв добрую память» (АРКІР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 45 адв.).
Калі весці гаворку пра гэтых жанчын, існуе рэальная небяспека збіцца з танальнасці, абранай у кнізе, і перайсці выключна да разгляду багатага асабістага жыцця пісьменніка. Некаторыя лісты, што захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ, не падпісаныя.
У дадатак звесткі, якія сустракаюцца ў іх, часам спрэчныя. Напрыклад, у архіве пісьменніка засталіся два лісты невядомай нам Нэлы з Магілёва (першы пазначаны 1 сакавіком 1965 года, другі без даты).
У першым лісце яна піша: «...ўчора ўпершыню праводзіла гутаркуў вайсковай частцы на тэму: “Кніга, якая мне падабаецца”». <...> У мяне асабіста любімая кніжка “Дон Кіхот” Сервантэса. Пачынаю з венскай прэм’еры оперы «Дон Кіхот» з дэбютам Шаляпіна. Расказваю пра смешны выпадак з унорыстым ішаком у кульмінацыйнай сцэне. Слухаюць». Магчыма, Нэла працавала бібліятэкаркай або ў адной з арганізацый, што прапагандавалі літаратуру.
«Ваш ліст доўга блукаў, — піша Нэла. — Мяне ўжо не было ў Магілёве. Ды і тут, адкуль пішу, таксама не было доўга. Думала, не напішаце. Падумаеце, што яшчэ за глупства?! Піша нейкая фантазёрка або сумуючая асоба. Была ў Мінску. Ведала, што вы былі ў Каралішкавічах (пісьменніцкі дом творчасці каля Мінска. — Д. М.ў «Паляванне» (гаворка пра «Дзікае паляванне караля Стаха». — Д. М.) дачытала. Вось бы сыграць на экране ролю вашай гераіні! Ведаеце, у вашым лісце больш за ўсё закранула тое, што вы атрымоўваеце багата лістоў... Нейкая такая смяшлівая добразычлівая рэўнасць. <...> Неяк сёння не пішацца. Напішаце? Зноў я» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 1006. Л 1-1 адв.).
Другі ліст сведчыць, што пэўны час паміж Караткевічам і Нэлай працягвалася ліставанне. Становяцца вядомымі і падрабязнасці: пісьменнік і яго сураз-
моўца пазнаёміліся ў кіно, прычым ініцыятыва зыходзіла аддзяўчыны.
«Добрага дня/ — пачынае свой ліст Нэла. — Прадоўжым размову. Ты сядзь насупраць у сваё крэсла, што каля балкона. <...> Ведаю даўно, але яшчэ мала, амаль не чула цябе. <...> Хочаш па радках тваёй першай кніжкі, якую я раней ведала і чытала, расскажу аб табе. <...> Смяшынкі так і скачуць у тваіх вачах. Як ты мяне абазваў? Кустар-самавучка?! А правільней было б сказаць: рамантычная ідыётка. Трымаеш мой ліст. Звычайны ліст між іншых. Думаў пасля кіно: прычапілася ж асоба!
А каму пісаць, куды падзецца, калі так прыкра на душы? Белая варона сярод вераб’ёў... Сыплюцца непрыемнасці нібы з чароўнага рога. Колькі вучым не пляваць супраць ветру!! Як заўсёды — іду насупраць навальніцы.
Дні і вечары на працы. Няма свабоднай гадзіны. Што пішаш? Прывітанне матулі» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 1006. Л 2-2 адв.).
3 гэтых радкоў цяжка ўпэўнена сказаць, якія стасункі (сяброўскія ці іншыя) звязвалі адрасатаў. Сказ з другога ліста: «Прадоўжым размову. Ты сядзь насупраць у сваё крэсла, што каля балкона» — можа сведчыць пра тое, што дзяўчына была ў гасцях у Караткевіча (асабліва калі ўлічваць, што яна перадае «прывітанне матулі»). Хоць Караткевіч мог раней апісаць уласную кватэру ў лісце.
Але праходзіць некалькі месяцаў, і 29 жніўня 1965 года пісьменнік робіць у дзённіку надзвычай
песімістычны запіс: «Горш за ўсё, што я жыву, але не жыву так, як хачу, раблю не тое, што хачу, і ўвогуле раблю мала, увесь час завальваю сваю ж працу злюдзьмі, якія мне не дапамогуць, не сустракаю тых, каго хачу кахаць, каго пакахаю, каго чакаю шмат год.
Пане ты мой Божа! Няўжо дзеля таго, каб рабіць тую справу, дзеля якой ты створаны і якую можаш скончыць толькі ты, трэба ўцякаць у скіт ад ілжэпрыяцеляў, ілжэжанчын, ілжэлюдзей і ілжэдумак?
I, калі трэба, —дзе ён, гэты скіт? А калі проста ўцячы ў нейкую леснічоўку — як сумясціць з гэтым жаданне віруючай дзейнасці сярод сабе падобных і яшчэ жаданне адшукаць і знайсці тую адзіную жанчыну, з якой я, моцны і так, буду бязмерна моцны і — няхай нават не зусім шчаслівы, але і не сонны, не будні, не той, хто думае аб злотых і туфлях».
Гшіма
Ва ўспамінах археолага Міхася Чарняўскага, запісаных яго студэнтамі, сустракаецца цікавая фраза, звязаная з асабістым жыццём Караткевіча: «Ну што вы, калі ў яго былі такія экзальтаваныя актрысы, колькі было [6] трагедый... <...> He дай бог, ён бы жаніўся з нейкай акторкай ці з нейкай паэтэсай — ён хадзіў бы “галодны / п’яны”». Як відаць, ацэнка цалкам адмоўная. У нечым яе прычыны будуць зразумелыя чытачу ў наступным раздзеле, прысвечаным Валянціне Нікіцінай, жонцы Уладзіміра Сямёнавіча.
А пакуль вернемся да працытаванага фрагмента. Хто ж гэтая актрыса?
Ад аднаго тэатральнага крытыка, якому я цалкам давяраю, стала вядома імя актрысы, якую звязвалі з Караткевічам асабістыя адносіны. Яе імя — Галіна Францаўна Бальчэўская.
Яна нарадзілася 20 студзеня 1945 года ў вёсцы Палессе Мядзельскага раёна, што знаходзіцца недалёка ад мястэчка Будслаў.
«I вось гэтую вёску падчас вайны спалілі поўнасцю, — узгадвала Бальчэўская. — Пасля вайны, як сябе памятаю, было яшчэ шмат комінаў разбураных, хат, хоць людзі ўжо і будавадіся. / вось уздоўж вуліцы — дзве сцяжынкі. Гэтыя сцяжынкі былі засыпаныя бітым шклом. Гэтае шкло з разбітых акон разбураных хат. Шкло гэтае ўжо ўелася ў зямлю, было прысыпанае зямлёй, яно не калолася ў ногі.
I вось мы, дзеці, бегалі па гэтых сцяжынках. Я вельмі любіла бегаць па гэтых сцяжынках босая. Як бяжыш, вецер у вушах свішча, і такая радасць — радасць ад таго, што шкло блішчыць на сонцы, пераліваецца, зіхаціць. I проста аж захлынаешся ад гэтай радасці, што так прыгожа блішчыць шкло на сонцы. Вось я цяпер думаю часта: гэта ж трэба так — у людзей такое гора, такая бяда, а ў мяне — радасць. Радасць ад таго, што шкло блішчыць».
Але ў рэальнасці дзяцінства Галіны было надзвычай цяжкім. Бацька пакінуў сям’ю, а неўзабаве памерла маці. Дзяўчынка трапіла ў дзіцячы дом у Чэрвені. У выбары прафесіі ёй вельмі дапамагла настаўніца
рускай мовы і літаратуры Аляксандра Андрэеўна Герасімовіч, якая даручыла дзяўчыне ў адным са спектакляў выконваць ролю князёўны Валконскай. Так Галіна зацікавілася тэатрам, удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці і стала марыць пра сцэну.
У 1963 годзе яна скончыла чэрвеньскую школу. Год працавала токарам на Мінскім мотавелазаводзе, а потым паступіла ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут на акцёрскі факультэт. У 1968-м атрымала дыплом. Чатыры гады працавала ў Віцебску, у Дзяржаўным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа. У 1972-м перайшла ў трупу Купалаўскага тэатра. Сярод яе любімых роляў у абодвух калектывах былі Акуліна («Улада цемры» Л. Талстога), Надзейка («Трыбунал» А. Макаёнка), Ліза Брычкіна («А досвіткі тут ціхія...» Б. Васільева), Ніна («Парог» А. Дударава) і інш.