«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча літаратуразнаўчае даследаванне Дзяніс Марціновіч

«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча

літаратуразнаўчае даследаванне
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Звязда
Памер: 144с.
Мінск 2021
31.12 МБ
Мацвеева скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце ў 1962 годзе. На час знаёмства з Караткевічам у яе ўжо выйшаў першы зборнік «Лірыка», Навэлу прынялі ў Саюз пісьменнікаў.
Тады ж яна пачала пісаць песні на ўласныя вершы і выконваць іх на гітары... Дарэчы, вось іронія лёсу:
у «Лірыку» ўключаны вершы «Рэмбрант» і «Рубенс», прысвечаныя мастакам, якімі так захапляліся Караткевіч і Молева. Магчыма, закахаўшыся ў Навэлу, Уладзімір спадзяваўся знайсці другую Ніну?
У далейшым Н. Мацвеева стала адным з самых арыгінальных рускіх паэтаў, хоць і дагэтуль да канца не зразуметая сучаснікамі.
Когда потеряют значенье слова м предметы, На землю для пх обновленья прнходят поэты, Нхтоска над разгадкой скверных, проклятых вопросов — Это каторжный труд суеверных стармнных матросов, Спасаюіцнх старую шхуну Землм».
Пра адносіны Караткевіча і Навэлы Мацвеевай можна даведацца з лістоў, якія захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ імя Я. Коласа. 23 ліпеня 1961 года Караткевіч пісаў Ераніму Стулпану: «Познакомнлся с Новеллой Матвеевой. Жаль девушку до слез. Такой талант н такая несоответственная наружность. А ведь умннца, н какне песнн поет. Прелесть! До того мне еежаль, что отлупнл бы самого бога за то, что так обндел ее». А далей: «Насчет М. (з кантэксту — Ніны Молевай. — Д. М.) совсем утешнлся. Прннял к сведенню слова песнн: “Еслн невеста ушла к другому, еш,е непзвестно, кому повездо”. Жнву, радуюсь, снова начал петь» (АРКІР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 20). Сувязь знаёмства і добрага настрою выглядае больш чым відавочнай. Паколькі папярэдні ліст
да Стулпана датаваны 1 ліпеня, знаёмства адбылося ў гэтым месяцы.
У 2004 годзе Мацвеева расказала пра стасункі з Караткевічам у адным са сваіх нешматлікіх інтэрв’ю: «У часы маладосці, калі я вучылася ў Маскве на Вышэйшых літаратурных курсах / была знаёмая з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Караткевічам, — ён вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах. Ён мне даваў вершы для перакладаў, але перакласці не атрымалася. Мы бачыліся ў адным студэнцкім інтэрнаце. Памятаю, кампанія ў нас была інтэрнацыянальная. Туды заходзіў да маіх аднакурсніц выдатны ганскі паэтДжон Окай. Ён выдатна танчыў. Аднойчы дзяўчаты завялі плёнку з маёй песняй "Місуры". Да гэтага часу шкадую, што не бачыла, як скачуць пад маю "Місуры"...» Цікава, што Джон Окай, сябра Караткевіча і Мацвеевай, у 2017 годзе з’яўляўся генсекам Усеафрыканскага саюза пісьменнікаў.
У ЦНБ імя Я. Коласа захоўваюцца лісты ІУІацвеевай да Караткевіча, датаваныя 1961-1978 гадамі (усяго 14 старонак). Але, пакуль іх аўтар была, дзякаваць богу, жывая, на рукі яны не выдаваліся. Зрэшты, іх існаванне пацвярджае, што адносіны Уладзіміра і Навэлы пакрысе пераўтварыліся ў сяброўскія.
Сведчанне гэтаму — верш «Каравелы», які Караткевіч завяршыў у Рагачове 11 лістапада 1965 года і прысвяціў Навэле Мацвеевай. Сімвалічна, што каравелы малююцца паэтам слабымі перад стыхіяй:
Бездапаможныя, валам чужыя, Нязграбныя, яны паўзлі, плылі, У шторм кружылі, ў мёртвы стыль тужылі, Бастарды неба, пасербы зямлі.
Але нездарма менавіта на каравелах былі здзейснены Вялікія геаграфічныя адкрыцці (у тым ліку і адкрыццё Калумбам Амерыкі). Таму фінал не выклікае здзіўлення:
Якою воляй, яраснай і смелай,
Якою сілай, грознай, бы ўраган, Асмеяныя нашы каравелы Бяруць за грыву смерці акіян?!
Калі згадаць апісанне Навэлы Мацвеевай, яе параўнанне з каравелай вельмі трапнае. За знешняй сціпласцю і нават дзівацтвам паэтэсы хаваўся талент, магчымасць здзяйсняць творчыя цуды і адкрываць новыя паэтычныя краіны і кантыненты. Але ў той сітуацыі верш «Каравелы», хутчэй за ўсё, з’яўляўся своеасаблівай рэфлексіяй.
Нездарма 12 лістапада 1965 года Караткевіч пісаў у дзённіку: «Вечарам напісаў верш аб каравелах. Успомнілася чамусьці Навэлка Мацвеева з вечнай марай аб Дэльфіі, вымушаная жыць у студнях-дварах. Паважаў і любіў яе вельмі, хаця яна і бзікаватая трохі».
Пазней Навэла стала лаўрэатам Пушкінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі.
У 1963 годзе яна ўзяла шлюб з паэтам Іванам Кіўру (памёр у 1992-м). Паэтэса сышла ў іншы свет 4 верасня 2016 года.
Нашаа
Пра стасункі з асобай, якую клікалі Натэла, таксама ўпершыню стала вядома з успамінаў Мікалая Амельчанкі: «Калі мы вучыліся на Вышэйшых сцэнарных курсах, Валодзя бь/ў захоплены грузінкаю — разумнай / высокаадукаванай жанчынай. Помню, што адно вокаўяе касіла. Гэтая жанчына часта прыязджала да яго з Грузіі, тайком начавала ў інтэрнаце. Тайком, таму што ні яна, ні Валодзя не хацелі, каб сябры, паэты, якія жылі побач, ведалі пра гэтую сувязь. Грузіны асуджалі тых жанчын, якія мелі пазашлюбныя стасункі з рускімі, хоць самі рабіді гэта з вядікай ахвотаю. Мяне Валодзя не баяўся, ды і Натэла, такзвалі ягоную каханку, не саромелася. Калі я стукаўся ранкам да іх у пакой, яна дазваляла Валодзю ўпусціць мяне, прыкрывалася коўдраюда падбародка, віталася, міла і загадкава ўсміхалася і не здавалася касавокай. Каханне рабіла яе прыгажэйшай, чым гэта было ў сапраўднасці. У мяне ёсць фатаграфія, на якой яны зняты ўдваіх побач, нібыта муж і жонка. На адвароце яе даволі жартаўлівы надпіс: ‘Теніяльнаму ўкраінскаму пісьменніку ад грузінскага і беларускага геніяў”».
У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ захоўваюцца лісты да Караткевіча ад розных асоб. Сярод іх толькі адна жанчына мае імя Натэла. Гаворка пра Натэлу
Мікалаеўну Анашвілі (па-руску яе прозвішча пішацца як «Онашвнлм»),
Натэла нарадзілася 21 кастрычніка 1934 года ў Тбілісі. У 1955-м скончыла Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Іванэ Джавахішвілі. Яшчэ да сустрэчы з Караткевічам, у 1958-м, у яе вышла кніга «Маленькія апавяданні». На тэлеграме і лісце быў пазначаны адрас: Тбілісі, вуліца Багдадская, 10. Падчас вандроўкі ў Тбілісі я накіраваўся туды: спадзяваўся пагутарыць з суседзямі і даведацца пра лёс Анашвілі. Сярод жыхароўдома на вуліцы Рычарда Холбрука (так цяпер называецца Багдадская) знайшоўся адзін чалавек, які жыў у ім з моманту будаўніцтва — з 1959 года! Ён добра памятаў Анашвілі. Але высветлілася, што жанчына пражыла там у аднапакаёвай кватэры літаральна некалькі гадоў, а потым пераехала невядома куды. Мужа і дзяцей на той момант у яе не было. Таму гэтая нітка для будучых расследаванняў абарвалася. Пра далейшы лёс Анашвілі вядома няшмат. У 1970 годзе яна абараніла ў Тбіліскім дзяржаўным ўніверсітэце кандыдацкую дысертацыю па філалогіі на тэму «Паэмы Грыгола Абашыдзэ», пазней стала доктарам філалогіі. Працавала ў Гарыйскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (на радзіме Іосіфа Сталіна), Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Грузіі і ва Універсітэце заходніх моў і культуры імя Ільі Чаўчавадзэ. На яе рахунку каля дзесяці кніг (проза, вершы, літаратурныя даследаванні). Памерла Натэла Анашвілі ў 2005 годзе.
У сучаснай Грузіі яна найбольш вядомая як аўтар верша «Калі ты была такая прыўкрасная...», тэкст яко-
га нават лічыцца народным. На яго аснове была створана песня, якую спяваў Гамлет Ганашвілі.
Mae лісты ў Акадэмію навук Грузіі і ва ўстановы, дзе пэўны час працавала Натэла Анашвілі, на жаль, засталіся без адказу. Тамуў біяграфіі нашага класіка і яго каханай жанчыны па-ранейшаму застаюцца «белыя плямы».
У ЦНБ захоўваюцца тэлеграма і ліст да Уладзіміра, дасланыя Натэлай з Тбілісі. У тэлеграме адпраўленай, відаць, 25 лістапада 1961 года, яна віншуе Караткевіча з днём народзінаў і дадае: «...желаю от всего сердца, дорогой мой человек, недостнгаемое счастье, н спаснбо тебе за те радостн н болн, которые ты прнчнннл мне» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 617. Арк. 1). Ліст датаваны 3 студзеня 1962 года. Натэла выказвае ўдзячнасць за дасланую кнігу і просіць паведаміць адрас, па якім будзе жыць Караткевіч пасля заканчэння курсаў: «Хочу знать твое местопребыванне вообіце, чтобы смогла напнсать тебе, когда мне будет очень н очень тяжело. Я хочу всегда знать, где ты бываешь... Думаю, что не прнеду спецнально к тебе (падкрэслена Натэлай. — Д. М.) нн в коем случае, но так, просто хочу знать, где ты... Это даст мне возможность думать, что я не навсегда потеряла тебя. А в этом есть какое-то утешенне! Ты ведь не отнммешь это... He надо серднться на меня. Нас связывает воспомннанне ведь не только непрнятное н плохое! Мы ведь н чудесные днн помннм! Простн за пнсьмо... н прошу нсполннть мою просьбу» (АРКІР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 617. Арк. 3).

Асноўнай крыніцай інфармацыі пра Валянціну Папову (дзявочае прозвішча Чакалава) з’яўляюцца яе ўспаміны, змешчаныя ў лістападаўскім нумары часопіса «Полымя» за 2000 год. Аднак Валянціна зрабіла ўсё магчымае, каб пакінуць прыхільнікам Караткевіча мінімум інфармацыі. Вядома, што нарадзілася яна ў 1940 годзе і была малодшая за Уладзіміра Сямёнавіча на 10 гадоў. Яны пазнаёміліся 17 снежня 1961 года ў рэстаране «Будапешт» на вяселлі яе аднакурсніцы.
26 сакавіка 1962 года Караткевіч пісаў Ераніму Стулпану (папярэдні ліст датаваны 15 лютага): «А я, кажется, наконецто влюбнлся. Очень-очень славная девушка. Еслн тебя ннтересует — я тебе напншу подробнее... А я-то уж думал, что я конченый человек. Черт возьмп, благодарю небо н землю, что я жнву, что, как последннй нднот, хотел кончнть с собой н не сделал этого» (АРКІР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 22-23).
Любімым месцам спатканняў Уладзіміра і Валянціны з’яўляўся помнік беларускім партызанам у маскоўскім метро (у пераходзе паміж «Беларускай кальцавой» і «Беларускай радыяльнай»), Сустракаліся ў ягоным інтэрнаце, наведвалі выставы.
Паводлеўспамінаў, узаемаадносіны паміж Валянцінай і Уладзімірам мелі месца ў снежні 1961 — першай палове 1962 года. Неўзабаве пасля апошняга
спаткання Караткевіч вярнуўся ў Мінск. У апошні ліст, які прыйшоў з Мінска, быў укладзены верш, дакладней, яго пераклад з беларускай мовы:
He хочу упмваться прошедшнм, He хочу погмбать в тоске.
Сегодня выпал, как цветы акацян, Последннй мартовскнй снег.
Он скрмпш под ногамн от счастья, Он поет о новых днях.
Н любовь, как морскяе снастн, Вновь способна поднять паруса.
Ночь co мною шагает к утру, Чтобы встретмть его поцелуем, Новый день мой, Новый рассвет, Ты как прнзрак моего счастья.
Цікава, што беларускамоўны арыгінал пад назвай «Шчасце» з прысвячэннем «В. Ч.» быў напісаны 14 сакавіка 1962 года ў 1:30 ночы. To боктады, калі ўзаемаадносіны працягваліся. Фактычна, ён з’яўляўся прызнаннем у каханні. Пераклад на рускую мову стаў развітаннем.