«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча літаратуразнаўчае даследаванне Дзяніс Марціновіч

«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча

літаратуразнаўчае даследаванне
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Звязда
Памер: 144с.
Мінск 2021
31.12 МБ
Калегі запомнілі Валянціну «блакітнавокай у акулярах бландзінкай, крыху паўнаватай, але зграбнай, у маленькай чорнай класічнай сукенцы, якая ёй вельмі пасавала». Справай яе прафесійнага жыцця стаў удзел у стварэнні Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Як пісаў Адам Мальдзіс, тое, што зрабіла Валянціна Браніславаўна для падрыхтоўкі Збору, для таго, каб «ён ішоў “без купюр”, можна смела назваць навуковым подзвігам, грамадзян-
скай мужнасцю. Яна бясконца ездзіла ў экспедыцыі, абараніла не адзін помнік архітэктуры, пісала сама артыкуды і брашуры і рэдагавала чужыя». У 1990 годзе Валянціна Караткевіч (пасмяротна) разам з іншымі аўтарамі была ўзнагароджана за выданне Дзяржаўнай прэміяй БССР.
Як сцвярджае I. Гатоўчыц, «амаль з першых дзён працы Валі да нас пачаў заходзіць Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч». Зрэшты, пасля пераезду ў Мінск Валянціна жыла ў сям’і пісьменніка. Але з Уладзімірам яна не распісвалася. «Многія сябры пісьменніка, яго блізкае асяроддзе не ўзрадаваліся яе з’яўленню, бо Валодзя для іх знік, — успамінала Любоў Рабушка. — Раней у Караткевіча, па сутнасці, была халасцяцкая кватэра, у якой можна было збірацца і весела бавіць час. Сябры адгаворвалі Валодзю жыць разам з Валянцінай. Адзін сябар казаў мне: “Пагаварыце з Валянцінай, не ўвязваецца гэта”. Але маці Караткевіча вельмі прывязалася да Валі. Маладая жонка ўзяла гаспадаркуўсвае рукі і хутка разагнала п’яную кампанію».
Тое ж кажуць і сябры пісьменніка. Як сцвярджаў археолаг М. Чарняўскі, «Валянціна стала яму і жонкай, і ахоўніцай, і нянькай, і медсястрой, і лекарам. Найперш яна разагнала прыліпал з бутэлькамі, частка якіх мэтанакіравана старалася спаіць пісьменніка. Яна ўпарадкавала яго побыт, апекавалася, вызваляючы часдля творчасці, ствараючы для гэтага ўтульнасць і спакой». Той жа думкі прытрымліваецца літаратуразнаўца А. Мальдзіс: «3 прыходам у дом Валянціны Браніславаўны ў многім змяніўся ўклад
Валодзевага жыцця. Нягледзячы на сваю навуковую занятасць, яна ўзяла на сябе многія бытавыя клопаты. Перасталі наведвацца некаторыя знаёмыя з “халасцяцкімі” звычкамі. Іх месца занялі калегі па рабоце Валянціны Браніславаўны».
Шлюб, які «цягнуўся ўжо некалькі гадоў», быў зарэгістраваны толькі 19 лютага 1971 года. Валянціна, якая ўзяла прозвішча мужа, абмяняла сваю двухпакаёвую кватэру ў Брэсце на пакой у Мінску. Праз два гады гэты пакой разам з двухпакаёвай кватэрай Караткевіча па вуліцы Веры Харужай, 48 абмянялі на трохпакаёвую кватэру (па вуліцы Карла Маркса, 36). Там Валянціна, Уладзімір і маці пісьменніка жылі да сваіх апошніх дзён.
Як пісаў Адам Мальдзіс, у новай кватэры ў пісьменніка нарэшце «з’явіўся асобны кабінет для работы. Ажаніўшыся, Караткевіч стаў часцей адпачываць — у сваім любімым Кактэбелі, а таксама ў Гаграх, Дубултах. Хоць і ўсялякае бывала ў жыцці, Караткевіч быў удзячны жонцы за яе паўсядзённыя клопаты». Але чаму шлюб быў зарэгістраваны не адразу? «Валодзя тады збіраўся ў Славакію, дзе перавялі яго кнігу, — кажа Любоў Рабушка. — Хацеў узяць з сабой і Валянціну. Але, калі сталі афармляць дакументы, паўстала пытанне: а які яе статус? Тады яны пайшлі і адразу распісаліся. Чаму гэта не зрабілі раней? Што тычыцца Караткевіча, дык адназначна адказаць складана. Адносна Валянціны мяркую так. Яна вельмі яго любіла. А яшчэ мела перадавыя погляды. Таму не лічыла прынцыповым — іх адносіны афіцыйна зафіксаваныя ці не. Галоўнае — разам».
«Калі яны сышліся, то, па сутнасці, жылі на Валіну зарплату і знаходзіліся ў вельмі складанай фінансавай сітуацыі, — працягвае Любоў Рабушка. — 3 намі працаваў Сцяпан М., які быў у адной кампаніі з Караткевічам. Распавядаў, як іх цягалі ў КДБ, спрабуючы прыпісаць удзел у нацыяналістычнай арганізацыі. Калі ён сустракаў у калідорах КДБ Караткевіча або кагосьці іншага, то іх ставілі тварам да сцяны, каб не маглі выпадкова ўбачыць адзін аднаго і перакінуцца словам. Сам М. доўгі час не мог нідзе ўладкавацца (хоць з’яўляўся кандыдатам мастацтвазнаўства), пазней працаваўу Кніжнай палаце».
Калі Караткевіча сталі больш друкаваць і перакладаць, у сям’і пісьменніка нарэшце з’явіліся грошы. У іх кватэры мелася шмат драўляных і керамічных скульптурак, абразоў, археалагічных рэчаў, якія гаспадары прывозілі з падарожжаў і камандзіровак.
Зразумела, у параўнанні з папярэднімі гераінямі даследавання вобраз Валянціны прадстаўлены ў мастацкай літаратуры дастаткова сціпла. Са значных твораў пісьменнік прысвяціў ёй толькі раман «Чорны замак Альшанскі». Але мяркую, што Караткевіч нарэшце знайшоў у Валянціне свой ідэал і асабістае шчасце. Як вядома, адны жонкі пісьменнікаў, не прэтэндуючы на першыя ролі, займаюцца гаспадаркай, дзецьмі, перадрукоўваюць тэксты. А іншым творцам неабходны побач духоўна роўны чалавек. I, зразумела, калі муж і жонка — творчыя людзі, нікому не хочацца сыходзіць у цень. Узаемаадносіны Караткевіча з Раісай Ахматавай, Нінай Молевай і Навэлай Мацвеевай — найлепшы таму прыклад. А вось Валянціна Браніславаўна, сама
таленавіты вучоны,усёжзабяспечвала мужутыл. Мяркую, у ёй Караткевіч і знайшоў «залатую сярэдзіну».
Урэшце Валянціну Браніславаўну прыняло і бліжэйшае атачэнне пісьменніка. 5 ліпеня 1971 года Ларыса Геніюш пісала Paice Жук-Грышкевіч: «Валя цудоўная як гаспадыня хаты. Гасцінная, мілая, вельмі культурная і даволі абаяльная, прыгожая. <„.> Валя здзівіла мяне, бо гутарыць цяпер выключна на роднай мове».
Валянціне і Уладзіміру было адмерана крыху больш чым дзесяцігоддзе сямейнага шчасця. «Усю душу Валянціна аддавала навуцы і Караткевічу. Жыла яго справамі і творамі, яго працай, даглядала яго маму», — успамінала Любоў Рабушка. Пісьменнік цяжка перажываў хваробу жонкі. 8 ліпеня 1982 года, калі стан здароўя Валянціны Браніславаўны пагоршыўся і яе забралі ў бальніцу, Караткевіч напісаў верш «Ў бездарожжа для тых, каму шчасціць...». Стаўленне да жонкі відаць ужоў аўтарскай пазнацы: «Светповен мною, як шар зямны вадою. // А я не магу падаць табе глытка вады».
Нарэшце, сам верш:
«Ў бездарожжа для тых, каму шчасціць, Дагараеўначы маё сэрца...
Ты дала мне імгненнае шчасце, Я табе даў за гэта бяссмерце.
I, калі ты падзякаю, болем, Азарыла мне прорвы сусвету, Я сказаў:
«Больш, напэўна, ніколі
Мы на свеце не ўбачымся гэтым».
I табе — хай нас людзі рассудзяць —
Я зайздроснай аддзякую доляй:
Ты — ніколі — мяне не забудзеш.
Ты мяне не пабачыш — ніколі.
Ў ноч самоты і ў цемры магілы
Будзе смага адна тваёй доляй: Ты забыць мяне будзеш не ў сілах, I са мною... ніколі.
Ніколі.
«Калі Валянціна захварэла, я наведвала яе ў Бараўлянах, — распавядала Любоў Рабушка. — Яна мужна пераносіла свае пакуты. Ведала свой дыягназ, але трымалася малайцом». 28 лютага 1983 года Валянціна Браніславаўна пакінула гэты свет. 25 ліпеня 1984 года Уладзімір Сямёнавіч рушыў услед за ёй.
Ужо пасля смерці Валянціны ўкраінскі пісьменнік Мікалай Амельчанка «спытаў у Валодзі, якой усё-ткі была яго жонка, бо сам Валю так і не ўбачыў. / ён адказаў сумна, крыху падняўшы галаву, гледзячы ў цёмнае неба, нібыта дзесьці там, у невядомай вышыні, убачыў яе:
— Яна не была прыгажуняю, але вадодала дзіўнай духоўнай абаяльнасцю. Яна была каралевай духоўнасці...».
Змест
Адаўтара	3
Уводзіны, або Навошта нам «Донжуанскі спіс»?	8
Частка 1. У Кіеве ды Оршы	12
«Нонка»	12
Кацярына	16
«Алёнка»	18
Святлана	21
Знаёмства	22
Разрыў	25
Пасля ўніверсітэта	32
Новая сустрэча	34
Расстанне	37
Чаму Алёнкі было дзве?	44
Хто яна, Святлана?	46
Роля Святланы ў творчасці	Караткевіча	47
Частка 2. У Маскве	52
Раіса	52
Ніна, або Уладзімір Караткевіч	і Ніна	Молева	58
Рэканструкцыя адносін 	58
«Любая, помніш? Была вясна...»	61
Старонкі кахання	65
Нядоўгае шчасце	75
Гульня з каханнем	80
Доўгае развітанне	87
«Адышло, адбалела, больш	ужо не баліць...»	98
«I канец. Сталі толькі маім	успамінам»	100
Навэла 	 103
Натэла	109
Валянціна	112
Частка 3. У Мінску	114
Малавядомы час	114
Галіна	120
Генка (?)	126
Валянціна	128
Літаратурна-мастацкае выданне
МАРЦІНОВІЧ Дзяніс Аляксандравіч
«ДОНЖУАНСКІ СПІС» УЛАДЗІМІРА КАРАТКЕВІЧА
Літаратуразнаўчае даследаванне
Рэдактары Н. Ф. Крыцкая, Т. А. Курмазія, Н. Г. Шчарбакова Мастак, мастацкі рэдактар A. М. Зяновіч Камп'ютарная вёрсткаД. С. Камейша Стыльрэдактары Н. Ф. Крыцкая, Т. А. Курмазія, Н. Г. Шчарбакова
Падпісана да друку 26.04.2021. Фармат 84*1081/32. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 7,56. Ул.-выд. арк. 5,09. Тыраж 1100 экз. Заказ 676.
Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі
выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/8 ад 02.08.2013.
Вул. Б. Хмяльніцкага, Юа, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/102 ад 01.04.2014 г.
Пр. Незалежнасці, 79/1, 220013, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.