«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча
літаратуразнаўчае даследаванне
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Звязда
Памер: 144с.
Мінск 2021
Згодна з раманам, у 1941 годзе Ірына Горава ўдзельнічала ў абароне Масквы. Ёй было тады пятнаццаць. Яна дадала сабе гадоў і трапіла ў шэрагі маскоўскага апалчэння. «Пачалося з абстрэлу. Калі ён скончыўся, усё поле было перакапанае, быццам тут цэлы тыдзень рылася свіння. Вялікая, са слана. А потым немцы пусціді супраць нас пяхоту і танкі. Цяжкія танкі “Валянцін”... / тутздарылася дзіўнае. Нас было дзве сотні амаль дзяцей. / мы адбілі танкавую атаку... Віця (першае каханне Ірыны Горавай. —
Д. М.) спаліў адну з машын... А нас асталося пяцьдзясят чалавек... / такое ап’яненне — маўляў, вось варта было нам прыйсці — і ворагуцякае, — што гэтыя пяцьдзясят кінуліся ў контратаку... Дурныя, харошыя былі хлопцы... Камандзірам удалося іхзатрымаць... Віцька падабраў нямецкі аўтамат і прыкрываў чэргамі тых, што адступалі да сваіх акопаў. Я была непадалёк. / тут... тут міна трапіла якраз у тое месца, дзе стаяў ён... Я яшчэ паспела ўбачыць: высокі такі, чорны, маслісты слуп дыму і зямлі... / потым цемра... Мяне падабраді хлопцы. Міхаіл (камандзір аддзялення. — Д. М.) сам адправіў мяне ў медсанбат... Але што яны маглі тады? Асколак сядзіць у калясардэчнай сумцы і цяпер». У творы менавіта Міхаіл стаў яе мужам. «Я чакала, і ён чакаў. He стамляўся чакаць. / казаў, казаў мне словы... Што мне былода жыцця пасля той смерці? Жыццё адабрала любы шлях, жыццё адабрала любага чалавека... Я згадзілася».
Гэта падзеі рамана. Як яны суадносяцца з рэчаіснасцю? Вышэй ужо адзначаўся ўдзел Э. Бялюціна ў абароне савецкай сталіцы. А вось цытата з успамінаў Молевай пра ўласнае прадстаўленне на літаратурных курсах: «Представленне нового преподавателя Ю. Г. Ааптевым (Юрый Грыгор’евіч Лапцеў — пісьменнік, дэкан Вышэйшых літаратурных курсаў, прарэктар Літінстытута. — Д. М.) было короткнм. Научная степень. Кннгн. Журналнстская работа. Участннца обороны Москвы. Участннца Велнкой Отечественной». А вось яшчэ адзін доказ наконт праўдзівасці літаратурнай цытаты. 29 лютага 1960 года Уладзімір Сямё-
навіч пісаў з Масквы пра Н. Молеву свайму сябру Янку Брылю: «Іўсё адно, лепей бы не нараджацца на свет. Таму што ддя яе засталіся лічаныя гады, магчыма, месяцы. Была дзяўчынка. Быў выбух бомбы. I, як вынік, асколак у кадасардэчнай сумцы. I аперацыю зараз рабіць позна».
Акрамя таго, працытуем урывак з «Балады пра галубіныя пер’і». У ім гаворыцца пра хлопца і шаснаццацігадовую дзяўчыну, якія з пачаткам вайны пайшлі на фронт:
Хлопцы танкі сустрэлі ружэйным агнём
I забітымі ў полі ляглі.
I дзяўчыну таксама не мінуў свінец.
Гарэлі пясок і трава.
Над грудзьмі белай зоркай застаўся рубец, Дзе асколак пацалаваў.
Згодна з раманам, нават пасля шчырай размовы «я так і не дачакаўся цвёрдага адказу, — сказаў Андрэй. — Яна кажа, што я неразважлівы, размаўляе са мною пра ўсё, абы неўспамінаць таго, што было».
Пасля вайны Элій узяў шлюб з Нінай Молевай. Маладыя пасяляліся на Арбаце, у пяціпакаёвай кватэры яе бацькоў, абстаўленай еўрапейскай мэбляй XVIXVIII стагоддзяў (яе сабраў дзядуля Ніны, царскі генерал). Менавіта туды паступова была перанесена бялюцінская калекцыя, якая працягвала папаўняцца. У мастацкім асяроддзі хадзілі чуткі пра сувязь Бялю-
ціна з савецкай контрразведкай, нібыта ён займаўся перавезенымі каштоўнасцямі. Але гэтая версія пакуль не мае дакументальных пацвярджэнняў.
Калекцыя ўключала каля тысячы прадметаў, у тым ліку амаль 200 карцін. Сярод іх працы Веласкеса («Мужчынскі партрэт»), Леанарда да Вінчы («Мадонна з кнігай»), Данатэла («Бюст сваяка Медычы»), ван Дэйка («Партрэт Сусанны Фоўрмэн»), Мікеланджэла («Галава фаўна»), Рубенса («Вакханалія», «Сусанна і старцы»), Рэмбранта («Продаж правоў першародства»), Тыцыяна («Марыя Магдаліна, якая каецца»), а таксама творы іншых славутых мастакоў.
Зрэшты, гаворка пра калекцыю чакае нас наперадзе. А пакуль вернемся да ўзаемаадносін Уладзіміра і Ніны, а таксама іх прататыпаў у «Леанідах...». Згодна з раманам, Андрэй Грынкевіч «апошнія месяцы дрэнна спаў. Ён нават еў дрэнна ў тыя дні, калі не бачыў яе. Як марфініст без морфію. Дзень праходзіў у напружаных думках аб ёй, ва ўпартай, але часта бясплоднай працы, у бязмэтных бадзяннях па горадзе. А вечарам чалавек клаўся ў ложак і гадзін да чатырох не мог спаць. Ліхаманкавыя думкі, уяўленні, часам нейкая блытаная сувязь слоў, знешне стройныя сказы, якія нічога не азначаюць. Потым — цяжкі сон, у якім ён ні разу не бачыў яе. А потым, гадзін у сем, быццам шокавы ўдар, калі прачынаешся, седзячы на ложку».
Падчас адной з экскурсій «Ірына ўвесь час была спакойнай і халоднай, ані разу не затрымала на ім вачэй. Так, суха прабягала позіркам. / ад срэбна-
га дня і ад яе халоднасці ў душы нараджаўся нейкі лікуючы адчай».
Часам цяжка было зразумець, гульня гэта з яе боку ці проста жаданне ўцячы ад кахання. На адной з лекцый Горава расказала слухачам нібыта абстрактную гісторыю, а фактычна прысвечаную іхузаемаадносінам: «Вось я, напрыклад, чытала нядаўна раман. Ён — амерыканскі мастак. Яна — псіхіятр з Парыжа. Пакахалі. Так, як рэдка бывае. Што рабіць яму без скалістых гор, без узараных прэрый, без мамантавых дрэў? / што рабіць ёй без Парыжа, без клінікі, без справы свайго жыцця? I, як ні стараюцца, каханне гіне, бо кожны не можа дараваць другому нежадання ахвяраваць сабой».
3 ліста Ю. Гальперыну 21 снежня 1959 года: «Нас очень разделяет работа, крепко прнзываюшая ее к Москве... но все это не важно, еслн она меня любнт».
Пра ролю Молевай у жыцці Караткевіча кажуць нават дробязі.
«Ён апрануты быў не па модзе / на адзенне менш за ўсё глядзеў, — узгадваў Валянцін Кравец. — Штаны вечна былі непрасаваныя. Прасавала яму штаны мама, а часам яны проста пад матрацам ляжалі. Трэба сказаць, што ён ніколі не быў франтам. А тут прыехаўз Масквы, калі ён закахаўся ў Молеву. З’явіўся ў клятчастым модным паліто, у бэрэце. Карацей, Воўку было не пазнаць».
У рамане пасля лекцый Горава і Грынкевіч накіраваліся на выстаўку, а потым у заснежаную зону адпачынку. Дазволю сабетры цытаты з рамана: «Менаві-
та таму падаў ёй зялёную літоўскую хустку / футрачку, а потым выйшаў з ёю на сляпуча белы снег, які яшчэ не паспелі запляміць сятчатымі слядамі галёш.
— А на мне гэтая хустка. Я не хацела сёння ісці з вамі.
— А што хустка?
— Дыяў ёй на матрошку падобная.
<„,>
А дрэвы былі заснежаныя. / ён моцна патрос за сук клёна, пад якім яны ішлі. Іскрамётны, трохі нават звонкі снег сухім пылам пасыпаўся на іх з галін.
<„.>
— Ведаеце, чаго не хапае на гэтых сініх дрэвах?
— Ведаю. Снегіра. Чырвонай іскры».
А цяпер урывак з ліста Уладзіміра Караткевіча ад 7 студзеня 1960 года: «Мне нужны вашн нзумнтельные серые глаза, ваша улыбка, вашн “матрёшкнны волосы” под платком, мне нужна ваша любовь ко мне н моя бесконечная любовь к вам. <...> Для меня сейчас хорош снег только потому, что его можно отряхнуть на вас н на себя с веткн, хорош снегнрь, потому что вы нх любнте, хороша луна только потому, что, — помннте? — когда мы ехалн нз Загорска, она, как на воде, проложнла дорожку на льду пруда. Н кругом былн чёрные снлуэты верб, a no этой лунной дорожке скользнлн тенн мальчншек».
У рамане ў той дзень Горава паведаміла Андрэю, што «ўчора я чамусьці дала згоду на аперацыю. Мне раптам вельмі захацелася жыць. He ведаю чаму. У студзені еду ў міжнародны шпіталь, у Вену. Калі не
паеду — абяцаюць годжыцця». Гэты факт пацвярджае цытата з ліста Караткевіча да Молевай ад 2 студзеня 1960 года: «Вот н Новый год прошел. Н скоро вы вернетесь пз Женевы. Боже мой, хоть бы только у вас все удачно вышло с Веной».
Наступныя сцэна «Леанідаў...» найбольш трапяткая і лірычная — гэта эпізод першай блізкасці герояў. Якраз у той жа час, 21 снежня 1959 года У. Караткевіч напісаў Ю. Гальперыну: «Н наконец, та, о которой я тебе пнсал, прпзналась мне, что любнт меня» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 38-39). Пазней Караткевіч прызнаецца ў лісце да Ераніма Стулпана, што гэтыя падзеі адбываліся «позже, чем опнсано мной. Но я ведь роман пншу, а не дневннк монх отношеннй с нею» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 23).
У рамане ў той дзень Ірына кажа Андрэю: «Калі б умяне, хоць пяць год... Пайшла б недумаючы, адразу». А вось цытата з ліста пісьменніка да Янкі Брыля, датаванага 29 лютага 1960 года: «I гэты чалавекхоча быць са мной. Я ведаю гэта, і не толькі са слоў. I ніколі са мною не будзе менавіта з гэтай прычыны. He хоча, каб мне было дрэнна. Сказала: “Каб я ведала, што мне далі тры гады — не было б нават слова супраць гэтага. А пакінуць цябе праз месяц, — я не магу, не трэба". <...> А я без адзінага слова падзяліў бь/ з ёю ўсё, усе гады, што мне дадзены. У другіх ёсць справа, ёсць сваё жыццё. А мне ўсё гэта непатрэбна».
У той вечар Горава «раптам прыўзнялася.
— Абяцай мне, што ніколі не здымеш са сценкі майго падарунка.
— Абяцаю.
— Я табе падару рэпрадукцыю "Венеры” Бацічэлі. Усе кажуць, што гэта я... Праўда ж, гэта можна?.. Што б ні здарылася потым — гэта ж толькі фрагмент карціны».
Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра ўзгаданую вышэй калекцыю. Тое, што гэты эпізод не фантазія, сведчаць цытаты з ліста Караткевіча да Гальперына ад 21 снежня 1959 года: «Еслн хочешь знать — какова ее наружность — посмотрн на лнцо мадонны Боттнчеллн. Это почтн точный ее портрет»; (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 38-39), — і да самой Молевай ад 7 студзеня 1960 года: «А от вас все еш,е нет нн строчкн, нн, хотя бы, Боттнчеллн».
Нядоўгае шчасце
«Сустрэліся перад самым ад’ездам. <...>
Шляхі абаіх ужо з заўтрашняга дня, / на цэлых паўтара месяца, разыходзіліся. Яго чакалі снягі, сум і ўтрапёная праца, сапраўдны бой, у якім ён павінен будзе выйграць яе, ды яшчэ страшэнная трывога за тое, небяспечнае, што яе чакала. Ён верыўулепшае, але задушыць гэтую трывогу не мог» («Леаніды не вернуцца да Зямлі»).
«Дедо решнтся окончательно в феврале», — пісаў Караткевіч Ю. Гальперыну 21 снежня 1959 года.
У рамане Грынкевіч пачаў працу без адпачынку. «Андрэй уставаўу шэсць гадзін раніцы, калі ў гарадку гарэлі толькі рэдкія агні і ранішні снег вішчаў пад лыжамі. 3 адхону на дняпроўскі лёд, потым на стромы адхон процілеглага берага. Праз дзесяць хвілін ужо
не хочацца спаць, знікае некуды свінцовы цяжар стомы. Лыжы бягуць па зарэчных палях, перасякаючы ваўчыныя сляды і хітрыя зайцавы петлі.