«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча літаратуразнаўчае даследаванне Дзяніс Марціновіч

«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча

літаратуразнаўчае даследаванне
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Звязда
Памер: 144с.
Мінск 2021
31.12 МБ
У абодвух творах галоўны герой расказвае казку («Штрафную за гэта цябе, Уладзік, на якую-небудзь казку» — у адным творы; і «Андрэй, казку» — у другім), ды не абы-якую, а менавіта пра вужыную каралеву. I там, і там! I далей эпізод з усё той жа рыбалкі.
«У снягах драмае вясна» распавядае наступнае: «Яны адышлі берагам... і зараз павольна плылі да заток... Цёмна-блакітная вада, іўгэтай вадзе светла-блакітныя рукі Алёнкі. Яна плыве нявольным брасам. Вось ён дагнаўяе». А цяпер «Леаніды...»: «Алёнка асцярожна зайшла ў ваду і паплыла. Плыла брасам, прыўзняўшы над паверхняй закінутую галоўку. Ён плыў поруч...»
На маю думку, апісаныя Караткевічам эпізоды адбыліся з кіеўскай «Алёнкай», бо аповесць была створана раней, чым раман. Чаму ж Караткевіч дазволіў сабе запазычанні? Напэўна, аўтар не рызыкнуў друкаваць «У снягах драмае вясна». А таму вырашыў скарыстацца асобнымі фрагментамі ў новым творы. Тым больш расказаная гісторыя працягвала хваляваць яго.
Хто яна, Святлана?
Другое пытанне датычыцца асобы, пра якую ішла гаворка. Спярша атрымалася высветліць яе ініцыялы — С. М. Акрамя згадкі ў лісце да Ю. Гальперына (гл. вышэй) існуюць іншыя факты. Верш «Матчына душа», які даў назву першай кнізе Караткевіча, відаць, пачаў пісацца ў ліпені 1954 года. Бо менавіта гэтым часам датуецца аўтограф на рускай мове «Ты теперь у теплого моря» с прысвячэннем «С. М.-к», які знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У БДАМЛМ захоўваецца беларускамоўны аўтограф пад назвай «Прадмова да песні. Прысвячаю С. М.», які датаваны прыкладна 1955 годам. Пэўны час мяне не пакідала думка, што пад ініцыяламі «С. М.»хаваецца Муза Сняжко, аднакурсніца Караткевіча па Кіеўскім універсітэце. Але цяпер можна ўпэўнена адкінуць гэтую версію. Нават калі пасунуць убокускосныя акалічнасці (неадпаведнасць першаму скарачэнню — «С. М.-к», а таксама традыцыя спярша скарачаць імя, а не прозвішча: Муза Сняжко, а не Сняжко Муза), застаецца галоўны аргумент: пасля заканчэння ўніверсітэта Муза Яўгенаўна некаторы час працавала ва Украіне, а потым перабралася разам з мужам Эрыкам Іванавічам у Архангельскую вобласць. Пасля вярнулася на Радзіму. Нагадаю, што абранніка С. М. звалі Міхаіл.
Існуе некалькі аргументаў на карысць таго, што дзяўчына мела імя Святлана. Перш за ўсё менавіта такі чалавек узгадваецца ў адным з лістоў Караткевіча да Гальперына (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 11.
Арк. 13). У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ захоўваецца цыдулка да Уладзіміра ад невядомай нам Святланы (гл. вышэй). Але галоўны аргумент — цытаваны вышэй невялікі ліст, дзе ідзе размова пра Святлану М. На жаль, пакуль няма пэўнай інфармацыі, якая б дазволіла дакладна ідэнтыфікаваць асобу дзяўчыны, якую кахаў Уладзімір Караткевіч. Найбольш просты шлях — знайсці спісы выпускнікоў, якія ў сярэдзіне 1950-х гадоў закончылі кіеўскія ВНУ, і суаднесці іх з імем і скарачэннем прозвішча. Будзем спадзявацца, што збор дакладных звестак застанецца справай часу.
Роля Святланы ў творчасці Караткевіча
Як жа ацэньваў ролю Святланы ў сваім лёсе сам пісьменнік? 23 лютага 1957 года ён пісаў Ю. Гальперыну: «Я все же благословляю эту вздорную н, возможно, чуждую мне по взглядам девочку. Что в нас было двонх такое, что редко светнт друг другу в мужчмне н женіцнне. Ну ты сам поннмаешь, мог бы я на Марсе жнть, она в XIII веке. Нет, встретнлнсь; оказывается, встретнться это еше не все» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 7).
Святлана вельмі моцна паўплывала на творчы лёс пісьменніка. Так, ён пісаў і раней. Здольнасці, якія потым перараслі ў талент, праявіліся ў яго яшчэ ў дзяцінстве. Але мяркую, што менавіта тыя рамантычныя пачуцці і перажыванні, узрушэнні і тое нешчаслівае каханне сталі аднымі з фактараў, якія прывялі Уладзіміра Караткевіча ў літаратуру. Ды і пісаць свой
першы сур’ёзны твор «У снягах драмае вясна» ён пачаў не толькі, каб увасобіць атмасферу часу, але і для таго, каб зноў перажыць былыя пачуцці.
На першы погляд можа падацца, што ў гісторыі літаратуры Святлана хоць і застанецца, але не як гераіня першага плана. Так, менавіта яе вобраз паўплываў на агульную танальнасць зборніка «Матчына душа», якому ўласцівыя элегічнасць і светлы сум (тады як у наступным зборніку «Вячэрнія ветразі» яны саступаюць месца трагізму і надрыву). Але калі звярнуцца да прозы, дык сапраўды, «Ідылія ў духу Вато» — толькі адно з апавяданняў нашага класіка; «Леаніды...» — таленавіта напісаны раман, але па сваёй значнасці ён саступае такім творчым дасягненням аўтара, як «Каласы пад сярпом тваім» і «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». «У снягах драмае вясна» — першы твор Караткевіча, прадвесне яго вядомасці і славы. Але толькі прадвесне. А ў літаратуры, на жаль, застаюцца толькі адзінкавыя шэдэўры. А цяпер у сваіх разважаннях мы адыдзем крыху ўбок. Напэўна, яшчэ са школьных часоў кожны ведае, які ўплыў аказала Марыя Раеўская (будучая Валконская) на рускага пісьменніка Пушкіна. Навукоўцы не пакінулі гэты факт па-за ўвагай, і ў кнігах, прысвечаных гэтай тэме, я натрапіў на вельмі цікавыя факты. Адзін з даследчыкаў творчасці паэта прывёў імёны гераінь некаторых яго твораў. У «Бахчысарайскім фантане» — гэта Марыя, у вершы «Фантану Бахчысарайскага палаца» — таксама ІУІарыя, у паэме «Палтава» — Марыя Качубей, у няскончаным «Рамане
ў лістах» — Машанька, у «Мяцелі» — Марыя Гаўрылаўна Р***, у «Стрэле» — Маша Б***, у «Рамане на Каўказскіх водах» — Маша Томская, у «Капітанскай дачцэ» — Марыя Іванаўна Міронава. Ніводнае жаночае імя не сустракаецца ў творах Пушкіна часцей за гэта.
Вядома, правесці прамую аналогію з Караткевічам немагчыма. Жаночых імёнаў у яго творах безліч: Алёнка і Нонка, Ірына, Майка і Гелена, Анея і Марыя Магдаліна. Але паспрабуем падысці да гэтых роздумаў з іншага боку.
Жаночыя вобразы Караткевіча ўяўляюць пэўную таямніцу для даследчыкаў. Сярод навукоўцаў існуе меркаванне, што глыбіня раскрыцця іх характараў і псіхалогіі паводзін значна адрозніваецца ад мужчынскіх, а калі быць дакладным, нават саступае ў сваёй канкрэтнасці і дэталёвасці абмалёўкі. Найбольш паказальны прыклад — Анея, каханая Юрася Братчыка ў творы «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Нягледзячы на агульны рамантычны абрыс, калі гераіня аказваецца ў цэнтры жарсцей, Анея ўвогуле падобная да нейкага прывіду, які лётае ў паветры, амаль не дакранаючыся да зямлі.
Апаненты прыводзяць пэўныя аргументы. Па-першае, такое адлюстраванне галоўных гераінь дыктуецца кантэкстам твора (побач з магутнай постаццю цэнтральнага персанажа гераіня павінна знаходзіцца крыху на другім плане). Па-другое, а хто сказаў, што ў Караткевіча не атрымоўваюцца жаночыя вобразы? Узяць хоць бы Гелену Карыцкую ў «Каласах...»,
Марыю Магдаліну ў рамане «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», Ірыну Горавуў «Леанідах...». Па-майстэрску выпісаным характарам гэтых жанчын магла б пазайздросціць большасць празаікаў.
Але дадам ад сябе вельмі важную дэталь. Гэта не тыя асобы, якіх кахае галоўны герой (Ірына Горава тут, хутчэй, выключэнне). Ён паважае такую гераіню як моцнага чалавека і нават сімпатызуе ёй. Яна разумее яго лепш за іншых. Але ў выніку герой сыходзіць ад яе да незямной, але каханай і вернай жанчыны. Слова «вернай» ужыта не проста так. Пасля сумных падзей 1957 года такая якасць характару мела для Караткевіча надзвычай важнае значэнне. Дык, можа, гэтым і тлумачыцца сітуацыя з жаночымі персанажамі ў творах Караткевіча? Ніхто не будзе спрачацца, што ў вобразах галоўных герояў увасоблена шмат ад запаветных думак, светлых і горкіх пачуццяў, шмат ад перажытага на яве, у рэальным жыцці самімі пісьменнікамі. Магчыма, у нечым галоўныя персанажы кніг — гэта яны самі, такія, якімі сябе бачаць і ўспрымаюць. I не толькі тады, калі гаворка ідзе пра аўтабіяграфічныя творы. Нават калі дзеянне адбываецца ў мінулым, творца можа атаясамліваць галоўнага героя і сябе.
Усё вышэйсказанае ў поўнай меры датычыць Уладзіміра Караткевіча. Гэта ён шукаў дзікае паляванне, ён браў удзел у падрыхтоўцы да паўстання 1863 года. Гэта ён вёў свой народ па хлеб на Гародню і разам з Юрасём Братчыкам апантана шукаў сваю Радзіму. Усё жыццё...
I галоўную гераіню сваіх твораў ён таксама сустракаў у рэальнасці. I як Пушкін доўга-доўга не мог забыць Марыю Раеўскую, так і Караткевіч не мог, думаю, забыць сваю каханую. Бадай, усе жанчыны, якімі захапляўся Уладзімір Сямёнавіч, па-свойму паўплывалі на яго лёс. Але менавіта Святлана і Ніна Молева (пра апошнюю гл. далей) найбольш змянілі пісьменніка. У выніку іх уплыву ён стаў іншым чалавекам. Інакш кажучы, без іх Караткевіч ніколі не стаў бы Караткевічам.
Шэраг гераінь пісьменніка надзвычай падобныя да Святланы. Дакладней, да яе вобраза, які пераўтварыўся ў Алёнку. Параўнайце Майку з «Каласоў...», Анею з рамана «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» і Алёнку. He сумняюся, знойдзеце шмат падобных рыс. Але самае галоўнае, што яны былі вернымі
і,	у адрозненне ад Святланы, не здрадзілі ні Юрасю Братчыку, ні Алесю Загорскаму.
Тыя горыч і скруха, тыя памылкі, якія здарыліся ў рэальным жыцці, не перанесліся ў літаратуру, а разам з ёй — і ў вечнасць. I таму Алёнка са «Снягоў...» засталася з «пушыстымі валасамі над чыстым ілбом, міндалевіднымі сінімі вачыма, маленькім прамым носам, трошкі велікаватай ніжняй губкай, тонкай, дзіцячай яшчэ шыяй»; з «агульным выразам чагосыці дзіцячага, нясмелага / разам з тым хітрага». I калі ты сустрэнеш у наш час на вуліцы яе ўнучку, дык пастарайся не паўтараць памылак сярэдзіны мінулага стагоддзя. Магчыма, тады вясна, што драмала ў снягах, прачнецца і ўсміхнецца табе...
Частка 2. У Маскве
Раіса
У 1958 годзе Караткевіч перабраўся ў Маскву, дзе паступіў на Вышэйшыя літаратурныя курсы, створаныя пры Літаратурным інстытуце. Заняткі адбываліся на Цвярскім бульвары ў будынку былой гарадской сядзібы XVIII стагоддзя, дзе ў 1812 годзе нарадзіўся Аляксандр Герцэн. Цікава, што гэты ж дом узнаўляецца Булгакавым у рамане «Майстар і Маргарыта» як Дом Грыбаедава, дзе размясціўся МАССАЛІТ.
Гэтаму перыяду прысвечаны раман Уладзіміра Караткевіча «Леаніды не вернуцца да Зямлі». Яго маскоўскія старонкі пачынаюцца з сітуацыі, калі галоўны герой, Андрэй Грынкевіч (спісаны з самога Караткевіча), сустракаецца з Марыяй Крат. Апошнім часам у літаратуразнаўчых артыкулах, прысвечаных пісьменніку, адкрыта гаворыцца пра галоўнага прататыпа гераіні. Гэта чачэнская паэтэса Раіса Ахматава. Пра іх узаемаадносіны пісаў сам Караткевіч, напрыклад у лісце з Оршы ад 11 студзеня 1959 года сябру па курсах латышскаму пісьменніку Ераніму Стулпану: «Очень скучаю по Москве, no Рансе, по всей нашей компаннн. Как все-такн хорошо у нас. Н как мы будем после двух лет расставаться — не поннмаю» (АРКіР. Ф. 11. Bon. 1. Адз. зах. 276. Арк. 1). 9 красавіка таго ж года ў лісце Ю. Гальперыну: «Ведь ясно же каждому, что у меня с Руан» (так ён назы-