«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча
літаратуразнаўчае даследаванне
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Звязда
Памер: 144с.
Мінск 2021
ваў Р. Ахматаву ў перапісцы. — Д. М.; БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 20). Пра гэта ж сцвярджаецца ў публікацыі «Комсомольской правды в Белорусснн» ад 30 ліпеня 2009 года («Короткевнч встречался с чеченкой-поэтессой»), ёсць празрысты намёк ва ўспамінах Ніны Молевай, выкладчыцы Вышэйшых літаратурных курсаў («за первым столом неразлучная пара Владнмнр Короткевнч н красавнца чеченка Ранса Ахматова. Обтая снмпатня была на стороне Pan Ахматовой: народ, депортнрованный в Снбнрь не за преступлення — за простую этннческую прннадлежность. Всегда нсполненный горечн взгляд н отчаянная прнвязанность к сыну, который звал В. Короткевнча отцом н дожндался окончання занятнй его н матерн в саднке Антературного ^нcт^тyтa. В памят^ осталось даже нмя затравленного обстоятельствамн малыша: Марат»), Дарэчы, менавіта сыну прысвечаны зборнік Раісы «Нду к тебе» (М., 1960), а таксама шэраг вершаў.
У ліставанні з Ю. Гальперыным таксама згадваецца сын Р. Ахматавай: «Вось сын у яе цудоўны. Як прыязджае — цэлымі днямі з ім дурэў бы... Зіркаты такі, вясёлы. I мяне вельмі любіць. Каб можна было, — узяў бы аднаго сына, без яе». У «Леанідах...» Андрэй Грынкевіч кажа, што «сын у яе (Марыі. — Д. М.) добры». А калі яго сябра Вайвадс кідае рэпліку: «Свайго завесці трэба», — дык Андрэй адказвае: «А ты не думаў, што заводзіць сына ад чалавека, якога не кахаеш, свінства».
Раіса Ахматава нарадзілася на два гады раней за Уладзіміра Караткевіча, у 1928 годзе ў Грозным у сям’і шаўца. У 1944-м, калі будучая паэтэса заканчвала дзявяты клас, яе разам з сям’ёй выслалі ў Казахстан. Такі лёс напаткаў каля 500 тысяч чачэнцаў за «супрацоўніцтва» з немцамі. Як спецпасяленка Раіса працавала ў калгасе. Потым закончыла педагагічнае вучылішча і выкладала ў школе. У 1953 годзе пачала выступаць удрукуз вершамі, нарысамі, апавяданнямі.
Як толькі з’явілася магчымасць, Раіса вярнулася на радзіму. Гэта адбылося ў 1956 годзе, а ў 1958-м у Ахматавай выйшла першая кніга — «Республмка родная». Неўзабаве Раісу накіравалі на вучобуў Маскву на Вышэйшыя літаратурныя курсы, дзе яна пазнаёмілася з Караткевічам.
«Што звяло? — разважае ў рамане «Леаніды не вернуцца да Зямлі» галоўны герой. — Шкадаванне да яе, чыё жыццё склалася так няўдала, любоў да яе сына, цудоўнага маленькага чалавечка... Ну, яшчэ абыякавасць да таго, з кім ідзеш. Таму што з усімі аднолькава... I яшчэ боязь пустэчы поруч з сабой».
Хто быў мужам Раісы Ахматавай і бацькам MapaTa, невядома. У кнізе «Трудная любовь», якая выйшла ў 1963 годзе ў Маскве, аўтарка пазначана як Ахматава (Ібраева). Магчыма, менавіта гэта было яе прозвішча па мужу.
У «Леанідах...» адносіны паміж Андрэем і Марыяй ускладняюцца з-за беспадстаўнай рэўнасці гераіні. «Дрэнна толькі, што апошнім часам яна яго бязглузда, па-дурному раўнуе. Дарэмна. He паграшыў пакуль што 54
ні ўчынкам, ні позіркам. Жанчыны, наогул, бываюць дурнымі ў рэўнасці: не ведаюць, што калі мужчыну ўвесь час беспадстаўна раўнаваць, то ён нарэшце можа сапраўды пусціцца ва ўсе цяжкія грахі — “калі ўжо раўнуюць, дык няхай хоць недарэмна”. Вось і гэта: пачала з жартоўнай рэўнасці, потым уцягнулася, і зараз ёй сапраўды здаецца, што кожная сустрэчная жанчына толькі і думае, каб зрабіць замах на мяне».
Між тым усё пачалося з жарту. 7 мая 1959 года У. Караткевіч пісаў Ю. Гальперыну пра гэты эпізод: «Чего не люблю в людях — навязчнвостн. Cue качество н возбуднло подозренйя Р. (я ее навязчнвость не замечал н, будь я одмн, был бы даже рад). Но хватнт. Твое замечанне о том, что “недоверне, не появнсь оно сегодня, а появнлось бы завтра по какому-лнбо другому поводу”, глубоко справедлнво. Я знаю, что это так н сделал свон выводы (падкрэслена У. Караткевічам. — Д. М.).
Началось все с того, что Р. u ее соседка, сндя в компаннп Н. (Іны — маскоўскай знаёмай У. Караткевіча. — Д. М.) u еіце одного сводочеватого парня, пару раз весьма прозрачно намекнулн на недопустймость такого поведення. Кажется, Н не поняла, а я потом этнм сестрам-разбойннцам дал хорошую головомойку, — лучшей онн за всю жйзнь не получалн. Вежлнвость с моей стороны была нстолкована нмн как нечто большее, — н вот началось.
Мнлый друг, я страшно люблю свободу, даже от будуіцей жены буду требовать ее в достаточной степенн (не злоупотребляя ею, конечно), но еслн меня
будут глупо ревновать, сковывать, стремнться создать вокруг меня зону пустынн — развод» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 23, 23 адв.),
Неўзабаве Караткевіч закахаўся ў сваю выкладчыцу Ніну Молеву, таму яго адносіны з Р. Ахматавай былі непрацяглымі (яны могуць быць прыкладна датаваныя 1958-1959 гадамі). Зрэшты, не зусім справядліва ацэньваць узаемаадносіны Раісы і Уладзіміра, грунтуючыся толькі на думках апошняга. Але Р. Ахматава не пакінула ўспамінаў.
Магчыма, варта звярнуцца да вершаў паэтэсы таго перыяду? 3 аднаго боку, усе яны прасякнуты каханнем. 3 другога — няма ніякіх адсылак да рэальных асоб. Аднак, мяркую, адзін з твораў якраз можа быць прысвечаны Караткевічу. Зноў звернемся да кнігі «Трудная любовь». Яна з’явілася ў 1963 годзе. Але, улічваючы факт, што выданне складаецца з перакладаў, арыгінальныя творы відавочна былі напісаны раней. Працытуем адзін з вершаў цалкам:
Пусть будет так:
He обо мне ты пншешь, Пусть каждая строка твоя — 0 ней.
Ты моего дыханмя He слышмшь, Ты глаз монх
He вндяшь столько дней.
Ho тень моя
У твоего порога Все бьется, Как у берега прмбой. Пусть я одна.
Но я не одннока: Я теньтвоя,
Н я всегда с тобой».
Падставай для атаясамлення лірычнага героя твора з Караткевічам стала фраза «...не обо мне ты пншешь, / Пусть каждая строка твоя — / 0 ней». Гаворка відавочна ідзе пра паэта. Тым больш Раіса ведала Ніну Молеву. Зрэшты, гэта пакультолькі версія.
У далейшым Раіса Ахматава стала самай вядомай чачэнскай пісьменніцай савецкай эпохі. Доўгі час яна ўзначальвала Саюз пісьменнікаў Чачэна-Інгушскай АССР (1961-1983), а таксама Вярхоўны Савет рэспублікі (1963-1985), атрымала званне народнай пісьменніцы (1977). Памерла ў 1992 годзе. Шэраг даследчыкаў мяркуюць, што поўны архіў яе твораў, які складаў болыв за 600 тэчак, быў знішчаны падчас Першай чачэнскай вайны. Той жа думкі прытрымліваецца і чачэнскі пісьменнік К. Ібрагімаў, які цяпер узначальвае Саюз пісьменнікаў рэспублікі. У лісце да аўтара гэтых радкоў ён напісаў: «...на вялікі жаль, усё, што захоўвалася ў асабістым архіве Раісы Салтмурадаўны, знішчана вынікамі вядомых і Вам падзей у гады баявых дзеянняў на тэрыторыі нашай рэспублікі. Навату блізкіх ёй людзей (нявестка, якая стала бежанкай) нічога не захавалася».
Цікава, што на працягу жыцця Раіса, відаць, працягвала пэўныя стасункі з суперніцай. У адной з публікацый К. Ібрагімаўузгадваў пра сустрэчуз Н. Молевай. Тая «распавяла, што на пачатку 90-х гадоў Р. Ахматава прыехала да яе і прывезла на захоўванне дыван, сказаўшы, што ў рэспубліцы пачынаюцца смутныя часы. Дыван незвычайны. Ён належаў імаму Шамілю. Папрасіла захаваць яго» (Н. Молева паклала дыван, які датаваўся XI стагоддзем, у банкаўскую скрыню, занесла ў каталог, а пазней вярнула яго ў Чачню). Зразумела, што такі візіт быў бы немагчымы, калі б былыя суперніцы не падтрымлівалі пэўныхя адносін на працягу ранейшых гадоў. Але ў тыя часы Р. Ахматавай і Н. Молевай ужо не было каго дзяліць. Зрэшты, праз гады, у2009-м, Ніна Міхайлаўна напісала артыкул для газеты «Лкгературная Россня», дзе назвала Раісу «жонкай» Караткевіча. Што гэта: канстатацыя грамадзянскага шлюбу, дробная жаночая помста ці спроба адвесці ўвагу ад сябе? Магчыма, наступны раздзел дапаможа адказаць на пытанне.
Hina, afio \)аадушір КараткеЬіч
і Hina Mouefia
Рэканструкцыя адносін
Постаць Ніны Міхайлаўны Молевай, доктара гістарычных навук і кандыдата мастацтвазнаўства, аўтара шэрагу навуковых і мастацкіх твораў, добра вядо-
мая ў Беларусі. У 1958-1960 гадах яна выкладала гісторыю мастацтваў, дакладней «Псіхалогію стварэння мастацкага твора (на матэрыяле гісторыі сусветнага мастацтва)» на Вышэйшых літаратурных курсах у Маскве, дзе вучыўся Уладзімір Караткевіч. Агульнапрызнана, што Н. Молева стала прататыпам Ірыны Горавай у рамане пісьменніка «Нельга забыць». Тым не менш і цяпер гісторыя іх узаемаадносін з’яўляецца таямніцай, якая патрабуе свайго тлумачэння.
Адзначым, што ні У. Караткевіч, ні Н. Молева ніколі не казалі адкрыта пра свае пачуцці. Больш за тое, у 2009 годзе Ніна Міхайлаўна казала ў інтэрв’ю газеце «Комсомольская правда в Белорусснм» наступнае:
«— Ннна Мнхайловна, в вас был влюблен Владммнр Короткевнч...
— Нн сном, нн духом! <...> Когда мне говорят о любвп Короткевнча ко мне, я всегда это слушаю с определенной неловкостью. Все, что я о нем знаю, это то, что может знать школьный учнтель о своем ученнке.
— Владнмнр Семеновнч прнзнавался вам в дюбвн? — Что вы! Это было просто нсключено.
— Но, говорят, нменно нз-за чувства к вам он не могдолго женнться.
— Конечно, мне, как дюбой женшнне, оченьлестно это слышать. Но не было ннкакнх лнчных отношеннй».
Меркаванне Ніны Міхайлаўны псіхалагічна зразумелае, бо ніхто не жадае выносіць на агульнае агляданне ўласныя душэўныя таямніцы даўніх часоў. Але яе інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці.
Частка мае падзагаловак «Рэканструкцыя адносін», паколькі ў ёй аб’яднаны розныя крыніцы. 3 аднаго боку, гэта шэсць лістоў пісьменніка да Н. Молевай, якія былі перададзены ёю ў Цэнтральны маскоўскі архіў-музей асабістых збораў (надрукаваны ў зборніку «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы» (Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010)). Перапіска У. Караткевіча з сябрам Юрыем Гальперыным (арыгіналы лістоў захоўваюцца ў БДАМЛМ) і Янкам Брылём (апублікавана ў 1990 годзе ў зборніку «Шляхам гадоў»). 3 другога — непасрэдна творчасць пісьменніка: раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», вершы і паэмы.
Нават улічваючы, што раман аўтабіяграфічны, узнікае пытанне: наколькі можна давяраць мастацкаму тэксту? Сам Караткевіч наўмысна пісаў у пачатку кнігі: «Усе імёны і падзеі ў гэтым рамане — выдуманыя. Усякае падабенства з рэальна існуючымі людзьміз’яўляецца выпадковым». Зрэшты, такія фразы звычайна змяшчаюцца, калі падабенства больш чым відавочнае. Асцярожны Анатоль Верабей адзначаў у кнізе «Абуджаная памяць», што «і персанажы твора, і мясціны, якія апісваў пісьменнік, пад уздзеяннем ягонай фантазіі набывалі сваё, самастойнае мастацкаежыццё». Каб разабрацца, якое значэннеў рамане маюць сапраўдныя падзеі і людзі, раздзел пабудаваны наступным чынам. Літаратурны фрагмент у рамане па магчымасці суадносіцца з цытатай эпісталярнай спадчыны. Але ў любым выпадку гэта праца з’яўляецца рэканструкцыяй, аўтарскай версіяй узаемаадносін