«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча
літаратуразнаўчае даследаванне
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Звязда
Памер: 144с.
Мінск 2021
Ты жыла ў такім прыстойным доме, Што ад «тону» млосна ўсім было. Канарэйкі вывеліся з моды, Але ўсё адно ў такіх дамах
«Стыль» пануе ўладна над «прыродай», А жывое выклікае жах.
Праўда, ёсць і новых густаў слова: Як бажок, як палкая любоў, Над раялем хмурыцца Бетховен.
Граюць «Лунную» з адметным смакам, Граюць так, што я, каб быў сабакам, Пысу ўзвёў да люстры і завыў.
Шкляначкі, імбрычкі — не адбіцца.
I варэннем сталі б частаваць.
Радзілі б з начальствам не сварыцца, He кахаць, не біцца, не палаць.
Жывяце як крот які падземны, Працы ўнікаеце і мар.
I сучаснасць вам не гул паэмы, А сухі і нудны цыркуляр.
Другая прычына вынікала з першай. Караткевіч сапсаваў свае адносіны з начальствам і не меў вялікіх кар’ерных перспектыў. «Д я обострнл co всемн отношення, высек стнхамн многнх начальннков нз уннверснтета. Я не жалею, но не стонлн онн такой моей жертвы» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4). У паэме «Ліста нямае» Караткевіч прызнаваўся:
Юрысты, я вас не любіў ніколі
Яна памятае, як вершам вольным
Я жартам іх абсмяяў калісь.
Далей у паэме прыводзіцца сам жарт (магчыма, ён сапраўды меў месца). Напрыклад, у ім сустракаюцца наступныя радкі:
А ён табе: «Дык па сто другой
Вас, значыцца, і запрыходуем».
Iпойдзеш
ты
на турэмныя сходы, Быццам ты
не Валодзя зусім, а злодзей.
He цяжка ўявіць, якую рэакцыю маглі выклікаць такія радкі ў правільнай савецкай сям’і, ды яшчэ ў сталінскія часы.
Па-трэцяе, паміж Уладзімірам і Святланай адбыўся канфлікт.
У паэме «Ліста нямае» ён апісаны наступным чынам:
Сябра быўу мяне, прыгожы, вясёлы...
Трохі з’едлівы, праўда, — французскай школы...
У яго між зубоў варушылася джала, Што зрабіла б гонар і сатане: Быў паклёп, як хуткі ўдар кінжала, Быў паклёп, як атрута ў добрым віне. Я даведаўся, быццам «э-э... нейкая пара...», Быццам «э-э... насіць табе ў сэрцы рубец». 0 каханая, нельга сказаць і зараз, Што за бруд яны шпурнулі ў цябе: Мы б, вядома, і самі ва ўсім разабраліся, Але гэтыя людзі з ходу ў галоп I пра мяне бессаромна сказалі, Быццам я навёў на цябе паклёп, А пасля сказалі, што друг мой любы Атрымаў на гэтым нейкі барыш.
I адзін аднаму мы набілі зубы, I на нашай дружбе паставілі крыж. А каханай, шчасцю майму і ropy, Ў сэрцы раптам адчуўшы жорсткасці лёд, Я сказаў такое, што нават сорам I прыпомніць гэта праз некалькі год.
У лісце да Гальперына Караткевіч пісаў: «А тут еше помог друг н догадался пустнть между намн черную кошку. П была обндчнвость, м была космнческая, невероятная, страшная глупость» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4 адв.). А вось інфармацыя ў другім лісце: «Это была короткая нсторня: кончнлась тем, что нам насплетннчалн однн на одного, было много непрпятного, трагнческого. Ей было тем легче отвернуться от меня, что о моем отношеннн
к ней она не знала, в лучшем случае могла догадываться» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8 адв.).
У вершы «Юнацтва маё», што быў змешчаны ў кнізе «Быў. Ёсць. Буду», Уладзімір Караткевіч пісаў:
I развёў нас не леў і не востры кінжал, He вакзалаў далёкіх агні,
А гады пакут і няшчырых пахвал, Даносаў і брыдкай хлусні.
I ведаў паклёп, як сэрца крануць,
I нас аддзяліў сцяной,
I паверыла ты, і змяніла вясну На шаўкі, што знасіла даўно.
У згаданым ліставанні Уладзіміра захоўваецца недатаваная цыдулка Караткевіча да аднакурсніка, якога ён называе «сеньор» і «Мншка» (мы яшчэ вернемся да гэтага імя). Там ідзе гаворка пра нейкага Жэньку, праз якога Караткевіч пасварыўся з адрасатам (АРКІР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 35). Але ў аповесці «У снягах драмае вясна» Жэнькам завуць якраз сябра галоўнай гераіні, які раўнаваў Уладзіслава да Алёнкі! Больш за тое, у згаданым лісце Караткевіч піша: «Не знаю, что ты думаешь о Светлане М. — зол на нее. Пнсем нет н ннчего нет. Больше ногн моей не будеттам. <...>
Передавай ей спаснбо за небодьшое гостепрннмство, задобрые слова н прочее. He знаю, смог лн я за это хоть в малой степенн отплатмть стншкамн. Еслн нет— прншлю ее блокнот. Навязываться ннкому
не умею, да н не желаю. He нравятся мон стнхн — обойдусь, не нравнтся мое обіцество — не стану бывать. Я сам себе обідество, н мне в этом обшестве не бываетскучно» (АРКІР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 35-35 адв.).
У аповесці «У снягах драмае вясна» супраць Уладзіслава Берасневіча (чыім прататыпам, нагадаю, з’яўляецца сам Уладзімір Караткевіч) наладжваецца паказальны працэс з традыцыйнымі для таго часу абвінавачваннямі (дзеянне адбываецца ў 1952 годзе). Нагадаю таксама, што ў аповесці галоўнаму герою супрацьстаіць кар'ерыст Маркіч, які з’яўляецца камсамольскім сакратаром курса. У творы пра героя сцвярджаецца наступнае: «I хаця Маркіч гаварыў заўсёды правільныя словы — нейкай мяртвячынай аддавалі яны ў яго. Зусім была адна справа, калі гэтыя словы казала газета, і зусім другая — калі казаў Маркіч. Апранаўся ён франтавата, але меў нейкі сонны, быццам закансервіраваны яшчэ ў мінулым стагоддзі твар: халодныя, тытунёвага адцення вочы, вусны, складзеныя іжыцай, лоб вузкі, касы, з вялікімі залысінамі. / вяртлявая стройная постаць, і гарачая, мокрая далонь. Бр-р-р».
Цікава, што ў рэальнасці прататыпам такога непрыемнага героя магла выступаць... дзяўчына! У ліставанні Караткевіча з аднакурсніцай Таняй, што захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ, ідзе гаворка пра сітуацыю, калі студэнты мусяць у нядзелю ехаць у саўгас, хоць ва ўсіх маюцца іншыя планы (напрыклад, Таня збіраецца з сяброўкай у тэатр). 3 гэ-
тай нагоды узнікаюць згадкі пра асобу парторга Веранікі: «...какую пламенную речь пронзнесла Вероннка по этому поводу» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 65). Аднакурсніца піша Уладзіміру: «Но, Вова, ведь это очень злой, вредный человек, она готова устронть подлость в любое время. Кому бы то нн было» (АРКІР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 65 адв.). Аў іншай цыдулцы хтосьці піша Караткевічу, што да яго (яе) прыйшла «запнска, в которой ты говорншь о стремленнн В. властвовать над людьмн» (АРКІР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 99). Магчыма, менавіта асоба Веранікі паўплывала на распрацоўку вобраза Маркіча.
У апавяданні «Ідылія ў духу Вато», дзеянне якога адбываецца ў 1951-м, гераіня праз гады прызнаецца герою: «Я даведалася, што яныўзвялі на цябе паклёп, што гэта яны выжылі цябе з універсітэта. <.„> Гэта была вялізная подласць: наклеіць на цябе, такога добрага да людзей, той паршывы ярлык. Але ж ты памятаеш, які быў час? I я адхіснулася ад цябе, паверыла».
У даследчыкаў пакуль адсутнічае інфармацыя пра такія падзеі. He сустракаюцца яны і ў нешматлікіх успамінах кіеўскіх сяброў і знаёмых Караткевіча.
Магчыма, канфлікт адбыўся менавіта ў 1952-м. На карысць такой версіі сведчыць радокз вышэйзгаданай паэмы «Ліста нямае» («Пяць вялізных гадоў над зямлёю сплыло»), якая была скончана ў 1957 годзе. Акрамя таго, дзеянне аповесці «У снягах драмае вясна» якраз пачынаецца «ў канцы лютага тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят другога года».
Магчыма, Караткевіч, які паспяхова закончыў універсітэт у 1954-м, вырашыў абвастрыць канфлікт
і дадаць да яго грамадзянскія праблемы. Зрэшты, гэтае пытанне яшчэ патрабуе свайго вырашэння.
Пасля ўніверсітэта
А ў 1954-м будучы пісьменнік закончыў Кіеўскі ўніверсітэт і паехаў працаваць настаўнікам у вёску Лесавічы Тарашчанскага раёна Кіеўскай вобласці. Анатоль Верабей адносіць да гэтага года рускамоўны верш «Я молчу. Давным-давно забыл я...». У творы ёсць наступныя радкі:
Вон он, поезд, в дымке ясчезает...
От душм твоей меня увез.
Расставанье будет невеселым, Встреча вряд лп будет веселей... Впередн ж пока родные села М печаль велякая полей.
Апошняя цытата, хутчэй за ўсё, сведчыць, што Уладзімір наведаў Оршу пасля заканчэння ВНУ і перад ад’ездам у вёску. Увесь гэты час Караткевіч думае пра Святлану і піша для яе. Верш «Матчына душа», які даў назву першай кнізе паэта, відаць, узнік летам 1954 года. Бо менавіта гэтым часам датуецца аўтограф на рускай мове «Ты теперь у теплого моря» с прысвячэннем «С. IVl.-к» (датаваны 18 ліпеня 1954 года). Вядомы і больш позні беларускамоўны аўтограф пад назвай «Прадмова да песні» і з пазна-
кай «Прысвячаю С. М.», які А. Верабей датуе канцом верасня — снежнем 1955 года. Малады пісьменнік спадзяваўся скарыць сэрца дзяўчыны сваёй першай кнігай: «Почемуне остался, почему не убеднл, почему? Ждал все, вотявлюсь н брошу кннгу» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4 адв.). Сапраўды, старонкі «Матчынай душы» літаральна дыхаюць каханнем. Яго найлепшая любоўная лірыка прысвечана якраз Святлане:
Ёсць дробязі, што поўныя значэння: Каханне першае растопіць лёд I нават палавік у цёмных сенях Век памятны, як казкі першых год. Мо толькі для таго яно прыходзіць, Каб мы запамяталі на вякі, Як пахнуць рыбаю начныя воды, Як у траве мігаюць светлякі.
(«Зімняя элегія»)
Разважаючы пра гісторыі свайго кахання, Караткевіч пісаўулісце да Гальперына 7 студзеня 1955 года: «...э да ладно, чего толковать» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 11. Арк. 6 адв.). Такая ацэнка прынцыповая, бо ў іншых лістах будучы пісьменнік быў шчыры з сябрам і дзяліўся з ім сваімі сардэчнымі справамі. Таму, хутчэй за ўсё, утой часУладзімір яшчэ не меў ніякай пэўнай інфармацыі пра Святлану.
У любым выпадку паміж хлопцам і дзяўчынай каменным мурам стаялі былыя канфлікты. У вершы «РІней» Караткевіч пісаў:
2 Зак. 676
33
Я вдогонку песню посылаю, Может, хоть она догончт нас. Может, догоняя, поцелует Губ тепло, ресншды, холод век, Всю тебя, нзвечно дорогую, Но потерянную мной навек.
Здавалася, усё скончана...
Новая сустрэча
Нечакана ва Уладзіміра і дзяўчыны з’явіўся шанс усё пачаць спачатку. У паэме «Ліста нямае» Караткевіч пісаў:
Праляцелі гады, ад яе нечакана Прыляцела пісьмо праз асенні туман, I я адказаў, і заззяла світанне, I чакаю, Тры тыдні чакаю пісьма.
У вершы «Размова з Кіева-Пячэрскім сланом» са зборніка «Матчына душа» лірычны герой радасна паведамляе слану, сімвалу кіеўскага жыцця, што Мне яна напісала ліст.
У сэрцы зноўку парасткі даўніх надзей...
Зборнік быў выдадзены ў 1958 годзе. Відавочна, што ліст быў атрыманы за год ці два да таго. Чым не сувязь са згаданымі падзеямі? Можа, яны і сталі эмацыйным штуршком для напісання апошніх, ап-