• Газеты, часопісы і г.д.
  • «Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча літаратуразнаўчае даследаванне Дзяніс Марціновіч

    «Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча

    літаратуразнаўчае даследаванне
    Дзяніс Марціновіч

    Выдавец: Звязда
    Памер: 144с.
    Мінск 2021
    31.12 МБ
    паміж У. Караткевічам і Н. Молевай. Таму перанясёмся на паўстагоддзя ў мінулае, у Маскву часоў «адлігі». На календары — канец 1950-х гадоў...
    «Любая, помніш? Была вясна...»
    Восенню 1958 года, у самым пачатку навучання слухачам прапанавалі курс па гісторыі мастацтва. У якасці лектара быў запрошаны вядомы мастацтвазнаўца, правадзейны сябра Акадэміі мастацтваў СССР Міхаіл Алпатаў. Але аўдыторыя адмовілася ад такіх лекцый. Тады Алпатаў прапанаваў замест сябе ўчарашнюю аспірантку МДУ, кандыдата мастацтвазнаўства Ніну Молеву. «У тваіх гадах, — кажа Грынкевічу яго сябра латыш Яніс Вайвадс, — можа, на год ці два старэйшая. А выглядае такім дзяўчом». У рэальнасці Ніна Міхайлаўна нарадзілася ў 1925 годзе, за пяць гадоў да Караткевіча. Якой запомнілі Ірыну Гораву чытачы «Леанідаў...»? «Невялічкага росту, яна была вельмі худзенькая, але так падабраная, што нагадвала яму балерыну. Можа, гэтаму ўражанню дапамагала і клятчастая спадніца званочкам, і шэрая кофтачка з нейкага там нейлону. Вельмі худзенькая, як дзіцятка.
    Звычайны твар. Мяккія шэрыя вочы пад зламанымі бровамі, густыя вейкі. Валасы попельна-залацістыя, сабраныя на патыліцы ў вялізны вузел. I растрапаныя злёгку, аніяк не хочуць ляжаць у прычосцы. Такая растрэпка! Велікаваты, усмешлівы рот.
    Зубы не вельмі добрыя, але ўсмешка ўсё адно такая, што аж святлей стала. Вельмі прыгожыя ногі,
    вельмі прыгожыя рухі. / ўсё гарманічна — хоць малюй».
    Першае выступленне Молевай перад слухачамі курсаў адбылося ў кастрычніку 1958 года. Але Караткевіч тады быў захоплены Раісай Ахматавай і спачатку не звярнуў на Ніну Міхайлаўну ўвагі. А магчыма, як тое сцвярджаецца ў рамане, нават не адразу пачаў хадзіць на яе лекцыі.
    Якзгадвала Молева, абавязковай умовай выкладання была гісторыя. Але «нсторнческнх знаннй катастрофнческн не хватало, временн (н разрешення!) на нх пополненне тем более. В качестве выхода выезды всего курса по нсторнческнм местам. Автобус с авнацноннымн кресламн (Союз пнсателей, конечно, располагал такнмн). Самые дальнне (чтобы уложмться с раннего утра до полуночн) маршруты: Владнмнр, Кндекша, Суздаль, Ростов Велнкнй, Тула, Переславль Залесскнй, Дмнтров, Ярославль, десяткн маленькнх русскнх городков, усадеб, еш,е Сергнев Посад, Александров, Радонеж. A no путн рассказ об нсторнн, событнях, лнцах».
    У маі 1959 года слухачы паехалі на ўладзімірскую зямлю. У інтэрв’ю Ніны Міхайлаўны вандроўка выглядае досыць празаічна: «...он (Караткевіч. — Д. М.), как м многне его сокурсннкн, ко мне прншел еіде не сформнровавшямся человеком. Я вндела, что многое нз того, что я говорнла, буквально переворачнвало что-то в его душе. Он становнлся другнм.
    Вот прнмер. Я прнвезла ученнков к церквн Покрова на Нерлн, вокруг была ужасная грязь, нужно
    было долго ндтн пешком. Короткевнч н другме сказалн: “He пойдем! Horn нспачкаем". Я говорю: “Нет, пойдете, как мнденькне!” Онн пошлн. Я чнтала нм тексты, стоя возле храма XII века. Владнмнр слушал не моргая. Потом напнсал свое “Дзіва на Нерлі”».
    А вось як апісаў гэты эпізод пісьменнік у лісце Юрыю Гальперыну: «Теперь о Владнмнре. Я пережнл там снльнейшее (падкрэслена У. Караткевічам. — Д. М.) (говорю не преувелнчнвая) потрясенне в моей жнзнн. He мне тебе рассказывать, что такое Успенскнй н Дмнтрневскнй соборы, но, пожалуй, скажу пару сдов о Покрове-на-Нерлн. Я не вернл, что человек может плакать, глядя на зданне, н потому ставнл архнтектуру чуть ннже всех нскусств. Так вот, я ревел, брат. Позорно ревел, н не стыдмлся, н не стыжусь. Боже мой, это чудо, это Кнтеж, это всех людей душа, лучшнх людей... Нежная-нежная, чнстая-пречнстая. Как свечечка стройная. <...> Поннмаешь, это надо вндеть. Луга безграннчные, снне-зеленые, золотые, майскне. М она, бедная красавнца моя, стонт, как Аленушка, почтн окруженная водой. Н ннчего нет, бе/\ые стены да алтарный камень, да свет невесть откуда падает. Н львы-рельефы улыбаются с квадратных колонн. Н такая тншнна, такой мнр. Поннмаешь, тогда не прннято было преклонять в церквн колен, просто стоялн я молча молнлнсь. ЙІ я так же. Чуть не полетел под купол в столбе света.
    Поннмаешь, Юрка, это не экзальтнрованная слюнявость, но когда я подохну — мне будет легче сделать этот последннй шаг, потому что н дыханне Всеволо-
    да Бодьшое Гнездо, н дыханне тысяч, н мое маленькое средн н^x останется там, в этнх стенах. Хорошо, брат! Как вспомню о ней — сердце дрожнт от радостн» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 30, 31).
    Наведванне царквы на Нерлі не проста паўплывала на творцу. Яно перавярнула яго асабістае жыццё. Заўважым, што яшчэ раней У. Караткевіч развітаўся з Р. Ахматавай.
    Пасля наведвання царквы Уладзімір піша некалькі вершаў. Адзін з іх, «Дзіва на Нерлі» (датаваны 26 мая 1959 года), больш знакаміты. А вось на другі, «Цягнікі заспявалі, заплакалі», звяртае ўвагу не кожны:
    Дні нядаўнія, ясныя, любыя, Курганоў старажытных спакой, Кураслеп на лугах Багалюбава, Белы храм над Нерлю-ракой. Ці здалося мне, ці прыснілася, Што ў вясеннія гэтыя дні У вачахтваіх, шэрых, мілых, Больш было да мяне цеплыні.
    Ірына Горава, разважаў у рамане Андрэй Грынкевіч, «зусім не падабалася яму як жанчына. Але аднойчы ён на хвіліну даў сабе волю і спытаў, а што б ён, Андрэй, адчуў, каб яна знікла. I шчыра адказаў сам сабе, што гэта было б дрэнна. Непрыкметна ён проста прызвычаіўся, што кожны тыдзень будзе бачыць яе, чуць яе голас, сачыць за ходам яе думкі, смяяцца з яе жартаў.
    Ён разумеў, што яе лекцыі не проста лекцыі, што гэта яшчэ і нейкі новы, пакуль мала зразумелы для яго, погляд на жыццё, на яго колеры і гукі, на чалавечыя пачуцці, на мастака і мастацтва».
    Па сутнасці, выкладчыца адкрывала для Караткевіча раней невядомы, чароўны свет мастацтва, уласным прыкладам далучала да тысячагадовага вопыту і пошукаў чалавецтва. На двары буяла вясна, у душы і перад вачыма была яна. Уладзімір не мог не закахацца.
    Старонкікахання
    Каб зразумець сваё пачуццё, спатрэбілася яшчэ крыху часу.
    «На пачатку ліпеня (1959 года. — Д. М.) сябры раз’ехаліся па хатах. Андрэй пажыў тыдні тры дома, а потым скарыстаўся запрашэннем дзядзькі, па-паходнаму хутка сабраўся і раніцою наступнага дня ўжо выходзіў з цягніка на перон невялічкай станцыі». У рамане яна названа Сухадолам. У рэальнасці гэта Рагачоў, дзе жыў Ігар, дзядзька Караткевіча.
    У адзін з момантаў герой «раптам з неверагоднай яснасцю зразумеў, адкуль было тамленне.
    He хапала яе. He хапала гукаў яе голасу, не хапада растрапаных пасмачаў, шэрых рахманых вачэй, пяшчотнай выразнасці рухаў.
    He хапала да болю. Хоць крычы.
    “Што са мной?” — падумаў ён.
    / раптоўна падмываючая хваля радасці ахапіла яго.
    3 Зак. 676
    65
    “Здаецца... здаецца, гэта прыйшло... Нарэшце гэта прыйшло... Няўжо?!”
    <„_>
    Ну вядома ж, гэта было так. Вядома, не хапала яе. Ён проста быў упэўнены, што не можа болей пакахаць, таму і не думаў пра яе... А зараз як быццам амыліся вочы. I свет такі шырокі. / вецер дыхае новым жыццём. Ну не, жыццё яшчэ не скончана. Жыццё яшчэ можна пачаць спачатку, вось тут, на гэтай вялікай рацэ, у гэтую хвіліну».
    Яны зноў сустрэліся восенню 1959 года ў Маскве. У рамане сцвярджаецца, што «яе не было ў Маскве цэлы верасень». Алеў рэальнасці 12 верасня Караткевіч пісаў у лісце да Юрыя Гальперына: «А рецензню оную я покажу нашему экскурсоводу. Ее первая лекцня будет у нас только в среду, н я хочу, чтоб она прочла тоже. Потом сразу перешлю тебе» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 14. Арк. 35).
    21 верасня памёр бацька Уладзіміра Караткевіча, Сямён Цімафеевіч, таму пісьменніктэрмінова вярнуўся дадому. Тыя ж падзеі, той жа час (канец верасня) апісваюцца ў рамане. Згодна з творам, «праз два тыдні» пасля пахавання бацькі пісьменнік вярнуўся ў Маскву.
    У «Леанідах...» Ірына Горава запрасіла Андрэя Грынкевіча да сябе ў госці. У адзін з дзён малады паэт пазваніў у кватэру ля плошчы Маякоўскага (цяпер Трыумфальная плошча; той жа адрас узгадваецца 21 снежня 1959 года ў лісце да Янкі Брыля: «...сейчас у ннх прекрасная квартнра в районе плошадн Маяковского»). Але тут яго чакаў неспадзяваны
    «сюрпрыз»: дзверы кватэры адчыніў муж. Для паэта, які не ведаў пра яго існаванне, гэта быў страшэнны ўдар: «Я прыйшоў да самых родных дзвярэй, / / тут / Забілі мяне», — напіша ён у паэме «Плошча Маякоўскага». Лірычны герой сцвярджае, што «быў няздатны на метафары». Згодна з той жа паэтычнай крыніцай, гэта адбылося «ў чорны мой панядзелак. / Кастрычніка, дванаццатага чысла».
    Між тым чалавек, якога Грынкевіч убачыў на лесвічнай пляцоўцы, варты падрабязнага апісання. «Андрэй пабачыў мужчыну, цёмнавалосага, з высокім, трохі залысым лобам. Постаць цяжкаватая, пагляд вачэй разумны і шчыры. Выраз аблічча — з той добрай, трохі занадта інтэлігенцкай іранічнасцю, якую Андрэй і любіў і не любіў у людзях свайго асяроддзя. Ён лічыў яе занадта гарадскою». У «Леанідах...» гэты чалавек дзейнічае як Міхаіл. Выбар імя, бадай, невыпадковы. Менавіта так клікалі хлопца, які ўзяў шлюб з С. М. (гл. раней). У рэальнасці мужа Молевай звалі Элігіем (скарочана — Эліям) Бялюціным.
    Яго назвалі так па жаданні дзядулі, італьянскага дырыжора, у гонар святога, які апекаваўся рамеснікамі і мастакамі. Нарадзіўшыся ў 1925 годзе, Бялюцін у 16 гадоў пайшоў на фронт абараняць Маскву. Якпісалі яго біёграфы, «на фронце яму прастрэлілі лёгкія, там ён зарабіў газавую гангрэну левай рукі, але застаўся жывым / стаў мастаком».
    У спадчыну Элію засталася ўнікальная мастацкая калекцыя, якая пачала фарміравацца яшчэ ў 1870-я гады дзядулем Бялюціна, мастаком Мас-
    коўскай канторы Імператарскіх тэатраў Іванам Грынёвым (пра калекцыю гл. ніжэй). Яго дачка ўзяла шлюб з італьянцам Мікеле Белучы, які пазней асіміляваўся і стаў Міхаілам Бялюціным (бацька Элігія).
    Яшчэ да вайны Элій пазнаёміўся з Нінай Молевай. Франтавыя падрабязнасці з біяграфіі галоўнай гераіні «Леанідаў...» высветліліся падчас адной з наступных сустрэч. У рамане ўзгадваецца дата «дваццаць сёмага». Якога месяца — не ўдакладняецца. Варыянтаў два: кастрычнік або лістапад. Хутчэй за ўсё, лістапад, боўтворы ўзгадваецца і дата наступнага спаткання, якое адбылося неўзабаве пасля папярэдняга, — 2 снежня. Менавіта 27-га Андрэй прызнаўся сваёй выкладчыцы ў каханні. А яна расказала яму ўласную гісторыю: «Я чалавек цяжкага лёсу. Вайна зачыніла перада мною дзверы ў тэатр. Абмарожаныя ў сорак першым рукі — у музыку. А я... мне гэта было даражэй за жыццё. Што мне засталося? Пісаць кнігі і тлумачыць другіх. Нешта накшталт прычотніка пры храме мастацтва».