«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча
літаратуразнаўчае даследаванне
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Звязда
Памер: 144с.
Мінск 2021
Хоць, калі кіравацца храналогіяй, паслядоўнасць «Донжуанскага спіса» павінна быць наступнай: «Алёнка» — «Нонка» — Кацярына — Святлана — «Алёнка» —
Святлана — Раіса — Ніна — Навэла — Натэла — першая Валянціна — Н. Д. — Галіна — другая Валянціна (час узаемаадносін з Л. пакуль невядомы, адносіны з Нэлай і Г. пакуль застаюцца пад пытаннем).
Зразумела, той-сёй з чытачоў можа абвінаваціць аўтара гэтых радкоў у празмерным інтарэсе да асабістага жыцця пісьменніка. Шэраг аргументаў на карысць такога даследавання былі агучаны вышэй. Дадам, што ўся кніга засноўваецца менавіта на дакументальных, архіўных матэрыялах, тут няма нейкіх мастацкіх фантазій. Акрамя таго, шэраг матэрыялаў, што былі выкарыстаны пры даследаванні, ужо надрукаваны. Перапіска паміж Я. Брылём і У. Караткевічам выходзіла ў зборніку «Шляхам гадоў»; фрагменты ліставання з Ю. Гальперыным друкаваліся ў «Нёмане» яшчэў 1990-я гады; успаміны ўкраінскага пісьменніка М. Амельчанкі пра Навэлу і Натэлу, гераінь «Донжуанскага спіса», з’явіліся ў часопісе «Полымя»; у тым жа выданні можна знайсці ўспаміны Валянціны Паповай (Чакалавай). У першую частку 19-га тома Зборутвораў У. Караткевіча ў 25 тамах, што выходзіць з 2012 года, ўключана ўсё яго ліставанне з Гальперыным. To бок значная колькасць фактаў не з’яўляюцца таямніцай і знаходзяцца ў адкрытым доступе.
Спадзяюся, што кніга выкліча цікавасць як у чытачоў, так і ў прафесійных даследчыкаў Караткевіча, дапаможа разгадаць белыя плямы ў яго біяграфіі. Атаксама падштурхне да стварэння паўнавартаснага жыццяпісу нашага класіка, які пакуль адсутнічае.
А цяпер запрашаю чытачоў у падарожжа па «Донжуанскім спісе».
Частка 1. У Кіеве ды Оршы
Асобы дзяўчат, якіх кахаў Караткевіч у гады юнацтва і маладосці (у спісе яны хаваюцца пад нумарамі 1, 3 і 4), нам дапамогуць расшыфраваць два лісты пісьменніка да сябра Юрыя Гальперына, адпраўленыя ў студзені 1955 года і лютым 1957-га. У іх Караткевіч згадвае тры гісторыі кахання. У лісце ад 27 студзеня 1955 года ён пісаў: «Скоро там Стась н Валька (сябры пісьменніка па Оршы. —Д. М.) поженятся? Повезло нм. А я вот ннкак не могу отыскать такую девушку, чтоб решпться потерять свободу. Былн трн. Пз ннх одна уехала, 2-я — не любнла меня (а может, яда, но получнлась какая-то ерунда), об этой нсторнн Валька хорошо знает, мы с ннм дружнть началн нз-за ссоры по этому поводу; 3-я — эда ладно, чего толковать. Пока что женпться не на ком» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 11. Арк. 6 адв.). Больш падрабязная інфармацыя змешчана ў лісце ад 5 лютага 1957 года: «Я дважды любнл взанмно — одна уехала, другая — умерла, ^янe знал обенх так, как желал. А в другнх случаях те, кго любнлн меня, былн мне безразднчны, а те, которых любмл я, наверное, не любнлн меня. Н была одна в Кневе». Паспрабуем разабрацца ў асобах, пра якіх вядзецца гаворка.
«Номка»
Дзяўчына з такім імем (Нонка Юніцкая) з’яўляецца галоўнай гераіняй аповесці У. Караткевіча «Ліс-
це каштанаў». Сябры і знаёмыя, якія добра ведалі пісьменніка, адзінагалосна сцвярджалі пра аўтабіяграфічны характар твора. Даследчык Анатоль Верабей пісаў у сваёй працы «Абуджаная памяць», што аповесць была адным з «самых аўтабіяграфічных твораў» Караткевіча. Васіль Быкаў адзначаў у прадмове да караткевічаўскага двухтомніка: «Гэта адзін з самых аўтабіяграфічных твораў пісьменніка, напісаны на матэрыяле першых пасляваенных гадоў, праведзеных ім у Кіеве. Дакладна і лёгка выпісаныя вобразы юнакоў і дзяўчат вялікага горада з яго нялёгкім пасляваенным бытам грунтуюцца на пэўных прататыпах, і наваттрагічны фінал аповесці ўзяты з жыцця, пабудаваны на аснове канкрэтнага факта». На карысць гэтага сведчаць шэраг супадзенняў паміж біяграфіямі аўтара і героя. Напрыклад, у аўтабіяграфіі «Дарога, якую прайшоў» Караткевіч пісаў: «А потым пачалася вайна. Бамбёжкі. Эшалоны. Пачуццё бездапаможнасці падлетка... Бунтаваў супраць гэтага пачуцця. Некалькі разоўуцякаўз інтэрната на фронт. Затрымлівалі, вядома. А з інтэрната таму, што здарылася звычайная на вайне рэч: доўгі час не ведаў, дзе бацькі і ці жывыя яны наогул, а каді жывыя, то дзе, за лініяй фронту або паспелі эвакуіравацца.
Быў спачатку ў Маскве, потым на Разаншчыне. Пасля давялося ўцякаць і адтудь. На Урал, у наваколле Кунгура. Выпадкова даведаўся, што бацькі ў Арэнбургу. 3 вялікімі цяжкасцямі (без пропуска і білета) дабраўся да іх. У Арэнбургу скончыў шосты
клас. Потым нядаўна вызвалены Кіеў (Беларусь яшчэ была акупіраваная)».
А вось урывак з аповесці «Лісце каштанаў»: «Інтэрнат на Урале, некалькі беспаспяховых уцёкаў. Урэшце, уцёк зусім і некалькі месяцаў беспрытульнічаў. Краў, што праўда, толькі ў чужых гародах. Даходзіла да таго, што пасвіў у паўночным Казахстане вярблюдаў — хочаце верце, хочаце не. Дзівам адшукаў бацькоў... Пасля былі вызвалены два невялічкія лапікі Беларусі, і “продка” майго паслалі на вызваленую тэрыторыю, некуды пад Лёзна.
...Якраз у гэты момант праязджаў праз наш горад мой дзядзька, якога перавялі з Далёкага Усходу на фронт, і ўзяў нас з сабою ў вялікі паўдзённы горад, ад якога немцы адкаціліся куды далей, чым ад Лёзна». Заўважым, колькі ў абедзвюх цытатах агульнага! Значыцца, асноўныя падзеі аповесці былі ўзятыя з жыцця.
Акрамя таго, галоўны герой «Лісця каштанаў», Васілька Стасевіч, чыім прататыпам з’яўляўся сам Караткевіч, жыў у тым жа доме, што і Уладзімір у 1944 годзе. Дарэчы, будынак на цяперашняй вуліцы Багдана Хмяльніцкага, 52 (былыя назвы Фундуклееўская і Леніна) захаваўся дагэтуль. Цяпер у моцна перабудаваным доме знаходзіцца офіс кампаніі «Люфтганза».
У сакавіку 2012 года я ездзіў у Кіеў і размаўляў з украінскімі знаёмымі Караткевіча. Дзякуючы гэтаму магу з пэўнасцю назваць прататыпа аднаго з сяброў Васількі. Ім з’яўляўся Карла Скрыпчанка, які
ў далейшым пераклаў шмат твораў пісьменніка на ўкраінскую мову. Як лічылі некаторыя мае суразмоўцы, ён, па сутнасці, манапалізаваў творчасць Караткевіча (пераклаў «Лісце каштанаў», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», сумесна з іншымі — «Чазенію», «Зямлю пад белымі крыламі»). Цікава, што ў творы герой з імем Карл з’яўляўся немцам. Тады ў будучым неабходна высветліць, пад імем якога героя выступаў у аповесці Скрыпчанка.
Адна з сюжэтных ліній «Лісця каштанаў» — каханне паміж Васількам Стасевічам і Нонкай Юніцкай. У творы яе партрэт выглядае наступным чынам: «...дзяўчо год пятнаццаці. Схілілася, пачэсваючы вельмідоўгія, падрапаныя ногі шакаладнага колеру, пасля пацёрла каленкам аб каленка, ускінула галаву — чорна-бурыя валасы цяжкай хваляй шыбанулі назад — і ўсміхнулася мне, і я ўбачыў цёмна-сінія вочы з ненатуральна велічэзнымі, па-вар’яцку вясёлымі чорнымі зрэнкамі». Пра гаворку гераіні Караткевіч пісаў: «Гэта быў той паўдзённы жаргон, на якім гамоняць вялікія чарнаморскія партовыя гарады. Я не маю ні сілы, ні ўмення, ні, шчыра кажучы, жадання перадаваць усе гэтыя тропы, ідыёмы, усю безліч жывых інтанацый. Ды гэта / немагчыма, таму што больш за словы гралі тут паўдзённыя жэсты, міміка, рухі ўсяго цела. Гэта быдо — жах як “па-малдаванску” і дзіўна, жах як прыгожа. Дый тып яе, калі разабрацца, быў дзіўны. Тут табе і ўкраінская, і малдаўская, а можа, і кропля цыганскай крыві».
Чаму аўтар гэтага даследавання ўпэўнены, што ў Нонкі быў рэальны прататып? У абодвух лістах, якія цытаваліся вышэй, фігуруе дзяўчына, якая з’ехала («Пз ннх одна уехала», «одна уехала»), Для аповесці характэрны менавіта такі фінал. Нонка і Васіль цудам застаюцца жывымі (астатнія героі з іх кампаніі падарваліся на мінах: яны шукалі зброю, каб збегчы на фронт) і з’язджаюць з Кіева. Мяркую, тое ж адбылося з іх прататыпамі. Караткевіч, як вядома, выправіўся ў Оршу, рэальная Нонка з’ехала ў невядомым для нас кірунку. Калі б дзяўчына засталася ў горадзе, яна магла б сустрэцца з Уладзімірам падчас навучання таго ў Кіеўскім універсітэце. Дарэчы, на маю думку, Караткевіч мог паступіць туды якраз для таго, каб адшукаць рэальную Нонку. Бо яна магла вярнуцца ў горад свайго юнацтва. Для аб’ектыўнасці, у эпілогу твора героі сустракаюцца праз гады ў Кіеве і бяруць шлюб. Але, хутчэй за ўсё, ён быў прыдуманы, а пісьменнік і дзяўчына, якая стала прататыпам Нонкі, ніколі больш не ўбачыліся. Перыяд узаемаадносін будучага пісьменніка з дзяўчынай можна датаваць 1944 годам, калі ён жыў у цёткі ў Кіеве.
Кацярйші
Вярнуўшыся ў Оршу пасля вайны, Караткевіч пайшоў у 8-ы клас мясцовай школы № 1. Літаратуру ў яго выкладала Кацярына Іванаўна Грыневіч, якой на той час споўнілася 28 гадоў. Разам з вучнямі яна
выпускала рукапісны літаратурны альманах, дзе друкаваўся Уладзімір, а таксама арганізавала драматычны гурток. Адной з пастановак стаў «Рэвізор», у якім будучы пісьменнік выканаў ролю Добчынскага.
Як узгадваў Леанід Крыгман, аднакласнік Караткевіча, «усе юнакі нашага класа былі закаханыя ў нашу настаўніцу літаратуры. Але наймацней Валодзя. Аднойчы мы з Юрыкам (Юрый Падва, іх аднакласнік. — Д. М.) залезлі на адрын, дзе Валодзя звычайна пісаў і хаваў свае творы. Мы знайшлі яго сшытак з вершамі і ўзялі яго. Там былі рамантычныя вершы, прысвечаныя Кацярыне Іванаўне. Справа амаль дайшла да бойкі, калі Валодзя даведаўся аб крадзяжу. Ён не размаўляў з намі цэлы месяц. Але потым мы зноў сталі неразлучнымі сябрамі».
Мяркую, тут можна казаць хутчэй пра юначае захапленне, чым каханне. Аднак той жа Пушкін без ваганняў уключыў у свой «Донжуанскі спіс» жонку Мікалая Карамзіна. Таму, на маю думку, імя Кацярыны Іванаўны таксама мусіць быць унесена ў спіс. Як сведчыць Л. Крыгман, Караткевіч перапісваўся са сваёй настаўніцай да канца жыцця. У аддзеле рэдкай кнігі і рукапісаў ЦНБ захоўваюцца тэлеграма і паштоўка ад Кацярыны Іванаўны, якія датуюцца прыкладна 1980 годам. У тэлеграме яна віншуе свайго былога вучня з выхадам чарговай кнігі і выказвае ўдзячнасць за падарунак (хутчэй за ўсё, Караткевіч адправіў ёй асобнік) (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 676. Арк. 1), у лісце віншуе са святам 1 Мая (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 676. Арк. 2). На пачатку
1990-х гадоў Кацярына Іванаўна жыла ў горадзе Мантурава Кастрамской вобласці. Далейшы яе лёс, а таксама іншыя падрабязнасці біяграфіі пакуль застаюцца невядомымі.