«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча літаратуразнаўчае даследаванне Дзяніс Марціновіч

«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча

літаратуразнаўчае даследаванне
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Звязда
Памер: 144с.
Мінск 2021
31.12 МБ
Дзяўчына па імені Алёнка дзейнічае адразу ў двух празаічных творах Караткевіча. Гэта аповесць «У снягах драмае вясна» і раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі». У гэтай частцы гаворка пойдзетолькі пра Алёнку з рамана (прычыны будуць патлумачаны ў наступным раздзеле).
Згодна з сюжэтам твора, галоўны герой Андрэй Грынкевіч быў знаёмы з Алёнкай Століч яшчэ ў дзяцінстве. Потым яны вельмі доўга не бачыліся і сустрэліся ўжо маладымі людзьмі. Закахаліся і вырашылі пабрацца шлюбам. Але іх шчасце было нядоўгім, бо дзяўчына загінула ў аўтамабільнай катастрофе.
У паэме «Плошча Маякоўскага», што была ўключана ў раман «Леаніды не вернуцца да Зямлі», Караткевіч пісаў:
Любая, помніш?
Была вясна.
(Вясна? На гэтай зямлі?) На машыну проста ляцела сасна, Ў неба ўзняўшы крылле галін.
Пэўны час я лічыўтакі сюжэтны павароттвора літаратурным прыёмам, які абгрунтоўваў, чаму Грынкевіч да сустрэчы з маскоўскай выкладчыцай Ірынай Горавай жыў «як у сне» і нікога не кахаў. Тым больш жахліва было ўбачыць радок у лісце Караткевіча да Янкі Брыля ад 29 лютага 1960 года: «Ведаеце, мне ніколі не шанцавала з вялікім каханнем. /\ва разы прыйшло да мяне сапраўднае. / аднойчы яно загінула падчас аўтакатастрофы на шашы Мінск — Орша». У рамане трагедыя адбываецца якраз на гэтай магістралі.
А цяпер звернемся да двух лістоў Караткевіча, адрасаваных Ю. Гальперыну. На першы погляд, там змешчана супярэчлівая інфармацыя. У першым лісце (студзень 1955 года) — абставіны цяжка зразумелыя: «2-я — не любнла меня (а может, н да, но получнлась какая-то ерунда), об этой нсторнн Валька хорошо знает, мы с ннм дружнть началн нз-за ссоры по этому поводу». У другім лісце (люты 1957 года) сцвярджаецца, што дзяўчына памерла. Але пры больш дакладным аналізе ўсё становіцца зразумела.
Згадка пра аршанскага сябра пісьменніка Валянціна Краўца сведчыць, што гэтая гісторыя звязана з Оршай. У свой час бард Зміцер Бартосік запісаў успаміны В. Краўца для адной з радыёперадач. Дык вось, паводле слоў вядучага, сяброў «звёўвыпадак. Сам таго не ведаючы, Валянцін Кравец стаў супернікам Караткевіча ў любоўным трыкутніку. Аднойчы Валянцін праводзіў дахаты ўпадабаную дзяўчыну, у якую, як высветлілася пазней, быў закаханы і Уладзімір». Як узгадваў Кравец, «і адным цудоўным вечарам я ішоў, а з Воўкам
мы былі амаль ворагамі, мы не размаўлялі, два супернікі. А калі я аказаўся кінуты, я ішоў паўз дом Валодзі Караткевіча, а домік у іх быў невялікі, драўляны домік. Там ляжала вялікае бервяно, на якім сядзеў Валодзька і чагосьці думаў. Праходзячы міма, я спытаў: “У тебя спнчкн есть?” Ён кажа: “Есть”. Я падышоў, закурылі. Слова за слова, і пачалі мы... “Што такое «Я»”? Вядомае філасофскае пытанне. / мы прагаварылі з ім некалькі гадзінаў. Я яму паведаміў пра сваё няшчасце. Карацей, з гэтага моманту пачалася наша дружба».
Што датычыцца рознай інфармацыі ў двух лістах, дык на момант напісання першага з іх Караткевіч даўно не бачыўся з «Алёнкай». На момант другога дзяўчына загінула. Паколькі фінал гісторыі, апісанай у рамане, адпавядае рэчаіснасці, можна прызнаць верагоднымі і іншыя падзеі, што згадваюцца ў творы. Такім чынам, перад намі часавы прамежак студзень 1955 года — люты 1957 года. Але ў сярэдзіне 1956-га, закончыўшы навучальны год, Уладзімір вярнуўся ў Оршу з вёскі Лесавічы Кіеўскай вобласці, дзе настаўнічаў. Аўжо восенню, у верасні або ў кастрычніку 1956 года, ён узнавіў перапіску са Святланай (гл. далей).
Таму найбольш верагодна, што сустрэча Уладзіміра і «Алёнкі» адбылася летам 1955 года, калі будучы пісьменнік прыязджаў у родны горад падчас летніх вакацый (калі б такія стасункі мелі месца летам 1956-га, Уладзімір наўрад ці змог адразу ж ліставацца з С. М.). Аргументы на карысць такой версіі — асобныя фрагменты рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі». Згодна з творам, вяселле мусіла адбыцца «восенню, у верасні», а сама трагедыя здарылася летам, у жніўні.
Таму, на маю думку, узаемаадносіны будучага пісьменніка з «Алёнкай» неабходна падзяліць на два перыяды. Пачатак першага невядомы. Яго фінал варта абмежаваць як мінімум 1949 годам (часам ад’езду на вучобу ў Кіеў), а як максімум — 1941-м (у выпадку, калі сяброўскія адносіны доўжыліся да вайны). Другі меў месца прыкладна ў 1955 годзе.
Цікава, што дзяўчына Алёнка згадваецца яшчэ ў адным вершы Караткевіча — «Балада аб нашэсцях», змешчаным у зборніку «Мая Іліяда». У творы расказваецца пра дзяўчыну з Прыдняпроўя, якую захопнікі прынеслі ў ахвяру. Застаецца толькі здагадвацца, ці мае гэты вобраз сувязь з рэальнай Алёнкай.
Сбятааші
У 1949 годзе Уладзімір паступіў на філалагічны факультэт Кіеўскага ўніверсітэта і зноў прыехаў ва Украіну, дзе вучыўся наступныя пяць гадоў (да 1954-га). Менавіта з часам студэнцтва будучага пісьменніка звязана яго каханне да яшчэ адной дзяўчыны. Доўгі час былі вядомы толькі яе ініцыялы: С. М. Пазней атрымалася ўдакладніць імя. Дзяўчыну звалі Святлана.
Знаёмства з вобразам гэтай гераіні ўпершыню адбылося на старонках аповесці «У снягах драмае вясна», напісанай у 1957 годзе. Сястра Караткевіча знайшла яе ў пісьменніцкім архіве ў Оршы перад самай смерцю Уладзіміра Сямёнавіча. Для таго часу аповесць была занадта смелай рэччу, якая рашуча
асуджала праявы сталіншчыны ў грамадстве, таму пры жыцці творцы яна не друкавалася. Сюжэт коратка можна акрэсліць так. Студэнт Уладзіслаў Берасневіч пакахаў дзяўчыну Алёнку. Яна адказала ўзаемнасцю на ягонае пачуццё. Перад Уладзіславам адкрываліся перспектывы навуковай кар'еры: ён быў адным з рэальных кандыдатаў на залічэнне ў аспірантуру. Але кар’ерыст Маркіч наладзіў супраць Берасневіча паказальны працэс з традыцыйнымі для таго часу абвінавачваннямі (ішоў 1952 год). Паверыўшы ў падман, Алёнка адраклася ад каханага, а той вымушаны быў пакінуць універсітэт і з’ехаць настаўнікам у вёску. I толькі праз некалькі гадоў Берасневіч сустракаецца з Алёнкай, яны разумеюць, што іх каханне не згасла, і дамаўляюцца сустрэцца зноў, каб, магчыма, больш не расставацца.
Наколькі адпавядае рэчаіснасці гэты сюжэт? Зноў звернемся да лістоў Караткевіча, адрасаваных Ю. Гальперыну. У першым з іх сітуацыя неакрэсленая: «...3-я — э да ладно, чего толковать». А вось другі ліст расстаўляе ўсе кропкі над «і»: «Н была одна в Кневе. Ну я знаю, для другнх она другая, а для меня та самая (вылучана Караткевічам. — Д. М.)» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4).
Знаёмства
Калі адбылося знаёмства Караткевіча са Святланай? На гэтае пытанне нам дапаможа адказаць яго творчасць. У маленькай паэме «Ліста нямае» сцвярджаецца:
Пачалося раней. Наватз першага курса, Калі квецень майскі ранялі сады.
Заўважу, што Уладзімір паступіў у ВНУ ў 1949 годзе. Адпаведна, гаворка ідзе пра май 1950 года.
Караткевічу яшчэ не было дваццаці. «У дзевятнаццаць год ён яшчэ нікога не кахаў, — прызнаваўся сам сабе Андрэй Грынкевіч з рамана «Леаніды не вернуцца да Зямлі», чыім прататыпам сам аўтар. — Былі, вядома, дзяўчаты, танцы, развітанні недзе ля ўскраіны хаты, на мосце цераз ручай, але ўсё гэта рабілася таму, што сорамна было адставаць ад равеснікаў. Але ён яшчэ не кахаў з усёй паўнатой першай страсці, з усім усведамленнем таго, якая яна па-жаночаму дарагая і блізкая, тая, што поруч з табой». I восьтакое каханне прыйшло.
Як выглядала дзяўчына? Паводле паэмы, яна была брунеткай («у бліскучых чорных яе валасах»), У аповесці «У снягах драмае вясна» Алёнка, чыім прататыпам стала Святлана, выглядае наступным чынам: з «пушыстымі валасамі над чыстым ілбом, міндалевіднымі сінімі вачыма, маленькім прамым носам, трошкі велікаватай ніжняй губкай, тонкай, дзіцячай яшчэ шыяй»; з «агульным выразам чагосьці дзіцячага, нясмелага і разам з тым хітрага». Тое, што Святлана была «сінявокай», згадваецца ў вершы «Недасланы ліст».
Пэўны часхлопецздзяўчынай былітолькі сябрамі:
Я і думаць не мог назваць яе другам, Толькі песняй таемнай часам звінеў,
Але я зрабіў ёй аднойчы паслугу, I яна палічыла другам мяне.
(«Ліста нямае»)
«Она была монм хорошнм другом», — сцвярджаў Караткевіч у лісце да свайго сябра Юрыя Гальперына (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4). Дзякуючы гэтаму ён атрымаў магчымасць заходзіць да яе ў госці.
У ліставанні Уладзіміра з сябрамі-студэнтамі, якое захавалася ў ЦНБ у выглядзе цыдулак, захоўваецца наступнае паведамленне: «Пароходу “Владнмнр Короткевнч” от подводной лодкн “Светлана”. Плачевно подымаюсь на небо. Нн учебннка, нн жнзнн. Жнву, сдаюсь. Настроенне ужасное. 15/ІХ 50 г.» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 604. Арк. 3).
Дзеля аб’ектыўнасці, у мяне пакуль няма доказаў, што Святлана, якая падпісала цыдулку, — тая асоба, пра якую вядзецца гаворка. Але гэты маленькі ліст ідэальна адлюстроўвае час, калі адносіны Уладзіміра і дзяўчыны былі сяброўскімі.
Хутчэй за ўсё, заняткі Святланы былі нейкім чынам звязаны з музыкай. На карысць гэтага сведчыць некалькі аргументаў. У аповесці «У снягах драмае вясна» Алёнка сур’ёзна займалася музыкай у кансерваторыі. Музычныя вобразы і асацыяцыі настойліва паўтараюцца ў вершах Караткевіча. Напрыклад, у «Зімняй элегіі»:
Але затое так яскрава бачу:
Пакой, Чайкоўскі хмуры на сцяне,
Раяль пра нешта дарагое плача I прывіды каштанаў у акне.
У той час дзяўчына і хлопец часта сустракаліся. Іх адносіны працягвалі заставацца сяброўскімі («о моем отношеннн к ней она не знала, в лучшем случае могла догадываться», — пісаў Караткевіч Гальперыну (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8 адв.)). Пра падарожжы і вандроўкі, як разам з сябрамі, так і ўдваіх, згадваецца ў аповесці «У снягах драмае вясна». Вядома, пэўныя эпізоды маглі стаць вынікам мастацкай фантазіі аўтара. У любым выпадку, адсылаю цікаўных чытачоў да твора.
Разрыў
Праілюструем сітуацыю, якая прывяла да разрыву ў адносінах, праз лісты Караткевіча да Ю. Гальперына. Паводле іх, прычын было некалькі. Па-першае, адмоўнае стаўленне да будучага пісьменніка маці дзяўчыны. «Мать у нее строгая была, хотела для едннственной дочерн самого лучшего, будь я аспнрантом — н разговору бы не было бы» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4).
У творы «Горкія напевы», што датуецца 19551956 гадамі, Караткевіч намаляваў карціну вельмі правільнай і ў нечым мяшчанскай сям’і: