«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча літаратуразнаўчае даследаванне Дзяніс Марціновіч

«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча

літаратуразнаўчае даследаванне
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Звязда
Памер: 144с.
Мінск 2021
31.12 МБ
тымістычных раздзелаў аповесці «У снягах драмае вясна»? Твор быў завершаны якраз у той час, у ноч на 28 мая 1957 года. Нагадаю, што, паводле сюжэта, галоўныя героі твора, Берасневіч і Алёнка, сустракаюцца праз гады. Яны разумеюць, што іх каханне не згасла, і дамаўляюцца сустрэцца зноў, каб, магчыма, не развітвацца ўжо ніколі.
Што адбываласяўрэчаіснасці?Улісце, напісаным Ю. Гальперынуў пачатку 1957 года (падрабязней пра дату гл. ніжэй), Караткевіч казаў: «Недавно мы снова началн перепнсываться. Потом, прн встрече, я убеднлся, что она меня любнт» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8-8 адв.). Магчыма, перапіска ўзнавілася восенню, у верасні або ў кастрычніку 1956 года. Бо 10 лістападам 1956 года датаваны верш «Ліст дзяўчыны». Аповед ідзе ад жаночага імя:
Восень.
Пустыя дачы.
Я вінаватая, знаю.
Я выпраўлю ўсё сама. Ўсе паехалі. Я чакаю, А цябе ўсё няма і няма. Як мне цяжка дадому вяртацца Й кожны дзень на грошы краіць. Ты мне праўду казаў, прызнацца, Я чужая стала ў сям’і.
Іншы,
He той, што ўлетку, Чакае цябе адказ.
Я веру, На мокрых палетках Шчасце чакае нас.
Толькі не кінь мяне, Любы, Толькі ты берагі!
Працягнем цытаванне ліста да Гальперына: «Д я, какдурень какой-то, не мог разобраться в свонх чувствах к ней. To временамн ожнвало на душе старое, потом вдруг прнходнло охлажденне, смешанное с чувством старой обнды. М это прн самом теплом, самом дружеском отношеннн к ней как к человеку. К тому же прнмешмвалось сознанне, что я с ннзов лестннцы, а она с верхов, что мне ете пробнваться м пробнваться к тому моменту, когда я смогу спокойно пнсать, не занпматься другой работой» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8-8 адв.).
I, нарэшце, самая прынцыповая цытата з ліста: «Была н еш,е одна прнчнна, вследствне которой я молчад: ужасно угнетенное состоянне. Ты знаешь, гораздо легче получнть отставку отдевушкн, чем дать ее самому. Получнть отставку в сравненнн co вторым прямо радость, особенно для поэта. Мз этого терзання душевного рождаются лучшне вешн. А вот когда наоборот получается, это до такой степенн гадко, что
страх однн». I ніжэй: «Какое я нмею моральное право сказать ей “да”, еслн сам еше не знаю, “да” нлн “нет” н, скорее всего, “нет”? Скверно, брат, н гадко на душе, очень гадко, тем более что чувствую, могу нспортмть ейжнзнь» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 8-8 адв.).
На лісце пазначана, што ён быў напісаны ў лютым 1957 года. Але больш карэктна датаваць яго студзенем. Бо ліст адлюстроўвае сітуацыю пачатку 1957 года, калі Караткевіч яшчэ знаходзіўся на раздарожжы. У лютым адбылася падзея, пасля якой разважанні Уладзіміра зрабіліся бессэнсоўнымі.
Расстанне
Нечакана Караткевіч даведаўся пра навіну, якая сапраўды выклікала шок. 5 лютага 1957 года ён пісаў Гальперыну: «П вотсегодня получаю пнсьмо отее подругн, н там “узаконнлн свон взанмоотношення С. М. (это она) н Мнша”» (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 4 адв.). Зноў-такі ў папярэднім лісце Караткевіч разважае пра магчымасць адказаць «так» ці «не». Пасля шлюбу гэта ўжо неактуальна. Тут будзе дарэчы нагадаць пра недатаваную цыдулку Уладзіміра, у якой ён абмяркоўваў Святлану М. з невядомым нам Мішкам (гл. вышэй). Цалкам магчыма, што тады Караткевіч пісаў свайму будучаму шчасліваму суперніку, а значыцца, ведаў яго асабіста.
Наогул, сітуацыя з вяселлем не такая адназначная, як здавалася. У двух празаічных творах сцвярджаецца адваротнае. У апавяданні «Ідылія ў духу Вато»:
«— Ты развялася?
— 3 кім?
— 3 Барысам.
— Каб развесціся, трэба спачатку выйсці замуж, — сказала яна».
I ў аповесці «У снягах драмае вясна» мы чытаем нешта падобнае:
«— Справа ўтым, што ты недачуў... Я не замужам... I, напэўна, ніколі не буду».
Хутчэй за ўсё, шлюб усё-такі меў месца. Што датычыцца празаічных твораў, то Караткевіч, напэўна, імкнуўся пераканаць самога сябе ў свабодзе дзяўчыны.
Таму апошнія надзеі, якія маглі быць у пісьменніка, зніклі.
«П все же, я почему-то не верю», — напісаў ён Гальперыну 23 лютага (БДАМЛМ. Ф. 56. Воп. 2. Спр. 13. Арк. 7). Да гэтага ліста быў прыкладзены верш «Калі ў жамчужніцу пылінка трапіць...», напісаны 13 лютага і прысвечаны С. М.:
Няўжо былі вы:
Пушча над азёрамі,
Асенні холад, здзірванелы шлях,
Два небы, дзве маленькіх карты зорных, Што ззялі блізка ў дарагіх вачах.
Але развеяў шчасце, нібы дым, Лісток, напісаны рукой чужою: Ты замужам, ты знікла,
ты з чужым.
Сітуацыя атрымалася вельмі двухсэнсоўнай: дзяўчына з восені ліставалася з Уладзімірам і, хутчэй за ўсё, намякала на магчымасць будучага шчасця.
Паколькі Святлане не хапіла смеласці прызнацца, яна напісала ліст, а потым разам з ІУІІшам з’ехала ў іншы горад (пра апошні факт можа сведчыць фраза «ты знікла»), Дзяўчына і Караткевіч наўрад ці афішыравалі ўласныя стасункі, таму пра іх ліставанне ніхто не ведаў. У той жа час адрас Уладзіміра магла мець толькі Святлана.
Доўгае рэха...
Што было рабіць Уладзіміру Караткевічу? Недвухсэнсоўны адказ гучыць у вершы «Недасланы ліст»:
Што рабіць, як кахаеш замужнюю, —
He адкажа і Саламон.
Ён, напэўна, харошы хлопец,
Але хай нават дрэнны...
Ён твой.
Бык не ўкрадзе новай Еўропы, Здохне лепей на лузе з травой. I нямаеў маім законе
Слоў такіх, каб дазволіць маглі...
Заплаціць смяротнай абразай
Самай лепшай з зямных кабет.
Згадкі пра былое каханне пэўны час сустракаліся ў паэзіі Караткевіча. Напрыклад, 26 верасня
1957 года ў вершы «Каханне і камендант» ён элегічна ўспамінае мінулае:

У студэнты мяне запішыце, Дайце тэрмін, дакуль гуляць, 1 каханую тую вярніце, Ад якой не хацелася спаць.
1 няхай хоць да самай смерці Будзе рына мне на дазвол, Каб вярнулі зновуў сэрца 1 каханне старое, і боль.
Праз
некалькі дзён, 29 верасня, Караткевіч
піша адразу два вершы. Першы з іх, які мае назву «Песня», надзвычай цікавы. Гаворка ў ім, як і ў вершы «Ліст дзяўчыны», вядзецца ад імя ўкраінскай паненкі («...на Украіне хлопец чакае»), якая сумуе па беларускім хлопцу («3 ніў беларускіх / Хлопец бялявы»):

Колькі начэй
Вы ў садочку не спалі? Колькі вачэй На вас пазіралі?
Што гаварылі Суседкі на вуха, Што маці сварылася — А хто яе слухаў?
Аднак Караткевіч, хутчэй за ўсё, напісаў верш для таго, каб пераканаць сябе:
Скажыце хлопцу Ў далёкім краі, Што я вінавата, Што я чакаю.
Бо ў другім вершы ўсё, на жаль, зноў становіцца на свае месцы:
Я кахаю цябе, кахаю, Як у тыя далёкія дні, Калі ночы светлага мая На зямлю насылалі сны. Я кахаю цябе, кахаю, Якутой развітальны час, Калі дрэвы дажджлівага мая Злівай слёз праводзілі нас.
Верагодна, згадкі пра май сведчаць як пра час сустрэчы Уладзіміра і Святланы, так і пра момант расстання. Магчыма, пра гісторыю іх узаемаадносін распавядаецца і ў вершы «Ураган», які, на думку А. Вераб’я, датуецца 1959 годам:
Хто нас развёў з табой, мая каханка. Прымусіў нашу песню адзвінець?
0, яктады мы горка пашкадуем, Што горда йшлі на спрэчак злы падман, Што воклічаў не чулі ў поўнач тую, Як катаваў яліны ўраган».
У красавіку 1959 года быў надрукаваны верш У. Караткевіча «Было юнацтва», які, на маю думку, таксама прысвечаны Святлане:
Я зноўку засумую Па дарагой дзяўчыне, Халоднай, яклілея, Што дрэмле на вадзе. Блакітная і белая, Жамчужная, ружовая, Ўсю цеплыню хавае У самай глыбіні.
Пакут маіх не бачыць, Майго не чуе слова, Каханне зневажае I пра каханне сніць.
Далёкая, маўклівая, Халодная і чыстая — Зусім яна не думае, Што мне балюча жыць.
Гісторыю свайго кахання Караткевіч памятаў усё жыццё. Нездарма ў кнізе «Быў. Ёсць. Буду», над якой пісьменнік працаваў апошнія гады, змешчаны верш «Юнацтва маё»:
0 юнацтва маё! Як забуду цябе?
Alma mater
I догмы, навука, тлум...
«Piramus et Thisbe...
Piramus et Thisbe...
Piramus et Thisbe...
iuvenum...»
Як забуду?
Завея акацый мяла
Квецень на вулках крывых.
Ты была, мая Цізба, была, была Пажаданая больш за ўсіх.
Радасны боль, нясцерпны, як шкло Між сэрцам маім і тваім...
I ніколі такога ні з кім не было
I не будзе ніколі ні з кім.
I развёў нас не леў і не востры кінжал, He вакзалаў далёкіх агні, А гады пакут і няшчырых пахвал, Даносаў і брыдкай хлусні.
I ведаў паклёп, як сэрца крануць,
I нас аддзяліў сцяной,
I паверыла ты, і змяніла вясну На шаўкі, што знасіла даўно. Але сэрца не можа забыць пра замах, Сэрца поўнае да краёў...
Будзь праклятым, юнацтва маё, ў вяках!
Будзь праклятым, юнацтва маё!
Будзь праклятым!
Каштаны квітнелі вясной, Хаваў нас бэзавы дым, I былі мы з ёю — адно, адно I ніколі не будзем адным.
Што ж, не плачу.
Паэзіі горды прытон, I радок, што сталлю звініць, — Ўсё адкуў я на горне юнацтва майго, На яго пакутным агні.
I праўды зніч, і подласці дым,
I сілу мужную жыць,
I тое, што веру ў сэрцы маім
Нават смерць не можа забіць.
I руку дагэтуль помніць рука.
Сэрца помніць шчасце баёў...
Блаславёна юнацтва маё ў вяках, Блаславёна юнацтва маё.
Такім чынам, узаемаадносіны паміж Уладзімірам і Святланай мелі месца ў пачатку 1950-х (прыкладна ад мая 1950 да 1952-га), а таксама ў 1956-1957 гадах.
Чаму Алёнкі было дзве?
У гэтай гісторыі нам трэба адказаць яшчэ на два пытанні. Па-першае, чаму дзяўчына з імем Алёнка дзейнічае адразу ў двух празаічных творах Караткевіча: аповесці «У снягах драмае вясна» і рамане «Леаніды не вернуцца да Зямлі»? Першапачаткова я лічыў, што гаворка ідзе пра адну і тую ж асобу. Падставу так лічыць даў сам аўтар. Бо пры параўнанні твораў некалькі надзвычай характэрных дэталей настойліва паўтараліся: напрыклад, момант, калі галоўны герой ідзе з дзяўчынай у парк. Далей: «I яны, не дамаўляючыся, уцяклі ад усіх астатніх» — гэта з апо-
весці; «Увечары яны ўцяклі ад кампаніі, з якой прыйшлі ў парк» — гэта ў «Аеанідах...».
Або наступны ўрывак: «Гэта была звычайная рыбалка, з якой не прывозяць рыбы, але затое прывозяць загарэлыя рукі, мазалі на далонях і добры настрой» («У снягах драмае вясна»). «Неяк вечарам... яны, тры хлопцы і чатыры дзяўчыны, паехалі на чаўне за Дняпро, лавіць рыбу. He да рыбы, вядома, там было. Але затое... колькі там было жартаў і смеху!» («Леаніды...»). Акрамя таго, дадам, што ў аповесці героі таксама едуць разам з кампаніяй, таксама на чаўне (праўда, у апавяданні на двух чаўнах) і таксама на Дняпро!