«Донжуанскі спіс» Уладзіміра Караткевіча
літаратуразнаўчае даследаванне
Дзяніс Марціновіч
Выдавец: Звязда
Памер: 144с.
Мінск 2021
У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ імя Я. Коласа захоўваюцца два лісты Бальчэўскай да Караткевіча. Першы з іх датуецца 7 ліпеня 1971 года, калі быў напісаны другі, пакуль невядома. Яны з’явіліся падчас гастролей па Віцебскай вобласці, куды выправіўся Купалаўскі тэатр (спярша часткі трупы базіраваліся ў Паставах, потым мусілі перабрацца ў Глыбокае). Для мясцовых жыхароў паказвалі некалькі спектакляў (Бальчэўская была занятая ў пастаноўцы п’есы «Трыбунал» Макаёнка).
Пісьмы з'явіліся пасля таго, як Уладзімір Сямёнавіч узяў шлюб, што патрабуе асаблівай далікатнасці. Таму зробім купюры ў некаторых катэгарычных ацэнках людзей, блізкіх да пісьменніка.
Лісты не пакідаюць сумненняў у пачуццях Бальчэўскай да Караткевіча. Дарэчы, актрыса звяртаецца да пісьменніка «мілы Класік» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 625. Арк. 2) і запрашае яго ў госці: «А ночы такія ціхія, цёплыя, прыгожыя і пахучыя, што задыхнуцца можна... / многа думаецца ў гэты час. Пра Вас думаецца, пра жыццё. Многа, моцна думаецца... Класік, мілы Класік.... Як неразумна, неверагодна глупа.... А-а-а! Паслухайце, Класік, прыязджайце ў гэтую цішыню і ў гэтыя лясы. Да нас прыязджайце! Мы тут да 19-га» (Тамсама).
У другім лісце Галіна адправіла свайму куміру фотаздымкі: «Здымкі высылаю проста так. Можаш схаваць, можаш парваць. Усё роўна. Гэта я на сцэне. Між іншым, я ўжо крыху нядрэнная артыстка. Крыху дзякуючы табе. Як ні смешна, ты сапраўды ў зале заўсёды. Хоць мяне даўно і не бачыў. Можа, таму і высылаю. Паглядзі на артыстку. Ну, усё. Цалую. Галя» (АРКІР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 625. Арк. 3-3 адв).
Яна двойчы запрашае яго прыехаць да купалаўцаў. У другім лісце Галіна піша: «...ты павінен прыехаць. Недзеля мяне. Дзеля тэатра, дзеля людзей. Тутусе любяць цябе вельмі. I потым, на другое запрашэнне нельга адказвацца» (Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 625. Арк. 3 адв.).
Але цяжка сказаць, ці былі пачуцці Бальчэўскай узаемнымі. Хутчэй за ўсё, не. Характэрныя два моманты. У першым лісце актрыса піша: «I яшчэ вось што. Яжне псую табе жыццё, Валодзя (мне так здаецца). I таму будзь чалавекам, не трэба больш хамства.
Улічы, што мне настолькі дрэнна, настолькі... А-а-а! Абавязкова дай адказ» (Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 625. Арк. 2 адв.). А вось цытата з другога ліста: «А ўвогуде, дрэнна, што я вось так табе пішу. Колькі ўжо напісана, а ты — ні слова. Сорамна і прыкра. Але мне ўжо ўсё роўна. Проста няма выйсця. Няма неба — няма жыцця. I потым, я хачу дапамагчы табе. Ты губіш сваё шчасце і маё, не разумееш гэтага. Таму я не магу змірыцца. Нічога, калі-небудзь зразумееш» (АРКіР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 625. Арк. 3-3 адв.).
Першая цытата — відавочны адказ на ліст Караткевіча. Другая сведчыць, штоў нейкі момант пісьменнік перастаў адказваць на лісты Галіны Бальчэўскай.
Цікава, што імя і прозвішча актрысы згадваюцца ў вершы Рыгора Барадуліна, які сябраваў з Караткевічам. Твор «Журба кляновага ліста» пабачыў свет у зборніку «Абсяг» (Мінск, 1978):
Песня маці чыёй балючэйшая, Ці тваёй, ці маёй, пакутніцы? Адкажы мне, Галіна Бальчэўская.
Смутак мой ад мяне не адкупіцца.
Чыя каса
Бядой Была? Чыя краса 3 вадой Сплыла? Ты — галінка абныла-крохкая
Дрэва наскага, Дрэва песеннага. Са жніва талака йшла — 3 палёгкаю, 3 ласкаю
Маладзік павесіла.
Табе знаёма Журба Вясла, Дзе пакрыёма Вярба Расла.
Гора чула ты, ліха бачыла.
Каб зласліўцы твае аббрахаліся, Сум спагодзіла песні матчынай Галая на святло прагалінка.
Бальчэўская, занятая ў многіх спектаклях, доўга не магла атрымаць належнага грамадскага прызнання і звання заслужанай артысткі Беларусі. Дапамагло некалькі шчаслівых выпадкаў. Вядомы тэатральны крытык Анатоль Сабалеўскі ініцыяваў на акцёрскім курсе Беларускага ўніверсітэта культуры і мастацтваў пастаноўку «Дагарэла свечачка» (паводле п’есы Алеся Петрашкевіча), у якой прымала ўдзел Галіна Францаўна. Неўзабаве пастаноўка была паказана падчас гастролей у Кіеве, а пасля перанесена на малую сцэну Купалаўскага тэатра. Рэжысёр Рыгор Баравік ператварыў «Дагарэла свечачка» ў монаспектакль.
Пастаноўку запрасілі ў Кіеў на ўкраінскі Міжнародны фестываль монаспектакляў «Марыя». Там беларуская пастаноўка ўзяла Гран-пры. А неўзабаве, у 1999-м, Бальчэўская атрымала званне заслужанай артысткі рэспублікі.
Памерла Галіна Францаўна праз шэсць гадоў, 17 мая 2005 года. Адной з любімых народных песень Бальчэўскай, якая засталася ў яе памяці яшчэ ад маці, была «Ой ты, косю, ты мой косю». Але яна была таксама адной з любімых і ў Караткевіча. Хіба выпадкова?
Ттка (?)
Згадаем две гісторыі адносін, якія адбылся ў 1970-я. У архіве Караткевіча знаходзіцца некалькі лістоў ад Г. Паповай з Сочы, якая працавала ў мясцовым бюро падарожжаў і экскурсій. Імя гэтай жанчыны невядома. Цікава, што ў адным з лістоў яна называе сябе мужчынскім імем Генка.
21 верасня 1970 года Папова напісала Караткевічу, што яго ліст атрымала амаль месяц таму. 3 ліставання можна даведацца, што пісьменнік і яго адрасат бачыліся ці сустракаліся чатыры дні, калі пісьменнік адпачываў у Сочы. У лісце Папова часта згадвае мясціны, дзе яны былі: «Вчерашнее воскресенье до 5 час. была на пляже школы-ннтерната й в моем любнмом парке над морем, помнншь, где мы былн. Больше часа смдела н чнтала в той крошечной беседке под магнолнямн. <.„> А у нас солнышко, тепло, море зеле-
нн — буйная «бархатная» осень. А в Полесье дождн? He промок, не замерз “мой пушнстенькнй, мя-а-конькнй, колю-ученькнй”. Пншн “редко, но длннно”. Целую. Я.» (АРКІР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 831. Л. 2-2 адв.).
12 лістапада 1970 года Папова напісала пісьменніку, што атрымала праз яго сябра, журналіста Яўгена Пушкіна, фотаздымкі (хутчэй за ўсё, тыя, якія Караткевіч рабіў падчас адпачынку): «А ннчего получнлнсь! Спаснбо м за это. Вот только обеіцанная кннжка задержалась в путн. Правда, тов. Пушкнн клялся на кресте, что купнт в Мннске н пошлет ее мне. В обіцем, он порасскажет, какой Сочн осенннй, что он здесь повндал. Я постаралась посодействовать ему с экскурснямн, 2 провела сама, чтоб мон подчнненные не «запоролн» дело. Даже вздумала поволноваться, как перед ннспектором, все-такн твой «чрезвычайный посол», хотя н прнехал по свонм санаторным делам. А мне почему-то все стало дорогнм, что связано с Бедарусью.
Женька твой — хорошнй, разговорчнвый; с любовью рассказывает о тебе н о Рыгоре Мв. (гаворка пра Рыгора Барадуліна. — Д. М.). Ты, оказывается, его учнл в 10-м классе, народный учнтель! Как жнвешь, друг? йі чем? А ведь было однажды: “Буду пнсать хоть н редко, но много”. Да что же с вамн, леннвцамн, сделаешь!» (АРКІР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 831. Л. 4-4 адв.).
Нарэшце, на наступны дзень, 13 лістапада 1970 года, быў адпраўлены яшчэ адзін ліст.
«Снова верчусь в тех краях, часто бываю в том парке над морем... также мяукают павлнны, белымн
душнстымн гроздямн расцвела мушмула (помнншь, мы едннственную ягоду разделнлн пополам?А цветёт она поздней осенью), — напісала Г. Папова. — Всё на месте — да тебя только нет. <...> Очень жадею, что вместо двух посредственных кннофнльмов, что мы вместе посмотрелн, — не повела тебя в Агурское уіцелье. Там здорово. П для душн, н для дела, может, тебе прнгоднлось бы. Да разве за четыре дня, что ты пробыл в Сочн, возможно было все охватнть? Забыл, забыл ты нх. А для меня вот прнкнпелось названне одного нз тех фнльмов — "День н вся жнзнь". Аадно. Говорю много. Подумаешь еіцё — хвастаюсь. Нет, нет: Генка не хвастунншка» (АРКІР. Ф. 11. Воп. 2. Адз. зах. 831. Л. 5-5 адв.).
Болей лістоў ад сочынскай знаёмай Караткевічу не прыходзіла (або яны не захаваліся).
У 1967 годзе пісьменнік пазнаёміўся з Валянцінай Нікіцінай (дзявочае прозвішча Ватковіч). Яна нарадзілася 28 чэрвеня 1934 года ў Кыргызстане. Пра яе дзяцінства аўтару расказала Любоў Пятроўна Рабушка, якая вучылася з будучай жонкай Караткевіча ў адным класе.
«Валянціна Ватковіч, яе брат Генадзь і маці прыехалі ў Радашковічы пасля вайны, дзесьці ў 19461947 гадах, — узгадвае Любоў Пятроўна. — Яна прыйшла да нас у пяты клас. Маці Валянціны спачатку працавала ў пракуратуры. У адным доме знаходзіў-
ся рэстаран, пракуратура і аднапакаёвая кватэра Ватковічаў. Аднойчы ноччу ў рэстаране выбухнулі газавыя балоны, і ўвесь будынак загарэўся. Туды збегліся суседзі. /\а дома, які гарэў, было страшна падысці. Побач стаялі напаўапранутыя Валянціна і яе брат, якія трымцелі ад холаду / страху. Потым ім далі новую кватэру.
Але ў маці не было спецыяльнай адукацыі, таму хутка яна апынулася на пасадзе загадчыцы клуба. Што датычыцца бацькі Валянціны, дык пра яго мы нічога не ведалі. А сама мая аднакласніца на гэтую тэму нічога не казала. Mary выказаць здагадку, што нейкім чынам ён мог быць звязаны з Польшчай (паколькі імя па бацьку Валянціны — Браніславаўна). Але маці была рускай.
Увогуде, Ватковічы былі надзіва ветлівымі, добрымі па натуры. Але жылі вельмі бедна. Валю часта падкормлівала сям’я аднакласніцы Фані, якая жыла побач. Маці Фані шкадавала Вадю / яе брата: варыла пабольш ежы і клікала іх. Каді Фаня праз гады прыходзіла ў госці да Караткевічаў, Валянціна казала: “Вось хто мяне ратаваўу дзяцінстве...”
Валя вельмі вылучалася сярод нас усіх. 3 першага дня знаёмства адчувалася, што яна была нейкай асаблівай, натхнёнай, вельмі развітай і адукаванай. Яе галоўным, ды, напэўна, / адзіным хобі было чытанне. Яна так захаплялася, што яе недьга было ад яго адарваць. Калі мы толькі пачыналі знаёміцца з класікай, яна чытала ўсё — і замежную, і рускую літаратуру. На сумных уроках трымала кнігі пад партай.
У нашай школе выкладанне ішло на беларускай мове. Але некаторыя вучні (у тым ліку / Валянціна) мелірускія падручнікі і адказвалі па-руску. Зразумела, яна ведала беларускую мову. Але як след вывучыла яе, калі пачала выкладаць у Брэсцкім педагагічным універсітэце. У нашай кампаніі гаварылі па-беларуску. А калі прыехалі ў Мінск, перайшлі на трасянку.
Першыя гады ў школе Валянціна вучылася сярэдне — на “тры" і “чатыры”. Магчыма, прычына хавалася ў звычайных, нават сярэдніх настаўніках. Mary ўзгадаць толькі двух. Кацярына Канстанцінаўна Жалязоўская была дачкой святара. Яна скончыла Пецярбургскі ўніверсітэт, выкладала ў малодшых класах (з Валянцінай яны не перасякаліся). Леанід Кандрацьевіч (прозвішча не памятаю) таксама скончыў той жа ўніверсітэт. Ён выкладаў гісторыю (а таксама рускую і нямецкую мовы) не па падручніку, а расказваў сваё бачанне падзей.