Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1978
драулянае дойлідства беларускага палесся
драўлянае дойлідства беларускага палесся
XVII—XIX стст.
Драулянае дойлідства Беларускага Палесся. XVII—XIX стст.
Акадэмія навук Беларускай ССР Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору
Ю. А. Якімовіч
драўлянае дойлідства
белару с кага палесся
XVII-XIX стст.
Мінск «Навука і тэхніка» 1978
72C1 Я45
Рэдактар доктар мастацтвазнаўства Р. Н. Л о г в і н
Р э ц э н з е н т ы: доктар гістарычных навук Л. A. М а л ч а н а в а, кандыдат архітэктуры
A. A. В о і н а ў
Якімовіч А. Ю.
Я 45 Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.— Мн.: Навука і тэхніка, 1978,— 152 с., іл.
У кнізе разглядаюцца важнейшыя тыпы будынкаў Беларускага Палесся XVII—XIX стст. Аўтар вылучае асноўныя канструктыўныя і мастацкія прыёмы палескага дойлідства, намячае ўзаемасувязь мураванай і драўлянай архітэктуры, а таксама ўзаемасувязь архітэктуры Беларусі, Расіі, Украіны, Польшіы. Кніга багата ілюстравана.
Разлічана на архітэктараў, мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, краязнаўцаў.— Бібліягр. у падрадк. заўвагах.
80102—148
Я 63—78
M316—78
72C1
© Выдавецтва «Навука і тэхніка», 1978.
уводзіны
Беларускае Палессе... Краем лясоў, гнілых балот і туманаў назваў некалі гэтую тэрыторыю, што раскінулася на сотні кіламетраў ад Заходняга Буга да Дняпра на поўдні рэспублікі, народны паэт Беларусі Якуб Колас. Перасечаны мноствам вялікіх і малых рэк, моцна забалочаны, гэты нізінны лясны край у сівой старажытнасці, здавалася на першы погляд, быў нязручным для пражывання людзей.
Аднак здаўна тут сяліліся людзі. Іх першабытныя пасяленні—стаянкі з’явіліся на Палессі больш 25 000 гадоў таму назад, яшчэ ў часы палеаліту і знойдзены археолагамі каля вёсак Бердыж Чачэрскага і Юравічы Калінкавіцкага раёнаў Гомельскай вобласці. 3 адступленнем ледніка, у эпохі мезаліту і неаліту, пачалося больш актыўнае засяленне Прыпяці і яе прытокаў, а ў эпоху бронзы на Палессі існавала ўжо шмат буйных пасяленняў.
У жалезным веку, які на Палессі пачаўся ў VII—VI стст. да н. э., склаліся самабытныя культуры—мілаградская і зарубінецкая. Шэраг даследчыкаў лічыць, што яны звязаны з раннеславянскай культурай або нават самі з’яўляюцца праславянскімі L
Іменна на Палессі ўпершыню на тэрыторыі Беларусі ў VI—VIII стст. з’явіліся славянскія помнікі. Гэта дало падставу вучоным разглядаць Палессе як частку прарадзімы або адзін з раёнаў першай міграцыі славян 2.
Значнае месца займала Беларускае Палессе і ў структуры першай старажытнарускай дзяржавы — Кіеўскай Русі, бо па Прыпяці праходзіў важны гандлёвы шлях, які звязваў Падняпроўе з Заходнім Бугам і Балтыйскім морам. Ранняе ўзнікненне вялікай колькасці гарадоў: Турава (980), Бярэсця (1019), Пінска (1097), Слуцка (1116), Клецка (1128), Рагачова (1142), Мазыра (1155) і іншых сведчыць аб інтэнсіўным эканамічным і культурным жыцці Палесся. У Тураве ўзнікла адна з пер-
1 О. Н. Мельняковская. Племена Южной Белорусснн в раннем железном веке. М„ 1967; П. Н. Т р е т ь я к о в. Основные нтогн работ Верхнеднепровской археологнческой экспеднцнн. Древностн Белорусснн. Мннск, 1966; Э. М. 3 а г орульскнй. Археолопія Белорусснн. Мннск, 1965; Очеркн по археологая Белорусснн, ч. 1. Мннск, 1970.
2 В. В. М а р т ы н о в. Проблема славянского этногенеза н лннгво-географнческое нзученне Прнпятского Полесья. Проблемы лннгвон этнографнн н ареальной дналектологнн. М,, 1964, с. 34; Ю. В. К у х а р е н к о. Полесье н его место в процессе этногенеза славян. Полесье. М., 1968, с. 46.
шых праваслаўных епіскопій на Русі. Тураўскае евангелле XI ст. лічыцца адным з каштоўнейшых помнікаў старажытнарускай пісьменнасці, у XII ст. там жыў і працаваў буйнейшы пісьменнік Кірыла Тураўскі, які за свае літаратурныя і аратарскія здольнасці быў празваны «другім Златавустам».
Такім чынам, у глыбокай старажытнасці на Палессі адбываліся значныя гісторыка-этнічныя і культурныя працэсы, якія абумовілі ўжо на ранняй ступені старажытнарускай гісторыі вялікі ўздым культуры і мастацтва. Аднак з XII—XIII стст. Тураўскае княства дзеліцца на шэраг дробных феадальных уладанняў. 3 упадкам Кіева страчвае былое значэнне дняпроўска-прыпяцкі шлях. У XIII— XIV стст. у больш выгадным становішчы апынуліся паўночна-ўсходнія землі Беларусі, якія захоўвалі адносную аўтаномію ў структуры Вялікага княства Літоўскага. На большай частцы тэрыторыі Палесся склаліся неспрыяльныя ўмовы эканамічнага развіцця, што выявілася, асабліва ў XVII—першай палавіне XVIII ст., у рэгрэсе гарадоў як рамесна-гандлёвых цэнтраў і перавазе аграрных пасяленняў і мястэчак. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічалі і войны сярэдзіны XVII—XVIII ст.
Эканамічныя фактары выклікалі ўстойлівае захаванне старажытных форм быту і культуры. Яшчэ ў пачатку XX ст. на Палессі захоўваліся адгалоскі тых гісторыка-культурных працэсаў, якія ў асобных сваіх рысах былі звязаны са старажытнейшымі перыядамі ўсходнеславянскай гісторыі і перыядам фарміравання беларускай народнасці. Адносная тэрытарыяльная адасобленасць шэрага раёнаў Палесся садзейнічала развіццю лакальных культурных асаблівасцей. Іменна таму вывучэнне палескай народнай культуры дае вельмі каштоўны матэрыял, які дазваляе больш поўна ўявіць шэраг самабытных мастацкіх працэсаў, звязаных з развіццём культуры беларускай народнасці і нацыі. Па геаграфічнаму размяшчэнню Палессе знаходзіцца амаль у цэнтры Еўропы, паміж землямі балтыйскіх народаў, усходніх і заходніх славян. У выніку гэтага магчыма прасачыць шматлікія культурныя кантакты, якія мелі месца паміж культурамі беларускага, рускага, украінскага, польскага, літоўскага і іншых народаў. Асаблівую каштоўнасць для савецкай гісторыка-архітэктурнай навукі маюць даныя, што сведчаць аб агульнасці паходжання і адзінстве развіцця культур трох братніх усходне-
славянскіх народаў: рускага, украінскага і беларускага.
Спецыфічныя прыродна-геаграфічныя ўмовы Палесся вызначылі развіццё самабытнай культуры. Важнейшай галіной архітэктуры ў багатым лесам Палессі з’явілася драўлянае дойлідства. Гэта тлумачыцца тым, што дрэва было адзіным найбольш шырокадаступным і простым для апрацоўкі будаўнічым матэрыялам. У драўляным будаўніцтве асабліва шырокі ўдзел прымалі народныя майстры, якія ў сваёй творчасці адлюстравалі дэмакратычную народную архітэктурную эстэтыку. Таму архітэктурна-мастацкія традыцыі народа і вызначылі ўцэлым асаблівасці і шляхі развіцця драўлянага дойлідства.
Лес быў важнай базай жыцця і працы людзей. Ен даваў матэрыял для будаўніцтва і хатніх вырабаў, вызначаў асноўныя промыслы. Нездарма тэма дрэва шырока ўвайшла ў багатую спадчыну духоўнай культуры Палесся — легенды, песні, казкі, вераванні, абрады. Роля лесу ў жыцці палескага насельніцтва адлюстравалася і ў тапанімічных назвах гарадоў і мястэчак (Бярэсце, Ельск, Хойнікі), вёсак (Ліпнікі, Баркі, Грабава, Дуброва, Залессе, Сасновы бор, Дубае, Бярозаўка, Хвойна), рэк (Бяроза, Бярэзіна, Лясна).
3 дрэва ўзводзіліся не толькі сціплыя жылыя і гаспадарчыя пабудовы, але і манументальныя збудаванні — сядзібы, палацы, ратушы, гандлёвыя рады, цэрквы, касцёлы, манастыры і г. д. Такім чынам, драўлянае дойлідства ўзяло на сябе ўвесь комплекс задач, уласцівых манументальнай архітэктуры, што абумовіла безупынны пошук прагрэсіўных тэхнічных і мастацкіх прыёмаў, актыўную творчую перапрацоўку лепшых. дасягненняў дойлідства суседніх народаў і мураванай архітэктуры. Таму мы назіраем у палескім дойлідстве не толькі традыцыйныя, у значнай ступені архаічныя рысы, але і многія прагрэсіўныя наватарскія прыёмы, якія адлюстравалі перадавыя рысы архітэктуры і выяўленчага мастацтва свайго часу.
Нягледзячы на тое што беларускае драўлянае дойлідства пачалося вывучацца даўно, усё ж да нашага часу яно не разглядалася комплексна. Галоўную ўвагу звярталі на асобныя мураваныя будынкі, у якіх вызначаліся рысы візантызму, готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму. Драўляпыя ж збудаванні разглядаліся або ў якасці «дапаможнага»
матэрыялу, які тым ці іншым чынам дапаўняў тэндэнцыі развіцця мураванай архітэктуры, або ў чыста этнаграфічным плане. Апошняе асабліва датычыць народнага жылля, якое даследавалася амаль выключна этнографамі. Таму ў цэлым развіццё беларускай архітэктуры характарызавалася як цыклічны працэс, у якім галоўнае значэнне мелі міжнародныя стылі, што ішлі пераважна з Захаду.
Аднак такія метады даследавання недастаткова аб’ектыўна раскрываюць сутнасць драўлянага дойлідства, бо для яго характэрна паступовае выспяванне тэхнічных і мастацкіх прыёмаў, устойлівае захаванне мясцовых традыцый, істотная перапрацоўка прыёмаў «іншаземнага» паходжання. Таму ў драўляным дойлідстве мы бачым нацыянальна-мясцовае асэнсаванне міжнародных мастацкіх плыняў, якія захоплівалі ў тыя ці іншыя часы архітэктуру многіх народаў Еўропы. Гэта вельмі важна для вывучэння асаблівасцей беларускага дойлідства.
Першыя працы, у якіх зроблена спроба даследаваць беларускае драўлянае дойлідства (жыллё і гаспадарчыя пабудовы), з’явіліся ў канцы XVIII—• XIX ст. Гэта працы А. Мейера, М. Анімеле, I. Эрэміча, А. Дэмбавецкага, М. Нікіфароўскага 3. У канцы XIX ст. А. Паўлінавым і А. Мілавідавым апублікаваны артыкулы па культаваму дойлідству4. Мілавідаў звязваў развіццё архітэктуры з асноўнымі этапамі экспансіі каталіцызму, што наогул было характэрна для буржуазнай гісторыяграфіі, якая разглядала гісторыю Беларусі скрозь прызму барацьбы рэлігій.
У першай палавіне XX ст. працягвалася вывучэнне сялянскай архітэктуры этнографамі А. Харузіным, I. Сербавым, Н. Лебедзевай, КМашыньскім, Ч. Пяткевічам і інш.5 Нягледзячы на тое што ў іх
3 A. М е й е р. Опнсанне Крнчевского графства 1786 г. Могнлевская старнна, вып. II. Могнлев, 1901; Н. Аннмелле. Быт белорусскнх крестьян. Этнографнческнй сборннк, вып. II. СПб., 1854; Н. Эремнч. Очеркн Белорусского Полесья. Внльна, 1868; A. С. Дембовецкнй. Опыт опнсання Могнлевской губерннн, кннга I. Могнлев, 1882; Н. Я. Ннкнфор о в с к н й. Очеркн простонародного жнтья-бытья в Внтебской Белорусснн. Внтебск, 1895.
4 A. М. П а в л н н о в. Деревянные церквн в г. Внтебске. Труды девятого археологнческого сьезда в Внльне, т. I. М., 1895; А. Мйловндов. Церковно-археологнческне памятннкн города Пннска. Мннск, 1898.