Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1978
9 Н. М. Л е б е д е в а, Жіілшце н хозяйственные постройкн Белорусской ССР, с. 8, 20.
10 П. Ф. Л ы с е н к а. Раскопкі Бярэсця, с. 20.
Хата з вуглавой падсенню ў в. Бярозна Кобрынскага раёна
На прыкладзе жылля Прыпяцкага Палесся можна даследаваць і асноўныя этапы развіцця інтэр’ера хаты. У архаічных пабудовах сцены зруба і двухсхільны дах на свалоках утваралі адзіную не расчлененую перакрыццём унутраную прастору памяшканняў. Паступова перакрыццё адасобілася ад
Фрагмент хаты
ў в. Баравая Лельчыцкага раёна
Шчыт хаты ў в. Аўсямірава Столінскага раёна
Шчыт хаты ў в. Сакалова Бярозаўскага раёна
даху, захаваўшы, аднак, свалокі. Першапачаткова яно мела двухсхільную форму. Потым утварылася трохгранная столь, якая трансфармавалася ў плоскую столь на траме. Апошні з’яўляўся рэмінісцэнцыяй каньковай свалокі. Такое паступовае «паніжэнне» перакрыцця адпавядала развіццю каркасных дахаў на козлах. Канчатковы этап гэтага працэсу выявіўся ў развіцці даху на кроквах, дзе падоўжныя бэлькі перакрыцця замяніліся папярочнымі. Такім чынам, з’яўленне плоскай столі ў многіх выпадках звязана з выцясненнем вянковай канструкцыі даху каркаснай. Значыць, для старажытных збудаванняў была характэрна нерасчлененасць інтэр’ера, створанага сценамі і скляпеннем. Гэта вельмі важна для даследавання шэрага тыпаў манументальных пабудоў, у прыватнасці цэркваў з вярхамі.
Традыцыйнымі гаспадарчымі збудаваннямі сялянскага двара з’яўляліся клеці, свірны, істопкі, варыўні. Вядома, што клець у старажытнасці была пабудовай любога прызначэння, зрубленай чацверыком і пакрытай двухсхільным дахам. Такі характар захоўвалі клеці Беларускага Палесся аж да па-
Гумно ў в. Таль Жыткавіцкага раёна
чатку XX ст. Яны будаваліся прыкладна квадратным у плане зрубам на камянях або штандарах і часта не мелі акон. Выпускі бярвення двух ніжніх вянкоў нярэдка ўтваралі ганак-пераклець. Старажытнай формай перакрыцця такіх клецяў, безумоўна, быў дах на свалоках. Па архітэктуры блізка да клецяў стаялі істопкі і варыўні, якія таксама рубіліся чацверыкамі і завяршаліся двухсхільнымі драніцавымі або чатырохсхільнымі саламянымі дахамі. Унутры гэтыя збудаванні мелі прымітыўныя печы або вогнішчы.
Асобную групу складалі пабудовы для абмалоту і захоўвання збожжа: гумны, стадолы, клуні. Часта іх сцены рабіліся з плятня. Надзвычай архаічны выгляд мелі паліганальныя ў плане стадолы з пірамідальным перакрыццём «у рэж» (Старое Сяло і Грычынавічы былога Столінскага павета). Яны захоўвалі верхнія адтуліны, таму могуць быць параўнаны з аналагічнымі жылымі збудаваннямі — курэнямі. Пірамідальнае вянковае перакрыццё мелі і некаторыя стадолы з квадратным планам (Баянічы, Ляскавічы Жыткавіцкага раёна). Цэнтральнапалескія гумны і стадолы з прамавугольным планам часта завяршаліся двухці чатырохсхільнымі дахамі традыцыйнай для гэтай мясцовасці вянковай канструкцыі (Вайткевічы, Грабава Петрыкаўскага, Валасовічы, Пухавічы, Дзякавічы Жыткавіцкага раёнаў).
He менш старажытныя па паходжанню гумны з каркаснай канструкцыяй перакрыцця на сохах, дзядках, козлах. Яны мелі выцягнуты па падоўж-
Гумно ў Кобрынскім раёне
Стадола ў в. Старое Сяло былога Столінскага павета.
Разрэз
най восі, зрэдку ламаны план. Пасярэдзіне знаходзіўся глінабітны ток, а па баках — застаронкі для жыта. Архітэктура такога гумна была вельмі строгай і лаканічнай і асноўвалася на суадносінах нізкіх сцен і высокага пластычнага, часцей за ўсё вальмавага саламянага даху. Вышыня даху часта перавышала вышыню зруба больш чым у тры разы. У Брэсцкім Палессі былі зафіксаваны збудаванні, якія наогул не мелі ніякіх сцен і складаліся толькі з аднаго даху (Астрамечава Брэсцкага раёна). Далейшае ўзбагачэнне пластыкі гумнаў дасягалася з дапамогай падсеняў, якія афармлялі адну з падоўжных сцен. Падсені ўтвараліся вялікім вынасам вальмавага даху і часта падтрымліваліся слупамі (Стахава Столінскага раёна).
Такім чынам, у архітэктуры сялянскіх збудаванняў склаліся ўстойлівыя традыцыі. У планіроўцы комплексаў выкарыстоўваліся дзве схемы: замкнутая і падоўжна-восевая. У кампазіцыі жылля і гаспадарчых пабудоў склаліся цэнтрычны, восевы і франтальны прыёмы. Для старажытных інтэр’ераў была характэрна нерасчлененасць унутранай прасторы памяшканняў. Найбольшага эфекту гэта дасягала тады, калі перакрыццё, як і сцены, мела вянковую канструкцыю.
Аналагічна сялянскаму развівалася жыллё сельскіх рамеснікаў, служачых двара і фальварка. Іх характэрнай асаблівасцю з’яўлялася шырокае распаўсюджанне «белых» хат з плоскім бэлечным пе-
Хата ў г. Драгічыне.
XVIII—XIX стст.
ракрыццём і печчу з кафлі. Асноўныя тыпы дамоў — двухі трохкамерныя. Яны складаліся з хаты і сенцаў або з хаты, сенцаў і клеці ці пякарні, мелі амаль усе асаблівасці сялянскага жылля. Наступная фаза развіцця плана дома — чляненне жылога зруба на дзве часткі і вылучэнне ў выніку гэтага каморы, якая мела не толькі гаспадарчае, але і жылое прызначэнне.
Больш развітыя формы жылля сустракаліся ў гарадах і мястэчках. Напрыклад, акт куплі-продажу дома слуцкіх мяшчан Сабалеўскіх 1693 г. адзначае жыллё з цэнтральнымі сенцамі, па адзін бок ад якіх размяшчалася хата, а па другі — пякарня.
Стадола ў в. Вайткевічы Столінскага раёна.
Фрагмент перакрыцця, падоўжны разрэз, план
Хата ў г. п. Поразава Свіслацкага раёна
Пры хаце і пякарні вылучыліся каморы н. На аснове такога тыпу плана ў XVIII ст. сфарміраваўся чатырохпакаёвы дом з сенцамі ў цэнтры ў выніку замены камор і пякарні жылымі пакоямі.
Гарадское і местачковае жыллё мела шэраг спецыфічных рысаў. Ранні пераход да кроквенна-бэлечных сістэм перакрыцця (не пазней XVII ст.) выклікаў багатую разнастайнасць форм завяршэнняў. Так, тыпова гарадскімі былі складаныя паўвальмавыя, ламаныя, мансардныя дахі. Вокны аздабляліся разьбянымі ліштвамі і аканіцамі. У шэрагу гарадскіх і местачковых дамоў дэкаратыўнуюролю выконвалі шчыты, дзе засяроджвалася галоўная аздоба. Шчыты ад зруба аддзялялі прычолкі, якія асноўваліся на доўгіх кансольных выпусках верхніх брусоў зруба і трама. Цікавая двухкамерная курная хата замалявана 3. Глогерам у пачатку XX ст. у Драгічыне І2. Яе сенцы былі меншымі па шырыні, чым жылы зруб, аднак агульны вальмавы дах аб’ядноўваў абодва памяшканні, утвараючы перад уваходам даволі значную падсень. Характэрнай асаблівасцю гарадской і местачковай забудовы з’яўляліся брамы. Яшчэ ў наш час у Петрыкаве, Давыд-Гарадку і некаторых іншых месцах можна сустрэць брамы складанага малюнка, якія нагадваюць познебарочны фасад са шчытом і валютамі. На ўсходЗе Палесся сустракаюцца брамы^ пакрытыя двухсхільнымі дахамі і аздобленыя разьбянымі дэталямі.
11 ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 1280, воп. 1, с. 2049, л. 1.
12 Z. G 1 о g е r. Budownictwo drzewne і wyroby z drzewa w dawnej Polsce, t. 1, c. 166.
Тэраса дома ў г. Мазыры
Іншым шляхам развівалася жыллё рамеснікаў і гандляроў у гарадах і буйных мястэчках. Планіровачныя ўмовы фарміравання цэнтраў гэтых пасяленняў, дзе забудова была вельмі шчыльнай, выклікалі з’яўленне спецыфічнага тыпу дома, у якім галоўную кампазіцыйную нагрузку ўспрыняў тарцовы вулічны фасад. Тут размяшчаўся ўваход у дом, нярэдка аформлены слупавой падсенню. Каля ўваходу часта размяшчалася крама або рамесная майстэрня. Існавалі, аднак, падсеневыя дамы і без
Аздабленне падзору дома ў г. Мазыры
гэтых памяшканняў. Напрыклад, інвентар 1779 г. апісвае дом па вуліцы Пінскай у Драгічыне, які ўключаў сенцы з падсенню на трох слупах, хату і камору за хатай 13. Падсені, разам з багата аздобленым шчытом, надавалі вузкафрантоннаму дому новы кампазіцыйны лад.
3 другой палавіны XVIII ст. пашырыўся ўдзел прафесійных архітэктараў у забудове гарадоў і мястэчак. У гэты перыяд з’явіліся першыя серыі тыпавых праектаў. Пры праектаванні ўлічваліся канкрэтныя ўмовы будаўніцтва і мясцовыя традыцыі. Напрыклад, у серыі з 18 праектаў жылых і гаспадарчых збудаванняў для Пружан архітэктара Лянчоўскага (1810) 14 мы бачым традыцыйную планіроўку і кампазіцыю дамоў. Планы дамоў ад простых структур на чатыры пакоі да складаных дзевяціпакаёвых з рысамі анфіладнай планіроўкі. Усе дамы завяршаліся вальмавымі дахамі. Гэта — традыцыйная асаблівасць народнага жылля захаду Палесся. Арыгінальныя праекты выкананы і для іншых гарадоў і мястэчак.
13 АВАК, т. XXXV, с. 373—374.
14 В. А. Ч а н т у р н я. йсторня архнтектуры Белорусснн, с. 198.
Феадальныя маёнткі як комплексы жылых, гаспадарчых і абарончых пабудоў вядомы са старажытнасці. Аднак рост іх колькасці звязаны з рэформай 1557 г., калі з пераходам да адработачнай рэнты ўкаранілася фальваркова-паншчынная сістэма.
Важнейшымі збудаваннямі сядзіб былі жылыя дамы. Як і ў XVI, у XVII—XIX стст. шырокае распаўсюджанне мела традыцыйнае трохкамернае жыллё, якое дайшло да XX ст. без істотных змен. Яно вядома ў двух варыянтах: хата+сенцы + гаспадарчае памяшканне і хата + сенцы + хата. Безумоўна, другі тып склаўся на аснове першага пры замене гаспадарчага памяшкання жылым пакоем. У далейшым кожны з крайніх зрубаў дома дзяліўся на дзве часткі. Пры гэтым вылучыліся каморы, якія пазней трансфармаваліся ў жылыя пакоі і алькежы. Натуральна, што гэты працэс крануў галоўным чынам каморы жылой часткі.
Такім чынам, на сваёй пачатковай стадыі развіцця сядзібнае жыллё паўтарыла важнейшыя этапы эвалюцыі народнага жылля, калі з трохкамернага склаўся чатырохпакаёвы план дома з сенцамі ў цэнтры. Пры чляненні сенцаў на дзве палавіны ўтварыўся шасцічасткавы план дома.
Працэс далейшага развіцця планіроўкі жылога дома адбываўся за кошт дыферэнцыяцыі памяшканняў па іх прызначэнню. У XVII—XVIII стст. акрамя хат і камор больш шырока распаўсюдзіліся сталовыя, гасціныя, спальні, альковы, залы, прыхожыя, гардэробы, аптэчкі, кабінеты, разнастайныя гаспадарчыя памяшканні. У некаторых выпадках вялікі комплекс службовых памяшканняў выносіўся ў спецыяльную надворную пабудову — афіцыну, дзякуючы чаму амаль усю плошчу дома займалі парадныя і жылыя пакоі.
Сядзібныя дамы ўзводзіліся пераважна з брусоў на падрубах або падмурках (падклеты ў XVII—XVIII стст. паступова зніклі), знадворку часта ашалёўваліся і накрываліся драніцай, гонтай або саломай. Для большасці збудаванняў характэрны прамавугольны, часта сіметрычны план. Іх архітэктура асноўвалася на кантрасце паміж нізкім зрубам і высокім пластычным дахам, які складаў у шэразе выпадкаў каля двух трэцей вышыні дома. Важную мастацкую ролю выконваў слупавы ганак. Ен акцэнтаваў уваход і вылучаў цэнтральную частку дома. У эпоху класіцызму ганак пераўтварыўся ў манументальны калонны порцік.