• Газеты, часопісы і г.д.
  • Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.

    Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 152с.
    Мінск 1978
    51.82 МБ
    Палац па вуліцы Сенатарскай у Слуцку, збудаваны ў сярэдзіне XVIII ст., арыентаваўся галоўным фасадам на вуліцу. У планіроўцы ён уяўляў складаную анфіладную структуру і ўключаў вялікія парадныя сенцы, спальні з альковамі, кабінеты, гардэробы, пакоі. На верхнім паверсе размяшчалася зала. Фасады багата аформлены сакавітай разьбой з выявамі вензеляў уладара 39. У Цярэспалі (былы Брэсцкі павет) у 1778 г. існаваў барочны палац анфіладнай планіроўкі, ашаляваны знадворку і пакрыты ламаным гонтавым дахам з гзымсамі. У яго аб’ёме знаходзіліся капліца і дзве залы, увянчаныя шатровымі вярхамі. Чацвёрты верх з банькай узвышаўся над ганкам. Палац фланкавалі з чатырох бакоў афіцыны і скарбец 40.
    Першыя вядомыя загарадныя палацы ў Палессі з’явіліся ў XVII ст. У XVIII ст. палацавае будаўніцтва дасягнула росквіту. Інвентар 1728 г. апісвае палац у Новай Мышы (Баранавіцкі раён), збудаваны ў пачатку XVIII ст. На падвор’е вяла манументальная брама, у першым ярусе якой знаходзілася «кордэгардыя», а ў другім — жылое памяшканне, абкружанае галерэяй. Брама завяршалася высокім чацверыковым шатром. Палац уяўляў вялікі крыжовы ў плане будынак, завершаны двух’ярусным гонтавым дахам, са слупавым ганкам перад уваходам. Яго цэнтральную частку складалі вялікія сенцы і сталовая. Па баках ад гэтых памяшканняў групаваліся 15 пакояў, пярэдняя, пяць гардэробаў. У сярэдняй частцы палаца над сенцамі і сталовай размяшчалася вялікая парадная зала. Інтэр’еры палаца былі багата аздоблены. Сцены размаляваны, дзверы афармлялі разьба і каваныя антабы, алавяныя пераплёты акон утваралі ціка-
    38 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 27, воп. 6, с. 46, л. 2.
    39 Там жа, ф. 694, воп. 2, с. 7460, л. 8—9.
    40 ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 525, воп. 8, с, 1217, л. 2—3.
    выя вітражы. Печы былі ўпрыгожаны кафляй з выявамі гранатавых і зялёных кветак. Пры печах знаходзіліся каміны 41.
    Палац у Лахве (Лунінецкі раён), збудаваны ў першай палавіне XVIII ст., меў развітую анфіладную планіроўку і ўключаў значную колькасць розных па прызначэнню пакояў. У цэнтры размяшчалася вялікая зашклёная парадная зала, непасрэдна звязаная з садам. Верхні паверх займала дамавая капліца. Усе памяшканні былі аформлены роспісам па палатну42.
    Палац у Рэплі (былы Ваўкавыскі павет), апісаны ў інвентары 1795 г., меў таксама анфіладную планіроўку з развітым левым крылом, дзе размяшчаліся парадная зала і шэсць пакояў, а правае крыло ўключала толькі два пакоі і другія сенцы. Усе памяшканні былі размаляваны, прычым кожны пакой меў свой тон: блакітны, зялёны, белы, жоўты і г. д. Палац абкружаў сад 43.
    Такім чынам, для палацавых барочных ансамбляў характэрна рашэнне пабудоў П-падобным дваром, анфіладная планіроўка палацаў, вылучэнне цэнтральнай групы парадных памяшканняў. У кампазіцыі важнае значэнне набылі дахі складанай формы, дэкаратыўныя вянчанні асобных частак пабудоў.
    Палацы, узведзеныя ў другой палавіне XVIII— XIX ст. у традыцыях класіцызму, мелі франтальную кампазіцыю. Для іх ужо не характэрны складаныя завяршэнні. Асноўным мастацкім элементам плоскага фасада стаў порцік.
    У 1780 г. па праекту КСпампані ўзведзены адзін з ранніх у Беларусі палацаў у стылі класіцызму ў Радзівіламонтах (Чырвоная Зорка Клецкагараёна) 44. Пашкоджаны ў час пажару, ён быў рэстаўрыраваны ў пачатку XX ст. У сучасным выглядзе палац уяўляе ў плане выцягнуты прамавугольнік. Для яго характэрна сумяшчэнне драўляных і мураваных канструкцый. У цэнтры размешчаны пярэдні пакой і зала, якая выходзіць паўавальным эркерам да парка. Правае крыло спланавана па анфіладнай сістэме і ўключае парадныя памяшканні,
    41 Аддзел рукапісаў Навуковай бібліятэкі ВДУ, с. А-1959, л. 1—2.
    42 ЦДГА БССР у Мінску, КМФ-5, воп. 1, с. 2172, л. 4—5.
    43 АВАК, т. XXXVIII, с. 239—244.
    44 В. А. Чантурня. Архнтектура Белорусснн конца XVIII— начала XIX в., с. 76—79.
    спальню з паўкруглай альковай, зімовы сад. Левае крыло, дзе знаходзяцца больш дробныя жылыя і гаспадарчыя памяшканні, мае калідорную планіроўку. На другім паверсе над пярэднім пакоем размешчаны два жылыя пакоі. Кампазіцыя збудавання носіць характэрныя для класіцызму рысы. Павышаная цэнтральная частка на галоўным фасадзе аформлена чатырохкалонным порцікам. Ашалёўка сцен імітуе каменную рустоўку. Інтэр’еры былі аздоблены роспісамі, штучным мармурам і стукам (захаваліся часткова).
    Палац у Лоеве, як сведчыць інвентар 1816 г., займаў вялікае падвор’е і з чатырох бакоў быў фланкаваны афіцынамі. Збудаваны з брусоў і знадворку атынкаваны. Цэнтральны вузел складалі пярэдні пакой, парадная зала і два гардэробы. Бакавыя крылы ўключалі па чатыры пакоі. Усё збудаванне завяршалася двухсхільным дахам з дошак. Уваходы афармлялі мураваныя чатырохкалонныя порцікі. Унутры сцены і столь былі абклеены шпалерным палатном і аздоблены дэкаратыўна-арнаментальным жывапісам. Ансамбль інтэр’ера дапаўнялі печы з каляровых арнаментальных кафляў45.
    45 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 27, воп. 6, с. 49, л. 1.
    грамадскія пабудовы
    Грамадскія будынкі разам з іншымі манументальнымі збудаваннямі актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні важнейшых архітэктурных ансамбляў у гарадах, мястэчках і вёсках. Цэнтрам горада і мястэчка з’яўлялася гандлёвая плошча, дзе размяшчаліся гандлёвыя рады, крамы. У гарадах, якія мелі самакіраванне, тут знаходзілася ратуша. Перыферыйныя часткі рынка займалі корчмы і пастаялыя двары. Многія з гэтых будынкаў маглі існаваць і за межамі цэнтра, але былі з ім звязаны буйнымі магістралямі. Разам з культавымі будынкамі яны адыгрывалі ролю «вузлавых» кропак плана пасяленняў, з’яўляючыся нярэдка дамінантамі, што вылучаліся сярод звычайнай жылой забудовы.
    Крамы, гандлёвыя рады, магазіны. Крама—найбольш старажытны тып гандлёвага будынка. У дакументах XVI ст. крамы часта называліся «клеткамі», «каморамі», «яткамі». Гэта дае падставу меркаваць, што яны паходзяць ад клецяў, свірнаў і іншых гаспадарчых збудаванняў. Некаторыя агульныя рысы аб’ядноўваюць іх з падсеневымі хатамі, у склад якіх яны нярэдка ўваходзілі.
    Крамы ўяўлялі невялікія прамавугольныя або квадратныя ў плане збудаванні, накрытыя двухабо чатырохсхільнымі дахамі. Уваход рабіўся ў тарцовай сцяне, арыентаванай на вуліцу ці плошчу, якая афармлялася слупавой падсенню. Такія крамы памерамі ў плане 2,9X2,9 м, збудаваныя з сасновага бярвення пад драніцавым дахам з падсенямі на чатырох слупах, апісвае інвентар Капыля 1783 г.46 У некаторых палескіх гарадах яшчэ ў пачатку XX ст. захоўваліся цэлыя вуліцы, з двух бакоў забуДаваныя крамамі. Напрыклад, у Камянцы крамы займалі суцэльны фронт вулічнай забудовы і арыентаваліся да вуліцы тарцовымі фасадамі, якія завяршаліся высокімі шчытамі (трохвугольнымі і з залобкамі), ашаляванымі дошкамі. ПІчыты выходзілі за плоскасць сцяны і разам з прычолкамі ўтваралі глыбокія падсені на слупах.
    Пры злучэнні асобных крам у адзіны комплекс з’явіліся гандлёвыя рады: замкнёныя, паўзамкнёныя, двухрадныя і аднарадныя (пагонныя). Замкнёныя рады, якія ўтваралі прасторны чатырохвугольны ў плане двор, узніклі ў выніку натуральнай патрэбы архітэктурна арганізаваць прастору шчыль-
    46 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 694, воп. 2, с. 3676, л. 167.
    Праект гандлёвых радоў у в. Сіняўка Клецкага раёна. XIX ст. Галоўны фасад, план
    на забудаванай крамамі гандлёвай плошчы. Прапэс утварэння такіх радоў ілюструюць інвентары Давыд-І арадка. У 1700 г. гандлёвая плошча Давыд-Гарадка была з чатырох бакоў забудавана 67 асобнымі крамамі і 14 каморамі47. Інвентар 1760 г. паведамляе, што замест крам і камор узведзены гандлёвыя рады з 75 крам з чатырма брамамі, што праводзілі на плошчу 48. Замкнёныя рады ў Тураве былі ўтвораны 36 двухпавярховымі крамамі. Дзве брамы і вуглы комплекса фланкавалі 12 спіхлераў49. У пачатку XIX ст. у Клецку існавалі «локцевыя» і саляныя гандлёвыя рады. Першыя складалі ў плане квадрат са старонамі 184,8 м і ўключалі 40 крам. Па знешнім перыметры яны былі абнесены мураванай слупавой галерэяй. Вуглы комплекса завяршалі дэкаратыўныя вежкі з круглымі акенцамі. Саляныя рады ўключалі 32 крамы і складалі квадрат са старонамі 117,6 м 50.
    Паўзамкнёныя гандлёвыя рады хутчэй за ўсё з’явіліся прыватным варыянтам замкнёных радоў. Іх развіццё звязана з барочным прынцыпам стварэння паўзамкнёных кампазіцый, якія шырока выкарыстоўваліся ў сядзібнай архітэктуры. Аднак ра-
    47 ЦДГА БССР у Мінску, КМФ-5, воп. 1, с. В80, л. 1.
    43 Там жа, с. 681, л. 9.
    49 Там жа, ф. 27, воп. 6, с. 44, л. 4.
    60 Там жа, ф. 694, воп. 3, с. 2373, л. 85.
    ды такога тыпу не былі шырока распаўсюджаны (зафіксаваны ў Дзярэчыне, 1820 г.).
    Гандлёвыя рады, выкананыя двума паралельнымі карпусамі, безумоўна, мелі сваім прататыпам гандлёвую вуліцу, забудаваную з двух бакоў крамамі. Такі комплекс з 75 крам паказвае інвентар Пінска 1783 г. Рады, размешчаныя ў дзве «пярэі» на плошчы каля ратушы, утваралі вуліцу, у цэнтры якой знаходзіўся калодзеж. Кожная крама мела акно і самастойны ўваход пад слупавой падсенню 51.
    Верагодна, пад уплывам класіцызму з’явіліся пагонныя рады, якія размяшчаліся ў цэнтры плошчы і ўяўлялі прамавугольныя ў плане доўгія пабудовы з двухбаковай арыентацыяй крам. Слупавая падсень часта пераўтваралася ў манументальную ордэрную галерэю. Пры адносна вялікай працягласці корпуса ў яго цэнтры размяшчаўся праезд, аформлены порцікам або вежкай.
    У XVIII ст. з’явіўся новы тып гандлёвага збудавання — магазін, прызначаны для захавання і продажу збожжа і некаторых іншых прадуктаў харчавання, які сумясціў рысы архітэктуры крам, свірнаў і лямусаў. У некаторых выпадках магазіны ўяўлялі складаныя комплексы, якія ўключалі шмат збудаванняў жылога і гаспадарчага прызначэння (Слуцк). Больш характэрнымі былі прамавугольныя ў плане пабудовы, галоўны фасад якіх афармляўся слупавой галерэяй. Напрыклад, у Тураве па вуліцы Правальскай на рубяжы XVIII і XIX стст. было ўзведзена 10 аднатыпных магазінаў. Яны складалі фронт вулічнай забудовы. Кожны магазін уяўляў прамавугольны ў плане будынак памерамі 15,6X8,5 м, узведзены з брусоў і накрыты вальмавым дахам. Вулічныя фасады магазінаў мелі слупавыя галерэі52. Больш складаныя збудаванні ўключалі некалькі памяшканняў, аб’яднаных агульным дахам і галерэяй.
    Магазін ў Давыд-Гарадку (першая палавіна XIX ст.) уяўляў падоўжаны корпус (55X7,1 м) з вольхі ў шулах і завяршаўся саламяным дахам. Унутры ён меў 58 засекаў для збожжа 53. У 1851 г. архітэктарам Дабравольскім распрацаваны праект