Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1978
5 А. Харузнн. Славянское жнлніце в Северо-Западном крае. Внльна, 1907; 14. А. Сербов. Поездкн по Полесью 1911 н
даследаваннях прысутнічае грунтоўны матэрыял, мастацкі аналіз не праводзіцца. Такімі ж недахопамі вылучаюцца і працы 3. Дмахоўскага, які вывучаў народнае будаўніцтва цэнтральнай часткі ГІалесся 6.
Даныя па пабудовах Полыпчы і Беларусі, у тым ліку і Палесся, апублікаваў 3. Глогер 7. Гэтая праца характарызуецца апісальнасцю, асобныя тыпы пабудоў разглядаюцца ў адрыве адзін ад другога. Амаль зусім адсутнічае архітэктурна-мастацкі аналіз помнікаў. Адсутнасць такога аналізу характэрна і для работы В. Рэвеньскай, якая вывучала забудову гарадоў і мястэчак Беларусі8.
Адзначаныя вышэй недахопы ўласцівы таксама працам А. Снітко, Д. Даўгяла, В. Краснянскага, С. Шыраева, нямецкага мастацтвазнаўцы Іпэля, дзе даследуюцца толькі прыватныя асаблівасці тых ці іншых збудаванняў і не прасочваецца агульная лінія развіцця беларускага драўлянага дойлідства9.
У пасляваенны перыяд больш выразна вызначыўся зварот да тэарэтычных абагульняючых даследаванняў. З’явіліся буйныя працы савецкіх этнографаў: Л. Малчанавай, Е. Бламквіст, Э. Сабаленка, У. Гуркова, У. Іванова, Д. Супруна 10. У сувязі
1912 года. Внльна, 1914; Белорусы-сакуны. Пг., 1915; Вічынскія паляне. Зборнік артыкулаў Інстытута беларускай культуры. Мінск, 1928; Н. Н. Л е б е д е в а. Жнлшце н хозяйственные постройкн Белорусской ССР. М., 1929; К. Mo szy risk і. Polesie wschodnie. Warszawa, 1928; Kultura ludowa slowian, t. I, wyd. 2. Warszawa, 1967; Cz. Pietkiewicz. Polesie Rzeczyckie. Krakow, 1928.
6 Z. Dmochowski. Sprawozdanie ze studjow nad poleskiem budownictwem drzewnem w r. 1934/5. Warszawa, 1935; Ze studiow nad noleskim budownictwem drzewnym. Warszawa, 1937.
7 Z. G 1 o g e r. Budownictwo drzewne i wyroby z drzewa w dawnej Polsce. Warszawa, т. I, 1907; t. 2, 1909.
8 W. R e w i e n s k a. Miasta i miasteczka w polnocno-wschodniej Polsce. Wilno, 1938.
9 A. K. C н н т к o. Нз Слуцкой старнны. Мннская старнна, вып. II. Мннск, 1910; Д. Н. Довгялло. Летннскнй монастырь по іінвентарю 1588 г. Мннская старнна, вып. I. Мннск, 1909; В. Краснянскі. «Чарцёж» места Віцебску 1664 году як дакументальны помнік да гісторыі беларускага драўлянага будаўніцтва. Мінск, 1928; С. Д. Шнряев. Этюды по нсторнн архнтектуры Смоленска н белорусской Смоленіцнны. Смоленск, 1924; Д-р Іпэль. Беларускае мастацтва. Віцебск, 1925.
10 Л. A. М о л ч а н о в a. К вопросу о развнтнн белорусского крестьянского жнлніца. Вопросы этннческой нсторнн народов Прнбалтнкн. М., 1959; Беларускае народнае жыллё феадальнай эпохі. Весці АН БССР, серыя грамадскіх навук. 1956,
з тым што этнаграфія вывучае толькі матэрыяльную культуру, мастацкія асаблівасці народнага дойлідства выпалі з-пад увагі даследчыкаў.
Спробу даць разгорнуты нарыс развіцця беларускай архітэктуры XIV—XVIII стст. уяўляе публікацыя Е. Квітніцкай н. Аўтар арыентуецца галоўным чынам на помнікі мураванага дойлідства, таму драўляныя пабудовы не атрымалі грунтоўнага даследавання.
Багаты матэрыял па архітэктуры Беларусі прадстаўлены ў працах У. Чантурыя 12. У яго даследаваннях прыведзены даныя аб вясковай і гарадской забудове, сядзібах, замках, палацах, грамадскіх і культавых будынках. Аналізуючы розныя тыпы збудаванняў, аўтар шырока прыцягвае помнікі драўлянага дойлідства, даючы іх класіфікацыю і агульныя звесткі па гісторыі, планіроўцы, кампазіцыі. Ен правільна ацэньвае ролю і месца драўлянага дойлідства ў беларускай архітэктурнай спадчыне. Аднак з прычыны таго, што галоўная ўвага звернута на мураваныя збудаванні, драўлянае дойлідства адлюстравана недастаткова поўна.
У апошнія гады выйшлі з друку працы Т. Хадыкі і С. Сергачова 13. У артыкуле Т. Хадыкі высунута аднабокая канцэпцыя «другаснага ўспрыняцця» драўляным дойлідствам форм мураванай архітэктуры італьянскага барока. Такая пазіцыя не дазваляе характарызаваць тыя пабудовы, дзе стыль барока выявіўся ў развіцці пластыкі традыцыйных форм мясцовага паходжання. У працах С. Сергачова апушчаны многія пытанні, звязаныя з асаблівасцямі развіцця драўлянага дойлідства, сувязямі яго з мураваным дойлідствам.
№ 4; Матернальная культура белорусов. Мннск, 1968; Е. Э. Бломквнст. Крестьянскне постройкн русскнх, украннцев н белорусов. Восточнославянскнй этнографнческнй сборннк. М., 1956; Беларускае народнае жыллё. Мінск, 1973.
11 Всеобіцая нсторня архнтектуры, т. VI. М., 1968.
12 В. А. Чантурня. Архнтектура Белоруссіш конца XVIII — начала XIX в. Мннск, 1962; Йсторня архнтектуры Белорусснн. Мннск. 1977.
13 Т. В. X а д ы к а. Аналіз станаўлення стылю барока ў манументальным драўляным дойлідстве Беларусі XVII ст. Весці АН БССР, серыя грамадскіх навук. 1974, № 1; С. А. Серг а ч о в. Летопнсь деревянного зодчества Белорусснн. Мннск. 1975; Свірны і ламусы. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1976, № 2.
крыніцы драулянага дойлідства беларускап
У XVI ст. у асноўных рысах завяршыўся працэс утварэння беларускай народнасці. У гэты час феадальны грамадска-эканамічны ўклад дасягнуў высокай ступені развіцця.
К XVI ст. рамёствы і гандаль становяцца асновай эканамічнага жыцця беларускіх гарадоў, дзякуючы чаму яны вылучаюцца з аграрнай акругі. Самым буйным у Палессі горадам быў Брэст. У 1390 г. ён атрымаў «Магдэбургскае права». Тут перасякаліся важнейшыя гандлёвыя шляхі, што звязвалі Беларусь з Польшчай, Украінай, Прыбалтыкай, Германіяй. У сярэдзіне XVII ст. у Брэсце пражывала 10 780 жыхароў і дзейнічала 14 цэхаў Ч Важнае эканамічнае значэнне меў і Пінск, звязаны з Кіевам, Валынню, Літвой і Польшчай. Асобнае палітычнае і стратэгічнае становішча займаў Слуцк. Ён атрымаў прывілей на самакіраванне ў 1441 г. і да 1791 г. быў цэнтрам даволі буйнога княства. Да значных гарадоў можна аднесці таксама Капыль, Кобрын, Мазыр, Бабруйск, Гомель, Ваўкавыск, Слонім, Рэчыцу, Рагачоў, Камянец. Усе яны — былыя старажытнарускія гарады. Спецыфіка іх размяшчэння ў Палессі заключаецца ў тым, што большасць з іх, за выключэннем Пінска і Мазыра, групуецца на заходняй, паўночнай і ўсходняй ускраінах палескай тэрыторыі. У цэнтральнай жа частцы Палесся пераважалі невялікія пасяленні — мястэчкі. Яны выконвалі ролю лакальных гандлёва-рамесніцкіх цэнтраў і не ведалі цэхавай арганізацыі рамяства і такой яго спецыялізацыі, як у буйных гарадах. У даследуемы перыяд у мястэчкі пераўтварыліся і некаторыя буйныя ў мінулым гарады (напрыклад, Тураў).
Перавага дробных аграрных і гандлёва-рамесніцкіх пасяленняў, безумоўна, зрабіла істотны ўплыў на развіццё палескага дойлідства. Гэта адлюстравалася ў спецыфіцы канкрэтных архітэктурна-горадабудаўнічых задач і ва ўзроўні канцэнтрацыі і спецыялізацыі будаўнічых рамёстваў, бо толькі ў буйных цэнтрах склаліся ўмовы фарміравання вялікіх прафесійных будаўнічых калектываў. Таму на Палессі, асабліва ў цэнтральнай частцы, больш шырокі ўдзел у манументальным будаўніцтве прымалі народныя майстры.
1 Гісторыя Беларускай ССР, т. I, с. 157; 3. Ю. Копысскнй. Экономнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XVII в. Мннск, 1966, с. 29.
гістарычныя ўмовы развіцця палескага драўлянага дойлідства
У XVI—першай палавіне XVII ст. вялікія якасныя змены адбыліся і ў вёсцы. 3 запрыгоненнем сялянства ўзнікла масавая фальваркава-паншчынная гаспадарка, змяніліся ўмовы сялянскага землекарыстання. На працягу другой палавіны XVI ст. на захадзе і ў цэнтры, а ў першай палавіне XVII ст. на ўсходзе Палесся фальварак стаў асноўнай формай гаспадарчай арганізацыі феадальнага маёнтка. У выніку правядзення «валочнай памеры» пачалі паступова знікаць архаічныя формы сямейных укладаў, сфарміраваліся новыя тыпы сялянскіх пасяленняў, двароў і, верагодна, жылля. He пазней XVI ст. з сялянскага асяроддзя вылучыліся рамеснікі, якія працавалі ў фальварках.
Рост гарадоў і мястэчак, масавае будаўніцтва феадальных маёнткаў, вялікія маштабы рэканструкцыі і будаўніцтва сельскіх пасяленняў патрабавалі значнай колькасці кваліфікаваных дойлідаў, спецыяльных цяслярскіх арцеляў, якія б выконвалі найбольш адказныя работы. Акты XVI ст. паказваюць, што ў гэты час існавалі «замкавыя дойліды», прычым назіраўся іх колькасны рост. Напрыклад, у 1552—1555 гг. у Пінску быў толькі адзін, а ўжо ў 1561—1566 гг. — пяць дойлідаў, якія, відаць, складалі аснову будаўнічага калектыву2. Вылучэнне дзяржаўнай пасады дойліда ў XVI ст. было характэрна і для іншых гарадоў. Інвентар Мазырскага замка 1552 г. паведамляе: «Дойлнда... вмннн с стародавна на роботу замковую н паркановую наймоватн, будь робота есть, або нет, дают на год ему по полтретн копы грошей, або чым ся умовят...»3 У XVI—XVII стст. дойліды працавалі ў Бабруйску, Глуску, Давыд-Гарадку, Клецку і ў іншых палескіх гарадах. У 1728 г. у Слуцку працаваў будаўнічы калектыў, які па сваёй арганізацыйнай структуры быў падобны да цэха 4. У XVI—пачатку XVII ст.
2 Уволочное пзмеренне Ппнского н Клецкого княжеств, составленное пннскнм старостою Станнславом Хвальчевскнм. 1552—1555 гг. Внльна, 1884; Пнсцовая кннга бывшего Пннского староства, составленная по повеленню короля Сіігнзмунда Августа в 1561 —1566 годах пннскнм н кобрннскнм старостою Лаврнном Войною, Внльна, 1874.
3 Архнв Юго-Западной Россіш (АЮЗР), ч. VII, т. 1. Кнев, 1886, с. 616.
4 А. П. Грыцкевіч. Да пытання аб эканамічным стане прыватнаўладальніцкага горада Беларусі ў першай палавіне XVIII стагоддзя. Весці АН БССР, серыя грамадскіх навук. 1963, № 2, с. 54.
дойліды і цесляры працавалі таксама пры буйных маёнтках.
Такім чынам, з’яўленне ў XVI—пачатку XVII ст. значных калектываў дойлідаў стварыла аб’ектыўныя перадумовы фарміравання архітэктурна-мастацкіх школ у Палессі. Аднак вялікі аб’ём будаўніцтва патрабаваў удзелу шырокіх колаў народных майстроў, якія не мелі ясна акрэсленай будаўнічай спецыялізацыі. Аб гэтым сведчыць існаванне «замкавай павіннасці» насельніцтва горада і наваколля. Напрыклад, хЧазырскі замак павінны былі будаваць «место все н обедве волостн: Мозырская н Бчнцкая, людн князскне, н панскне, н земянскне...»5 У Кобрынскім старостве ў XVI ст. млынары павінны былі працаваць два дні ў тыдзень на будаўніцтве Кобрынскага замка і каралеўскага двара ў Чаравацічах6. Як сведчыць інвентар 1808 г., у Тураве кожны двор вылучаў аднаго чалавека вясной і ўвосень для ўзвядзення гарадскіх збудаванняў, а ў в. Семурадцы будаўнічымі работамі пастаянна займаліся шэсць чалавек7.