• Газеты, часопісы і г.д.
  • Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.

    Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 152с.
    Мінск 1978
    51.82 МБ
    феадальнмя маёнткі, замкі і палацы
    Традыцыйны двор дробнага шляхціца на Палессі.
    3 гравюры XIX ст.
    План маёнтка Бранчыцы Слуцкага княства.
    Чарцёж 1682 г.
    Надзвычай архаічнай была кампазіцыя дома, калі кожны зруб завяршаўся самастойным дахам, у выніку чаго ствараўся складаны жывапісны сілуэт збудавання. Інвентар маёнтка Брожа ў былым Бабруйскім старостве 1638 г. паказвае дом на дзве хаты з каморамі праз сенцы, які вянчаўся трыма дахамі 15. Аналагічныя дамы існавалі і ў XVI ст. Напрыклад, інвенгар Дзятлава 1580 г. называе «дом велнкнй подле ворот о чотырех дахох на подклетах... до него на ropy no всходце нтн в кганок... a под тым домом подклетов чотыре» 16. Увогуле дамы з асобнымі над кожным зрубам дахамі былі настолькі распаўсюджанымі, што складальнікі інвентароў XVI — пачатку XVII ст. спецыяльна адзначалі тыя выпадкі, калі збудаванні мелі агульныя пакрыцці. Аднак ужо ў XVII ст. пачалося больш шырокае распаўсюджанне агульных завяршэнняў. Гэта, безумоўна, было звязана з развіццём планіроўкі дамоў і пераходам ад будаўніцтва асобных клецяў з самастойнымі завяршэннямі да ўзвядзення складаных будынкаў, у якіх пад адным дахам аб’ядноўвалася даволі значная колькасць розных па прызначэнню памяшканняў. Вядомы вальмавыя, паўвальмавыя, двухсхільныя шчытавыя дахі. У XVIII ст. яны ўскладніліся і набылі заломы. Вельмі распаўсюджанай формай ламанага даху з’яўляўся так званы «мансард польскі», які меў усе плоскасці аднолькавага нахілу і быў генетычна звязаны з традыцыйным вальмавым пакрыццём.
    Прыкладамі збудаванняў са складанымі завяршэннямі могуць служыць сядзібныя дамы XVIII ст.
    15 АВАК, т. XXV, с. 173.
    16 АВАК, т. XIV, с. 200.
    Маёнтак Завоссе на Навагрудчыне
    у Мурачоўшчыне Івацэвіцкага і Сяхновічах Жабінкаўскага раёнаў. Гэта прамавугольныя ў плане пабудовы з нізкімі сценамі (каля трэці агульнай вышыні), завершаныя высокімі двух’яруснымі саламянымі дахамі. Сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Кампазіцыя гэтых дамоў блізкая да пірамідальнай. Аднак слупавыя ганкі, шчыты якіх аздоблены парнымі вільчакамі, парушаюць цэнтрычны лад кампазіцыі дамоў, узмацняючы яе франтальны напрамак руху.
    Ускладненне сілуэта збудаванняў звязана з уздзеяннем стылю барока на драўлянае дойлідства. Гэты стыль унёс шэраг своеасаблівых рысаў у кампазіцыю і планіроўку жылля. Так, у планах дамоў XVIII ст. часцей назіралася размяшчэнне ў цэнтры параднай залы, якая выходзіла за падоўжную сцяну гранёным эркерам, планіроўка стала анфіладнай. Кампазіцыя ўзбагацілася за кошт складаных
    Дом у маёнтку Мазуркі Ляхавіцкага раёна.
    Канец XVIII ст.
    завяршэнняў, алькежаў (дом у Поразаве Свіслацкага раёна). У некаторых сядзібах адбыўся пераход ад групоўкі адасобленых аб’ёмаў дома і афіцын (дапаможных надворных пабудоў, якія прызначаліся для жылля і гаспадарчых патрэб і размяшчаліся звычайна каля сядзібнага дома) да стварэння адзінага ансамбля паўзамкнутага параднага двара. На больш ранняй стадыі развіцця знаходзілася сядзіба ў Навошчыцах (Пінскі раён), збудаваная ў другой палавіне XVIII ст., дзе цэнтральны корпус і дзве афіцыны трактаваны яшчэ адасоблена і завершаны самастойнымі ламанымі дахамі 17. Дом у Рэгінаве (Слонімскі раён) ужо ўяўляў маналітны П-падобны ў плане будынак, тарцы якога ўпрыгожваліся складанымі барочнымі шчытамі, а цэнтр быў вылучаны вялікім слупавым ганкам 18.
    Прыкладна з пачатку XVII ст. больш шырока ў кампазіцыі ўдзельнічалі верхнія паверхі дамоў, што будаваліся над сенцамі і якія займалі пад гаспадарчыя і жылыя памяшканні, залы, капліцы. У шэразе пабудоў верхні паверх аб’ядноўваўся з слупавым ганкам і выходзіў наперад, што надавала кампазіцыі больш дынамікі (Варонча Карэліцкага раёна). Верхні паверх дома ў Азяранах (Жыткавіцкі раён), збудаванага на рубяжы XVIII—XIX стст., як бы прарэзваў дах у перпендыкулярным падоўжнай восі напрамку і на фасадах быў аформлены ажурнымі балконамі. У ім знаходзіліся зала і летняя спальня 19. Кампазіцыйны прыём вылучэння
    17 Z. G 1 о g е r. Budownictwo drzewne і wyroby z drzewa w dawnej Polsce, t. 1, c. 328.
    18 ЦДГА Літоўскай CCP, ф. 1135, воп. 3, c. 610, л. 1.
    19 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 27, воп. 6, с. 45, л. 1.
    Дом у маёнтку Варонча Карэліцкага раёна.
    3 граеюры XIX ст.
    цэнтра пабудовы ганкам і верхнім паверхам шырока ўжываўся ў архітэктуры барока і з нязначнымі зменамі быў перапрацаваны ў стылі класіцызму.
    Класіцызм, як і барока, закрануў толькі адносна невялікую колькасць сядзібных дамоў. У многіх выпадках уплыў яго абмежаваўся толькі заменай слупавога ганка порцікам (Мазуркі Ляхавіцкага раёна). Усё ж у шэрагу сядзіб рысы класіцызму выявіліся даволі выразна. Барочны падковападобны план паступова выпраміўся, і ўся пабудова выцягнулася ў адну лінію. Зніклі характэрныя для барока складаныя дахі, алькежы з самастойнымі завяршэннямі. У выніку гэтага стварылася некалькі статычная ўраўнаважаная франтальная кампазіцыя. Фасад стаў плоскім. Яго важнейшым дэкара-
    Дом у г. п. Поразава Свіслацкага раёна. XIX— пачатак XX ст.
    тыўным акцэнтам з’явіўся манументальны порцік, які ўтварыў павышаную двухпавярховую частку цэнтра дома (сядзібы ў Ляцэшыне 1793 г. і Чамброве пачатку XIX ст. Пінскага і Навагрудскага раёнаў). У далейшым порцік стаў дамінуючым элементам кампазіцыі дома (сядзіба ў Малевічах каля Жлобіна). Усё ж у невялікіх дамах, дзе больш выявіліся народныя будаўнічыя традыцыі, а верхні паверх не развіўся, порцік трактаваўся адвольна, набліжаўся па свайму выгляду да звычайнага слупавога ганка (сядзібы ў Брэсце і Хойніках).
    Інтэр’ер большасці дамоў быў вырашаны стрымана. Сцены знутры гладка вычэсваліся, потым аб-
    Дом Суворава ў г Кобрыне. Другая палавіна XVIII ст., адноўлены пасля Вялікай Айчыннай вайны
    мазваліся глінай і бяліліся або абклейваліся палатном і распісваліся. У дамах небагатай шляхты яшчэ ў XIX ст. многія памяшканні, у тым ліку жылыя, мелі земляныя або глінабітныя падлогі, а ў сенцах часта не было і столі. У жылых і гаспадарчых памяшканнях заўсёды рабілася бэлечная столь з дыляў, плах, дошак. Зрэдку дзверы захоўвалі старую канструкцыю на «бегунах». Вельмі распаўсюджанымі былі маленькія круглыя вокны простага паўпразрыстага шкла, якія ўстаўляліся ў алавяныя абодраўляныя рамкі. Вялікія вокны з белага шкла, аздобленыя разьбянымі ліштвамі, сустракаліся толькі ў багатых сядзібах. У хатах, алькежах, жылых каморах стаялі кафляныя печы, часам упрыгожаныя паліхромнымі і рэльефнымі кафлямі. У пякарні акрамя кафлянай знаходзілася хлебная крыжовая печ, нярэдка курная. Традыцыйную мэблю складалі сталы, лавы, зэдлі, куфры і шафкі.
    Разнастайныя прыёмы палескага дойлідства развіваліся і ў іншых сядзібных збудаваннях. Напрыклад, вельмі цікавымі пабудовамі былі ярусныя брамы. Іх з’яўленне звязана з уплывам абарончай архітэктуры, бо першапачаткова яны мелі абарончае прызначэнне і ф^анкаваліся вежамі (Брожа Бабруйскага, Цімкавічы Капыльскага раёнаў). Аднак ужо ў XVII ст. большасць брам страціла абарончыя функцыі. Гэта наглядна ілюструе праект брамы для маёнтка Дурэнічы, выкананы Б. Радзівілам у XVII ст.20 На чарцяжах мы бачым вялікі трохпавярховы будынак. На першым паверсе па баках ад праезду размяшчаліся ў крыжовых зрубах восем гаспадарчых памяшканняў. Другі паверх уключаў вялікую сталовую з каморамі, якая па перыметры была абнесена аркаднай галерэяй. На трэцім паверсе знаходзілася зала з балконам, куды праводзілі крытыя знадворныя лесвіцы. Збудаванне ўвенчвалі тры шаломападобныя вярхі, цэнтральны з якіх завяршаў залу. Агульны рух цэнтрычнай кампазіцыі ўзмацнялі аднамаршавыя лесвіцы з манументальнымі ўваходамі ў выглядзе альтанак. Нягледзячы на прысутнасць асобных элементаў рэнесансу і барока, архітэктура брамы, безумоўна, склалася пад уплывам мясцовых мастацкіх традыцый, аб чым сведчыць сам тып трохгаловай кампазіцыі, які здаўна з’яўляўся асаблівасцю ўкраінскіх і беларускіх цэркваў.
    20 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 694, воп. 1, с. 287, л. 28—29.
    Праект дома для маёнтка Рось. XVII ст. План
    Свіран у г. Слоніме. XIX ст. Галоўны фасад, план
    ІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІШШІІІІІІІІІІІШІІІІШІІІН
    ІІІІІІІІІІІІІ			ІІІІІІІІІІІІІІІІ ІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІІ ЯМввЯЯЯЙІв
    Традыцыйныя ярусныя брамы захоўваліся ў сядзібным будаўніцтве і ў XVIII ст. Яны вырашаліся ў два ярусы. У першым ярусе праезд фланкавалі каморы, а ў другім размяшчаліся жылыя або гаспадарчыя памяшканні. У XIX ст. ярусныя брамы паступова зніклі.
    Важную групу складалі пабудовы для захавання запасаў харчавання, каштоўнай маёмасці, зброі:
    Дом у маёнтку Г рушаўка Ляхавіцкага раёна. XIX ст.
    Свіран у г. п. Тураве. XIX — пачатак XX ст.
    клеці, спіхлеры, скарбцы, свірны, лямусы. Інвентар Бабруйскага староства 1639 г. называе свірны на падрубах і падклетах2І. Відаць, апошнія з’явіліся правобразамі двухпавярховых свірнаў. Такія збудаванні адзначаюць акты XVI ст., а «ў XVII— XIX стст. яны сустракаліся амаль у кожным двары і фальварку. Узводзіліся на дубовых штандарах і падмурках з бярвенняў або брусоў, накрываліся драніцай, гонтай, саломай і зрэдку мелі складаныя ламаныя дахі. Унутры адгароджваліся засекі, рабіліся столь і падлога. Абавязковымі элементамі былі крыты ганак у ніжнім і галерэя з балюстрадай у верхнім ярусах. На галерэю знадворку вяла адкрытая лесвіца. Дзверы акоўваліся моцнымі жалезнымі завесамі, а вокны — кратамі. Аднапавярховыя свірны часта складаліся з некалькіх памяшканняў, кожнае з якіх мела знадворку свой уваход. Адну з падоўжных сцен, дзе размяшчаліся дзверы, афармляла арачная галерэя. У мастацкім аздабленні галерэі, якая з’яўлялася важным элементам кампазіцыі будынка, распаўсюдзіліся арачныя завяршэнні пралётаў з крывалінейнымі ўкосінамі, вісячыя аркі з дэкаратыўнымі гіркамі і іншыя дэталі, што ўзбагачалі пластыку фасадаў.
    Лямусы звычайна ўяўлялі двухпавярховыя збудаванні з арачнымі слупавымі галерэямі ў два ярусы. Яны ўключалІ як гаспадарчыя, так і жылыя памяшканні. Па асаблівасцях кампазіцыі іх можна падзяліць на дзве групы. Першую групу складалі
    21 АВАК, т. XXV, с. 174, 240.
    лямусы франтальнай кампазіцыі. Гэта — двухпавярховыя прамавугольныя ў плане будынкі, завер* шаныя вальмавымі або складанымі дахамі з галерэяй, якая афармляла адну з падоўжных сцен. У другую групу ўваходзілі збудаванні цэнтрычнай кампазіцыі з перыметральнымі галерэямі, завершаныя пірамідальнымі дахамі. Да апошніх блізка стаялі сырніцы—збудаванні цэнтрычна-пірамідальнай кампазіцыі, пастаўленыя на высокіх слупах і абнесеныя кружганкам. Інвентар маёнтка Дубой (Пінскі раён) 1773 г. апісвае манументальны трохпавярховы лямус на падмурку, дзе ў двух ніжніх паверхах размяшчаліся чатыры збожжасховішчы і 16 жылых пакояў. Трэці паверх займала вялікая зала, накрытая шатровым дахам. Пластыка фасадаў гэтага збудавання ўзбагачалася слупавымі галерэямі 22.