Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1978
Развіццё дэкаратыўнага афармлення акон звязана са з’яўленнем праёмаў з вушакамі. Аднак іх эвалюцыя на Палессі затрымалася. У многіх пабудовах зафіксаваны праёмы без лежакоў, іх ролю выконваў брус зруба. Такія вокны не афармляліся. Вокны з чатырма вушакамі аздабляліся простымі ліштвамі, зрэдку ўпрыгожваліся нескладанай разьбой. У XIX ст. пад уплывам класіцызму з’явіліся сандрыкі і франтоны ў завяршэнні ліштваў, разьба стала больш насычанай. У Брэсцка-Кобрынскім рэгіёне адзначаны выпадкі аздаблення акон культавых збудаванняў вітражамі з каляровага і белага шкла. Найбольш распаўсюджаны матыў вітражоў— стылізаваная выява сонца, што ўзыходзіць да старажытных традыцый палескай арнаментыкі.
У інтэр’еры храмаў вылучаліся праёмы, што звязвалі неф з алтаром, бабінцам і хорамі. Яны часта мелі мудрагелісты абрыс і такія элементы, як зацяжкі, кранштэйны, замкі і г. д.
Навесы, галерэі, ганкі. Гэтыя элементы адыгрывалі не толькі функцыянальную, але і мастацкую ролю, бо ўзбагачалі пластыку збудаванняў. Характэрнай дэталлю сядзібнага дома з’яўляўся слупавы ганак, які ў большасці выпадкаў завяршаўся двухсхільным дахам са шчытом на галоўным фасадзе. аформленым парнымі вільчакамі і разьбой лабавых дошак. У гандлёвых радах, крамах, дамах рамеснікаў і гандляроў, свірнах і лямусах выкарыстоўваліся падсені і галерэі. Стойкі ў верхніх частках умацоўваліся ўкосінамі. У XVIII ст. укосіны ўскладнілі' ся, набылі крывалінейныя абрысы, дзякуючы чаму галерэі пераўтварыліся ў аркадныя кампазіцыі. На падставе візітацыйных дакументаў XVIII ст. можна зрабіць вывад, што галерэі былі ўласцівы цэрквам. Яны названы ў вопісах кружганкамі. Аднак ужо ў канцы XVIII—XIX ст. цэркваў з кружганкамі было параўнальна нямнога. Кружганкі абкружалі ўвесь храм па перыметры або яго частку (бабінец, бабінец і неф) і рабілі рытм фасадаў больш інтэнсіўным, кантраставалі з гладкімі сценамі зрубаў.
Стрыманай дэкаратыўнай гамай вылучаўся інтэр’ер палескіх пабудоў. Дэкаратыўнае рашэнне інтэр’ера хаты было такое ж лаканічнае, як і яе знешняе афармленне. Вылучаўся кут, дзе віселі абразы. Часта афармляўся слуп, які стаяў каля знешняга вугла печы і меў важную абрадавую ролю. Болып багаты інтэр’ер жылл-я шляхты і магнатаў. Абавязковым атрыбутам сядзібнага жылога дома з’яўлялася печ з кафлі, пераважна зялёнай палівы. Часта яна афармлялася паліхромнымі кафлямі або скульптурным ці маляваным арнаментам. Знутры сцены пакояў абклейваліся палатном і распісваліся.
Галоўны дэкаратыўны акцэнт у інтэр’еры храмаў засяроджваўся на іканастасе і алтары. Развітыя формы іканастасаў з’явіліся ўжо ў XVI ст. Аднак у XVIII ст. многія старажытныя іканастасы былі знішчаны ў сувязі з перабудовай уніяцкіх храмаў на манер касцёлаў. У гэты час у інтэр’ер цэркваў праніклі аб’ёмная паліхромная скульптура, разьбяныя алтары. Многія з іх у сваю чаргу былі знішчаны ў сярэдзіне XIX ст., калі уніяцкія цэрквы пераводзілі ў праваслаўныя. Вялікія страты былі нанесены пры перабудове храмаў у другой палавіне XIX—пачатку XX ст. У сувязі з гэтым да нас дайшлі толькі асобныя помнікі, на аснове якіх вельмі
OODOD
□□□□□
□□ □□□□□□ □□ □□□□□□ □□□□□□□□ □□ □□□□□□ □□ □□□□ □□ □□ □□□□□□
цяжка нават у агульных рысах акрэсліць шлях развіцця палескага дэкаратыўнага разьбярства і скульптуры.
У апісанні цэркваў Пінскага, Рэчыцкага і Мазырскага паветаў Мінскай губерні прыведзены даныя па 88 іканастасах, якія зроблены ў XVIII — першай палавіне XIX ст.26 Сярод іх былі архаічныя алтарныя перагароды ўсяго з чатырма абразамі без аздобы. Для многіх пабудоў характэрны развітыя іканастасы ў два-шэсць ярусаў з вялікай колькасцю абразоў. Малявалі іх галоўным чынам мясцовыя мастакі. Іканастасы афармляліся карнізамі, калонамі, пілястрамі, рамамі. У некаторых з іх выкарыстоўвалася разьба. Для агульнага каларыстычнага рашэння характэрна вылучэнне колерам асобных частак. Распаўсюджанымі колерамі фонаў былі блакітны, лазурны, сіні, зялёны, чырвоны, на якіх вылучаліся залатым або сярэбраным колерам рамы абразоў, карнізы, капітэлі калон і пілястраў.
Шматрадовыя іканастасы маюць у большасці выпадкаў кампазіцыю познерэнесанснага або барочнага фасада са складанымі карнізамі, ордэрам, аркатурай. Характэрна, што на першы план выступае архітэктура іканастаса, а жывапіс падпарадкоўваецца ёй. Галоўным дэкаратыўным элементам іканастаса з’яўляюцца царскія вароты, звычайна аформленыя багатай сакавітай разьбой. У архаічных варотах, якія былі зроблены пад уздзеяннем візантыйскага стылю, пераважалі іканаграфічныя выявы. Паступова роля іканаграфіі зніжалася, a ўсё поле царскіх варот заняла разьба, галоўным выяўленчым матывам якой стала вінаградная лаза. Зрэдку сустракаліся іншыя дэкаратыўныя матывы, напрыклад ракайль. У некаторых выпадках малюнак разьбы нагадваў арнаментыку гравюр друкаваных выданняў XVI—XVIII стст. Гэта сведчыць аб тым, што рэзчыкі шырока карысталіся друкаванымі выданнямі, з якіх яны чэрпалі тэмы і дэкаратыўныя матывы для разьбы іканастасаў.
Акрамя прафесійных рэзчыкаў і жывапісцаў у аздабленні іканастасаў прымалі ўдзел народныя майстры, якія ўнеслі спецыфічныя рысы ў матывы і тэхніку разьбярства і жывапісу. Для іх работ характэрна вольная трактоўка кананічных тэм. Напрыклад, у царскіх варотах царквы А. Неўскага ў в. Новая Стрэльна (Іванаўскі раён) разьба заме-
Распаўсюджаныя формы акон
26 Опнсанне церквей н прнходов Мннской епархнн. Мннск, 1879.
нена роспісам. Тут мы бачым не вінаградную лазу, кананізаваную дэталь падобных твораў, а мясцовую флору. Можна вылучыць таксама арыгінальны помнік народнага прыкладнога мастацтва — царскія вароты з саломкі, якія раней знаходзіліся ў Троіцкай царкве ў в. Бездзеж (Драгічынскі раён, цяпер у ДММ БССР).
Вялікую мастацкую ролю ў інтэр’еры храмаў адыгрывалі алтары і кіёты, выкананыя ў традыцыях мастацтва барока, абразы з разьбянымі фонамі і абкладамі, паліхромная аб’ёмная скульптура. У апошняй важна адзначыць рысы рэалізму і партрэтнасці, свецкі характар. Асабліва вылучаецца майстэрствам выканання скульптура царквы Мікалая ў в. Кажан-Гарадок (Лунінецкі раён), якая зроблена мясцовым майстрам Іосіфам Астапчыкам у пачатку XIX ст.
Шмат якія палескія храмы ўнутры былі аформлены роспісамі. Вядома, што царква Нараджэння маці божай у Слуцку была аздоблена жывапісам, блізкім да рэнесансу 27. Аднак старажытныя роспісы не дайшлі да нашага часу. 3 позніх помнікаў можна вылучыць работу мастака Ф. Бруздовіча, які аформіў інтэр’ер касцёла ў Цімкавічах (Капыльскі раён) 28. Асноўным матывам тут з’яўляецца раслінны арнамент. Ен пакрывае столь, сцены, калоны гэтай трохнефнай базілікі. Матывы роспісаў пачэрпнуты з мясцовага народнага мастацтва.
27 A. К. С н н т к о. йз Слуцкой старнны, с. 155.
28 Nasze koscioly. Diecezia Minska. Pod red. J. Zyskara. Warszawa, 1910, c. 329.
Царскія вароты з царквы
А. Неўскага ў в. Новая Стрэльна Іванаўскага раёна
грамадзянскае дойлідства беларускага палесся
п
Народнае жыллё і гаспадарчыя пабудовы — гэта самыя масавыя тыпы збудаванняў. Іменна ў іх зарадзіліся і стагоддзямі ўдасканальваліся важнейшыя прыёмы беларускага дойлідства. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы ўзводзіліся выключна народнымі майстрамі, таму ў іх найбольш яскрава выявіліся асаблівасці народнай архітэктурнай эстэтыкі.
Этнографы, якія вывучалі матэрыяльную культуру Беларусі ў пачатку XX ст., адзначалі, што для розных раёнаў Палесся былі характэрны пэўныя адрозненні ў жылой архітэктуры L У іх адлюстраваліся многія фактары, у тым ліку прыродна-геаграфічныя, эканамічныя і сацыяльныя ўмовы жыцця палескага насельніцтва. У раёнах, аб’яднаных буйнымі гандлёва-эканамічнымі цэнтрамі, развіццё жылля і працэсы нівеліроўкі лакальных асаблівасцей адбываліся хутчэй, а ў аграрных раёнах яны затрымаліся, што дало магчымасць зафіксаваць амаль усе стадыі развіцця жылой архітэктуры.
На эвалюцыю форм жылля і двароў істотны ўплыў зрабілі канкрэтныя ўмовы будаўніцтва пасяленняў. У XVI—XVII стст. захоўваліся маладворныя «службы» і «дварышчы», якія нярэдка складаліся з аднаго ці двух «дымоў» (Гомельскае староства). Вядомы былі і вялікія пасяленні — пагосты і сёлы. У сувязі з «валочнай памерай» у XVI—першай палавіне XVII ст. сфарміраваліся новыя тыпы пасяленняў. Уся тэрыторыя вёскі дзялілася на тры часткі. У сярэдняй частцы праводзілася вуліца. Перпендыкулярна ёй нарэзваліся пляцы. Забудова вуліцы магла быць аднаці двухбаковай. У некаторых вёсках з аднаго боку вуліцы размяшчаліся хаты, а з другога—гаспадарчыя збудаванні. У XVI ст. сталі вядомымі і такія тыпы пасяленняў, як аколіцы, засценкі, слабоды, фальваркі.
Кожнае пасяленне складалася з рада сядзіб. Важнейшыя элементы сядзібы — двор і гумнішча. У склад двара ўваходзілі хата, клець (або свіран), істопка, варыўня, паветка, шопа, хлявы, адрына, a на гумнішчы размяшчаліся гумно, стадола або клуня, зрэдку сушня і пуня. Далёка не ўсе сядзібы мелі такую наменклатуру пабудоў. Напрыклад, у Драгічынскім графстве ў 1779 г. большасць сядзіб
1 Н. A. С е р б о в. Белорусы-сакуны, с. I—II; Н. Н. Л е б ед е в а. Жнлшце н хозяйственные постройкн Белорусской ССР, с. 3.
народнае жыллё і гаспадарчыя пабудовы.
Хата ў в. Ражкоўка Камянецкага раёна. Фрагмент зруба, план
складалася з хаты, свірна, аднаго або двух хлявоў і стадолы 2. Пры невялікіх памерах гаспадаркі двор і гумнішча аб’ядноўваліся.
На Палессі сфарміраваліся два тыпы сялянскіх двароў: вянковы і пагонны. Першы больш шырока быў распаўсюджаны на ўсходзе, а другі — на захадзе. Вянковы двор найбольш старажытны па паходжанню. Ёсць усе падставы меркаваць, што ён пачаў фарміравацца на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў жалезным веку. Так, на гарадзішчы зарубінецкай культуры каля в. Чаплін (Лоеўскі раён), якое адносіцца да III ст. да н. э.—II ст. н. э., раскапаны рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў, што ўтваралі некалькі асобных груп. Кожная з іх уяўляла двор, абкружаны з усіх бакоў збудаваннямі3. У XIX ст. на Палессі яшчэ захоўваліся двары, дзе хаты стаялі ў іх глыбіні, а падвор’е абносілася рознымі гаспадарчымі пабудовамі4. Такія двары былі распаўсюджаны таксама на поўдні Расіі, Валыні, Карпатах. Безумоўна, яны мелі абарончыя рысы. У болып позніх тыпах вянковага двара хата і клець выходзілі сваімі тарцовымі фасадамі на вуліцу і злучаліся варотамі. Пагонны двор, які панаваў на захадзе Палесся, уяўляў доўгі корпус, дзе за хатай, арыентаванай тарцовым фасадам да вуліцы, выцягваліся ў адну лінію ўсе астатнія надворныя пабудовы. Taxi двор меў даўжыню да ста метраў.