Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1978
Аб паходжанні вянковых і пагонных двароў выказваліся розныя, нярэдка супярэчлівыя меркаванні. Відаць, найбольш аб’ектыўны фактар, які непасрэдна ўплываў на развіццё гэтых тыпаў двароў,— умовы забудовы населеных месц, іх архітэктурнапланіровачныя асаблівасці. Так, для невялікіх пасяленняў бессістэмнай планіроўкі быў характэрны вянковы двор. У той жа час у значных па памерах вёсках з вулічнай забудовай пагонныя двары былі вельмі зручныя, бо давалі магчымасць скараціць даўжыню вуліцы. Зямельная рэформа XVI ст. не выклікала, а толькі павялічыла распаўсюджанне пагонных двароў на захадзе Палесся. На ўсходзе Палесся ў сувязі з захаваннем тут старажытных маладворных пасяленняў рэформа не прывяла да замены вянковага двара пагонным. Распаўсюджан-
2 АВАК, т. XXXV, с. 353—361.
3 Очеркн по археологнн Белорусснн, ч. I, с. 154; Л. Д. П об о л ь. Славянскне древностн Белорусснн. Мннск, 1971, с. 62.
4 К. Moszynski. Polesie wschodnie, с. 122.
не пагонных двароў мы бачым таксама ў некаторых мясцовасцях Украіны, Славакіі, дзе яно звязана з асаблівасцямі планіроўкі пасяленняў5.
Разглядаючы вянковыя і пагонныя двары ў іх развіцці, мы заўважаем іх узаемасувязь. Існавалі двары «двухрадовым пагонам», якія можна лічыць пераходнай формай ад пагонных да вянковых, бо яны часта трансфармаваліся адзін у другі. Такім чынам, вянковыя і пагонныя двары з’яўляюцца разнавіднасцю аднаго і таго ж тыпу сядзібы, а іх спецыфічныя формы развіліся пад уплывам канкрэтных умоў будаўніцтва пасяленняў.
Яшчэ ў пачатку XX ст. у Прыпяцкім Палессі існавалі шматвугольныя ў плане жылыя пабудовы— «курэні». Іх аснову складалі пастаўленыя ў квадрат чатыры сахі з верхняй абвязкай, якія неслі наклонныя сцены з драніц. Дым ад размешчанага ў цэнтры ачага выходзіў у верхнюю адтуліну6. Есць усе падставы звязваць гэтыя пабудовы з будаўніцтвам ранняга жалезнага веку. Блізкія па канструкцыі і кампазіцыі паўзямлянкі зафіксаваны ў плямёнаў мілаградскай культуры 7. На іншых тэрыторыях Беларусі такія збудаванні не сустракаліся ні ў жалезным веку, ні ў больш позні час. Важна падкрэсліць, што пабудовы цэнтрычна-пірамідальнай кампазіцыі зафіксаваны ў Мазырска-Рэчыцкім рэгіёне і ў Пагарынні, дзе ўстойліва захоўваліся архаічныя рысы ў матэрыяльнай і духоўнай культуры насельніцтва.
Пачатковую стадыю развіцця планіроўкі сялянскага жылля адлюстроўвае аднакамерны дом (Дзякавічы, Пухавічы Жыткавіцкага раёна). Ён уяўляў прамавугольны або квадратны ў плане зруб даўжынёй у сярэднім каля 5—6 метраў. Прамавугольныя зрубы мелі прапорцыі плана 1:1,1 —1:1,3. Цэнтрычны план і пірамідальнае перакрыццё жылля спецыфічныя для Слуцка-Любанскай зоны і для сучасных Брагінскага, Хойніцкага, Нараўлянскага, часткова Мазырскага і Петрыкаўскага раёнаў Гомельскай вобласці. Верагодна, гэтыя тэрыторыі paHeft складалі адзіную зону, дзе развіццё народнай
5 Славянскнй этнографнческнй сборннк. М., 1960, с. 207; Тнпы сельского жнлніца в странах зарубежной Европы. М., 1968, с. 171.
6 к. Moszynski. Polesie wschodnie, с. 105; С z. Pietkiewicz. Polesie Rzeczyckie, c. 218.
7 O. H. Мельннковская. Племена Южной Белорусснн в раннем железном веке, с. 37.
Аднакамерная хата ў в. Пераброды былога Столінскага павета. XIX ст. П адоўжны разрэз, план
I Эвалюцыя перакрыцця
\ жылога памяшкання хаты
архітэктуры адбывалася на аснове агульных тэндэнцый. Для астатніх частак Палесся больш характэрны прамавугольны план дома.
Для Палесся тыповай з’яўляецца планіроўка жылога памяшкання, якая склалася ў заходнерускім, украінскім і беларускім жыллі. Яе характэрная асаблівасць у тым, што глінабітная печ на драўлянай аснове займала адзін з бліжніх ад уваходу вуглоў (у паўночнарускім жыллі, напрыклад, печ знаходзілася каля супрацьлеглай ад уваходу сцяны). Прастору за печчу каля падоўжнай сцяны займаў спальны памост —• пол. Над ім размяшчаліся палаці — верхні спальны ярус. Па дыяганалі ад печы знаходзіўся кут або покуць, дзе стаялі стол з услонам і зыходзіліся дзве нерухома прымацаваныя да сцен лавы. Пасярод хаты вісеў абмазаны глінай лазовы лучнік.
Са з’яўленнем сенцаў планіроўка хаты ўскладнілася: узніклі двухкамернае (у выніку злучэння хаты з сенцамі) і трохкамернае (пры злучэнні хаты з клеццю, істопкай або варыўнёй сенцамі) жыллё. Абодва гэтыя тыпы склаліся адначасова і былі вядомы ў старажытнарускім будаўніцтве.
Архаічныя сенцы двухкамернага жылля мелі слупавую канструкцыю і нагадвалі звычайную паветку на сохах, часта паўкруглай формы (Альгомель Столінскага раёна). Відаць, гэта пацвярджае думку, што сенцам папярэднічала старажытнаславянская сень. Традыцыйныя сенцы — зрубны трысцен без столі, які злучаўся са зрубам хаты пры дапамозе двух шулаў. Сенцы выконвалі ролю не толькі гаспадарчага, але і жылога памяшкання. У некаторых мясцовасцях Палесся ў пачатку XX ст. сенцы называлі «ляцёнам», г. зн. памяшканнем, дзе жылі ўлетку. Фарміраванне сенцаў прывяло да важных змен у кампазіцыі жылля: дом з вузкафрантоннага трансфармаваўся ў шырокафрантонны, бо ўваход размяшчаўся не ў тарцовай, а ў падоўжнай сцяне. Двухкамерныя хаты былі найболын распаўсюджаным тыпам сялянскага жылля Беларусі эпохі феадалізму. Прыкладам ускладнення іх планіроўкі з’яўляецца хата ў в. Ражкоўка (Камянецкі раён), збудаваная, як сведчыць надпіс на зрубе, у 1880 г. Яна складаецца з дзвюх частак: квадратнага ў плане жылога зруба і прамавугольных сенцаў. У тарцовай частцы сенцаў была адгароджана вузкая камора. Архітэктурны вобраз хаты строгі і лаканічны. Збудаваная з тонкіх брусоў
Хата з перакрыццём на свалоках у г. Петрыкаве. XIX ст.
(таўшчынёй каля 15 см) хата завершана двухсхільным дахам з драніц. Ашаляваны вертыкальна шчыт аддзяляецца ад зруба прычолкам. Характэрная асаблівасць хаты ў тым, што на яе тарцовым вулічным фасадзе няма акон. Гэта з’яўляецца старажытнай асаблівасцю будаўніцтва некаторых раёнаў захаду Палесся.
Перадумовай развіцця трохкамернага жылля было размяшчэнне хаты насупраць клеці, варыўні або істопкі дзверы ў дзверы. 3 часам гэтыя зрубы аб’ядноўваліся тыльнай сценкай і дахам, якія паступова трансфармаваліся ў сенцы. Відаць, адной з важнейшых прычын развіцця трохкамернага жылля з’яўлялася больш шырокае выкарыстанне клеці ў якасці дадатковага жылога памяшкання, бо ўдалейшым клець нярэдка трансфармавалася ў другую хату. Аналагічна развівалася трохкамернае жыллё ў Расіі, у многіх раёнах Украіны і Полыпчы 8.
У архаічным трохкамерным жыллі хата і клець уяўлялі адносна адасобленыя аб’ёмы, архітэктурна
3 Е. Э. Б л о м к в н с т. Обшне черты крестьянского жнлпша русскнх й украннцев. Советская этнографня. 1954, № 4, с. 28; В. П. С а м о й л о в н ч. Украінське народне жнтло. Кні’в, 1972, с. 10—11; Тнпы сельского жнлнта в странах зарубежной Европы, с. 160; К. Moszynski. Kultura ludowa slowian, c. 160; K. Moklowski. Sztuka ludowa w Polsce. Lw6w, 1903, c. 300; L. P u s z e t. Studya nad polskiem budownictwem drewnianem, Cz. I. Chata. Krakow, 1903, c. 44—49.
Двухкамерная хата
ў в. Рамель Столінскага раёна. XIX ст. Падоўжны разрэз, план
Двухкамерная хата ў Бярозаўскім раёне
не звязаныя паміж сабой. Гэта былі яшчэ самастойныя збудаванні, механічна аб’яднаныя сенцамі. Па меры свайго развіцця такая трохкамерная «сувязь» паступова набыла адзіны планіровачны і кампазіцыйны замысел: план збудавання склаў больш-менш правільны прамавугольнік, аб’ёмы архітэктурна супадчыніліся адзін аднаму.
На захадзе Палесся захаваўся арыгінальны тып трохкамернага жылля з тарцовай слупавой падсенню, частка якой занята істопкай. Можна меркаваць, што гэты тып дома з’яўляецца рэмінісцэнцыяй падсеневага жылля. Некаторыя знешнія рысы аб’ядноўваюць яго з куяўскім жыллём Польшчы, дзе слупавая падсень таксама займае толькі частку тарцовага фасаду збудавання.
Найбольш архаічныя архітэктурныя формы жылля захаваліся ў Прыпяцкім Палессі. Тут яшчэ ў пачатку XX ст. панавалі дамы, рубленыя з бярвення. Нізкі зруб (13—15 вянкоў) ставіўся падрубай на зямлю, падкладкі, каменне, штандары і абносіўся прызбай. Два верхнія бервяны падоўжных сцен мелі большую даўжыню, чым астатняе бярвенне, і складалі аснову прычолка. На тарцовых сценах рубіўся закот у 7—8 бярвенняў, куды запускаліся падоўжныя жэрдкі — свалокі. Па свалоках укладвалася драніца, якая замацоўвалася знізу лотакамі на круччах. Утвораны такім спосабам двухсхільны дах мог завяршацца збітым з двух дошак «ваўком». Аднак вельмі распаўсюджанымі былі дахі, дзе драніцы ў адным з напрамкаў выходзілі вышэй грэбня, што стварала вельмі жывапісньв сілуэт пакрыцця.
Трохкамерная хата ў в. Хабовічы Кобрынскага раёна. XIX — пачатак XX ст,
V сярэдняй частцы зруба высякаліся маленькія «валаковыя» вокны. Для Палесся характэрна наяўнасць трох несіметрычна размешчаных у двух сумежных сценах акон. Гэта звязана з асаблівасцямі арганізацыі інтэр’ера хаты — два акны асвятлялі кут, самае важнае месца ў хаце, а трэцяе — прастору каля печы.
Хата са шчытом з чароту ў б. Лосічы Пінскага раёна
Хата з паўвальмавым шчытом у в. Паленчыцы Пінскага раёна
Развіццё планіроўкі трохкамернага жылля
Архітэктурны вобраз цэнтральнапалескага дома, створаны выключна канструкцыйнымі сродкамі, надзвычай выразны і манументальны. Значэнне галоўнага тарцовага фасада, арыентаванага да вуліцы, падкрэсліваў шчыт закота, а вокны ўносілі элементы дынамічнай асіметрыі, што ўзмацняла кантраст кампазіцыі, яе жывапіснасць. Разгледжаныя прыёмы будаўніцтва, безумоўна, зарадзіліся ў старажытнарускі перыяд на ўсёй лясной тэрыторыі ўсходніх славян. Пэўнае падабенства палескіх і паўночнарускіх дамоў сведчыць аб адзіных традыцыях рускіх, беларусаў і ўкраінцаў у галіне народнага дойлідства.
Інакш развівалася архітэктура жылля на астатніх тэрыторыях Палесся. Напрыклад, у Слуцка-Любанскай зоне традыцыйным быў вальмавы саламяны дах на козлах і круччах9. Вальмавыя і паўвальмавыя каркасныя дахі, зрубы з брусоў і дыляў спецыфічныя для заходняй часткі Палесся. Шматсхільныя пакрыцці бытавалі і на поўдні Палесся (Столінскі, Ельскі, Хойніцкі, Брагінскі, Нараўлянскі раёны). Усё ж неабходна прызнаць гэтыя формы дахаў для шэрага зон Палесся познімі. Напрыклад, раскопкі Бярэсця паказалі, што і для захаду Палесся ў XI—XIII стст. былі характэрны дахі на свалоках 10.