• Газеты, часопісы і г.д.
  • Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.

    Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 152с.
    Мінск 1978
    51.82 МБ
    Цікавымі гаспадарчымі збудаваннямі з’яўляліся варыўні, блізкія па архітэктуры да традыцыйнага сялянскага жылля. Інвентары XVIII ст. даюць звесткі пра двухкамерныя (хата + сенцы) і трохкамерныя (хата + сенцы-гхата) варыўні з курнымі печамі і «валаковымі» вокнамі, накрытыя двухсхільнымі дахамі з драніц23.
    У склад маёнтка ўваходзілі яшчэ многія гаспадарчыя і вытворчыя збудаванні: шопы, піўніцы,
    22 АВАК, т. XXXV, с. 222—223.
    23 АВАК, т. XXXV, с. 225; ЦДГА БССР у Мінску, ф. 694, воп. 2, с. 8066, л. 21; с. 9010, л. 1.
    Свіран у маёнтку Людзвінава Петрыкаўскага раёна.
    XIX ст. Агульны выгляд, план
    Гаспадарчая пабудова ў маёнтку Куковічы былога Слуцкага павета. 1814 г.
    хлявы, стайні, вазоўні, адрыны, гумны, стадолы, клуні, пуні, крытыя токі, азяроды, восеці, бровары, алейні, цагельні, кузні, млыны і іншыя разнастайныя па прызначэнню будынкі. У іх архітэктуры выразна адлюстраваліся прыёмы мясцовага народнага будаўніцтва. Неабходна адзначыць, што шмат якія пабудовы выкарыстоўваліся не толькі ў гаспадарчых і вытворчых мэтах, але служылі таксама і жыллём. У гэтым нельга не ўбачыць прычыны цеснай узаемасувяз-і архітэктуры жылых, гаспадарчых і вытворчых будынкаў, бо вядома, што некаторыя гаспадарчыя пабудовы доўга захоўвалі архаічныя рысы старажытнага жылля.
    Пэўную сувязь з умацаванымі феадальнымі дварамі мелі замкі. Аднак у параўнанні з дваром замак меў больш разгалінаваныя функцыі. З’яўляючыся адміністрацыйным цэнтрам вялікай акругі (княства або староства), замак размяшчаўся ў гістарычным цэнтры горада і разам з гандлёвай плошчай складаў яго цэнтральнае планіровачнае ядро.
    Гаспадарчая пабудова ў маёнтку Манькавічы Столінскага раёна
    Па наменклатуры і характары размяшчэння пабудоў замак нагадваў звычайны двор. Уваход ажыццяўляўся праз ярусную абарончую браму, пры якой знаходзіліся «кордэгардыя» (памяшканне для каравула) і турма. У цэнтры дзядзінца размяшчаўся дом або палац (рэзідэнцыя магната ці старосты) і афіцыны. Перыферыйныя зоны займалі разнастайныя гаспадарчыя збудаванні. У некаторых буйных замках размяшчаліся таксама жылыя дамы заможных гараджан, шынкі і іншыя пабудовы.
    Яшчэ ў XVI ст. будаваліся абарончыя замкі з вежамі і гароднямі. Аднак ужо ў гэты час вызначыўся новы кірунак развіцця замкавага дойлідства ■— пераход ад абарончых замкаў да замкава-палацавых ансамбляў. У XVII—XVIII стст. гэты кірунак атрымаў далейшае развіццё, што прывяло да замены замкаў палацамі.
    У першай палавіне XVII ст. некаторыя замкі, асабліва на ўсходзе Палесся, захоўвалі абарончы характар. Замак у Рэчыцы, вядомы па плану і малюнку 1649 г., адносіўся да ліку добра ўмаца-
    План замка ў Глуску
    ваных24. Ён размяшчаўся на высокім беразе Дняпра пры ўпадзенні ў яго р. Рэчыцы і ўяўляў авальны ў плане комплекс плошчай каля 1 га з пяццю абарончымі вежамі, злучаўся з горадам пад’ёмным мастом. За замкам, з напольнага боку, размяшчалася другая, паўавальная ў плане лінія абарончых умацаванняў з І5 вежамі, а ў перыферыйнай частцы горада — трэцяя лінія земляных умацаванняў. Вежы былі ў асноўным чацверыковыя і завяршаліся высокімі шатрамі.
    У пачатку XVII ст. на захадзе, а ў другой палавіне XVII ст. на ўсходзе Палесся замкі пачалі страчваць абарончыя ўмацаванні. Галоўная прычына гэтага працэсу ў тым, што ў XVI — пачатку XVII ст. змяніўся характар ваенных дзеянняў і фартыфікацыі. Войны сталі манеўранымі, узрасла асадная тэхніка, у тым ліку артылерыйская. Таму ўжо абарона асобных, нават і добра ўмацаваных замкаў страціла сваё стратэгічнае значэнне, бо перамога той ці іншай арміі вырашалася на полі бітвы.
    3 другога боку, замест сцен і вежаў усё часцей сталі выкарыстоўвацца земляныя абарончыя прыстасаванні — бастыёны і рэдуты.
    24 Ю. Е г о р о в. Градостронтельство Белорусснн. М., 1956, с. 78.
    Стары. замак (A)
    і Цытадэль (Б) у г. Слуцку
    У другой палавіне XVII ст. паступова страціў умацаванні Бабруйскі замак. Інвентары Бабруйска 1638 і 1684 гг. паказваюць замак плошчай 13,5 морга (9,6 га), абнесены дубовай сцяной з трыма абарончымі вежамі і трыма рэдутамі. На тэрыторыі замка размяшчаліся двухпавярховы жылы дом і гаспадарчыя пабудовы на падклетах25. К 1692 г. замак цалкам перабудаваны. Ён страціў абарончыя збудаванні, а месца былога дома заняў палац26.
    Асаблівасці развіцця замкавай архітэктуры на захадзе і ў цэнтры Палесся ілюструюць замкі ў Давыд-Гарадку і Камянцы. У 1675 г. у Давыд-Гарадку існавалі два замкі: Ніжні і Горны. Апошні быў абведзены дубовым парканам. Да яго праводзілі мост на «ізбіцах» і ярусная брама. У цэнтры дзядзінца знаходзіўся дом на дзве хаты з каморамі і алькежам 27. К 1692 г. верхні ярус брамы заняты параднай залай, а замест дома ўзведзены палац з пяццю жылымі пакоямі, сталовай, алькежамі і сенцамі28. Аднак не пазней 1760 г. гэты замак быў пакінуты і больш ніколі не адраджаўся, а на тэрыторыі Ніжняга замка пабудаван замкавы двор без абарончых умацаванняў29.
    25 АВАК, т. XXV, с. 121—122; ЦДГА БССР у Мінску, ф. 694, воп. 2, с. 745, л. 2.
    26 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 694, воп. 2, с. 746, л. 1.
    27 ЦДГА БССР у Мінску, КМФ-5, воп. 1, с. 674, л. 1—2.
    28 Там жа, с. 676, л. 2—3.
    29 Там жа, с. 681, л. 1—6; с. 684/1, л. 1—2; ф. 694, воп. 2, с. 1801, л. 61—64; ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 1280, воп. 1, с. 1328, л. 2—7.
    Драўляны Камянецкі замак не меў буйных абарончых умацаванняў ужо ў першай палавіне XVII ст. Інвентар 1635 г. паказвае, што ён размяшчаўся непадалёку ад Белай вежы на беразе р. Лясны. Да яго праводзіла брама, у верхняй частцы якой была зала, абкружаная балюстраднай галерэяй. Цэнтр дзядзінца займаў вялікі дом з сенцамі, сталовай, жылымі і гаспадарчымі памяшканнямі. Каля яго размяшчаліся дом на дзве хаты (праз сенцы), свіран, піўніца, кухня, а за валам каля рэчкі стаялі спіхлер і бровар 30. К 1728 г. замак прыйшоў у заняпад: зала над брамай пераўтварылася ў лямус, а замест дома ўзведзены фальварачныя будынкі31. У сярэдзіне XVIII ст. замак быў рэканструяваны. Над брамай узведзена альтанка з кружганкам, а на дзядзінцы — палац пад драніцавым дахам з верхнім паверхам, увянчаным трыма вежкамі «сніцарскай работы». Палац уключаў трое сенцаў, сталовую, парадную залу, шэсць пакояў і чатыры кабінеты 32. К 1821 г. замак зноў прыйшоў у заняпад. Разрушыўся палац, на дзядзінцы захавалася толькі некалькі дробных пабудоў, замест трывалай агароджы замак быў абнесены плятнём 33.
    Паводле дакументаў XVIII—XIX стст. вядомы замкі ў Пінску, Глуску, Чарнаўчыцах, Лахве, Мазыры, Рагачове, Клецку, Слуцку, Петрыкаве і ў іншых гарадах. Напрыклад, замак у Пінску ў 1783 г. нагадваў невялікую панскую рэзідэнцыю. Тут ніякіх абарончых збудаванняў, акрамя брамы, не было, а ў цэнтры размяшчаўся дом старосты з сенцамі, хатай і алькежам34. Замак у Мазыры, які ў XVI ст. быў буйной цытадэллю, к 1772 г. страціў вежы і захаваў толькі палісад і паркан. У цэнтры дзядзінца знаходзіліся канцылярыя і вялікі палац пад ламаным гонтавым дахам з двума сенцамі, пакоямі, залай, аптэчкай і сеймікавай хатай. Яго з двух бакоў фланкавалі афіцыны 35.
    Прыкладна такі ж характар мелі і многія іншыя замкі, для якіх характэрна страта абарончых функцый і перараджэнне ў замкава-палацавыя ансамблі. Палац замка ў Глуску, збудаваны ў першай палавіне XVIII ст. з брусоў на падмурку, складаў-
    30 ЦДГА БССР у Мінску, КМФ-5, воп. 1, с. 1614, л. 1.
    31 Там жа, с. 1617, л. 2—3.
    32 Там жа, с. 1627, л. 3—4.
    33 ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 1282, воп. 1, с. 8755, л. 1—2.
    34 ЦДГА БССР у Гродна, ф. 1143, воп. 1, с. 470, л. 2—3.
    35 Там жа, с. 469, л. 1—3.
    ся з трох груп памяшканняў. Цэнтральная група ўключала вялікую парадную залу і двое сенцаў, a бакавыя крылы — па чатыры пакоі. 3 тыльнага боку да залы прылягала галерэя. Увесь будынак завяршаўся ламаным дахам, цэнтральную частку якога ўвенчваў разьбяны картуш 36.
    Асобнае стратэгічнае становішча займаў Слуцк, пераўтвораны ў XVII—XVIII стст. у магутную крэпасць, абнесеную кальцом земляных умацаванняў з бастыёнамі. Як паказваюць інвентар 1765 г. і план канца XVIII ст., горад меў у сваім гістарычным цэнтры Стары замак, які раздзяляўся каналам на Ніжні і Верхні замкі. Ніжні замак уяўляў багаты замкава-палацавы ансамбль, забудаваны прамавугольным у плане дваром. Уваход з боку гарадской плошчы быў арганізаваны праз мост і ярусную браму з гадзіннікам, увянчаную пазалочаным гербам Радзівілаў. Пры браме знаходзілася «кордэгардыя». Цэнтральную вось ансамбля замыкаў манументальны палац пад гонтавым дахам чырвонага колеру, які ўключаў сенцы, парадную залу, вялікую колькасць пакояў, размаляваных блакітнымі і зялёнымі фарбамі. Бакавыя лініі забудовы займалі афіцыны, скарбцы і спіхлеры. У XVIII ст. гэты ансамбль ужо страціў абарончыя функцыі. Абарончы комплекс (Цытадэль) размяшчаўся вышэй па цячэнню Случы. Ён уяўляў у плане квадрат з бокам каля 250 м і фланкаваўся па вуглах чатырма бастыёнамі і вежамі, быў умацаваны валам, ровам і равелінам. Траплялі ў Цытадэль па пад’ёмнаму масту праз дзве абарончыя брамы37.
    Характэрны прыклад багатага замка-двара —■ замак у Петрыкаве. Захаваўся яго інвентар 1810 г. Уваходзілі ў замак праз мост з размаляванымі поручнямі і браму, у ніжнім ярусе якой размяшчаліся хата з алькежам і дзве каморы, а ў верхнім — летняе жыллё. Брама завяршалася шатровым гонтавым дахам з круглай банькай. У цэнтры дзядзінца стаяў брусаваны палац пад ламаным гонтавым дахам з дэкаратыўнымі дымнікамі, які ўключаў вялікія і малыя сенцы, шэраг пакояў, гардэроб, спальню з альковай, парадную залу і на другім паверсе летняе жыллё. Яго фланкавалі дзве афіцыны. За
    36 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 27, воп. 6, с. 10, л. 2—3.
    37 Ю. Егоров. Градострсштельство Белорусснн, с. 94—97; ЦДГА БССР у Мінску, ф. 1477, воп. 1, с. 2877, л. 1; КМФ-5, воп. 1, с. 3839-а, л. 70—73; с. 3840, л. 65, 106—108.
    палацам пачынаўся сад, які выходзіў да жывапіснага берага Прыпяці38.
    Такім чынам, у XVII—XVIII стст. завяршыўся працэс пераўтварэння замкаў у замкава-палацавыя ансамблі. Асобныя выпадкі будаўніцтва абарончых замкаў не вызначылі агульнага напрамку замкавапалацавай архітэктуры. У далейшым палацы былі вынесены за межы замкаў. Пры гэтым яны актыўна ўключыліся ў гарадскі ансамбль або атрымалі сувязь з прыродным наваколлем.