Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1978
Як паказваюць прыведзеныя матэрыялы, у будаўнічых работах было занята практычна ўсё працаздольнае насельніцтва Палесся. Удзел народных мас у манументальным будаўніцтве садзейнічаў таму, што драўлянае дойлідства развівалася пад непасрэдным уплывам дэмакратычнай народнай эстэтыкі.
Палескае драўлянае дойлідства ў даследуемы перыяд развівалася ў складаных гістарычных умовах. У выніку Люблінскай уніі 1569 г. Беларусь апынулася ў складзе Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. значна ўзмацніла пазіцыі каталіцызму на ўсходнеславянскіх землях. 3 гэтага часу цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча беларускага народа ўзмацнілася яшчэ і нацыянальным і культурна-рэлігійным прыгнётам. Гвалтоўнае акаталічванне і паланізацыя беларусаў зрабіліся краевугольным каменем палітыкі правячых колаў і каталіцкай царквы. К канцу XVII ст. дэнацыяналізавалася магнацтва, значная частка шляхты і вярхушкі мяшчанства. Пераважаючая ж маса сялянства і гараджан захоўвала вернасць роднай мове, звычаям і культуры. На гэтай глебе адбыўся яшчэ
5 АЮЗР, ч. VII, т. 1, с. 616.
6 Д. Сапега. Резнзня Кобрннской экономнн. Внльна, 1876, с. 108.
7 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 27, воп. 6, с. 44, л. 45, 72.
Распаўсюджаныя спосабы рубкі сцен
больш глыбокі разрыў паміж рознымі класамі і слаямі беларускага феадальнага грамадства. Спецыфічнай формай барацьбы за захаванне нацыянальнай культуры быў зварот да архітэктурнай спадчыны мінулых эпох, наладжванне больш цесных культурных кантактаў з рускімі і ўкраінцамі.
Крызіс палітычнай сітуацыі дасягнуў апагею ў сярэдзіне XVII ст., калі беларускі народ узняўся на ўзброеную барацьбу супраць панска-каталіцкай рэакцыі, за ўз’яднанне з Расіяй. Жорсткае падаўленне паўстання нанесла вялікія страты. Былі разбураны і спалены гарады, мястэчкі і вёскі. Напрыклад, пры штурме Пінска ў 1648 г. было знішчана каля 5000 дамоў. Вялікія страты нанеслі рускапольская (1654—1667) і Паўночная (1700 1721) войны. Таму з сярэдзіны XVII да 60-х гадоў XVIII ст. эканоміка Беларусі была ў заняпадзе. Многія гарады страцілі «Магдэбургскае права» і пераўтварыліся ў мястэчкі. Агульны крызіс прывёў да значнага скарачэння гандлёва-рамесніцкай дзейнасці, зніжэння аб’ёму манументальнага будаўніцтва.
Нягледзячы на агульны рэгрэс у эканоміцы і абвастрэнне нацыянальных і культурна-рэлігійных супярэчнасцей, XVII—XVIII стст. склалі цікавы перыяд у гісторыі беларускага мастацтва. У гэты час адбывалася актыўнае фарміраванне і развіццё самабытных мясцовых школ дойлідства, станаўленне якіх было падрыхтавана папярэдняй эпохай утварэння беларускай народнасці. У канцы XVI—■ XVII ст. на змену готыцы і рэнесансу ў мураванай архітэктуры Беларусі з’явіўся новы стыль — eapoKa. Яго распаўсюджанне гістарычна супала з эпохай уздыму нацыянальнай самасвядомасці, ростам палітычнай актыўнасці народных мас. Гэта выклікала актывізацыю мастацкай дзейнасці народа, у якой ішоў пошук новых форм і выяўленчых сродкаў, што павінны былі адлюстраваць характар і рытм складанай, напружанай і супярэчлівай эпохі, яемаральныя і эстэтычныя каштоўнасці. У XVIII ст. стылявыя канцэпцыі барока шырока праніклі ў драўлянае дойлідства, атрымаўшы ў ім арыгінальную мясцовую трактоўку.
У другой палавіне XVIII ст. адбылося ўз’яднанне Беларусі з Расіяй, што з’явілася моцным фактарам эканамічнага і культурнага ўздыму краю. Стала магчымым больш актыўна выкарыстоўваць дасягненні рускай архітэктуры. 3 канца XVIII ст.
праводзілася рэканструкцыя беларускіх гарадоў і мястэчак, укараніліся новыя прынцыпы тыповага праектавання, узніклі новыя тыпы грамадскіх збудаванняў. У грамадзянскім драўляным дойлідстве пачалі развівацца рысы класіцызму, у той час як у шмат якіх культавых збудаваннях захоўваліся барочныя прыёмы.
К сярэдзіне XIX ст. склаліся ўмовы для развіцця капіталізму ў Беларусі. Аднак гэты перыяд ў гісторыі архітэктуры супярэчлівы. 3 крызісам класіцызму з’явілася шмат дробных мастацкіх плыняў, нярэдка эклектычных. У манументальным будаўніцтве ўсё часцей выступалі не майстры, а падрадчыкі, якія здзяйснялі афіцыйныя праекты, што зацвярджаліся ў губернскіх або епархіяльных установах і зусім не былі звязаны з традыцыямі мясцовага будаўніцтва. У сувязі з гэтым у канцы XIX—пачатку XX ст. выразна вызначыўся рэгрэс мясцовых школ дойлідства.
асноўныя вынікі развіцця палескага дойлідства да пачатку XVII ст.
Драўлянае дойлідства на тэрыторыі Беларускага Палесся пачало развівацца ў эпоху мезаліту, з адступленнем ледніка, калі паступова сфарміраваўся сучасны ландшафт і з’явіліся лясы. У больш раняі перыяд на палеалітычных стаянках узводзілі збудаванні, зробленыя з костак маманта і камянёў8.
Развіццё сталых форм драўлянага дойлідства пачалося толькі ў жалезным веку, калі з’явіліся жалезныя прылады апрацоўкі дрэва, дзякуючы чаму ўскладнілася будаўнічая тэхніка. У VII ст. да н. э.—V ст. н. э. тэрыторыя Беларусі па будаўнічых асаблівасцях падзялялася на паўднёвую і паўночную часткі. На поўначы, дзе знаходзіліся плямёны балцкіх культур штрыхаванай керамікі і днепрадзвінскай, пераважалі гарадзішчы, забудаваныя шматкамернымі наземнымі абшчыннымі дамамі каркаснай канструкцыі, а ў II—III стст. з’явіліся першыя зрубныя дамы. На Палессі ж у плямёнаў мілаградскай, зарубінецкай і паморскай культур пераважалі селішчы, забудаваныя аднакамернымі паўзямляначнымі і наземнымі дамамі слупавой канструкцыі. Носьбітамі архаічнай слупавой будаўнічай тэхнікі былі і старажытныя славяне, якія на Палессі з’явіліся не пазней VI ст. Так, на Хатомельскім селішчы VI—IX стст. знойдзены рэшткі аднакамерных паўзямлянак са сценамі слупавой канструкцыі9.
3 развіццём феадальнага ладу адбыўся якасна новы крок у будаўніцтве. У X—XIII стст. зрубная тэхніка ў жыллі на ўсёй тэрыторыі Беларусі стала пануючай. Старажытнарускае жыллё, знойдзенае пры раскопках Брэста, Пінска, Слуцка, Слоніма, Ваўкавыска, Давыд-Гарадка і іншых палескіх гарадоў, прадстаўлена зрубнымі аднакамернымі дамамі без падклетаў, пакрытымі двухсхільнымі дахамі з драніц на свалоках або дахамі лёгкай каркаснай канструкцыі (на сохах, дзядках, кроквах). Прамавугольныя або квадратныя ў плане дамы мелі плошчу ў сярэднім 12—16 кв. м і рубіліся з бярвенняў «у абло», радзей з брусоў. Акрамя аднакамерных у старажытнарускі перыяд з’явіліся двухкамерныя хаты (Слонім, Навагрудак). У Брэсце на некаторых сядзібах выяўлены па два жылыя зрубы,
8 В. Д. Б у д ь к о. Верхішй палеолнт северо-запада Русской равннны. Древностн Белорусснн. Мннск, 1966, с. 8.
9 Ю. В. Кухаренко. Средневековые памятннкн Полесья. М„ 1961, с. 8.
якія стаялі дзверы ў дзверы адзін насупраць другога. Натуральна, што яны маглі злучацца сенцамі або падсенямі. Асвятлялася жылое памяшканне адным малым акенцам, высечаным у двух сумежных вянках зруба. Зрэдку такія акенцы мелі абалонкі са слюды або шкла.
У час фарміравання феадальных адносін змяніўся і план жылога памяшкання. Печ з дальняга вугла была перанесена бліжэй да ўваходу і звернута да яго сваім вусцем. Такі тып плана пазней стаў спецыфічным для заходнерускага, украінскага і беларускага жылля.
Драўлянае дойлідства XIV—XV стст., на жаль, не вывучана ў сувязі з адсутнасцю крыніц даследавання. БолЬш-менш значны матэрыял даюць інвентары маёнткаў і замкаў XVI ст. У гэты час у будаўніцтве адбыліся некаторыя змены. І\алі яшчэ ў старажытнарускі перыяд (X—XIII стст.) найбольшае распаўсюджанне мелі зрубныя канструкцыі з бярвенняў, то ў XVI ст. значна пашырылася тэхніка рубкі з брусоў «у чысты вугал», пачала з’яўляцца знешняя ашалёўка будынкаў. Традыцыйнымі матэрыяламі пакрыцця былі драніца, гонта і салома.
Цікавай асаблівасцю грамадзянскай архітэктуры Беларускага Палесся XVI ст. з’яўляецца тое, што адначасова існавалі дамы на падклетах і падрубах («пры зямлі»). Верагодна, у дамах на падклетах развіўся ганак, які потым стаў традыцыйным элементам сядзібнага дома.
На першапачатковай стадыі развіцця сядзібнае жыллё мела агульныя рысы з народным трохкамерным жыллём. Напрыклад, інвентар маёнтка Ішкальдзь (Баранавіцкі раён) XVI ст. называе дом, які складаўся з хаты-грыдні, сенцаў і клеці10. Падобны дом паказаны ў інвентары маёнтка Мурачоўшчына (Івацэвіцкі раён): «светлочка с сенью, напротнв комора»11. У сувязі з тым што камора фактычна з’яўлялася дадатковым жыллём, яна з часам пераўтварылася ў другі жылы пакой — святліцу. Такім быў дом у Дзятлаве («дом велнкнй долгнй прн землн, у котором светлнц две об одных сенях») 12. На наступным этапе развіцця ў кожным з
10 ЦДГА БССР у Мінску, КМФ-5, воп. 1, с. 1379, л. 22.
11 Археографнческнй сборняк документов, относяіцнхся к нсторнн Северо-Западной Русн (АСД СЗР), т. I. Внльна, 1867, с. 207.
12 Акты Внленской археографпческой комнсснп (АВАК),
т. XIV. Внльна, 1887, с. 200. Зрубныя перакрыцці
супрацьлеглых зрубаў вылучыліся каморы, а ў сенцах — кухня або святліца. Каморы пры жылых памяшканнях трансфармаваліся ў пакоі. Далейшая эвалюцыя сядзібнага жылля адбылася за кошт ускладнення планіроўкі ў выніку стварэння «крыжовых» зрубаў, кожны з якіх уключаў чатыры памяшканні (Дзятлава, Пружаны, Рось).
Палеская сядзіба XVI ст. уяўляла разгалінаваны комплекс, у які ўваходзілі акрамя жылля разнастайныя па прызначэнню гаспадарчыя і вытворчыя збудаванні. У іх сфарміраваліся тыя традыцыйныя прыёмы палескага дойлідства, якія атрымалі далейшае развіццё ў XVII—XIX стст.
Інвентары XVI ст. апісваюць замкі ў Мазыры і Кобрыне. Так, у пачатку XVI ст. у Мазыры яшчэ небыло замка, а толькі цэнтральная частка горада абносілася астрогам 13. Каля 1543 г. пабудаваны замак з гароднямі і вежамі. Чатырохгранныя вежы мелі сем баявых ярусаў з «падсябіццямі» і пакрываліся высокімі шатровымі дахамі. Гародні ўключалі два баявыя ярусы і таксама мелі «падсябіцці» з «абланкаваннем». Для абарончых мэт былі прыстасаваны два жылыя дамы на падклетах, якія запаўнялі разрывы паміж сценамі. На дзядзінцы знаходзіліся замкавая царква Спаса, некалькі трохкамерных дамоў, скарбніца, свірны, піўніца, «чорная ізба» для вартаўнікоў 14. Кобрынскі замак, паводле інвентару 1597 г., складаўся з Ніжняга і Верхняга замкаў 15. Ён быў умацаваны вежамі і гароднямі, якія завяршаліся гонтавымі дахамі. Адна з веж з’яўлялася млынам. На тэрыторыі абодвух замкаў знаходзілася некалькі жылых, галоўным чынам трохкамерных, дамоў і гаспадарчыя збудаванні. Вельмі цікавымі пабудовамі з’яўляліся ярусныя брамы, якія ў канцы XVI ст. паступова страцілі абарончую ролю і ператварыліся ў збудаванні жылога і гаспадарчага прызначэння. Напрыклад, брама Ніжняга замка мела над праездам звычайнае трохкамернае жыллё, куды можна было трапіць па знадворнай лесвіцы. Брама Верхняга замка была трохпавярховай і ўключала тры каморы ў ніжнім, святліцу ў сярэднім і камору ў верхнім ярусах. Такія рысы архітэктуры брам атрымалі далейшае раз-