• Газеты, часопісы і г.д.
  • Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.

    Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 152с.
    Мінск 1978
    51.82 МБ
    Эвалюцыя каркасных перакрыццяў
    13 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 694, воп. 2, с. 4871, л. 2.
    14 АЮЗР, ч. VII, т. 1, с. 611—614.
    15 АВАК, т. XIV, с. 552—556.
    віццё ў замкава-палацавых ансамблях XVII— XVIII стст.
    Найбольш старажытны з вядомых помнікаў культавага дойлідства — замкавая царква XII— XIII стст., рэшткі якой знойдзены пры раскопках Давыд-Гарадка. Яна складалася з двух чатырохгранных зрубаў: большага нефа і меншага алтара. У цэнтры алтара знаходзілася вертыкальная апора, што падтрымлівала пірамідальны верх. Такая канструкцыя была вельмі характэрная для мясцовага будаўніцтва ў старажытнарускі перыяд.
    Дакументы XVI ст. называюць шэраг палескіх цэркваў. Некаторыя з іх мелі шмат агульных рысаў з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі. Напрыклад, у дакуменце 1582 г. сказана, што на царкве св. Духа ў Пінску «крыж... вробленый нехрнстнянскн н несбожне, але знать ку потеше поганьской» 16. У XVI ст. ужо склаўся пэўны вобраз праваслаўнага храма са складаным вянчаннем. А. Мілавідаў лічыў, што старажытныя пінскія цэрквы мелі ў якасці прататыпаў мураваныя храмы Кіева 17. Інвентары пінскага Ляшчынскага манастыра 1588 і 1595 гг. апісваюць галоўную манастырскую Успенскую царкву, якая была ўвянчана пяццю вярхамі. Унутры храм аздоблены разьбяным іканастасам з выявай дэісуснага чыну18. Складаную планава-кампазіцыйную структуру мела царква Дзмітрыя ў Пінску, якая існавала ў першай палавіне XVI ст. Акрамя нефа, алтара, бабінца яна ўключала чатыры прыдзелы і была сямізрубнай крыжовай са складаным вянчаннем 19.
    У XVI ст. сталі вядомымі і галоўныя тыпы званіц. Простая каркасная званіца «в трех столпах стояіцйх» існавала пры царкве св. Духа ў Пінску 20.
    16 АВАК, т. III. Влльна, 1870, с. 17.
    17 А. Мнл о в л д о в. О положеялл православля л русской народлостл в Пллском удельном княжестве л городе Плнске до 1793 года. М., 1894, с. 26.
    18 А. й. Мнловндов. Церковно-археологнческне памятнлкл города Пннска, с. 7; Д. Й. Д о в г я л л о. Лешннскнй монастырь по лнвентарю 1588 г., с. 115; РІнвентарь Пннскому Лешлнскому монастырю, составленный дворяннном Млхаллом Шостовлцклм прл вводе во владенне Леіцлнсклм архлмалдрлтством Александра Плетенецкого. Млнскле губерлскле ведомостл. 1879, № 34, с. 565.
    19 В. Груднлцклй. Преднсловле к летоплсл ІІлнского Феодоровского собора. Млпскле епархнальные ведомостн. 1885, № 5—6. с. 180—182.
    29 АВАК, т. III, с. 15.
    кроквенных сістэм
    Брама-званіца Ляшчынскага манастыра мела развітую ярусную кампазіцыю і, верагодна, традыцыйную зрубна-каркасную канструкцыю. У званіцы было пяць званоў, прычым адзін з іх за сваё асаблівае гучанне атрымаў назву «лебедзь»21.
    Такім чынам, к пачатку XVII ст. палескае драўлянае дойлідства прайшло даволі складаны шлях развіцця. У XVI ст., калі ў асноўных рысах завяршыўся працэс утварэння беларускай народнасці, склаліся важнейшыя традыцыйныя прыёмы ў будаўніцтве, на аснове якіх развівалася дойлідства XVII—XIX стст.
    Галоўныя прьшцыпы развіцця дойлідства старажытнарускай эпохі і эпохі фарміравання беларускай народнасці заключаюцца перш за ўсё ў тым, што з фарміраваннем феадальнага грамадства архаічная слупавая тэхніка была выцеснена больш прагрэсіўнай зрубнай, на аснове якой узніклі і дасягнулі росквіту важнейшыя канструкцыйныя і мастацкія прыёмы драўлянага будаўніцтва. На аснове зруба як планава-прасторавай адзінкі збудаванняў у выніку вар’іравання параметраў саміх зрубаў і іх завяршэнняў з’явіліся разнастайныя тыпы кампазіцый: падоўжна-восевая, цэнтрычная, ярусная і інш. Паступова з асобных клецяў, якія часта мелі падклеты і завяршаліся пірамідальнымі або двухсхільнымі дахамі, узніклі даволі складаныя па планіроўцы і кампазіцыі грамадзянскія і культавыя будынкі. У працэсе эвалюцыі і адбору склалася ўстойлівая сістэма канструкцыйных і мастацкіх прыёмаў, якая вытрымала выпрабаванне часам і ў далейшым склала аснову беларускага драўлянага дойлідства.
    21 Д. Н. Довгялло. Леіцннскнй монастырь по ннвентарю 1588 г„ с. 119.
    .Асновай архітэктуры ўсіх збудаванняў з’яўляюцца: .канструкцыя, планіроўка, кампазіцыя і дэкор. Кан■струкцыя складае матзрыяльную базу архітэктуры. Сукупнасць традыцыйных канструкцыйных прыёмаў вызначае важныя этнічныя прызнакі матэрыяльнай культуры народа. Аднак вядома, што розныя народы, выкарыстоўваючы ў сваёй архітэктурнай творчасці падобныя канструкцыі, стваралі свае спецыфічныя і непаўторныя творы. Пры гэтым вялікае значэнне мелі творчыя метады, дзякуючы якім канструкцыя ўвасаблялася ў рэальную мастацкую форму і найбольш ярка раскрывалася мастацкая задума твора.
    У паняцце творчага метаду ўваходзяць не толькі тыя канкрэтныя прыёмы, з дапамогай якіх ствараліся пэўныя кампазіцыі архітэктурных твораў. Творчы метад — гістарычная катэгорыя. У ім адлюстраваліся этнічныя традыцыі, прыродна-геаграфічныя фактары, культурныя ўзаемасувязі з іншымі народамі.
    У гісторыі архітэктуры вядомы ў асноўным два метады стварэння кампазіцыі і дасягнення мастацкай выразнасці. У першым выпадку галоўнае значэнне мела канструкцыя будынкаў, а дэкаратыўная аздоба толькі ўдакладняла іх тэктоніку. У другім дамінавала мастацкая форма, якая магла нават існаваць аўтаномна, не была звязана непасрэдна з пэўнымі канструкцыйнымі сістэмамі. Пры гэтым змена стылю не заўсёды выклікала змену канструкцый.
    Вызначальныя прынцыпы палескага дойлідства выяўляліся не ў дэкаратыўным аздабленні, а ў кампазіцыі пабудовы, яе выразным сілуэце, тэктанічнасці форм, лагічнасці аб’ёмаў і чляненняў, прапарцыянальнасці частак і цэлага, маштабнасці, гарманічным адзінстве з навакольным асяроддзем. Шырока выкарыстоўваліся такія сродкі, як сіметрыя і асіметрыя, кантраст, нюанс, рытм, прапорцыі і г. д. Дзякуючы асіметрыі стваралася больш дынамічная кампазіцыя. Кантраст выяўляўся ў супроцьпастаўленні сцен і завяршэнняў, а таксама ў такіх элементах, як ганкі, галерэі, аркады, ліштвы. Рытм фасада ствараўся праёмамі, нашчыльнікамі ашалёўкі, лапаткамі, калонамі аркад. У вертыкальным напрамку рытм выяўляўся ў нарастанні пластычнай насычанасці па меры руху да завяршэння. Лагічныя чляненні выяўлялі архітэктурную закана’ мернасць формы. Актыўна выкарыстоўваліся света-
    важнейшыя канструкцыйныя і мастацкія прыёмы палескага драўлянага дойлідства
    ценевыя кантрасты, асабліва паглыбленыя ў месцах злучэння зрубаў. Малюнак светацені актывізаваўся няроўнымі краямі гонтавага пакрыцця і зубчастым падзорам.
    Такі падыход да рашэння архітэктуры абмяжоўваў ужытак сродкаў афармлення, асабліва на фасадзе. I гэта было не толькі вынікам цяжкага эканамічнага становішча беларускага народа, як мяркуюць некаторыя даследчыкі22. Стрыманасць у знешнім дэкаратыўным афармленні была характэрна і для манументальнага будаўніцтва. Большменш разнастайныя элементы дэкаратыўнай аздобы выкарыстоўваліся галоўным чынам у інтэр’еры, дзе найбольш распаўсюдзілася архітэктурна-арнаментальная разьба. Вядома, што ў XVI—XVII стст. у Беларусі склаліся традыцыі ў галіне разьбярства і аформіўся самабытны стыль «беларускай разьбы». Ён вылучаўся выкарыстаннем пышнага расліннага арнаменту, разам з якім былі выявы жывёл і чалавека. Беларускіх разьбяроў не аднойчы запрашалі за межы Беларусі. Напрыклад, у XVII ст. яны працавалі ў Маскве, Ізмайлаве, Каломенскім і ў іншых месцах Расіі.
    На палескае драўлянае дойлідства ўплывалі міжнародныя стылі, што панавалі ў мураванай архітэктуры. Візантыйскі стыль закрануў выключна культавую архітэктуру і прывёў да перапрацоўкі ў дрэве купальнай сістэмы. Пакуль мы не валодаем матэрыялам, які б сведчыў аб шырокім уздзеянні стыляў готыкі і рэнесансу на драўлянае дойлідства Беларускага Палесся. Можна меркаваць, што готыка зрабіла ўплыў на замкі, ратушы, некаторыя цэрквы са званіцамі. Рэнесанс выявіўся ў формах купальных завяршэнняў, знешняй і асабліва ўнутранай аздобе. Пад уплывам рэнесансу больш шырока ўжываўся насценны жывапіс, з’явіліся архітэктурныя формы разьбянога іканастаса. Стыль барока прывёў да ўскладнення сілуэта, форм пакрыцця і дэкаратыўных вянчанняў, ён замяніў чацвярык васьмерыком у культавым дойлідстве. У інтэр’еры храмаў дасягнула росквіту складаная разьба іканастасаў і алтароў, з’явілася аб’ёмная паліхромная скульптура.
    Традыцыі барока працягвалі плённа развівацца ў палескім дойлідстве і ў тыя чаеы, калі ў мурава-
    22 Э. Р. С а б а л е н к а. Дэкор у народным дойлідстве. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1970, № 3, с. 43.
    най архітэктуры панаваў класіцызм. Класіцызм жа не склаў стылявой эпохі ў драўляным дойлідстве і захапіў галоўным чынам грамадзянскае будаўніцтва. Аднак кананізаваныя класіцыстычныя дэталі ў народным дойлідстве значна перапрацоўваліся ў адпаведнасці з мясцовымі традыцыямі. Важна падкрэсліць, што палескія будаўнікі не выкарыстоўвалі тых дэкаратыўных форм, якія не ўдакладнялі мастацкае значэнне канструкцыйных элементаў. У той жа час амаль кожная функцыянальная дэталь па-мастацку апрацоўвалася. У гэтым сінтэзе функцыянальнага і мастацкага бакоў архітэктуры выявіліся адметныя рысы палескага драўлянага дойлідства.
    Разгледзім канкрэтныя канструкцыйна-мастацкія прыёмы палескага дойлідства.
    Аснова і фундамент. Фундаментам у Палессі здаўна служыць падруба або падваліна. Гэта—моцны ніжні вянок зруба з трывалай пароды дрэва (напрыклад, дубу). Вядомы спосабы з’яднання бярвенняў або брусоў падрубы ў вянок: «у накладку», «у лапу», «з нацяжным пальцам», «у крук». Падруба ставілася непасрэдна на зямлю, штандары, плахі, ніжнія вянкі старых пабудоў. У XVI ст. былі вядомы падклеты. Аднак яны ў XVII ст. паступова зніклі. У XVIII ст. у манументальным будаўніцтве з’явіліся мураваныя фундаменты. Усё ж яны былі характэрны для адносна невялікай колькасці пабудоў.
    У народным будаўніцтве падруба і ніжнія вянкі зруба ўтваралі адзінае цэлае з прызбай, якая служыла для ўцяплення хат. Звычайна прызбы ўяўлялі нізкія земляныя насыпы ўздоўж сцен будынкаў. Іх знешнія грані ўмацоўваліся невысокімі агароджамі з плятня або жэрдзя.
    Сцены. На Палессі ў даследуемы перыяд захоўвалася старажытная слупавая канструкцыя сцен (замёт у шулы). Асноўнай жа з’яўлялася зрубная тэхніка. У якасці будаўнічага матэрыялу ўжывалі сасну, аднак вядомы выпадкі, калі даволі шырока выкарыстоўвалі яліну, вольху, лістоўніцу, дуб. Аднолькава шырока распаўсюдзіліся рубкі сцен з бярвення і брусоў. Бярвенне ўжывалася галоўным чынам для жылля цэнтральнай і ўсходняй зон Палесся, а таксама для гаспадарчых збудаванняў. Зрэдку сцены з бярвення сустракаліся ў сядзібных дамах, корчмах, крамах, гандлёвых радах і, як выключэнне, у цэрквах. На захадзе Палесся нават у жыллі