• Газеты, часопісы і г.д.
  • Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.

    Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 152с.
    Мінск 1978
    51.82 МБ
    У культавым дойлідстве пераважалі бязверхавыя храмы падоўжна-восевай кампазіцыі, у якіх склаўся эфектны прыём аб’яднання розных па памерах плана зрубаў агульным пакрыццём. Абмежаваная колькасць цэркваў з вярхамі сустракаецца толькі на поўдні гэтай зоны. Акрамя храмаў падоўжна-восевай кампазіцыі бытавалі бязверхавыя і аднаверхавыя крыжовыя пабудовы. Адносна шырокае распаўсюджанне атрымалі храмы са званіцамі.
    2.	Цэнтральнапалеская (Прыпяцкая) зона. Для асноўнай часткі гэтай тэрыторыі характэрны вянковы двор. Пераважаючы тып жылля двухкамерны (хата + сенцы). Жыллё і гаспадарчыя пабудовы вылучаюцца архаічнай тэхнікай узвядзення сцен з бярвення (рубка вуглоў з астаткам), выкарыстаннем двухсхільных драніцавых дахаў на свалоках. У паўднёвай частцы зоны сустракаліся цэнтрычныя пабудовы жылога і гаспадарчага прызначэння з вянковым пірамідальным перакрыццём. У некато-
    рых паўднёвых раёнах у жыллі выкарыстоўваліся каркасныя пірамідальныя або вальмавыя дахі.
    Для культавага дойлідства спецыфічныя храмы з вярхамі: аднаверхавыя, двухверхавыя, трохверхавыя ярусна-восевай кампазіцыі і крыжовыя з адным і пяццю вярхамі. Дойлідства Прыпяцкага Палесся вылучае спецыфічны прыём пастаноўкі чацверыка паміж двума васьмерыкамі ў яруснай кампазіцыі цэнтральнага храмавага аб’ёму.
    3.	Слуцкая зона ахоплівае прыблізна межы былога Слуцкага княства. На жаль, пакуль недастаткова матэрыялаў для больш-менш падрабязнай характарыстыкі дойлідства гэтай тэрыторыі. Напрыклад, жыллё і гаспадарчыя пабудовы вылучаліся шырокім бытаваннем квадратных планаў, вальмавым каркасным дахам. 3 помнікаў культавага дойлідства Слуцка захавалася толькі ярусная двухверхавая царква Міхала (XVIII ст.). Гістарычныя дакументы і апісанні XIX—пачаткуХХ ст. паказваюць, што для слуцкай архітэктуры былі характэрны складаныя шмат’ярусныя кампазіцыі цэркваў, вярхі якіх увенчваліся купаламі і вежкамі, багатае афармленне інтэр’ераў разьбой і жывапісам. Слуцк у мінулым быў адным з буйнейшых мастацкіх цэнтраў Беларусі.
    Можна меркаваць, што вылучаныя зоны са спецыфічнымі архітэктурна-будаўнічымі прыёмамі з’явіліся тэрыторыямі лакалізацыі мясцовых школ драўлянага дойлідства.
    Прагрэсіўныя дэмакратычныя традыцыі дойлідства мінулых эпох успрыняты і творча перапрацаваны ў сучасным народным драўляным дойлідстве Савецкай Беларусі. Гэтыя традыцыі атрымалі зараз новае значэнне ў адпаведнасці з якаснымі зменамі ў жыцці нашага народа пры сацыялістычным ладзе.
    5
    	11
    Гістарычныя ўмовы развіцця палескага драўлянага дойлідства	 12
    Аянага
    Асноўныя вынікі развіцця палескага дойлідства да пачатку XVII ст	 17
    Важнейшыя канструкцыйныя і мастацкія прыёмы палескага драўлянага дойлідства	.	.	22
    	33
    Народнае жыллё і гаспадарчыя пабудовы	.	.	34
    Феадальныя маёнткі, замкі і палацы ...	50
    Грамадскія пабудовы 	 69
    Млыны 	,	. . .	76
    	81
    Гістарычныя ўмовы развіцця культавага дойлідства 	82
    Храмы падоўжна-восевай кампазіцыі	...	89
    Храмы яруснай кампазіцыі	106
    Крыжовыя храмы	125
    Тыпы храмаў, якія сфарміраваліся пад уплывам мураванай архітэктуры	барока	....	130
    Званіцы	137
    ЮРНРІ
    АЛЕКСАН ДРОВНЧ якнмовмч
    Деревянное зодчество Белорусского Полесья VII—XIX вв.
    Нздательство «Наука н техннка»
    Н а белорусском языке
    Рэдактар М. М. Д у б о ў с к а я Мастак A. I. Раманцоў
    Мастацкі рэдактар
    В. В. Саўчанка
    Тэхнічны рэдактар
    В. I. Кручонак
    Карэктар Н. Г. Б a р а н а в a
    Фота Г. Л. Ліхтаровіча і аўтара
    ІБ 466 4»
    Друкуецца па пастанове РВС АН БССР. Здадзена ў набор 27.12.77. Падпісана да друку 18.09.78. AT 12190. Фармат 70Х90'/ібПапера мел. Гарнітура літаратурная. Друк высокі. Друк. арк. 9,5. Ум. друк. арк. 11,11. Уч.-выд. арк. 9,05. Тыраж 4240 экз. Зак. № 2322. Цана 1 р. 60 к. (з плёнкай— 1 р. 70 к.). Выдавецтва «Навука і тэхніка». Мінск, Ленінскі праспект, 68. Друкарня імя Францыска (Георгія) Скарыны выдавецтва «Навука і тэхніка» АН БССР і Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. Мінск, Ленінскі праспект, 68.
    1 р. 70 к.
    Мінск „Навука і тэхніка 1978