Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 152с.
Мінск 1978
51 ЦДГА БССР у Гродна, ф. 1143, воп. 1, с. 470, л. 3.
52 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 27, воп. 6, с. 44, л. 4.
53 Там жа, ф. 694, воп. 2, с. 1801, л. 15.
драўлянага магазіна ў Ваўкавыску 54. Прамавугольны ў плане (73,5X16,8 м) магазін асноўваўся на масіўным падмурку і завяршаўся высокім вальмавым дахам. Рытм фасада стваралі вароты і сетка дробных аконных праёмаў, згрупаваных у двух гарызантальных радах.
Блізкі да лямусаў выгляд мелі шматпавярховыя магазіны. Так, у Цепры (Капыльскі раён) у пачатку XIX ст. збудаваны двухпавярховы магазін, аформлены галерэяй на 10 слупах 55. Двухпавярховы магазін, які ў кожным паверсе ўключаў камору і два спіхлеры, быў завершаны ламаным гонтавым дахам і аформлены двух’яруснай галерэяй, існаваў у 1810 г. у Петрыкаве 56. У Лобчы (Мазырскі раён) у 1802 г. зафіксаваны чатырохпавярховы магазін з брусоў, пакрыты драніцай. Гэта была манументальная пабудова з чатырма кругавымі галерэямі, якія злучаліся знадворнымі лесвіцамі57.
Ратушы. Ратушы ў Беларусі з’явіліся ў канцы XIV—XVI ст. з увядзеннем Магдэбургскага права. Яны прызначаліся для гарадскога самакіравання — магістрату і размяшчаліся на гарадской плошчы, нярэдка ў ансамблі з гандлёвымі радамі. Акрамя залы пасяджэння гарадской рады і суда, дзе часам наладжваліся ўрачыстасці і тэатралізаваныя прадстаўленні, ратуша ўключала шэраг памяшканняў, дзе размяшчаліся канцылярыя, архіў, гарадская казна, знаходзіліся каштоўныя тавары, маёмасць, «важніца» і інш. У сувязі з гэтым ратуша была вельмі важнай манументальнай пабудовай гарадскога цэнтра, сімвалізавала незалежнасць горада ад магнацкай улады. У яе архітэктуры спалучаліся выцягнуты корпус і ярусная вежа ў цэнтры, якая мела абарончае прызначэнне. Такая ратуша прадстаўлена на праекце Б. Радзівіла XVII ст.58 Трохпавярховы прамавугольны ў плане корпус, завершаны высокім двухсхільным дахам, у цэнтры меў высунутую наперад трох’ярусную вежу, увянчаную складаным па форме купалам і альтанкай. Ярусы вежы і паверхі корпуса ратушы аддзелены прычолкамі. У гарызантальным напрамку рытм фасада ствараецца прамавугольнымі аконнымі пра-
54 ЦДГА БССР у Гродна, ф. 8, воп. 1, с. 1117, л. 12.
65 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 694, воп. 2, с. 9259, л. 127.
56 Там жа, ф. 27, воп. 6, с. 41, л. 1.
57 Там жа, с. 46, л. 2.
58 Там жа, ф. 694, воп. 1, с. 287, л. 43.
I В I I III В I I 3
I I I 8 I В В I
Ратуша па праекту Б. Радзівіла. XVII ст. Галоўны фасад, план
ёмамі, у вертыкальным — за кошт яруснасці кампазіцыі і кантрасту верхняга яруса з ніжнімі дзякуючы меншай яго вышыні, больш дробным вокнам і пластычнаму завяршэнню вежы. Блізкая па архітэктуры ратуша існавала ў XVIII ст. у Драгічыне. Інвентар 1779 г. апісвае ратушу, узведзеную ў ансамблі з замкнёнымі гандлёвымі радамі59. У цэнтры яе корпуса, увянчанага гонтавым ламаным дахам з дэкаратыўнымі «карчохамі», быў зроблены праезд на плошчу. Над праездам размяшчалася зала, утвараючы на галоўным фасадзе ашаляваны шчыт. Над ёй узвышалася альтанка з балюстрадай, купалам і банькай з гербам. Гандлёвая плошча, абкружаная па перыметры крамамі, з супрацьлеглага боку мела ярусную браму, падобную па кампазіцыі да цэнтральнай часткі ратушы.
Корчмы, пастаялыя двары, станцыйныя дамы. Корчмы былі не толькі пабудовамі, дзе падарожнік мог атрымаць ежу, уладкавацца на начлег, але нярэдка служылі і месцам сходаў, урачыстасцей, шляхецкіх сеймікаў і г. д. Акрамя корчмаў, вядомы шынкі (малыя корчмы без жылых памяшканняў) і аустэрыі (буйныя гарадскія корчмы).
Прататыпам карчмы з’яўлялася традыцыйнае народнае жыллё. Архаічныя корчмы нагадвалі двухкамерныя хаты і складаліся з сенцаў і шынка. У апошнім знаходзіліся дзве печы: кафляная для абагрэву памяшкання і «крыжовая» для прыгатавання ежы. Пасярод шынковай хаты стаяў доўгі стол, абкружаны лавамі, пры сценах знаходзіліся паліцы і шафкі. Часта сенцы выконвалі ролю стайні. У выніку члянення асноўнага зруба на дзве часткі двухкамерныя корчмы атрымалі каморы. Напрыклад, карчма ў в. Ровіне (былое Драгічынскае графства) у 1779 г. складалася з сенцаў, аформленых слупавой падсенню, хаты з чатырма «валаковымі» вокнамі і дзвюх жылых камор. Пабудову завяршаў двухсхільны саламяны дах з ашаляванымі тарцовымі шчытамі60. Некаторыя корчмы, што склаліся на аснове трохкамернага плана, мелі асобную стайню (заезд), прыбудаваную да тыльнай падоўжнай сцяны. Далейшае развіццё корчмаў нагадвала развіццё жылля сельскіх рамеснікаў, гараджан, дробнай шляхты. У двухкамернай карчме
69 АВАК, т. XXXV, с. 371—372.
60 Там жа, с. 396—397.
Праект пастаялага двара ў в. Сіняўка Клецкага раёна. XIX ст. Галоўны фасад, план
адасобілася гасціная, а жылая камора пераўтварылася ў алькеж. У трохкамерных корчмах у выніку члянення зрубаў утварыліся чатыры памяшканні, адно з якіх адводзілася пад шынок, а астатнія служылі жыллём.
На наступным этапе свайго развіцця карчма злучылася з вазоўняй (стадолай, адрвінай). Першапачаткова гэтыя збудаванні кампазіцыйна былі адасобленымі і складалі самастойныя аб’ёмы. 3 часам яны пачалі аб’ядноўвацца агульным дахам. У выпадках, калі карчма мела меншы па шырыні корпус, чвім вазоўня, дах утвараў глыбокую падсень на слупах. Нарэшце, карчма і вазоўня аб’ядналіся ў адзіны маналітны корпус. Пры гэтым вядомы дзве планіровачныя схемы: карчма ў тыле
вазоўні, доступ да якой праз вазоўню; вазоўня ў тыле карчмы, доступ да якой праз карчму.
Буйныя гарадскія аустэрыі ўяўлялі складаныя комплексы розных па прызначэнню пабудоў. Інвентар Слуцка 1815 г. паказвае аустэрыю на рынку, якая мела плошчу 1185 кв. м і ўключала карчму, стайню, спіжарні, жыллё, магазін і 16 крам61.
Непасрэдную сувязь з корчмамі і аустэрыямі мелі паштовыя дамы і пастаялыя двары. Паштовы дом у Клецку (XVIII ст.) уключаў сенцы ў цэнтры, два пакоі з алькежам з правага і хату, пякарню і камору з левага бакоў. Дом быў збудаваны з брусоў і накрыты вальмавым гонтавым дахам. Уваход афармляў шасцікалонны порцік62. У 1829 г. для мястэчка Кухчыцы (былы Кобрынскі павет) быў распрацаваны праект станцыйнага дома. Увесь комплекс вырашаўся прамавугольным у планедваром. Жылы корпус арыентаваўся на вуліцу. Астатнія лініі забудовы займалі дом для фурманаў і гаспадарчыя збудаванні. У дэкоры выкарыстаны некаторыя класіцыстычныя дэталі63. Квадратны план меў пастаялы двор у Сіняўцы, праекты якога былі складзены ў XIX ст. Знешнія бакі падвор’я займалі жылы корпус, вазоўня і іншыя гаспадарчыя памяшканні. Пабудовы злучаліся павецямі. Характэрна, што ўплыў класіцызму на архітэктуру гэтага комплексу быў нязначны. Асобныя класіцыстычныя дэталі (лёгкія шлястры, франтоны над уваходамі, рустоўка вуглоў) уведзены асцярожна. Можна меркаваць, што фасады былі распрацаваны з улікам традыцый мясцовага дойлідства 64.
61 ЦДГА БССР у Мінску, КМФ-5, воп. 1, с. 3857/1, л. 3—4.
62 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 694, воп. 2, с. 3138, л. 39—40.
63 ЦДГА БССР у Гродна, ф. 8, воп. I, с. 11, л. 52.
64 ЦДГД БССР у Мінску, ф. 694, воп. 2, с. 871, л. 9—28.
Планы палескіх корчмаў
Бадай, самымі распаўсюджанымі і масавымі вытворчымі збудаваннямі з’яўляліся млыны. Іх непаўторны спецыфічны архітэктурны вобраз дазваляе вылучыць млыны ў асобную групу пабудоў.
Вадзяныя млыны на Палессі з’явіліся ўжо ў старажытнарускі перыяд. Акты XVI ст. часта называюць аднаколавыя сялянскія млыны, «вешнякамі». Яны будаваліся не толькі на рэках, але і на балотах. Напрыклад, інвентар 1668 г. апісвае балотныя «вешнякі» каля Дзівіна (Кобрынскі раён) і адзначае, што яны працуюць тут «згодна даўняму звычаю і павіннасці» 65.
Па прынцыпу работы вылучаліся колавыя і наплаўныя млыны. Колавыя працавалі за кошт энергіі падзення вады і будаваліся ў комплексе з плацінай або запрудай. Наплаўныя размяшчаліся пасярэдзіне рэчкі на палях або пароме («лодзях», «скрыне»). Іх механізмы прыводзіліся ў рух натуральным цячэннем ракі. Галоўным рабочым органам вадзянога млына з’яўлялася кола, якое пры дапамозе валаў і шасцярэнчатых перадач круціла верхні камень пастава. Акрамя млыноў, якія малолі зерне, вядомы «фолюшы» (сукнавальні) і «тартакі» (лесапільні).
Архітэктура вадзянога млына надзвычай строгая і лаканічная. Яна адлюстроўвала функцыянальныя асаблівасці гэтага збудавання. Звычайна млын
млыны
65 ЦДГА БССР у Гродна, ф. 1143, воп. 1, с. 27, л. 61.
Вадзяны млын ка р. Лясне каля Брэста
уяўляў прамавугольны ў плане зрубны аб’ём, пастаўлены на палях і завершаны двухабо чатырохсхільным (зрэдку паўвальмавым ці ламаным) дахам з драніцы, гонты, саломы. Мастацкі вобраз млына, звязаны з маляўнічым прыродным наваколлем, заўсёды прыцягваў увагу майстроў лірычнага пейзажу розных эпох.
Унутраная прастора большасці вадзяных млыноў члянілася на два ярусы. У ніжнім размяшчалася рабочае абсталяванне, а ў верхнім — загрузачнае памяшканне і склад зерня. Шэраг млыноў меў таксама і жылое прызначэнне. Напрыклад, у Камянцы ў 1821 г. быў млын, у склад якога ўваходзілі хата і алькеж для млынара 66. Млын у Цімкавічах (Капыльскі раён), паводле інвентару 1833 г., уяўляў манументальнае трохпавярховае збудаванне. На першым паверсе размяшчаліся прыёмнае памяшканне і трохкамернае жыллё (хата + сенцы-Ьхата). На другім паверсе знаходзіліся рабочае памяшканне з чатырма паставамі і чатыры хаты з каморамі і сенцамі. Трэці паверх займаў склад збожжа 67.
У этнаграфічнай літаратуры склалася меркаванне, што ветраныя млыны ў Беларусі распаўсюдзіліся толькі ў XVIII ст.68 Аднак у Заходняй Еўропе ветракі сталі вядомымі ў XIII, а ў Расіі—у XV ст.69 Няма падстаў меркаваць, што іх распаўсюджанне з захаду на усход Еўропы нейкім чынам абмінула тэрыторыю Беларусі. Іншая справа, што на Палессі, дзе было мноства праточных вадаёмаў, доўгі час найбольш масавым быў вадзяны млын. Але ў тых мясцовасцях, дзе было менш вадаёмаў, верагодна, бытавалі і ветраныя млыны. Так, ветраны млын, на нашу думку, існаваў у XVI ст. у Кобрынскім замку, інвентар якога 1597 г. называе «вежу млыновую»70. «Люстрацыя хлебных млыноў Берасцейскага староства» 1777 г. паказвае, што толькі ў гэтым старостве ў другой палавіне XVIII ст. існавалі 34 ветраныя млыны 71. Значыць, на захадзе Палесся ветраныя млыны ў XVIII ст. былі ўжо дастаткова распаўсюджаны.
66 ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 1282, воп. 1, с. 8755, л. 3.