• Газеты, часопісы і г.д.
  • Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.

    Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 152с.
    Мінск 1978
    51.82 МБ
    67 ЦДГА БССР у Мінску, ф. 694, воп. 2, с. 8596, л. 12—13.
    68 Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мінск, 1975, с. 87.
    69 Н. А. П о н о м а р е в. Возннкновенне н развнтне ветряной мельннцы. М., 1958, с. 20.
    70 АВАК, т. XIV, с. 553.
    71 ЦДГА БССР у Гродна, ф. 1143, воп, 1, с. 471, л. 1—7.
    Ветраны млын-козлаўка ў в. Паніквы Камянецкага раёна
    Вадзяны млын на Палессі. 3 гравюры XIX ст.
    Фрагмент інтэр’ера ветранога млына ў в. Хабовічы Кобрынскага раёна
    На Беларускім Палессі сустракаліся два тыпы ветракоў: стрыжнявы (козлавы) і шатровы. Найбольш старажытны традыцыйны млын — «козлаўка». Яго аснову складала крыжавіна (козлы) з умацаванай у ёй вертыкальнай воссю, вакол якой корпус млына паварочваўся супроць ветру. Кру-
    Ветраны млын-козлаўка ў в. Уласы Баранавіцкага раёна
    цільны момант ад крылаў перадаваўся на верхняе вертыкальнае кола, а ад яго з дапамогай шасцярэнчатай перадачы на вертыкальны вал, злучаны з верхнім жарном паставоў. Пабудова мела выгляд невысокага чацверыковага аб’ёму з каркаснымі ашаляванымі знадворку сценамі і завяршалася двухсхільным дахам з паўвальмай з боку крылаў. Такі млын апісаны ў інвентары 1779 г. у в. Сошы (былое Драгічынскае графства). Ён асноўваўся на дубовым стрыжні, што ўваходзіў у крыжавіну, меў каркасныя, умацаваныя дыяганальнымі сувязямі, ашаляваныя знадворку сцены. У сярэдзіну млына праводзіў ганак з поручнем. У памяшканні стаялі скрыні, тут жа размяшчалася рабочае абсталяванне (пастаў з двух жарноў і два таўкачы для круп). Для пад’ёму жарноў і мяхоў са збожжам былі зроблены спецыяльныя пад’ёмнікі72. «Козлаўкі» былі надзвычай распаўсюджанымі на Палессі. У наш час такія млыны захаваліся ў Бярэзне Кобрынскага, Светаполцы Іванаўскага, Паніквах Камянецкага раёнаў.
    Шатровыя млыны з’явіліся на Палессі позна, каля сярэдзіны XIX ст. Яны ўяўлялі вялікія манументальныя збудаванні каркаснай канструкцыі, былі стацыянарна замацаваны на зямлі і ўзводзіліся часцей за ўсё васьмерыком. Іх корпус некалькі звужаўся ўверсе, што прыдавала пабудовам больш зграбны выгляд, і завяршаўся «шатром», які паварочваўся вакол сваёй восі. Шатровыя млыны ўсярэдзіне чляніліся на некалькі ярусаў. Прынцып іх работы асноўваўся таксама на скарыстанні сістэмы гарызантальных і вертыкальных валаў, злучаных шасцярэнчатымі перадачамі.
    72 АВАК, т. XXXV, с. 352.
    Ветраны млын-козлаўка ў Іванаўскім раёне
    культавае дойлідства беларускага палесся
    ш
    Культавае дойлідства ў эпоху феадалізму з’яўлялася адной з важнейшых галін манументальнага будаўніцтва дзякуючы той важнай ідэалагічнай ролі, якую адыгрывала рэлігія, калі ўсе важнейшыя сацыяльныя і культурчыя рухі набывалі рэлігійную афарбоўку У храмавых пабудовах выявіўся сапраўдны геній народных майстроў, якія стваралі пры дапамозе абмежаваных мастацкіх сродкаў здзіўляючыя прыгажосцю збудаванні, змаглі ўкласці ў іх усё тое, што не знайшло месца ў сціплым народным жыллі і гаспадарчых будынках. Тыя ж канструкцыйныя і мастацкія прыёмы, якія стагоддзямі выпрацоўваліся і ўдасканальваліся ў масавым народным будаўніцтве, у культавым дойлідстве былі развіты, даведзены да пластычнай дасканаласці. Дзякуючы гэтаму культавае дойлідства з’яўляецца важнай крыніцай вывучэння народнай мастацкай творчасці. Старажытныя храмы ўяўляюць у многіх выпадках і своеасаблівыя сховішчы помнікаў жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
    У XI—XIII стст. манументальнае культавае дойлідства на тэрыторыі Беларусі развівалася ў адзіным рэчышчы старажытнарускай культуры (Сафійскі сабор і Спасаўская царква ў Полацку, Барысаглебская царква ўГродна і іншыя збудаванні). Пачынаючы з XIII—XIV стст. беларускае культавае дойлідства значна пашырыла кантакты з дойлідствам Захаду, уплыў якога ўзмацніўся ў XVI ст. Заходне-каталіцкія тэндэнцыі дасягнулі свайго апагею пасля уніяцкага сабора ў Замосці 1720 г., які карэнным чынам змяніў формы абрадавасці ва уніяцкай царкве і выклікаў масавую перабудову храмаў. Асноўным вынікам гэтага сабора было змяненне царкоўнай абрадавасці на каталіцкі лад і рэгламентацыя архітэктурных форм цэркваў па вобразу і падабенству касцёлаў. Вядома, што ў XVII—XVIII стст. большасць праваслаўных парафій замянілася уніяцкімі, актыўную дзейнасць па ўзвядзенню храмаў разгарнулі базіліянскі і каталіцкія ордэны. Напрыклад, калі ў Пінску ў XVI ст. было 14 праваслаўных цэркваў і два манастыры, то ў 1776 г. засталася толькі адна праваслаўная царква, затое існавала пяць касцёлаў, пяць кляштараў,
    1	К. Маркс, Ф. Энгельс. Соч., т. 21. М., 1961, с. 294.
    гістарычныя ўмовы развіцця культавага дойлідства
    пяць уніяцкіх цэркваў2. Аднак унутры самой уніяцкай царквы змагаліся дзве супярэчлівыя плыні. Першая выяўлялася ў імкненні лацінізаваць храм па вобліку касцёла, другая характарызавалася тэндэнцыямі да захавання старажытных нацыянальных асаблівасцей архітэктуры. Барацьба гэтых плыняў у многім вызначыла спецыфічныя рысы архітэктуры уніяцкіх цэркваў.
    Развіваючыся самастойным шляхам, драўлянае культавае дойлідства ўступала ў складаныя сувязі з міжнароднымі стылямі, што панавалі ў розныя эпохі ў мураванай архітэктуры. Першым стылем, які зрабіў уплыў на развіццё форм драўлянага культавага дойлідства, быў візантыйскі. Аналіз прапорцый палескіх ярусных храмаў паказвае, што ў прапарцыяніраванні мясцовыя дойліды зыходзілі з традыцыйных прыёмаў старажытнарускай мураванай архітэктуры. Непасрэдным вынікам перапрацоўкі візантыйскай купальнай сістэмы ў дрэве было з’яўленне складаных вярхоў, дзе выкарыстоўваліся заломы і ветразі.
    Готыка і рэнесанс не выліліся ў Беларусі ў буйныя мастацкія напрамкі, якія ахоплівалі б усю сукупнасць з’яў у нацыянальным мастацтве. Таму, відаць, яны і не зрабілі вялікага ўплыву на драўлянае культавае дойлідства. Верагодна, пад уплывам готыкі сфарміраваўся тып храма са званіцай. Рэнесанс галоўным чынам унёс змены ў інтэр’ер храма, узбагаціўшы яго пластыку сакавітай разьбой іканастаса, замяніў візантыйскую шаломападобную галаву купальнай, увёў разны карніз і некаторыя іншыя дэкаратыўныя дэталі. Магчыма, рэнесанс меў і больш шырокае ўздзеянне на беларускае культавае дойлідства. Для параўнання ўкажам, што, напрыклад, на Украіне гэты стыль выклікаў у XVII ст. росквіт культавага дойлідства. Аднак помнікі XVI—першай палавіны XVII ст. амаль не захаваліся і на падставе асобных фрагментарных звестак немагчыма аднавіць дэтальна іх першапачатковы выгляд.
    Асабліва глыбокае ўздзеянне на культавае драўлянае дойлідства зрабіў стыль барока, развіццё якога ў беларускім мастацтве супала з пад’ёмам нацыянальнай самасвядомасці і актывізацыяй мастацкай дзейнасці шырокіх слаёў народа. У выніку
    2 A. Н. Мнловндов. Церковно-археолопіческне памятннкн города Пннска, с. 3—14.
    гэтага стыль барока ў беларускім дойлідстве атрымаў яркую нацыянальную афарбоўку і прывёў да ўзбагачэння пластычных прыёмаў мясцовага паходжання. Наогул гэты стыль у розных мясцовасцях атрымаў розныя напрамкі развіцця, што было звязана з асаблівасцямі народнай архітэктурнай эстэтыкі. Напрыклад, у Падняпроўі з’явіліся «стоўпападобныя» цэрквы, дзе кожны зруб вырашаўся высокай яруснай вежай, на Галічыне развіўся прыём залому вярхоў, на Лемкаўшчыне склалася дынамічная кампазіцыя мас храма з дамінуючай званіцай над бабінцам.
    На Палессі ў эпоху барока наглядаліся дзве тэндэнцыі развіцця драўлянага культавага дойлідства. 3 аднаго боку, пад уплывам стылю барока новыя пластычныя якасці нараджаліся ў працэсе самаразвіцця традыцыйных прыёмаў і форм мясцовага дойлідства: ускладняўся сілуэт, больш шырока практыкаваліся разнастайныя аптычныя і светаценевыя эфекты, чацверыкі замяняліся васьмерыкамі, узнікалі складаныя па малюнку завяршэнні і г. д. 3 другога боку, актывізавалася творчая перапрацоўка форм барочнай мураванай архітэктуры. Традыцыі барока захоўваліся ў культавым драўляным дойлідстве і тады, калі ў грамадзянскім дойлідстве панаваў класіцызм. Пасля барока ніводны мастацкі кірунак не зрабіў на культавае дойлідства такога моцнага ўплыву, у тым ліку і класіцызм, які імітаваў у дрэве мураваныя формы. Арыгінальныя рысы ўласцівы толькі тым класіцыстычным пабудовам, дзе кананізаваныя формы класіцызму падвяргаліся сур’ёзнай перапрацоўцы ў адпаведнасці з мясцовымі будаўнічымі традыцыямі.
    Храмы падраздзяляліся на манастырскія, парафіяльныя, філіяльныя і капліцы. Вядомы надбрамныя цэрквы ў замках (Брагін) і манастырах (Трайчаны ў прадмесці Слуцка). Парафіяльныя храмы размяшчаліся ў планіровачных цэнтрах пасяленняў, у іх перыферыйных частках (пры гэтым заўсёды захоўвалася сувязь з цэнтрам пры дапамозе адной з галоўных магістраляў), у прыродным ландшафце. Манументальныя саборы, якія будаваліся на гарадскіх плошчах, разам з ратушамі, гандлёвымі радамі і замкамі з’яўляліся важнейшымі кампазіцыйнымі элементамі пасяленняў. Напрыклад, Уваскрасенская царква ў Давыд-Гарадку ў XVIII ст. займала цэнтр гандлёвай плошчы, з’яўляючыся дамі-
    Класіфікацыя помнікаў культавага дойлідства (с. 85-86)
    
    5$ ( t
    <3
    І1Б21	jf^r
    '	і	;	1	'	1 l	) CD
    ’
    fu<	^FDh 1
    CD CD L_? qnJ (CD
    Os
    8 с-
    п двухзрудныя
    jDZZ £dL	D D
    ZD ZD	DZ> Z>
    !iStL
    1 • *—n	f 1	*” "^D	'.	ri O
    1 1	I_r1	І r-^	M U
    Падоўжнавосевая кам.
    4
    1 t
    D’~*Di	GcfsTra
    liia m	111_ 1-11-	JJJ___SL	-LbLU Sa.	.111.11 JEU
    l—i	i-l	П	ПН	1 :	LJ	r1 >--|	r-^	СЧ
    LJ—[J	II	І	Li	cd	4	rd	H---CT
    1^^,	^"FTl	1 CL
    O	O	D?	O	DD
    Fc	liHc	AD	jllC	-Йса
    	-s	r-r—П—CT	11С^		TL
    H '	t J 1T LT	‘-1 IT
    іа-восевая пазшыя
    
    Ж lb
    
    t
    ^-,	r~^j	r7Di
    
    
    uc-	।	Z	llD-j	Z	P
    нантай ансамбля замкнёных гандлёвых радоў3. У радзе выпадкаў храмы з’яўляліся буйнымі грамадскімі цэнтрамі. Пры іх знаходзіліся архівы, школы, прытулкі, больніцы. Пабудовай храмаў адзначаліся многія важныя падзеі ў гісторыі ўсходнеславянскіх народаў (царква ў в. Лясная на Магілёўшчыне, збудаваная па загаду Пятра I у гонар перамогі рускіх войск над шведамі ў 1708 г.).
    Да нашага часу не створана больш-менш поўнай класіфікацыі храмаў. Яны галоўным чынам класіфікаваліся або па колькасці зрубаў, або па колькасці вярхоў. У агульнапрызнанай класіфікацыі праф. У. А. Чантурыя, якая выкарыстоўваецца зараз, вылучаны толькі тры тыпы культавых збудаванняў: адназрубныя храмы з алтарным прырубам, трохзрубныя глыбінна-прасторавай і пяцізрубныя пірамідальна-цэнтрычнай кампазіцыі4. Гэта класіфікацыя не ахоплівае ўсіх тыпаў пабудоў і патрабуе ўдакладнення. Прапанаваная намі класіфікацыя асноўваецца на кампазіцыйных асаблівасцях культавых пабудоў. У ёй вылучаны пяць асноўных груп: падоўжна-восевыя, ярусна-восевыя, пірамідальна-цэнтрычныя, ярусна-цэнтрычныя, крыжова-цэнтрычныя. Унутры гэтых груп пабудовы класіфікаваны па характары плана і завяршэнняў.