• Газеты, часопісы і г.д.
  • Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.

    Драўлянае дойлідства Беларускага Палесся: XVII—XIX стст.


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 152с.
    Мінск 1978
    51.82 МБ
    Развітыя тыпы двухзрубных храмаў прадстаўлены пабудовамі, у якіх зруб алтара вузейшы за зруб нефа, што выклікана тэхнічнымі і мастацкімі фактарамі. Аналагічныя будынкі вядомы ў Расіі (Лазараўская царква Мурамскага пагосту), на Украіне (Підгародцы, Руське, Жалабок), у Польшчы (Альбежовіцэ, Мнішаў, Лашаў, Лонч). Неф у плане ўяўляў квадрат або прамавугольнік, а алтар мог развівацца як у даўжыню, так і ў шырыню. Узае-
    13 ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 634, воп. 1, с. 50,’л. 21; й, Котовнч. Мыслн по поводу освяшення Матневнйкой церквн. Лнтовскне епархнальные ведомостн. 1864, № 9, с. 325.
    П рачысцшская царква ў в. Дарапеевічы Маларыцкага раёна. 1671 г.
    маадносіны параметраў нефа і алтара будаваліся на ўзаемнай кратнасці іх даўжынь, шырынь і дыяганаляў. Вышыня даху звычайна складала 0,5—0,8 вышыні зруба.
    Першапачаткова абодва зрубы былі прамавугольнымі. Пад уплывам мураванай архітэктуры развіліся гранёны алтар і сіметрычныя рызніца і дыяканік, якія працягвалі бакавыя сцены нефа, нагадваючы бакавыя апсіды старажытнарускіх мураваных цэркваў, часта не завершаных паўкружжамі
    (Гродна, Ваўкавыск). У XVIII ст. з’явіліся сакрысці, якія выходзілі за грань сцяны нефа. Зрэдку гэтыя памяшканні прыбудоўваліся да тарцовай сцяны алтарнага зруба.
    У Палессі не захавалася двухзрубных цэркваў з асобнымі дахамі рознай вышыні. Наогул у Беларусі яны існавалі і былі зафіксаваны на «чарцяжы» Віцебска 1664 г. Візіты XVIII ст. паказваюць некаторыя храмы на ўсходзе Палесся з перакрыццём на свалоках. Пры гэтым лагічным было ўзвядзенне асобных драніцавых двухсхільных дахаў над зрубамі. У большасці з дайшоўшых да нашага часу храмаў зрубы аднолькавай вышыні, а агульны дах плаўна ахоплівае ўсю пабудову, утвараючы ў мес-
    цах злучэння зрубаў хвалі і трохвугольныя застрэшкі. Застрэшкі займалі ўсю даўжыню або палавіну бакавых алтарных сцен. У апошнім выпадку пакрыццё над алтаром стварала больш інтэнсіўную хвалю. Такі пластычны прыём асабліва шырока распаўсюдзіўся ў барочных збудаваннях XVIII ст.
    Архаічныя двухзрубныя храмы часта мелі вальмавае пакрыццё. Напрыклад, царква Міхала ў в. Рамель Столінскага раёна (XVIII ст.) уключае квадратны ў плане неф і гранёны алтар і завершана агульным вальмавым дахам. Вяршыню пярэдняй вальмы ўвенчвае цыбулістая галава на васьміграннай шыі, а вяршыню алтарнай — крыж. Просты косы карніз афармляе зубчасты падзор. У большасці двухзрубных храмаў XVIII—XIX стст. пярэдняя вальма заменена шчытом, які акцэнтуе галоўны фасад. Шчыт мог мець простую вертыкальную ашалёўку без нашчыльнікаў (Корчыцы Кобрынскага раёна) або з нашчыльнікамі (Вавулічы Драгічынскага раёна) і дэкаратыўную ашалёўку ромбам (Ліпнікі Драгічынскага раёна) або ў елку (Цмень Столінскага раёна). Цэнтр шчыта звычайна займала акно круглай, паўкруглай, рамбічнай або іншай формы, якое асвятляла паддашша. Над уваходам рабіўся другі прамавугольны або лучковы праём для асвятлення хораў (Вавулічы, Ляскавічы Драгічынскага раёна). Арыгінальнымі рысамі вылучаецца Пакроўская царква ў Дзеткавічах Драгічынскага раёна, пабудаваная ў першай палавіне XVIII ст. Яна ўяўляе двухзрубную пабудову з прамавугольнымі ў плане зрубамі нефа і алтара. За алтарным памяшканнем з усходу размяшчаецца рызніца. Абодва аб’ёмы накрыты адзіным суцэльным дахам, які ўтварае застрэшкі ў месцах стыкоўкі зрубаў. Галоўны фасад завяршае шчыт, усечаны зверху карнізам і дэкараваны рамбічным акном. Ён непасрэдна пераходзіць у сцяну зруба і не аддзяляецца ад яе прычолкам. Такое рашэнне часткова тлумачыцца тым, што раней храм меў у завяршэнні званіцу. Візіта 1759 г. паведамляе, што ў храме былі круглыя вокны ў алавяных пераплётах 14. Фарміраванне званіц у двухзрубных цэрквах адбывалася такім жа шляхам, што і ў адназрубных. Званіца развілася з вежкі, якая ўвенчвала пярэднюю частку пакрыцця храма (Жыровіцы Слонімскага раёна), і яе далейшая эвалюцыя працякала шля-
    14 ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 634, воп. 1, с. 48, л. 156.
    Троіцкая царква у в. Гарадная Столінскага раёна, XV111 ст. падоўжны разрэз, план
    хам паступовага фарміравання самастойнага аб’ёму (Альба Івацэвіцкага раёна).
    Трохзрубныя храмы ўключаюць размешчаныя па падоўжнай восі алтар, неф і бабінец. Яны сфарміраваліся з двухзрубных храмаў у выніку развіцця бабінца. У архаічных пабудовах усе тры зрубы складалі адзіны прамавугольны ў плане корпус, завершаны агульным дахам. Такія храмы не захаваліся, але ў XIX ст. яшчэ існавалі на тэрыторыі Мазырскага павета (Лельчыцы, Снядын, Сымонічы, Макарычы) 15. Аналагічныя збудаванні існавалі на Украіне 1б.
    Працэс развіцця трохзрубных храмаў наглядна ілюструюць цэрквы ў Гарадцы, Яромічах Кобрынскага, Дабраслаўцы, Ахове Пінскага, Збірагах Брэсцкага раёнаў. Увазнясенская царква ў Гарадцы (XVIII ст.) яшчэ захоўвае асаблівасці двухзрубных пабудоў. Яна ўключае прамавугольны ў плане неф і гранёны алтар. У заходняй частцы нефа адасабля-
    13	ОЦМЕ, вып. V, с. 88, 101, 152, 162.
    16	М. Д р a г а н. Украінські деревлянн церквн, ч. I. Львів, 1937, с. 43—50.
    Царква Мікалая ў в. Дружылавічы Іванаўскага раёна. 1777 г. Агульны выгляд, план
    ецца вузкі аб’ем бабінца. Цэнтр даху пабудовы ўвенчвае складаная па малюнку галава, а вяршыні алтарнай вальмы і шчыта галоўнага фасада — крыжы. Аналагічная па планіроўцы Крыжаўзвіжанская царква (былы касцёл) у Ахове, збудаваная ў 1758 г. Яе бабінец фактычна з’яўляецца вузкім тамбурам. Як паказвае малюнак XIX ст., галоўны фасад царквы афармлялі вежа-званіца і злучаны з хорамі балкон. У Троіцкай царкве ў Дабраслаўцы вузкі бабінец раскрыты ў неф і складае з ім адзінае цэлае. Першапачаткова неф з бабінцам завяршаліся агульным вальмавым дахам (званіца прыбудавана да храма з захаду ў больш позні час). Алтар жа не атрымаў аб’яднання з нефам у пакрыцці. Падобны выгляд мае і царква Міхала ў Яромічах (1784). У яе архітэктуры выявіліся рысы барока. Абодва
    Троіцкая царква ў в. Гарадная Столінскага раёна. XVIII ст.
    (гравюра Я. Мініна),
    зрубы аб’яднаны агульным дахам, алтарны фасад дэкаруе складанае картушовае акно, сцены, расчлененыя вялікімі арачнымі аконнымі праёмамі, увенчвае масіўны прафіляваны карніз. На больш высокай ступені развіцця знаходзіцца царква Параскевы ў Збірагах (1610). Яе бабінец — самастойны аб’ём, які мае агульныя падоўжныя сцены з нефам і аб’яднаны з ім агульным вальмавым дахам. Цікава, што візіта XVIII ст. паказвае царкву з трыма
    У вазнясенская царква ў в. Гарадзец Кобрынскага раёна. XVIII ст.
    Бакавы фасад, план
    Царква Георгія ў в. Альба Івацэвіцкага раёна. 1790 г. Агульны выгляд, падоўжны разрэз, план
    
    асобнымі дахамі, г. зн. кожны зруб завяршаўся самастойным пакрыццём 17.
    Такім чынам, развіццё бабінца адбывалася як працэс члянення нефа на дзве функцыянальна самастойныя часткі. Паступова з вузкага прыдатка нефа бабінец пераўтварыўся ў самастойны аб’ём. 3 часам склалася сіметрычная трохзрубная кампазіцыя, у якой бабінец атрымаў прыблізна тую ж шырыню корпуса, што і алтар.
    Класічным прыкладам трохзрубнага храма падоўжна-восевай кампазіцыі з’яўляецца царква Мікіты ў Здзітаве Жабінкаўскага раёна, фундаваная ў 1502 г. і збудаваная не пазней канца XVI ст. 18
    Царква размешчана ў вельмі маляўнічай мясцовасці, сярод магутных векавых дрэў непадалёк ад р. Мухаўца. Раўнінны ландшафт наваколля, безу-
    17 ЦДГА Літоўскай ССР, ф. 634, воп. 1, с. 50, л. 23.
    18 АСД СЗР, т. VI. Внльна, 1871, с. 307—311.
    моўна, зрабіў уплыў на яе кампазіцыю, пазбаўленую дамінуючых вертыкальных элементаў. Яна ўключае тры прамавугольныя ў плане зрубы і завершана агульным дахам, які не паўтарае малюнак плана, а злучае вуглы зрубаў, утвараючы значныя трохвугольныя застрэшкі. Агульная вышыня храма вызначылася палавінай дыяганалі прамавугольніка, у які ўпісаны яго план. Шырыня бабінца склала палавіну дыяганалі, а даўжыня алтара— палавіну шырыні нефа. Узаемасувязь параметраў крайніх зрубаў выяўляецца ў тым, што даўжыня бабінца роўная палавіне шырыні алтара. Адносіны зруба і даху па вышыні 1:1. Падобныя па архітэктуры храмы захаваліся ў іншых месцах Беларусі. Напрыклад, Петрапаўлаўская царква ў Вялікіх Жухавічах (Карэліцкі раён), узведзеная ў XVIII ст.,
    мае таксама тры размешчаныя па падоўжнан восі аб’ёмы, увянчаныя агульным вальмавым дахам, прычым зрубы алтара і бабінца гранёныя. Такія ж збудаванні сустракаюцца ў Польшчы (Расолін) 19, на Украіне (Радловічы, Чарткоў, Угерцы, Ціскова, Цісіў). Аднак царква ў Здзітаве вылучаецца найболын архаічнымі рысамі (нізкія прамавугольныя ў плане зрубы, адсутнасць кружганкаў і г. д.).
    У рускім дойлідстве вядомы тып трохзрубнай «клецкай» царквы з трыма асобнымі пакрыццямі. На жаль, у Палессі такія збудаванні не захаваліся. У большасці выпадкаў сярэдні зруб у палескіх цэрквах не перавышаў бакавыя, таму пры кроквенных канструкцыях не было патрэбы рабіць асобныя дахі.
    Пэўнае распаўсюджанне ў Палессі атрымалі трохзрубныя цэрквы са званіцамі. Калі ў XVIII ст. яны былі болып характэрны для захаду Палесся,
    19 Расолінская царква зараз знаходзіцца ў Музеі народнага будаўніцтва ў Саноку (ПНР).
    Царква Раства багародзіцы у в. Вайская Камянецкага раёна. 1751 г.
    Агульны выгляд, план
    то ў другой палавіне XIX ст. сталі шырока распаўсюджанымі і на ўсходзе. Можна вызначыць два кірункі эвалюцыі трохзрубных храмаў са званіцамі. У першым выпадку яны сфарміраваліся з двухзрубных у выніку развіцця званіцы ў самастойны аб’ём, ніжняя частка якога ўтварыла бабінец. Аб гэтым пераканаўча сведчыць візіта цэркваў Брэсцкай епархіі 1759 г., складальнік якой прынцыпова не адрозніваў паняцці «званіца» як самастойны аб’ём і «капула» як верх ці галава над бабінцам 20. У другім выпадку званіца надбудоўвалася над бабінцам, г. зн. развівалася не «зверху ўніз», а наадварот. Аднак такіх пабудоў было мала і часта каля іх знаходзіліся асобныя званіцы. Гэта сведчыць аб тым, што галоўнай прычынай іх развіцця былі перабудовы.
    Палессе ўваходзіць у вялікі арэал распаўсюджання храмаў са званіцамі, які ахоплівае Беларусь, захад Украіны, Польшчу, Славакію, Чэхію, Румынію, Венгрыю. Калі на захадзе гэтай тэрыторыі пераважалі храмы, дзе званіца атрымала значэнне дамінанты ў кампазіцыі, то па меры руху на ўсход роля званіцы як пануючага элемента зменшылася. Палескія храмы са званіцамі можна параўнаць з падобнымі пабудовамі Бойкаўшчыны на